ТЛУМАЧАЛЬНАЯ...

19

Upload: others

Post on 02-Nov-2019

15 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія
Page 2: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія
Page 3: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Дысцыпліна «Інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту» з’яўляецца

кампанентам вучэбнай праграмы УВА, уваходзіць у цыкл дысцыплін

спецыяльнай падрыхтоўкі, прадугледжаны стандартам і вучэбным планам

падрыхтоўкі студэнтаў магістратуры па спецыяльнасці 1-21 80 09

«Літаратура народаў краін замежжа (з указаннем канкрэтнай літаратуры)».

Дысцыпліна выкладаецца для магістрантаў філалагічнага факультэта з

мэтай паглыблення тэарэтычных ведаў і выпрацоўкі навыкаў працы з

мастацкім тэкстам. Роля дысцыпліны вызначаецца глыбокім вывучэннем

магістрантамі спецыфікі мастацкага тэксту, мікра- і макраўзноўняў яго

структуры, метадаў змястоўна-стылістычнага аналізу.

Мэта засваення дысцыпліны – сфарміраваць веды пра мастацкі тэкст як

складанае структурнае адзінства сістэмы узаемадзейсных элементаў, якія

служаць раскрыццю яго ідэйна-тэматычнага зместу; сфарміраваць навык

сістэмнага аналізу мастацкага тэксту; развіць уменне асэнсаваць ідэйную і

эстэтычную каштоўнасць прачытанага, даць навуковае вытлумачэнне

мастацкага тэксту. Задачы засваення дысцыпліны – авалоданне

магістрантамі неабходнымі тэарэтычнымі ведамі, правядзенне змястоўна-

стылістычнага аналізу мастацкіх тэкстаў розных літаратурных родаў, відаў і

жанраў з мэтай іх навуковай інтэрпрэтацыі, пашырэнне прафесійных

кампетэнцый спецыяліста-філолага.

Праграма дысцыпліны абапіраецца на канцэптуальныя прынцыпы

адукацыйна-выхаваўчых прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь і на асноўныя

палажэнні тэорыі літаратуры, распрацаваныя ў айчынным

літаратуразнаўстве. У праграме таксама ўлічваюцца веды магістрантаў па

сумежных вучэбных дысцыплінах: метадалогія літаратуразнаўчых

даследаванняў, актуальныя праблемы літаратуразнаўства, мастацкі свет

літаратурнага твора, філасофія літаратуры.

Засваенне вучэбнай дысцыпліны «Інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту»

павінна забяспечыць фарміраванне ў магістрантаў наступных акадэмічных,

сацыяльна-асобасных і прафесійных кампетэнцый:

– АК-1 Здольнасць да самастойнай навукова-даследчай дзейнасці (аналіз,

супастаўленне, сістэматызацыя, абстрагаванне, мадэліраванне, праверка

сапраўднасці дадзеных, прыняцце рашэнняў і інш.), гатоўнасць генерыраваць

і выкарыстоўваць новыя ідэі.

– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія ўменні, якія забяспечваюць

рашэнне задач навукова-даследчай, навукова-педагагічнай і вучэбна-

метадычнай, арганізацыйна-кіраўнічай і інавацыйнай дзейнасці.

– САК-3 Фарміраваць і аргументаваць уласныя меркаванні і прафесійную

пазіцыю.

– САК-6 Лагічна, аргументавана і выразна будаваць вуснае і пісьмовае

маўленне, выкарыстоўваць навыкі публічнага маўлення, вядзення дыскусіі і

палемікі.

Page 4: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

– ПК-7 Кваліфікавана праводзіць навуковыя даследаванні ў галіне

філалогіі.

– ПК-8 Выкарыстоўваць дасягненні навукі і перадавых тэхналогій у

адукацыйнай і навукова-даследчай сферах.

У выніку вывучэння дысцыпліны «Літаратуразнаўчая інтэрпрэтацыя

мастацкага тэксту» магістранты павінны

ведаць:

- асаблівасці макра- і мікраўзроўняў структуры мастацкага тэксту;

- метады яго змястоўна-стылістычнага аналізу;

- асноўныя навуковыя школы і напрамкі ў літаратуразнаўстве і сучасныя

прыярытэты ў галіне метадалогіі;

умець:

- навукова і творча інтэрпрэтаваць мастацкі тэкст з улікам яго

культурна-гістарычнай каштоўнасці і змястоўна-стылістычных асаблівасцей;

- аналізаваць мастацкі тэкст, вылучаць у тэксце асноўную думку, дэталі

і факты, якія дапамагаюць зразумець ідэйны змест, абагульняць гэтыя факты,

устанаўліваць сувязі паміж падзеямі ў мастацкім свеце твора на узроўні іх

значэння;

- рабіць высновы на аснове фактаў, ацэньваць факты, разумець падтэкст,

ідэю тэкста, бачыць мастацкія сродкі выразнасці і вызначаць іх ролю і месца

ў мастацкім тэксце;

- аргументаваць свае высновы на аснове праведзенага аналізу тэксту;

валодаць:

- метадалогіяй змястоўна-стылістычнага аналізу мастацкага тэксту;

- стратэгіямі разумення і інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту.

Дысцыпліна «Інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту» выкладаецца ў першым

семестры. Агульная колькасць гадзін, адведзеная на яе вывучэнне згодна з

адукацыйным стандартам і вучэбным планам, складае 84 гадзіны, у тым ліку

42 аўдыторныя, з іх: лекцый – 30, практычных заняткаў – 10 гадзін, кіруемай

самастойнай работы – 2 гадзіны.

Працаёмкасць вучэбнай дысцыпліны складае 2 заліковыя адзінкі.

Форма бягучай атэстацыі – залік.

Page 5: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Тэма 1. Спецыфіка мастацкага тэксту

Тэкст як аб’ект даследавання гуманітарных навук. Тэкставыя

катэгорыі. Крытэрыі тэкстуальнасці. Дыскурсіўныя і камунікатыўныя

параметры тэксту. Паняцце мастацкага тэксту. Прыкметы мастацкага тэксту.

Мастацкі тэкст як форма арганізацыі пэўнага сэнсу і як форма дыскурса, што

стварае магчымасць бясконцага павелічэння колькасці семантычных

кантэкстаў выказвання. Полісемантызм мастацкага тэксту. Аўтар як вядучая

сэнсавая катэгорыя мастацкага тэксту.

Тэма 2. Праблемы інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту

Разуменне, інтэрпрэтацыя, аналіз, сінтэз. Інтэрпрэтацыя як ключавая

праблема тэорыі тэксту. Пытанне «аўтэнтычнага» вытлумачэння мастацкага

тэксту. Канкурэнцыя інтэрпрэтацыйна-метадалагічных канцэпцый. Праблема

пошуку спосабаў устанаўлення рэлевантнасці тых ці іншых

літаратуразнаўчых інтэрпрэтацый мастацкага тэксту. Пытанне магчымасці

ўзгаднення розных вытлумачэнняў аднаго тэксту. Межы інтэрпрэтацыі

мастацкага тэксту.

Тэма 3. Змястоўна-стылістычны аналіз як аснова навуковай

інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту

Методыка змястоўна-стылістычнага аналізу мастацкага тэксту.

Праблема выбарачнага аналізу. Аналіз структуры мастацкага тэксту:

элементаў зместу (тэматыкі, праблематыкі, ідэйнага зместу) і формы

(мастацкага свету, мастацкага маўлення, кампазіцыі). Віды дапаможнага

аналізу. Аналіз тэксту ў аспекце роду і жанру. Вывучэнне кантэксту (сістэмы

кантэкстаў дыскурса). Кантэкст і яго віды: гістарычны, біяграфічны,

літаратурны. Змяненне кантэксту ў часе.

Тэма 4. Тэарэтыка-метадалагічны кампанент інтэрпрэтацыі

мастацкага тэксту

Разуменне спецыфікі мастацкага тэксту ў тэорыях розных

літаратуразнаўчых школ і напрамкаў. Іх паняційна-тэрміналагічны апарат.

Інтэрпрэтацыя як рэканструкцыя аўтарскага сэнсу (герменеўтыка).

Інтэрпрэтацыя як выбудоўванне сэнсу чытачом (рэцэптыўная эстэтыка).

Інтэрпрэтацыя як дэшыфроўка тэкставага коду (структуралізм). «Гульневая»

інтэрпрэтацыя (постстуктуралісцка-дэканструктывісцкі комплекс ідэй).

Інтэрпрэтацыя як «дыялектыка правоў» аўтара, чытача, і тэксту (семіятычныя

тэорыі інтэрпрэтацыйнага супрацоўніцтва). Інтэрпрэтацыя як «вяртанне да

вытокаў» (міфакрытыка). Інтэрпрэтацыя як апісанне зместу несвядомага

(псіхааналітычная крытыка). Гендарны падыход да вывучэння мастацкай

літаратуры.

Page 6: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

5. Сістэмны падыход да інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту

Агульныя метадалагічныя прынцыпы вывучэння мастацкай літаратуры.

Пытанне аб ўзаемадапаўняльнасці розных літаратуразнаўчых інтэрпрэтацый

аднаго тэкту. «Антрапацэнтрычнасць» і інтэрпрэтацыйны характар сучаснай

навуковай парадыгмы. Неабходнасць несупыннага удакладнення

літаратурна-мастацкага дыскурса як аб’екта літаратуразнаўчага даследавання

праз рост літаратурных напрамкаў і плыняў, а таксама інтэртэкстуальнае

ўзаемадзеянне розных літаратурных практык паміж сабой і з іншымі тыпамі

дыскурсаў. Магчымасць міжпарадыгмальнага вывучэння літаратурна-

мастацкіх тэкстаў на аснове новай метадалагічнай канцэпцыі.

Сістэматызацыя кампанентаў розных парадыгм, дзякуючы вылучэнню

галоўнага тэарэтыка-метадалагічнага прынцыпа.

6. Асаблівасці літаратуразнаўчай інтэрпрэтацыі, звязаныя з рода-

віда-жанравай прыналежнасцю мастацкага тэксту

Літаратуразнаўчая інтэрпрэтацыя эпічных відаў і жанраў (казка,

анекдот, прытча, апавяданне, навэла, раман). Літаратуразнаўчая

інтэрпрэтацыя лірычных відаў і жанраў (верш, песня). Літаратуразнаўчая

інтэрпрэтацыя драматычных відаў і жанраў (трагедыя, камедыя, драма).

Літаратуразнаўчая інтэрпрэтацыя ліра-эпічных відаў і жанраў (ліра-эпічная

паэма, байка, балада).

Page 7: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Дзённая форма атрымання адукацыі з прымяненнем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій

Нум

ар р

азд

зела,

тэм

ы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць

аўдыторных гадзін

Колькас

ць г

адзі

н К

СР

Форм

ы к

антр

ол

ю

вед

аў

лек

цы

і

прак

тычн

ыя

зан

ятк

і

1 2 3 4 5 9

1 Спецыфіка мастацкага тэксту 2 2

1.1 Тэкст як аб’ект даследавання гуманітарных навук. Тэкставыя

катэгорыі. Крытэрыі тэкстуальнасці. Дыскурсіўныя і

камунікатыўныя параметры тэксту. Паняцце мастацкага тэксту.

Прыкметы мастацкага тэксту.

1 1

1.2 Мастацкі тэкст як форма арганізацыі пэўнага сэнсу і як форма

дыскурса. Полісемантызм мастацкага тэксту. Аўтар як вядучая

сэнсавая катэгорыя мастацкага тэксту.

1 1

Ацэнка вусных адказаў на

пытанні па тэме

2 Праблемы інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту 2 2

2.1 Разуменне, інтэрпрэтацыя, аналіз, сінтэз. Інтэрпрэтацыя як

ключавая праблема тэорыі тэксту. Пытанне «аўтэнтычнага»

вытлумачэння мастацкага тэксту. Канкурэнцыя інтэрпрэтацыйна-

метадалагічных канцэпцый.

1 1

2.2 Праблема пошуку спосабаў устанаўлення рэлевантнасці тых ці

іншых літаратуразнаўчых інтэрпрэтацый мастацкага тэксту.

Пытанне магчымасці ўзгаднення розных вытлумачэнняў аднаго

тэксту. Межы інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту.

1 1

Ацэнка вусных адказаў на

пытанні па тэме

Page 8: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

3 Змястоўна-стылістычны аналіз як аснова навуковай

інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту 4 2

3.1 Методыка змястоўна-стылістычнага аналізу мастацкага твора.

Праблема выбарачнага аналізу. Аналіз структуры мастацкага

тэксту: элементаў зместу (тэматыкі, праблематыкі, ідэйнага

зместу) і формы (мастацкага свету, мастацкага маўлення,

кампазіцыі).

2 1

3.2 Віды дапаможнага аналізу. Аналіз тэксту ў аспекце роду і жанру.

Вывучэнне кантэксту (сістэмы кантэкстаў дыскурса). Кантэкст і

яго віды: гістарычны, біяграфічны, літаратурны. Змяненне

кантэксту ў часе.

2 1

Ацэнка вусных адказаў на

пытанні па тэме з элементамі

вучэбнай дыскусіі

4 Тэарэтыка-метадалагічны кампанент інтэрпрэтацыі

мастацкага тэксту 12 2

4.1 Разуменне спецыфікі мастацкага тэксту ў тэорыях розных

літаратуразнаўчых школ. Іх паняційна-тэрміналагічны апарат.

Герменеўтыка. Рэцэптыўная эстэтыка.

2 0,5

4.2 Разуменне спецыфікі мастацкага тэксту ў тэорыях розных

літаратуразнаўчых школ. Структуралізм. Постструктуралізм. 4 0,5

Ацэнка вусных адказаў на

пытанні па тэме з элементамі

вучэбнай дыскусіі

4.3 Разуменне спецыфікі мастацкага тэксту ў тэорыях розных

літаратуразнаўчых школ. Семіётыка. Міфакрытыка. 4 0,5

Праверка канспекту лекцыі ў

рабочым сшытку

4.4 Разуменне спецыфікі мастацкага тэксту ў тэорыях розных

літаратуразнаўчых школ. Псіхааналіз. Гендарны падыход. 2 0,5

5 Сістэмны падыход да інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту 2

5.1 Агульныя метадалагічныя прынцыпы вывучэння мастацкай

літаратуры. Пытанне ўзаемадапаўняльнасці розных

літаратуразнаўчых інтэрпрэтацый аднаго тэкту.

«Антрапацэнтрычнасць» і інтэрпрэтацыйны характар сучаснай

навуковай парадыгмы.

1

5.2 Магчымасць міжпарадыгмальнага вывучэння літаратурна-

мастацкіх тэкстаў на аснове новай метадалагічнай канцэпцыі.

Сістэматызацыя кампанентаў розных парадыгм, дзякуючы

вылучэнню галоўнага тэарэтыка-метадалагічнага прынцыпа.

1

Праверка канспекту лекцыі ў

рабочым сшытку

Page 9: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

6 Асаблівасці літаратуразнаўчай інтэрпрэтацыі, звязаныя з

рода-віда-жанравай прыналежнасцю мастацкага тэксту 8 2 2

6.1 Літаратуразнаўчая інтэрпрэтацыя эпічных відаў і жанраў (казка,

анекдот, прытча, апавяданне, навэла) 2 0,5

6.2 Літаратуразнаўчая інтэрпрэтацыя лірычных відаў і жанраў (верш,

песня) 2 0,5 2

Адкрытае эўрыстычнае

заданне крэатыўнага тыпу

6.3 Літаратуразнаўчая інтэрпрэтацыя драматычных відаў і жанраў

(трагедыя, камедыя, драма) 2 0,5

6.4 Літаратуразнаўчая інтэрпрэтацыя ліра-эпічных відаў і жанраў

(ліра-эпічная паэма, балада, байка) 2 0,5

Ацэнка вусных адказаў на

пытанні па тэме з элементамі

вучэбнай дыскусіі

Усяго: 30 10 2

Page 10: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

СПІС АСНОЎНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Андреев А. Н. Лекции по теории литературы. Целостный анализ

литературного произведения. Учебное пособие. – Минск, 2012. – 144 с.

Арнольд И. В., Дьяконова Н. Я. Аналитическое чтение (английская

проза 18–19 веков): Учебное пособие. – Л.: Просвещение, 2005. – 363 с.

Бак Д. П. Границы интерпретации в гуманитарном и

естественнонаучном знании / Д. П. Бак, Н. И. Кузнецова, В. П. Филатов //

Вопр. философии. – 1998. №5. – С.144–150.

Борев Ю. Б. Методология анализа художественного произведения / Ю.

Б. Борев // Методология анализа художественного произведения / Отв. ред.

Ю. Б. Борев. – М.: Наука,1988.

Волков И.Ф. Творческие методы и художественные системы. – М.:

Искусство, 1989. – 253 с.

Гарская Л. В. Текст как объект интерпретации: Учебное пособие. –

Воронеж: ВГПУ, 2007. – 65 с.

Гончарова Е. А., Шишкина И. П. Интерпретация текста. М., 2005.

Есин А. Б. Принципы и приемы анализа литературного произведения. –

М., 1998.

Живолупова, Н. В. Интерпретация поэтического текста. Современные

проблемы изучения : учебное пособие для студентов / Н. В. Живолупова. –

Н. Новгород: НГЛУ им. Н. А. Добролюбова, 2012. – 155 с.

Кухаренко В. А. Интерпретация текста: Учебное пособие. – М.:

Просвещение, 2005. – 192 с.

Николина Н. А. Филологический анализ текста. М., 2003.

Теория текста: Учебное пособие / Ю. Н. Земская, И. Ю. Качесова, Л. М.

Комиссарова; Под ред. А. А. Чувакина. – М.: Флинта: Наука, 2010. – 224 с.

Тодоров Ц. Понятие литературы // Семиотика: Антология / Сост. Ю. С.

Степанов. – М.: Академический проект; Екатеринбург: Деловая книга, 2001.

– С. 390.

Тюпа В. И. Художественность литературного произведения: Вопросы

типологии. – Красноярск: Изд. Краснояр. ун-та, 1987. – 217 с.

Тюпа В. И. Художественный дискурс (Введение в теорию литературы).

Тверь: ТвГУ, 2002. 76 с.

Шарова Н.А. Лингвистический анализ художественного текста:

Учебное пособие. – Воронеж: ВГУ, 2006. –116с.

Щирова И. А. Многомерность текста: понимание и интерпретация:

Учебное пособие / И. А. Щирова, Е. А. Гончарова. – СПб.: ООО «Книжный

Дом», 2007. – 472 с.

Щирова И. А., Тураева З. Я. Текст и интерпретация: взгляды,

концепции, школы. – СПб., 2005.

Page 11: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

СПІС ДАДАТКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Арнольд И. В. Интерпретация текста как установление иерархии его

частей // Лингвистика текста: Материалы научной конференции МГПИИЯ

им. М. Тореза. М., 1974 .

Арнольд И. В. Проблемы диалогизма, интертекстуальности и

герменевтики (в интерпретации художественного текста). Лекции к

спецкурсу. СПб., 1995.

Арнольд И. В. Семантика. Стилистика. Интертекстуальность: Сборник

статей. СПб., 1999.

Бабенко Л. Г., Казарин Ю. В. Лингвистический анализ

художественного текста. М., 2003.

Бахтин М. М. Автор и герой. К философским основам гуманитарных

наук. СПб., 2000.

Бахтин М. М. Проблема автора // Вопросы философии. 1977. № 7.

Бахтин М. М. Проблема текста в лингвистике, филологии и других

гуманитарных науках. Опыт философского анализа // Эстетика словесного

творчества. – М.: Искусство, 1986. – С. 297–324.

Бахтин М. М. К методологии гуманитарных наук // Эстетика

словесного творчества. – М.: Искусство, 1986. – С. 381–391.

Барт Р. Введение в структурный анализ повествовательных текстов //

Французская семиотика: от структурализма к постструктураизму. М., 2000.

Барт Р. От произведения к тексту // Р. Барт. Избранные работы.

Семиотика, поэтика. – М.: Прогресс, 1989. – С. 413–423.

Барт Р. Текстовой анализ одной новеллы Эдгара По // Р. Барт.

Избранные работы. Семиотика, поэтика. – М.: Прогресс, 1989. – С. 424–461.

Богин Г. И. Субстанциальная сторона понимания текста. Тверь, 1993.

Болдырева Л. В. Социально-исторический вертикальный контекст (на

материале английской художественной литературы). М., 1997.

Веселовский А.Н. Историческая поэтика. – М.: Высшая школа, 1989. –

406 с. Общее ознакомление.

Виноградов В.В. Избранные труды: О языке художественной прозы. –

М.: Наука, 1980. – 360 с. Общее ознакомление.

Виноградов И. А. О теории новеллы // И. А. Виноградов Вопросы

марксистской поэтики. – М.: Советский писатель, 1972. – С. 240–311.

Виноградов В. В. Проблема образа автора в художественной

литературе // О теории художественной речи. М., 1971.

Винокур Г. О. Об изучении языка художественных произведений //

Избранные работы по русскому языку. М., 1959.

Воронцова Т. И. Текст баллады. Концептуальная картина мира. СПб.,

2003.

Выготский Л. С. Психология искусства. М., 1997.

Гак В. Г. О плюрализме в лингвистических теориях // Лингвистика на

исходе ХХ века: итоги и перспективы. Тезисы международной конференции.

М., 1995.

Page 12: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

Гадамер Г. Г. Истина и метод: Основы философской герменевтики. М.,

1988.

Гадамер Г. Г. О круге понимания // Гадамер Г. Г. Актуальность

прекрасного. М., 1991.

Гассет-и-Ортега. "Дегуманизация искусства" и другие работы: Эссе о

литературе и искусстве. – М.: Радуга, 1991. – 639 с.

Гинзбург Л.Я. О литературном герое. – Л.: Советский писатель, 1979. –

226 с.

Гинзбург Л.Я. О психологической прозе. – Л.: Худ. лит., 1977. – 443 с.

Гиршман М. М. Ритм художественной прозы. – М.: Советский

писатель, 1982. – 367 с.

Гончарова, Е. А., Шишкина, И. П. Интерпретация текста. Учебное

пособие по немецкому языку. – М.: Высшая школа, 2005. – 368 с.

Гурко Е., Деррида Ж. Деконструкция: тексты и интерпретация. Минск,

2001.

Дильтей В. Сила поэтического воображения. Начала поэтики //

Зарубежная эстетика литературы Х1Х–ХХ вв. Трактаты, статьи, эссе. – М.:

МГУ, 1987. – С.135–143.

Дюришин Д. Теория сравнительного изучения литературы. – М.:

Прогресс, 1979. – 320 с. Общее ознакомление.

Жирмунский В. М. К вопросу о «формальном методе» // Теория

литературы. Поэтика, Стилистика. – Л.: Наука, 1977. – С.94-105.

Залевская А. А. Текст и его понимание. Тверь, 2001.

Западное литературоведение ХХ в. Энциклопедия. М., 2004.

Ильин И. П. Постструктурализм. Деконструктивизм. Постмодернизм. –

М., 1996.

Ингарден Р. Исследования по эстетике. – М.: Изд. иностр. лит-ры,

1962. – 572 с

Кассирер Э. Сила метафоры // Теория метафоры. – М.: Прогресс,

1990. – С.33-41.

Корман Б. О. Чужое сознание в лирике и проблема субъектной

организации реалистических произведений // ИА СЛЯ. 1973. Вып. 3.

Корман Б. О. Образцы изучения текста художественного произведения

в трудах советских литературоведов. Ижевск, 1974.

Корман Б. О. Итоги и перспективы изучения автора // Страницы

истории русской литературы.

Косиков Г. К. «Структура» и / или «текст» (стратегии современной

семиотики) // Французская семиотика: От структурализма к

постструктурализму. М., 2000.

Кухаренко В.А. Практикум по интерпретации текста: Учебное пособие.

– М.: Просвещение, 2008. – 176 с.

Лейдерман Н.Л. Движение времени и законы жанра. – Свердловск,

Сред.-Урал. кн. изд-во, 1982. – 254 с.

Лиотар Ж.-Ф. Состояние постмодерна / Ж.-Ф. Лиотар; – М.: Институт

экспериментальной социологии; СПб.: Алетейя, 1998. – 160 с.

Page 13: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

Лихачев Д. С. О филологии. – М.: Высшая школа,1989.

Лотман Ю. М. Текст в тексте // Семиосфера. СПб., 2001.

Лукин В. А. Художественный текст. Основы лингвистической теории и

элементы анализа. М., 1999.

Маккормак Э. Когнитивная теория метафоры // Теория метафоры. – М.:

Прогресс, 1990. – С. 360–381.

Манохин Д. К. Оконцептуальных и методологических ориентациях

филологических наук // Культурно-цивилизационные особенности развития

современного российского общества: Сб.материалов региональной научной

конференции. – Белгород: Изд-во БелГУ, 2004. – С.119–130.

Миллер Л. В. Художественная картина мира и мир художественных

текстов. – СПб., 2003.

Минералов Ю.И. Концепция литературоведческого синтеза // П. Н.

Сакулин. Филология и культурология. – М.: Высшая школа, 1990. – С. 7–22.

Ортега-и-Гассет, Х. Дегуманизация искусства // Самосознание

европейской культуры ХХ века: Мыслители и писатели Запада о месте

культуры в совр.об-ве / Сост. Р. А. Гальцева. – М.: Политиздат, 1991. – С.

230–263.

Папина А. Ф. Текст: его единицы и глобальные категории. М., 2002.

Петренко В. Ф. Основы психосемантики.М.; СПб., 2005.

Пелевина Н.Ф. Стилистический анализ художественного текста. - Л.:

Просвещение, 2006.

Поспелов Г.Н. Целостно-системное понимание литературных

произведений // Г.Н. Поспелов. Вопросы методологии и поэтики. Сб. ст. –

М.: МГУ, 1983. – С. 138–172.

Рикер П. Конфликт интерпретаций: Очерки о герменевтике. М.:

Академический проект, 2008

Серио П. Как читают тексты во Франции // Квадратура смысла:

Французская школа анализа дискурса. – М., 1999.

Усманова А. Р. Умберто Эко: парадоксы интерпретации. – М., 2000.

Фалев Е. В. Герменевтика Мартина Хайдеггера. – М., 2008

Фуко М. Герменевтика субъекта. – М., 2007.

Хейзинга Й. Homo ludens. Человек играющий. – М.: Азбука-классика,

2007.

Page 14: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛІК ЗАДАННЯЎ ДЛЯ КСР

п/п

Тэмы Форма кантролю

1. Зрабіць літаратуразнаўчую інтэрпрэтацыю

аднаго з лірычных відаў і жанраў (на выбар

магістранта: верш, песня)

Адкрытае эўрыстычнае

заданне крэатыўнага тыпу

ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ

ПА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

Тэма 1. Спецыфіка мастацкага тэксту.

Ключавыя паняцці сучаснай тэорыі тэксту: антрапацэнтрызм, дыялог,

адрасаванасць, дыскурс, пункт погляду, карціна свету, канцэпцыя асобы,

поліфанія, інтэртэкстуальнасць.

Тэма 2. Праблемы інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту. Суадносіны паняццяў «разуменне» і «інтэрпрэтацыя». Падыходы да

разумення тэксту. Аспекты інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту. Межы

інтэрпрэтацыі тэксту.

Тэма 3. Змястоўна-стылістычны аналіз як аснова навуковай

інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту.

Суадносіны аналізу і сінтэзу ў працэсе разумення і інтэрпрэтацыі

мастацкага тэксту. Віды і метады аналізу тэксту. Дзейнасць літаратурнага

крытыка-інтэрпрэтатара.

Тэма 4. Тэарэтыка-метадалагічны кампанент інтэрпрэтацыі

мастацкага тэксту.

Асэнсаванне праблемы інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту ў работах

паслядоўнікаў структуралізму, рэцэптыўнай эстэтыкі, постструктуралізму і

дэканструктывізму, семіётыкі, міфакрытыкі, псіхааналізу ў літаратуры,

«новай крытыкі». Паняцці аўтарскай інтэнцыі; дэканструкцыі, смерці аўтара,

рызомы, дэцэнтрацыі, палілога, рассейвання сэнсу, свабоднай гульні

актыўнай інтэрпрэтацыі, калажу, эпістамалагічнай няўпэўненасці і інш.

Эвалюцыя асэнсавання праблем інтэрпрэтацыі ў ходзе развіцця навук пра

тэкст.

Тэма 5. Асаблівасці літаратуразнаўчай інтэрпрэтацыі, звязаныя з

рода-віда-жанравай прыналежнасцю мастацкага тэксту.

Літаратуразнаўчая інтэрпрэтацыя эпічных (казка, анекдот, прытча,

апавяданне, навэла, раман), лірычных (верш, песня), драматычных (трагедыя,

камедыя, драма), ліра-эпічных (ліра-эпічная паэма, байка, балада) відаў і

жанраў. (Мастацкія тэксты для інтэрпрэтацыі абіраюцца ў адпаведнасці са

спецыялізацыяй магістранта, арыентуючыся на літаратуру народа пэўнай

краіны замежжа).

Page 15: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

АПІСАННЕ ІНАВАЦЫЙНЫХ ПАДЫХОДАЎ І МЕТАДАЎ

ДА ВЫКЛАДАННЯ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу выкарыстоўваюцца:

1. Эўрыстычны падыход, які мае на мэце:

- ажыццяўленне студэнтамі асобасна-значных адкрыццяў акаляючага

свету;

- дэманстрацыю шматстайнасці рашэнняў большасці прафесійных

задач і жыццёвых праблем;

- творчую самарэалізацыю навучэнцаў у працэсе стварэння

адукацыйных прадуктаў;

- індывідуалізацыю навучання праз магчымасць самастойна ставіць

мэты, ажыццяўляць рэфлексію асабістай адукацыйнай дзейнасці.

2. Практыка-арыентаваны падыход, які мае на мэце:

- засваенне зместу адукацыі праз рашэнне практычных задач;

- набыццё навыкаў эфектыўнага выканання розных відаў прафесійнай

дзейнасці;

- арыентацыю на генерыраванне ідэй, рэалізацыю індывідуальных

(групавых) студэнцкіх праектаў;

- выкарыстанне працэдур, спосабаў ацэньвання, якія фіксуюць

сфарміраванасць прафесійных кампетэнцый.

3. Метад праектнага навучання, які мае на мэце:

- спосаб арганізацыі вучэбнай дзейнасці студэнтаў, які развівае

актуальныя для вучэбнай і прафесійнай дзейнасці навыкі планавання,

самаарганізацыі, супрацоўніцтва і накіраваны на стварэнне асабістага

прадукта;

- набыццё навыкаў для рашэння даследчых творчых, сацыяльных і

камунікатыўных задач.

4. Метады і прыёмы развіцця крытычнага мыслення, якія ўяўляюць

з сябе сістэму, якая фарміруе навыкі работы з інфармацыяй у працэсе

чытання і пісьма; разумення інфармацыі як адпраўной, а не канчатковай

кропкі крытычнага мыслення.

Page 16: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ

САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ НАВУЧЭНЦАЎ

Для арганізацыі самастойнай работы магістрантаў па вучэбнай

дысцыпліне «Інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту» неабходна выкарыстоўваць

сучасныя інфармацыйныя рэсурсы: размясціць на адукацыйным партале

комплекс вучэбных і вучэбна-метадычных матэрыялаў (вучэбна-праграмныя

матэрыялы, вучэбныя выданні для тэарэтычнага вывучэння дысцыпліны,

матэрыялы бягучага кантролю і бягучай атэстацыі, якія дазваляюць вызначыць

адпаведнасць вучэбнай дзейнасці магістрантаў патрабаванням адукацыйных

стандартаў вышэйшай адукацыі і вучэбна-праграмнай дакументацыі, у тым

ліку пытанні для падрыхтоўкі да заліку, спіс рэкамендуемай літаратуры.

ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛІК ПЫТАННЯЎ ДА ЗАЛІКУ

1. Тэкст як аб’ект даследавання гуманітарных навук. Тэкставыя катэгорыі.

Крытэрыі тэкстуальнасці.

2. Дыскурсіўныя і камунікатыўныя параметры тэксту.

3. Паняцце мастацкага тэксту. Прыкметы мастацкага тэксту.

4. Мастацкі тэкст як форма арганізацыі пэўнага сэнсу і як форма дыскурса.

Полісемантызм мастацкага тэксту.

5. Аўтар як вядучая сэнсавая катэгорыя мастацкага тэксту.

6. Разуменне, інтэрпрэтацыя, аналіз, сінтэз.

7. Інтэрпрэтацыя як ключавая праблема тэорыі тэксту.

8. Межы інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту.

9. Методыка цэласнага аналізу мастацкага твора.

10. Вывучэнне кантэксту. Кантэкст і яго віды. Змяненне кантэксту ў часе.

11. Разуменне спецыфікі мастацкага тэксту ў тэорыях розных

літаратуразнаўчых школ і напрамкаў.

12. Інтэрпрэтацыя як рэканструкцыя аўтарскага сэнсу (герменеўтыка).

13. Інтэрпрэтацыя як выбудоўванне сэнсу чытачом (рэцэптыўная

эстэтыка).

14. Інтэрпрэтацыя як дэшыфроўка тэкставага коду (структуралізм).

15. «Гульневая» інтэрпрэтацыя (постстуктуралісцка-дэканструктывісцкі

комплекс ідэй).

16. Інтэрпрэтацыя як «дыялектыка правоў» аўтара, чытача, і тэксту

(семіятычныя тэорыі інтэрпрэтацыйнага супрацоўніцтва).

17. Інтэрпрэтацыя як «вяртанне да вытокаў» (міфакрытыка).

18. Інтэрпрэтацыя як апісанне зместу несвядомага (псіхааналітычная

крытыка).

19. Гендарны падыход да вывучэння мастацкай літаратуры.

20. Агульныя метадалагічныя прынцыпы вывучэння мастацкай літаратуры.

21. «Антрапацэнтрычнасць» і інтэрпрэтацыйны характар сучаснай

навуковай парадыгмы.

Page 17: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

22. Асаблівасці літаратуразнаўчай інтэрпрэтацыі тэкстаў эпічных відаў і

жанраў літаратуры.

23. Асаблівасці літаратуразнаўчай інтэрпрэтацыі тэкстаў лірычных відаў і

жанраў літаратуры.

24. Асаблівасці літаратуразнаўчай інтэрпрэтацыі тэкстаў драматычных

відаў і жанраў літаратуры.

25. Асаблівасці літаратуразнаўчай інтэрпрэтацыі тэкстаў ліра-эпічных

відаў і жанраў літаратуры.

ПЕРАЛІК РЭКАМЕНДУЕМЫХ СРОДКАЎ ДЫЯГНОСТЫКІ

Адзнака за адказы на практычных занятках уключае ў сябе паўнату

адказу, наяўнасць аргументаў, прыкладаў з мастацкіх твораў і г.д.

Пры ацэньванні паведамлення звяртаецца ўвага на змест і паўнату

раскрыцця тэмы, структуру і паслядоўнасць выкладу матэрыялу,

бібліяграфічныя крыніцы і іх інтэрпрэтацыю, карэктнасць афармлення.

Пры ацэнцы адкрытага (эўрыстычнага) задання ўлічваецца

арыгінальнасць створанага адукацыйнага прадукта, даследаванне вывучаемага

феномена з розных бакоў, інтэгрыраванне ведаў з розных галін, уменне

праводзіць цэласны аналіз мастацкага тэксту, асобасная значнасць дасягнутых

вынікаў.

МЕТОДЫКА ФАРМІРАВАННЯ ВЫНІКОВАЙ АДЗНАКІ

Выніковая адзнака фарміруецца на аснове:

1. Правілаў правядзення атэстацыі студэнтаў (Пастанова Міністэрства

адукацыі Рэспублікі Беларусь № 53 ад 29.05.2012 г.);

2. Палажэння аб рэйтынгавай сістэме ацэнкі ведаў па дысцыпліне ў

БДУ (Загад рэктара БДУ ад 18.08.2015 г. № 382-ОД);

3. Крытэрыяў ацэнкі ведаў студэнтаў (ліст Міністэрства адукацыі ад

22.12.2003 г.)

Формай бягучай атэстацыі па дысцыпліне «Літаратуразнаўчая

інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту» вучэбным планам прадугледжаны экзамен.

Пры фарміраванні выніковай адзнакі выкарыстоўваецца рэйтынгавая

ацэнка ведаў магістрантаў, якая дае магчымасць прасачыць і ацаніць

дынаміку працэсу дасягнення мэтаў навучання. Рэйтынгавая сістэма

ацэньвання прадугледжвае выкарыстанне вагавых каэфіцыентаў для бягучага

кантролю ведаў і бягучай атэстацыі студэнтаў па дысцыпліне.

Рэйтынгавая адзнака разлічваецца на аснове ацэнкі бягучай

паспяховасці і экзаменацыйнай ацдзнакі з улікам іх вагавых каэфіцыентаў.

Ацэнка бягучай паспяховасці складае 50%, экзаменацыйная адзнака – 50%.

Фарміраванне ацэнкі бягучай паспяховасці:

адказы на практычных занятках – 60 %;

напісанне эсэ (творчай работы) – 40 %;

Page 18: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ЎСТАНОВЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

Назва

дысцыпліны,

з якой

патрабуецца

ўзгадненне

Назва

кафедры

Прапановы

аб зменах у змесце вучэбнай

праграмы па вучэбнай

дысцыпліне

Рашэнне,

прынятае

кафедрай, якая

распрацавала

вучэбную

праграму (з

указаннем даты

і нумара

пратакола)

Гісторыя

замежнай

літаратуры

Кафедра

тэорыі

літаратуры

няма Зацвердзіць

Пратакол №10 ад

22.06.2018 г.

Page 19: ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКАelib.bsu.by/bitstream/123456789/212436/1/%d0%86%d0%bd%d1%82%d1%8d…– АК-2 Метадалагічныя веды і даследчыцкія

ДАПАЎНЕННІ І ЗМЕНЫ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ЎСТАНОВЫ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

на _____/_____ вучэбны год

№№

пп

Змены і дапаўненні Падстава

Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры

(пратакол № ____ ад ________ 201_ г.)

Загадчык кафедры

_____________________ _______________ ___Т.А. Марозава_____ (ступень, званне) (подпіс) (Ініцыялы, прозвішча)

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан факультэта

прафесар _______________ __І.С. Роўда (ступень, званне) (подпіс) (Ініцыялы