h-2. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі...

10
H-2. Інтэграваныя медыяпраеты #пагоняпобач #жывебеларусь #беларускаястужка #бчбмабіль - серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

Upload: pavel-belavus

Post on 08-Apr-2017

98 views

Category:

Art & Photos


12 download

TRANSCRIPT

Page 1: H-2. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

H-2. Інтэграваныя медыяпраеты

#пагоняпобач #жывебеларусь #беларускаястужка #бчбмабіль - серыя акцый салідарнасці і

папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

Page 2: H-2. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

Брыф

Цягам апошняга году пры падтрымцы і з удзелам "Арт Сядзібы" адбылося некалькі акцый і мерапрыемстваў накіраваных на папулярызацыю нацыянальных сімвалаў Беларусі, якія ўсе разам аб'ядналі некалькі хэштэгаў #пагоняпобач #жывебеларусь #беларускаястужка #бчбмабіль:

- розгалас з нагоды затрымання заўзятараў за шалікі і цішоткі з "Пагоняй",

- выраб на дзяржаўнай фабрыцы "Лента" і распаўсюд бел-чырвона-белай стужкі,

- акцыя салідарнасці з кадзетамі за цішоткі з "Пагоняй" #ПагоняПобач,

- акцыя #ПагоняПобач 25 сакавіка на Дзень Волі са стэндамі з "Пагоняй" і "Вершніцай" ды раздачай бел-чырвона-белай стужкі,

- "Дзе Жыве Беларусь?" - з хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі,

- новая акцыя "БЧБмабіль" з аўтасцягамі з нацыянальнымі сімваламі.

У выніку мы аб'ядналі іх у адну прэзентацыю дзейнасці "Арт Сядзібы" за мінулы год з моманту атрымання гран-пры на "Аднак - 2015".

Page 3: H-2. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

Ідэя: калаж, а далей караценька пра кожную акцыю

Page 4: H-2. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

Розгалас з нагоды затрымання заўзятараў за шалікі і цішоткі з "Пагоняй"

Зміцер Хведарук — адзін з заўзятараў зборнай Беларусі, якога ў кастрычніку 2015 затрымалі на гульні ў Барысаве Беларусь – Македонія за шалікі з Пагоняй. Цэлы наступны дзень Змітра і яшчэ двух хлопцаў прамарынавалі ў судзе. У выніку ўсіх затрыманых прызналі вінаватымі ў дробным хуліганстве і прысудзілі 10 базавых велічынь штрафу (1,8 мільёны рублёў).

Гэта вызвала вялікі медыйны рэзананс, а “Арт Сядзіба” прапанавала на наступны матч зборнай Беларусі вырабіць і раздаць для заўзятараў бясплатна 100 цішотак з “Пагоняй”.

Page 5: H-2. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

Выраб на дзяржаўнай фабрыцы "Лента" і распаўсюд бел-чырвона-белай стужкіНапрыканцы кастрычніка 2015 г. дзяржаўная магілёўская фабрыка «Лента» адгрузіла 5 кіламетраў бел-чырвона-белай стужкі, якую «Арт Сядзіба» замовіла ў прадпрыемства яшчэ летам.

Такім чынам мы стварылі прэцэдэнт ды паказалі, што, здаецца, забароненыя сімвалы, могуць легальна і бяспечна выпускацца і распаўсюджвацца ў Беларусі.

Да замовы фінансава спрычыніліся некаторыя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі.Стужка цягам года распаўсюджвалася праз сацыяльныя сеткі і ў межах разнастайных грамадскіх акцый і кампаній.

Page 6: H-2. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

Акцыя салідарнасці з кадзетамі за цішоткі з "Пагоняй" #ПагоняПобач,

Акцыя ў падтрымку кадэтаў Ястрэмбельскай школы-інтэрната пачалася ў кастрычніку 2015 года адразу пасля з’яўлення інфармацыі пра ціск на іх за фотаздымак у цішотках з «Пагоняй».

“Арт Сядзіба” прапанавала з хэштэгам #ПагоняПобач публікаваць уласныя фота з прыхаванай «Пагоняй», уласнымі рэчамі з гербам ці распавядаць пра сваё стаўленне да герба!

Акцыя вызвала шалёную падтрымку грамадскую і медыйную, а тыксама прымусіла кіраўніцтва школы выбачыцца перад навучэнцамі ды спыніць на іх ціск.

Page 7: H-2. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

Акцыя #ПагоняПобач 25 сакавіка на Дзень Волі са стэндамі з "Пагоняй" і "Вершніцай" ды раздачай бел-чырвона-белай стужкі

25 сакавіна 2016 году на Дзень Волі “Арт Сядзіба” выставіла два стэнды з “Пагоняй” і “Вершніцай” каля кінатэатру “Кастрычнік” у Мінску, на месцы збору ўдзельнікаў шэсця.

Кожны жадаючы мог сфадаграфавацца ў вобразе вершніка ці вершнікі ды з пазнакаю #пагоняпобач апублікаваць фотаздымкі ў сацыяльных сетках.

Некаторыя апазіцыйныя палітыкі палічылі акцыю правакацыяй, але звычайныя людзі пазітыўна ўспрынялі прапанову і актыўна фатаграфаваліся.

Мы паставілі задачу паказаць што нацыянальныя і гістарычныя сімвалы Беларусі жывыя, запатрабаваныя і вартыя творчага і мастацкага выкарыстання і пераўвасаблення.

Page 8: H-2. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

"Дзе Жыве Беларусь?" - з хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі,

27 траўня стартавала міжнародная акцыя «Дзе Жыве Беларусь?»

З хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі.

Ідэя акцыі: у якой кропцы свету вы б не знаходзіліся, калі лічыце ці адчуваеце сябе беларусамі, то напішыце ножкай на пляжным пясочку падчас адпачынку, выкладзіце галінкамі ў лесе, накрэмзайце на парце ў аўдыторыі ці намалюйце любым іншым спосабам нацыянальны вокліч «Жыве Беларусь!».

Page 9: H-2. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

Акцыя "БЧБмабіль" з аўтасцягамі з нацыянальнымі сімваламі

15 чэрвеня «Арт Сядзіба» ў працяг ранейшых акцый па папулярызацыі нацыянальных сімвалаў#ПагоняПобач і #БеларускаяСтужка запускае народную ініцыятыву «БЧБмабіль».

Кожнаму адважнаму беларусу мы далі шанец ператварыць сваё аўто ў БЧБмабіль, а тым хто не мае аўто прапанавалі зладзіць фотапаляванне на БЧБмабілі.

Задача: паказаць што публічнае выкарыстанне нацыянальных сімвалаў не страшная справа, а, нават, цікавая.

Page 10: H-2. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі

ВынікМы аб’ядналі ўсе акцыі “Арт Сядзібы” у агульны праект салідарнасці і

папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі, каб паказаць дзяржаўнай уладзе ды грамадству краіны актуальнасць, папулярнасць і

запатрабаванасць “забароненых” сімвалаў.

Ствараючы прэцэдэнты ды інфанагоды мы даказваем, што забароны нічога не вырашаюць, а людзі сваёй актыўнай пазіцыяй, лайкам і фотаздымкам у сацсетках паказваюць любоў і павагу да бел-чыровона-белага сцяга і герба

“Пагоня”.

Галоўны пазітыўны вынік: апошні год за публічнае выкарыстанне сцяга і герба перасталі затрымліваць ды сажаць на суткі, а спартовых заўзятараў не

пускаць ці выганяць з матчаў.