Паўзуны або рэптыліі

26

Upload: volhas

Post on 25-Jan-2017

321 views

Category:

Science


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: Паўзуны або рэптыліі
Page 2: Паўзуны або рэптыліі

Гатэрыя Вуж

Паўзуны або Рэптыліі або Гады

Лускаватыя Чарапахі Кракадзілы Дзюбагаловыя

Чарапаха балотная Алігатар

Page 3: Паўзуны або рэптыліі

Сучасныя рэптыліі – наземныя пазваночныя. Яны не маюць лічынкавай стадыі, дыхаюць толькі лёгкімі,

маюць нізкі ўзровень абмену рэчываў і не пастаянную, залежную ад навакольнага асяроддзя, тэмпературу цела.

У адрозненні ад амфібій, яны маюць шыю, шкілет іх больш дасканалы, ёсць рэбры. Ногі мацнейшыя, цела

вышэй паднята над зямлёй. Многія яшчаркі і кракадзілы могуць бегаць з хуткасцю да 12 км/г. Значна большую хуткасць развіваюць некаторыя пустынныя яшчаркі, якія бегаюць на дзвюх канечнасцях і выкарыстоўваюць хвост як балансір. А яшчарка шаломаносны васіліск, акрамя таго, цудоўна бегае на задніх канечнасцях па паверхні

вады.

Адметнасці рэптылій

Page 4: Паўзуны або рэптыліі

Яшчаркі – шматлікая, шырока распаўсюджаная група сучасных гадаў. Вядома каля 4 000 відаў яшчарак.

Большасць з іх чацвераногія (але ёсць і бязногія віды). Многія здольныя пры небяспецы адкідваць хвост, які

затым адрастае нанова.

Яшчаркі

Page 5: Паўзуны або рэптыліі

Знешняя будова яшчаркі

Хвост

Ногі

Галава

Тулава

Page 6: Паўзуны або рэптыліі

Будова галавы яшчаркі

Рот з падвойным языком

Ноздры

Вочы маюць рухомыя павекі

Вушныя адтуліны

Page 7: Паўзуны або рэптыліі

У змяі павекі зрошчаныя, таму погляд застыўшы

Вока змяі Вока яшчаркі

У яшчаркі павекі

маргаюць

Вушныя адтуліны, прыкрытыя барабаннай перапонкай і скурай.

Page 8: Паўзуны або рэптыліі

Рух яшчаркі

Дзякуючы вертыкальнаму размяшчэнню ног перамяшчаецца яшчарка даволі хутка. А кіпцікі ног

чапляюцца за няроўнасці.

Page 9: Паўзуны або рэптыліі

Хвост яшчаркі

Цікава, што для многіх яшчарак хвост з'яўляецца "органам выратавання". Ім уласцівая так званая аўтатамія – адкідванне хваста. Гэта абумоўлена

будовай хваставых пазванкоў, якія могуць разломвацца пасярэдзіне.

Page 10: Паўзуны або рэптыліі

Скура рэптылій

Скура большасці рэптылій пазбаўлена залоз і пакрыта рагавымі лускавінкамі або шчыткамі. Яна

страціла дыхальную функцыю, але ахоўвае арганізм ад высыхання, механічных пашкоджанняў і

пранікнення хваробатворных арганізмаў.

Page 11: Паўзуны або рэптыліі

Вялікія яшчаркі

Варан – гэта вялікая, моцная істота, здольная забіць аленя, свінню, малпу, выкарыстоўваючы кіпцюры і моцныя ногі.

Яго зубы дазваляюць адрываць кавалкі ад здабычы. Ён часта аб'ядаецца да такой ступені, што толькі праз некалькі

дзён можа адпаўзці ад месца палявання.

Page 12: Паўзуны або рэптыліі

Змеі

Усяго на зямным шары вядома каля 2500 відаў змей. Адметныя змеі тым, што вочы іх пазбаўлены павекаў і пакрыты суцэльнай празрыстай абалонкай. Косці пярэдняй часткі чэрапа рухома злучаны паміж сабой. Акрамя таго, эластычная звязка злучае правую і левую паловы ніжняй сківіцы. А мозг як бы ізаляваны – схаваны ў касцяную капсулу. Да заглытвання буйнай здабычы прыстасаваны добра развітыя зубы, якія служаць для захопу і прасоўвання яе ў стрававод. Таму яны тонкія, вострыя і загнутыя назад. У атрутных відаў маюцца адмысловыя трубчастыя зубы для ўводу яду ў цела ахвяры. Змеі ног не маюць і перасоўваюцца, выгінаючы доўгае гнуткае цела, а таксама з дапамогай брушных рагавых шчыткоў.

Page 13: Паўзуны або рэптыліі

Прыёмы палявання

Паляўнічыя прыёмы змей не маюць роўных у

прыродзе. Адмысловая прылада сківіц

дазваляе змеям глытаць здабычу таўсцей за сябе, бо костка, якая злучае ніжнюю сківіцу з чэрапам, рухомая, і таму ніжняя сківіца можа

шырока расхінацца і рухацца наперад і назад.

Наперадзе сківіцы ёсць расцяжная звязка.

Page 14: Паўзуны або рэптыліі

Яечная змяя заглынае яйкі ў 2,5 разы таўсцейшыя за ўласную галаву.

Page 15: Паўзуны або рэптыліі

Найважнейшым органам пачуццяў змей

з'яўляецца язык, тонкі і раздвоены. Язык

ўлоўлівае "часцінкі" пахаў і затым

адмысловым спосабам перадае інфармацыю ў

мозг. Высоўваючы і ўцягваючы язык, змеі

ўпэўнена і беспамылкова

рухаюцца па следзе здабычы, адшукваюць

ахвяру і крыніцы вады.

Page 16: Паўзуны або рэптыліі

Вялікія змеі

Анаконда дасягае ў даўжыню 9 метраў. Яна захоплівае і душыць буйных млекакормячых. Яна можа задушыць і

праглынуць аленя, нават ёсць прыклады пажырання людзей гіганцкімі анакондамі Паўднёвай Амерыкі.

Page 17: Паўзуны або рэптыліі

Хамелеоны

Адметнай рысай хамелеонаў з'яўляецца доўгі язык, закручаны ў спіраль хвост, вочы, здольныя рухацца

незалежна адзін ад аднаго і здольнасць змяняць колер.

Page 18: Паўзуны або рэптыліі

Чарапахі

Налічваюць каля 230 відаў чарапах. Яны распаўсюджаны, галоўным чынам, у трапічных і экватарыяльных абласцях. Месцы пасялення чарапах разнастайныя: гарачыя пустыні, трапічныя лясы, горныя схілы, азёры, рэкі і балоты, узбярэжжы мораў і бязмежныя абшары акіяна. Сківіцы чарапах пазбаўлены зубоў і маюць вострыя рагавыя рэжучыя краі, неабходныя для сілкавання расліннасцю. Галава размяшчаецца на вельмі доўгай і рухомай шыі. У некаторых відаў даўжыня шыі больш за даўжыню цела. Звычайна шыя можа ўцягвацца пад панцыр.

Page 19: Паўзуны або рэптыліі

Форма панцыра чарапах залежыць ад месца пражывання віду. У марскіх чарапах панцыр танчэй, таму яны самыя хуткаходныя з рэптылій. Іх

ногі пераўтвораны ў ласты.

У наземных чарапах панцыр лёгкі і тоўсты, ён добра абараняе ад ворагаў і страты вільгаці. Канечнасці прыстасаваныя для перамяшчэння па сушы.

Скурыстая чарапаха – самая буйная з усіх марскіх чарапах. Яе панцыр

пакрыты скурыстай абалонкай, а не рагавымі пласцінкамі.

Page 20: Паўзуны або рэптыліі

Самая вялікая чарапаха

Слановыя чарапахі жывуць на выспах Галапагоскага

архіпелага. Вядома 12 падвідаў. Самцы звычайна

буйнейшыя за самак. Галава галапагоскіх

чарапах адносна маленькая, а шыя -

доўгая. Маса гэтых чарапах можа дасягаць 200 кг. Даўжыня

панцыра да 122 см. Гіганцкія сухапутныя

чарапахі жывуць да 200 гадоў.

Page 21: Паўзуны або рэптыліі

Кракадзілы

Кракадзілы маюць вялікія памеры і з'яўляюцца самымі развітымі рэптыліямі. Цела іх пакрыта рагавымі шчыткамі, пад якімі знаходзяцца касцяныя пласціны. Асноўны час свайго жыцця праводзяць у вадзе. Ноздры і вочы размешчаныя на верхняй частцы галавы, што дае магчымасць хавацца пад вадой, выстаўляючы на паветра толькі вочы і ноздры. Слыхавыя адтуліны закрытыя рухомымі клапанамі, якія абараняюць барабанныя перапонкі ад пашкоджанняў. Палююць часцей уначы, харчуюцца рыбай. Нярэдка хапаюць млекакормячых, не прапускаюць таксама водных птушак. Кракадзілы рухаюцца ў вадзе з дапамогай доўгага хваста. На сушы звычайна марудлівыя, але могуць рабіць рэзкія рухі і пераадольваць адлегласці ў некалькі кіламетраў.

Page 22: Паўзуны або рэптыліі

Кракадзіл гавіал жыве ў рэках Індастана і Індакітая. Яго даўжыня

каля 6 м. Есць гавіал рыбу, схопліваючы яе з дапамогай рэзкага бакавога руху галавы. Часам ловіць

птушак, дробных млекакормячых.

Алігатары маюць шырокую пысу і ямкі, у якіх знаходзяцца чацвёртыя зубы ніжняй сківіцы.

Кайман распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.

Маладыя кайманы сілкуюцца, галоўным чынам, воднымі казуркамі,

а дарослыя нападаюць на любую здабычу, з якой могуць справіцца.

Page 23: Паўзуны або рэптыліі

Усе кракадзілы растуць усё жыццё, таму старыя

жывёлы з'яўляюцца волатамі. Кракадзілы –

клапатлівыя бацькі. Яны самааддана могуць

абараняць дзетак, самі доўга нічога не ядучы. Легенда пра тое, што

кракадзілаў можна прыручаць – праўда! Калі

адлучыць маленькага кракадзільчыка ад маці да

чалавека, то ў будучым ён будзе адклікацца і

прымаць ежу з рук.

Page 24: Паўзуны або рэптыліі

Дзюбагаловыя

Гатэрыя – сваячка яшчарак і змей, але мае асаблівасці. На ілбе, пад скурай у яе знаходзіцца цемянная пляма - трэцяе вока, якім яна адчувае цяпло і святло. Часта селіцца ў адной нары з птушкай буравеснікам: адзін аднаму яны не замінаюць. Адкладзеныя яйкі закопвае ў нары. Маляняты растуць вельмі доўга і становяцца сталымі толькі ў 20 год! А ўсяго гатэрыі жывуць 50 гадоў. Ядуць яны казурак, чарвякоў, малюскаў, птушаняткаў. Палююць уначы.

Page 25: Паўзуны або рэптыліі

Хто гэта?

1. Жывуць, як на зямлі, так і ў вадзе. 2. Скура голая, вільготная. 3. Дыхаюць пры дапамозе лёгкіх і скуры. 4. Скура сухая, пакрытая рагавой луской. 5. Дыхаюць толькі пры дапамозе лёгкіх. 6. У роце знаходзіцца доўгі раздвоены язык. 7. З адкладзеных яйкаў з'яўляюцца апалонікі.

Page 26: Паўзуны або рэптыліі

МА ЛАЙ ЦЫ!