СЛОЎНІК Выцінанка
TRANSCRIPT
ВЫЦІНАНКА
ВікторыяМікітаўнаЧырвонцава
Ганс-ХрысціянАндэрсан
• Анры Маціс
• Маладзечанская школа выцінанкі – школа выцінанкі, якая мае свой пачатак ў 80-х гадах ХХ ст. Заснавальніцай яе з’яўляецца Вікторыя Мікітаўна Чырвонцава – выхавацелька мастацкіх душ і духоўная натхняльніца, якая адкрыла свету шмат індывідуальных творчых асоб, а таксама Юрый Паўлавіч Герасіменка-Жызнеўскі – мастак, які паклаў у падмурак школы філасофскае і стылістычнае зерне.
• Выцінанка, або выразанка (яшчэ адна назва выцінанкі) – твор з паперы, выкананы пры дапамозе нажніц
• Выбіванка – праца, выкананая прабойнікамі альбо заточанай адкруткай
• Абрыванка – выконваецца шляхам вырывання патрэбных формаў з паперы
• Прабойнікі – прыстасаванні для стварэння выбіванкі (выкарыстоўваліся ў Беларусі, Мексіцы і Кітаі)
• Кустодзіі (ВКЛ) – папяровыя накладкі з ажурнымі выразанымі краямі пад канцылярскія пячаткі, распаўсюджаныя ў ВКЛ
• Паперня – прадпрыемства па вытворчасці паперы. Першыя паперні на тэрыторыі ВКЛ з’явіліся ў ХVІ ст. у Вільні.
• Міжваенны перыяд; 50-60-я гады ХХ ст. – час найбольшага росквіту выцінанкі ў мінулым стагоддзі.
• Сіметрыя: люстраная, цэнтрычная, рапортная
• Шматразовае складванне• Простыядзірачкі
• Контурная выцінанка
• Праразная(структурная)выцінанка
• Дрэва жыцця - самая ўлюбёная кампазіцыя ў выцінанцы
• Карункі – рус. кружева
• Сурвэтка – рус. салфетка
• Сняжынкі
• Папера• Нажніцы• Нож
• Згін – рус. изгиб• Край• Дадатковы прарэз
• “Акенца”• Народная традыцыя
• Сілуэтнае выразанне – заходнееўрапейская традыцыя выразання з паперы
• Рэйзеле – габрэйская традыцыя выразання з паперы
• Карпіняй – літоўская назва выцінанкі
• Дэкупаж – французская народная выразка з паперы, на якую нанесены малюнак або арнамент