Птушкі вяртаюцца з выраю
TRANSCRIPT
У мінулым, калі птушыныя пералёты яшчэ не былі вывучаныя, існавала мноства самых неверагодных
гіпотэзаў на гэты конт.Напрыклад, у XVIII стагоддзі адзін натураліст сцвярджаў, што птушкі ляцяць... на Месяц.
Дабіраюцца яны туды быццам за 60 дзён, а пасля пагружаюцца ў спячку, бо не знаходзяць ежы.
Іншыя навукоўцы сцвярджалі, што птушкі ляцяць у далёкія краіны. Але лічылі, што не ўсе ляцяць
самастойна, а толькі вялікія і моцныя. Маленькія ж і слабыя падарожнічаюць на спінах вялікіх. Наконт ластавак была ідэя, што яны быццам
увогуле нікуды не ляцяць, а зімуюць пад вадой, закапаўшыся ў глей.
Цяпер вядома: які б ні быў далёкі і цяжкі птушыны шлях, ляцяць усе. І разлічваць можна толькі на
ўласныя крылы. Куды ж ляцяць птушкі? Аказваецца маленькія нашы птушкі – ластаўкі, стрыжы, звычайная гарыхвостка, валасяніца і
іншыя – ляцяць не куды-небудзь, а ў трапічную Афрыку!
Дзе зімуюць птушкі, навукоўцы дазналіся, апранаючы ім на лапкі кольца. Падумайце, як гэтыя кольцы маглі дапамагчы?
На кожным кольцы свой
нумар і адрас, дзе птушка была
акальцавана; калі хтосьці ў іншых
краінах сустракаў акальцаваную
птушку, ён паведамляў пра
гэта. Так навукоўцам
удалося даведацца, дзе зімуюць птушкі.
Птушкі вяртаюцца з выраю не разам, а па чарзе. Як вы думаеце, якія птушкі прылятаюць першымі?
ластаўкаберасцянкагусі
шпакжаўрук
грак
Гракі прылятаюць раней за ўсіх астатніх птушак. Лічыцца, што з іх прылётам пачынаецца вясна. Гняздуюцца гракі калоніямі, уладкоўваючы на дрэвах па некалькі вялікіх гнёздаў. Члены
калоніі ведаюць адзін аднаго і жывуць шумна і дружна.
ГРАКІ
Шпакі прылятаюць напрыканцы сакавіка. Спачатку самцы, а
пасля самкі. Самцы знаходзяць гняздо і, чакаючы самак,
спяваюць. Гняздуюцца шпакі ў самых розных месцах: у дуплах, у норах ластавак, у расколінах,
пад дахамі, у гнёздах іншых птушак. Песня ў шпакоў гучная і па-вясноваму вясёлая. Шпакі – майстэрскія перасмешнікі: у іх
песні можна пачуць песенкі іншых птушак, кваканне жаб і
нават брэх сабак. У звычайнага шпака чорнае апярэнне з фіялетавым адценнем і
шматлікім бялёсым крапам. Па зямлі ходзіць, а не скача. Лясная
птушка, хоць часта жыве ў штучных вясковых дуплянках.
ШПАКІ
Гняздзечка абедзве птушкі багата высцілаюць мяккімі матэрыяламі: далікатнымі
сцяблінкамі, сухімі лісточкамі, пёрамі. Трохтыднёвыя
птушаняты пакідаюць гняздо і пачынаюць пырхаць з дрэва на дрэва. Тым часам іх звычайна
дакормлівае адзін самец, а самка прыступае да наступнай
кладкі. Праз тыдзень пасля вылету з гнязда птушаняты
становяцца цалкам самастойнымі і перасяляюцца
ў даліны рэк.
ШПАКІ
ШПАКІ Кормяцца шпакі часцей на
зямлі – хапаюць жукоў і вусеняў. Ядуць шмат, у тым ліку і розных шкодных для
сельскай гаспадаркі насякомых і імі ж
выкормліваюць птушанят, таму шпакі прыносяць
вялікую карысць. Пасля вылету з гнёздаў птушанят
шпакі аб'ядноўваюцца ў вялікія чароды. У канцы жніўня – пачатку верасня
птушкі адлятаюць на зімоўку, як правіла ў
Афрыку.
ДРАЗДЫ
Птушка сямейства драздовых. Даўжыня цела 215-250 мм, крыла каля 120 мм, вага каля 70 г. Афарбоўка птушак разнастайная. Кормяцца
дразды, галоўным чынам, на зямлі, радзей сярод галінаў дрэў і хмызнякоў. Для пераважнай большасці відаў асноўнай ежай
служаць насякомыя. У восеньскі перыяд дразды ахвотна ядуць ягады і насенне. Ёсць віды, якія харчуюцца толькі раслінамі.
ДРАЗДЫ
Дрозд – пералётная птушка. Дразды з'яўляюцца ў нас у сярэдзіне красавіка і займаюць добрыя для гнездавання
кавалкі лесу. Птушкі спяваюць амаль увесь светлы час сутак – асабліва энергічна раніцай і вечарам. На будаўніцтва гнязда ў драздоў звычайна ідзе 3 дні, на тынкоўку 2 дні. Пасля таго як
гняздо прасохне, самка адкладае ў яго першае яйка.
ДРАЗДЫ
Птушанят кормяць абодва бацькі. За дзень яны паспяваюць паднесці ежу 150-200 разоў. Праз 13-15 дзён птушаняты
пакідаюць гняздо, хоць лётаць і самастойна карміцца яшчэ не могуць. У канцы жніўня – пачатку верасня пачынаецца пералёт.
Да пачатку лістапада ўсе птушкі пакідаюць родныя краі.
Жаўрук прылятае да нас ранняй вясной – у пачатку красавіка. Жаўрука ніколі не ўбачыш на дрэве. Звычайна ён сядзіць на
зямлі. Жаўрук уладкоўвае гняздо ў сенажацях, на травяністых узлесках, але самае лепшае месцам для жаўрука – палі,
засеяныя азімымі. Гняздо вельмі простае – са сцяблінак і карэнчыкаў, конскіх валасоў і пуху. Гняздо маскіруецца вельмі
старанна, яго цяжка знайсці.
ЖАЎРУКІ
ПЕНАЧКІ
Пеначкі – стройныя маленькія птушачкі. У іх кароткі хвост і доўгія лапкі. Дзюба тонкая. Афарбоўка незаўважная. У роўным
хвасце 12 буйных пёраў. Харчуюцца пеначкі дробнымі насякомымі. Пеначкі вельмі няўрымслівыя – выглядаючы
казурак, яны паспешліва пераскокваюць з галінкі на галінку і завісаюць у паветры.
БЕРАСЦЯНКІ Гэта птушачка прылятае да нас увесну, калі яшчэ
зімна. Берасцянка – адна з шырока
распаўсюджаных у нашай краіне птушак. У самца апярэнне спінкі шэра-бурага колеру,
шчокі цёмна-карычневыя, галава і
дзюба блакітна-шэрыя. У афарбоўцы апярэння
самкі пераважаюць шаравата-бурыя тоны. Жыве ў лясах, таксама
любіць гарадскія паркі і скверы.
Гняздо берасцянка робіць з галінак, высцілае пухам і пёрамі.
Атрымліваецца шарык з адкрытым верхам, замаскіраваны сярод галінаў дрэва. Берасцянка
знішчае за лета вялікую колькасць насякомых-шкоднікаў. Берасцянкі
добра адчуваюць надвор'е і звычайна загадзя перад дажджом натапырваюць пёры. А вось чаму
птушку назвалі берасцянкай незразумела. Можа таму, што прылятае яна адной з першых,
калі бярозы пускаюць свой сок.
БЕРАСЦЯНКІ
ЛАСТАЎКІЛастаўкі прылятаюць пазней іншых птушак – у траўні. Яны карыстаюцца
не толькі вялікай вядомасцю, але і
заслужанай павагай. Гэта вельмі карысныя птушкі. Колькасць мух, мошак і
камароў, знішчаных адной птушкай на працягу сутак,
дасягае некалькіх дзясяткаў тысяч. Ластаўкі выдатна
лётаюць, хуткасць палёту гэтых птушачак можа даходзіць да 100 км у
гадзіну.
ЛАСТАЎКІ
Гнёзды ластавак вельмі цікава пабудаваныя. Асабліва добра будуе гняздо гарадская ластаўка. Яна так па-майстэрску лепіць
сваё гняздзечка з гліны, змочанай сліной, што яно можа заставацца цэлым на працягу некалькіх гадоў.
.
БЕРАЖАНКІ
Хуткасць палёту беражанкі часам перавышае 150 кіламетраў у гадзіну. Пры такой хуткасці яна без адмысловых цяжкасцяў на
працягу адных сутак можа пераляцець з Афрыкі ў Еўропу.
БЕРАЖАНКІ
Будаўнічы матэрыял для гнёздаў беражанкі хапаюць у паветры. Яны могуць будаваць гнёзды ў расколінах скал, дуплах, пячорах. Звычайна гэта гняздо з галінак і пёраў,
змацаванае застыглай глейкай сліной.
СІТАЎКІ
Большасць сітавак трымаецца бліжэй да вады асобнымі сем'ямі ці невялікімі чародкамі. Гняздуюцца сітаўкі на зямлі ці ў дуплах. У
адрозненні ад большасці дробных птушак па зямлі перасоўваецца не скачкамі, а подбегам. Сілкуецца выключна насякомымі. Палюючы за
казуркамі, сітаўкі хутка бегаюць, а калі прыпыняюцца звычайна калышуць хвастом. Гняздуецца 2 разы за лета ў шчылінах, пад
мастамі, у дуплах, пад каранямі. Звітае гняздо высцілае поўсцю. Для пералёту сітаўкі збіраюцца ў вялікія зграі.
САЛАВЕЙ
Салавей жыве ў густых цяністых хмызняках і ў парках недалёка ад вады. Гэта птушка асцярожная, палахлівая. Вядомая сваім меладычным
прыгожым спевам. На самай справе спяваць салаўі вучацца доўга – толькі на трэці год становяцца спевакамі. Салавей – птушка пералётная,
зімуе на поўдні ўсходняй Афрыкі. Ляцяць салаўі заўсёды ўвечар, а прылятаюць увесну заўсёды ўначы. Салавей прылятае да нас позна – у
сярэдзіне траўня. Спявае салавей месяца паўтара, пакуль у яго не з'явяцца птушаняты. Яшчэ раз можна пачуць салаўёў восенню, калі яны
збіраюцца ў зграі. Гняздо будуюць на зямлі.
ЗЯЗЮЛЯ
Зязюля памерам з галку. У яе доўгі хвост і завостраныя крылы. Падчас кукавання самцы, каб прыцягнуць увагу самак, прымаюць
своеасаблівую паставу: крылы апускаюць, а хвост падымаюць. Жыве ў лясах, лесастэпах і стэпах. Зязюля не ўе гнязда, не выседжвае яйкі і не
выкормлівае птушанят. За яе гэта робяць іншыя, галоўным чынам дробныя птушкі. Таму ў зязюлі адзін клопат – знайсці гнёзды гэтых птушак і адкласці ў іх яйка. У гэтым ёй дапамагае самец, які сваім
выглядам падобны на драпежную птушку каршуна.
ЗЯЗЮЛЯ
Зязюля – птушка насякомаядная і да таго ж вялікая абжора. Яна есць такіх вусеняў, якіх іншыя птушкі есці не могуць – і
валасатых, і атрутных.
ЖУРАЎЛІ
КАЧКІ
ЧАЙКІ
ГУСІ
ЛЕБЕДЗІ