Download - Няпоўныя сказы
сказы, у якіх адсутнічаюць тыя або іншыя неабходныя члены. Без папярэдняга кантэксту такія сказы цяжка або немагчыма
зразумець:Каля хаты – высокае каласістае жыта. (Я. Брыль)
Няпоўныя сказы могуць выражаць патрэбную думку пры адсутнасці галоўных ці даданых членаў сказа:
У хаце нікога.
Няпоўныя сказы ў якасці састаўных частак могуць уваходзіць у структуру складаных сказаў. Звычайна няпоўную форму мае
апошняя частка складанага сказа:Вялікія гарбузы ляжалі на страсе і ўсміхаліся сонцу, крыху меншыя – яшчэ ў градзе. (М. Машара)
Вельмі разнастайную будову маюць няпоўныя сказы ў дыялагічнай мове. Тут апускаюцца розныя члены сказа, бо многае,
пра што гаворыцца, можа дапаўняцца жэстамі, мімікай і г. д.
Кантэкстуальныя
Сітуацыйныя
няпоўныя сказы з неназванымі членамі сказа, якія былі ўпамянуты ў кантэксце: у суседніх сказах або ў тым жа сказе (калі ён складаны):Па левы бок ад дарогі – бярозавы гай, поўны птушынага шчэбету, па
правы стаялі дачныя домікі. (М. Ваданосаў)

няпоўныя сказы з неназванымі членамі, якія падказваюцца сітуацыяй, абставінамі:
Нечакана ў акно пастукаў хтосьці. Жанчына ўстрывожылася. “Можна?” – прагучаў незнаёмы годас. (І. Пташнікаў)
няпоўныя сказы з неназванымі членамі, якія падказваюцца сітуацыяй, абставінамі:
Нечакана ў акно пастукаў хтосьці. Жанчына ўстрывожылася. “Можна?” – прагучаў незнаёмы годас. (І. Пташнікаў)
развітых
неразвітых
аднасастаўных
двухсастаўных
Эліптычныя
Сказы тыпу Алёнка ў школе называюцца эліптычнымі (скарочанымі), выказнік тут неабавязковы. Уяўленне пра дзеянне ці стан выражаецца
ўсёй канструкцыяй. Сярод эліптычных сказаў вылучаюцца сказы пабуджальныя: Усе наверх! (М. Лынькоў)

калі гэтыя сказы маюць асобую структуру, аснову якой утвараюць два назоўнікі без прыназоўнікаў, з выразным інтанацыйным падзелам на дзве часткі:
Нашым спартсменам – нязменная ўвага. (Газета)
калі ў прэдыкатыўнай частцы складанага сказа апушчаны выказнік, дзейнік ці іншыя члены, якія ёсць у папярэдняй прэдыкатыўнай частцы:
Так стаў настаўнікам Аксён, а яго сябар – будаўніком. (Т. Хадкевіч)
у прэдыкатыўных частках складанага сказа, калі ў ім апушчаны выказнік, а самі часткі маюць аднатыпную будову:
Птушцы – воля, чалавеку – мір. (Прыказка)Птушцы – палёт, чалавеку – свабода, зямлі – спакой. (Ус. Краўчанка)
Працяжнік у няпоўных сказах ставіцца:
На беразе – чаўны. (Я. Маўр)
Сказ просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты, няпоўны, з апушчаным выказнікам.
(Што?) чаўны – дзейнік, выражаны назоўнікам у форме Н. скл., мн. л.;
(дзе?) на беразе – акалічнасць месца, выражана назоўнікам у спалучэнні з прыназоўнікам на ў форме М. скл., адз. л.
На месцы апушчанага выказніка ставіцца працяжнік.