p900w Тыльная - brotherdownload.brother.com/welcome/docp100269/ptp900w... · і...

8
Даступныя інструкцыі Інструкцыя па бяспецы прылады Дадзеная інструкцыя змяшчае інфармацыю аб тэхніцы бяспекі. Азнаёмцеся з ёй перад выкарыстаннем прылады. Інструкцыя па хуткім усталяванні (гэтая брашура) Дадзеная інструкцыя змяшчае асноўную інфармацыю аб выкарыстанні прылады, а таксама падрабязныя звесткі і парады па ліквідаванні непаладак. "User’s Guide" (Інструкцыя карыстальніка) Падчас спампавання ўсталёўшчыка па спасылцы www.brother.com/inst і яго ўсталявання на кампютары ствараецца папка "Brother Manual" (Інструкцыя Brother) у якой знаходзіцца і гэтая інструкцыя. Дадзеная брашура змяшчае дадатковую інфармацыю аб наладах, аперацыях, парадах па ліквідаванні непаладак, а таксама ўказанні па абслугоўванні прылады. Акрамя гэтага, у Brother Solutions Center можна спампаваць патрэбныя вам асобныя інструкцыі. Каб спампаваць іншыя інструкцыі, перайдзіце па спасылцы support.brother.com у Brother Solutions Center і на старонцы вашай мадэлі націсніце "Manuals" (Інструкцыі). Перад выкарыстаннем прылады праверце, каб упакоўка змяшчала наступнае: Каб спампаваць і ўсталяваць драйверы і праграмнае забеспячэнне для прынтара, наведайце сайт кампаніі. www.brother.com/inst Падрабязную інфармацыю аб усталяванні драйвераў і праграмнага забеспячэння гл. у раздзеле Усталяванне праграмнага забеспячэння і драйвераў прынтара на кампютар. Распакоўка прылады Прылада для друку наклеек P-touch Інструкцыя па бяспецы прылады Інструкцыя па хуткім усталяванні Адаптар пераменнага току Шнур сілкавання Кабель USB Касета са стужкай Беларуская Дзякуем за пакупку прылады для друку наклеек P-touch (тут і далей "прылада") мадэлі P900W. P900W — гэта інтуітыўны, просты ў выкарыстанні і шматфункцыянальны прынтар наклеек, які дазваляе друкаваць высакаякасныя наклейкі на прафесійным узроўні. Інструкцыя змяшчае асноўныя ўказанні па працы з прыладай. Перад эксплуатацыяй апошняй цалкам прачытайце інструкцыю і захавайце яе для далейшага выкарыстання. Даступныя функцыі і камплектацыя залежаць ад краіны. P900W Інструкцыя па хуткім усталяванні Надрукавана ў Кітаі D00G1Z001 Агульнае апісанне Пярэдняя частка Тыльная частка 1 Накрыўка аддзялення для стужкі 2 Шчыліна выхаду стужкі 3 Кнопка для адкрыцця накрыўкі 4 Індыкатар стану 5 Індыкатар акумулятара 6 Кнопка сілкавання 7 Кнопка падачы і абрэзкі 8 Кнопка ўключэння Wi-Fi 9 Гняздо адаптара пераменнага току 10 Паслядоўны порт 11 USB-порт (для кампютара) ВАЖНА Перад выкарыстаннем прылады для друку наклеек P-touch неабходна выдаліць засцерагальны матэрыял наступным спосабам. 1 Каб адкрыць накрыўку аддзялення для стужкі, націсніце кнопку адкрыцця накрыўкі. 2 Каб выдаліць стужку разам з засцерагальным матэрыялам, пацягніце стужку. 3 1 2 4 5 6 7 8 11 10 9

Upload: others

Post on 13-Aug-2020

3 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: P900W Тыльная - Brotherdownload.brother.com/welcome/docp100269/ptp900w... · і фарбавальная стужка не зачапіліся на друкавальнай

Даступныя інструкцыі Інструкцыя па бяспецы прыладыДадзеная інструкцыя змяшчае інфармацыю аб тэхніцы бяспекі. Азнаёмцеся з ёй перад выкарыстаннем прылады. Інструкцыя па хуткім усталяванні (гэтая брашура)Дадзеная інструкцыя змяшчае асноўную інфармацыю аб выкарыстанні прылады, а таксама падрабязныя звесткі і парады па ліквідаванні непаладак. "User’s Guide" (Інструкцыя карыстальніка)Падчас спампавання ўсталёўшчыка па спасылцы www.brother.com/inst і яго ўсталявання на камп’ютары ствараецца папка "Brother Manual" (Інструкцыя Brother) у якой знаходзіцца і гэтая інструкцыя.Дадзеная брашура змяшчае дадатковую інфармацыю аб наладах, аперацыях, парадах па ліквідаванні непаладак, а таксама ўказанні па абслугоўванні прылады.Акрамя гэтага, у Brother Solutions Center можна спампаваць патрэбныя вам асобныя інструкцыі.Каб спампаваць іншыя інструкцыі, перайдзіце па спасылцы support.brother.com у Brother Solutions Center і на старонцы вашай мадэлі націсніце "Manuals" (Інструкцыі).

Перад выкарыстаннем прылады праверце, каб упакоўка змяшчала наступнае:

Каб спампаваць і ўсталяваць драйверы і праграмнае забеспячэнне для прынтара, наведайце сайт кампаніі.

www.brother.com/inst

Падрабязную інфармацыю аб усталяванні драйвераў і праграмнага забеспячэння гл. у раздзеле Усталяванне праграмнага забеспячэння і драйвераў прынтара на камп’ютар.

Распакоўка прылады

Прылада для друку наклеек P-touch

Інструкцыя па бяспецы прылады

Інструкцыя па хуткім усталяванні

Адаптар пераменнага току

Шнур сілкавання Кабель USB

Касета са стужкай

Беларуская

Дзякуем за пакупку прылады для друку наклеек P-touch (тут і далей "прылада") мадэлі P900W.P900W — гэта інтуітыўны, просты ў выкарыстанні і шматфункцыянальны прынтар наклеек, які дазваляе друкаваць высакаякасныя наклейкі на прафесійным узроўні.Інструкцыя змяшчае асноўныя ўказанні па працы з прыладай. Перад эксплуатацыяй апошняй цалкам прачытайце інструкцыю і захавайце яе для далейшага выкарыстання.Даступныя функцыі і камплектацыя залежаць ад краіны.

P900WІнструкцыя па хуткім усталяванні

Надрукавана ў КітаіD00G1Z001

Агульнае апісанне

Пярэдняя частка

Тыльная частка

1 Накрыўка аддзялення для стужкі

2 Шчыліна выхаду стужкі3 Кнопка для адкрыцця накрыўкі4 Індыкатар стану 5 Індыкатар акумулятара 6 Кнопка сілкавання

7 Кнопка падачы і абрэзкі 8 Кнопка ўключэння Wi-Fi 9 Гняздо адаптара пераменнага

току10 Паслядоўны порт11 USB-порт

(для камп’ютара)

ВАЖНАПерад выкарыстаннем прылады для друку наклеек P-touch неабходна выдаліць засцерагальны матэрыял наступным спосабам.1 Каб адкрыць накрыўку

аддзялення для стужкі, націсніце кнопку адкрыцця накрыўкі.

2 Каб выдаліць стужку разам з засцерагальным матэрыялам, пацягніце стужку.

31245

678

11

10

9

Page 2: P900W Тыльная - Brotherdownload.brother.com/welcome/docp100269/ptp900w... · і фарбавальная стужка не зачапіліся на друкавальнай

Адаптар пераменнага токуЗ гэтай прыладай выкарыстоўваюць AD9100ESA (адаптар пераменнага току). Падлучыце адаптар да прылады.

1. Устаўце вілку шнура адаптара ў гняздо з маркіроўкай DC IN 24 V (уваход для падлучэння крыніцы сілкавання пастаяннага току 24 В) на прыладзе.

2. Устаўце вілку шнура сілкавання ў адаптар.

3. Устаўце вілку шнура сілкавання ў звычайную электрычную разетку.

Далучыце акумулятарны блок (PA-BB-002) да прылады. Падрабязную інфармацыю аб далучэнні акумулятарнага блока гл. у дадзенай інструкцыі.

Усталяванне літый-іоннага акумулятара

1. Для адключэння прылады націсніце і ўтрымлівайце кнопку сілкавання .

2. Адкрыйце ў ніжняй частцы прылады накрыўку аддзялення для акумулятара.

3. Устаўце акумулятар у аддзяленне для акумулятара.

4. Закрыйце накрыўку аддзялення.

Выманне літый-іоннага акумулятараДля адключэння прылады націсніце і ўтрымлівайце кнопку сілкавання .Здыміце накрыўку аддзялення для акумулятара і выміце літый-іонны акумулятар, а затым зноў далучыце яе.

Зарадка літый-іоннага акумулятара

1. Праверце, ці ўсталяваны акумулятар у прыладу.

2. Для падлучэння прылады да электрычнай разеткі выкарыстоўвайце адаптар пераменнага току і шнур сілкавання.

Для ўключэння прылады, калі яна яшчэ не ўключана, націсніце кнопку сілкавання .

Падчас зарадкі індыкатар акумулятара гарыць аранжавым і гасне пасля заканчэння зарадкі.

Спыненне зарадкі літый-іоннага акумулятараДля гэтага адлучыце адаптар пераменнага току.

Падлучэнне да крыніцы сілкавання

1 Адаптар пераменнага току2 Шнур сілкавання

ВАЖНА• Перад адлучэннем адаптара выключыце прыладу.• Не цягніце і не згінайце шнуры сілкавання і адаптара пераменнага

току.• Пасля падлучэння вілкі шнура сілкавання да электрычнай

разеткі можа спатрэбіцца некалькі секунд, каб стала даступнай кнопка сілкавання .

ЗАЎВАГАКаб падчас адлучэння крыніцы сілкавання захаваць і зрабіць рэзервовую копію памяці прылады, рэкамендуецца ўсталяваць у прыладу акумулятар (PA-BT-4000LI, не ўваходзіць у камплект).

Выкарыстанне літый-іоннага акумулятара (неабавязковая функцыя)

12

ЗАЎВАГА• Перад выкарыстаннем поўнасцю зарадзіце акумулятар.• Для поўнай зарадкі акумулятара можа спатрэбіцца да трох гадзін.

1 Адаптар пераменнага току2 Шнур сілкавання

ЗАЎВАГАЗарадка спыняецца падчас друку, падачы стужкі ці выканання іншага дзеяння з прыладай. Калі зарадка яшчэ не скончана, яна аўтаматычна аднаўляецца пасля завяршэння дзеяння.

Заўвагі па выкарыстанні літый-іоннага акумулятара Перад выкарыстаннем поўнасцю зарадзіце акумулятар.

Не выкарыстоўвайце яго, пакуль ён цалкам не зарадзіцца. Акумулятар можна зараджаць пры тэмпературы навакольнага

асяроддзя ад 0 да 40 °C, у адваротным выпадку ён не будзе зараджацца, а індыкатар акумулятара будзе гарэць. Калі зарадка спыняецца з-за празмерна высокай або нізкай тэмпературы навакольнага асяроддзя, размясціце прыладу ў месцы з тэмпературай ад 0 да 40 °C, і паспрабуйце яшчэ раз.

Калі прыладу выкарыстоўваюць для друку, падачы стужкі ці выканання іншага дзеяння, і пры гэтым усталяваны акумулятар і падлучаны адаптар, то нават калі акумулятар не поўнасцю зараджаны, можа гаснуць індыкатар акумулятара і спыняцца зарадка.

Характарыстыкі літый-іоннага акумулятараДля забеспячэння максімальнай эфектыўнасці працы і падаўжэння тэрміну службы літый-іоннага акумулятара: Не выкарыстоўвайце і не захоўвайце апошні ў месцы з занадта

высокай або нізкай тэмпературай, бо ён можа хутчэй разрадзіцца. Гэта можа здарыцца пры выкарыстанні літый-іоннага акумулятара з высокім узроўнем зараду (зараджаны на 90% або больш) у месцы з высокай тэмпературай.

Калі прылада не будзе выкарыстоўвацца працяглы перыяд часу, выміце акумулятар з прылады.

Захоўвайце акумулятар з узроўнем зараду менш за 50% у прахалодным, сухім месцы, абароненым ад прамых сонечных праменняў.

Калі акумулятар будзе захоўвацца працяглы перыяд часу, яго рэкамендуецца зараджаць кожныя шэсць месяцаў.

Пры дакрананні да прылады падчас зарадкі літый-іоннага акумулятара можа адчувацца лёгкае награванне некаторых частак прылады. Гэта нармальна, і прыладай можна бяспечна карыстацца. Калі прылада занадта моцна награваецца, спыніце яе выкарыстанне.

12

Page 3: P900W Тыльная - Brotherdownload.brother.com/welcome/docp100269/ptp900w... · і фарбавальная стужка не зачапіліся на друкавальнай

У вашай прыладзе могуць выкарыстоўвацца касеты са стужкай TZe, наклейкай Fle і трубкай HSe.

1. Праверце, ці не сагнуты канец стужкі і ці праходзіць ён праз кіравальнік стужкі. Калі не праходзіць, прасуньце яго праз кіравальнік стужкі так, як паказана на ілюстрацыі.

2. Каб адкрыць накрыўку аддзялення для стужкі, націсніце кнопку адкрыцця накрыўкі.

3. Устаўце касету са стужкай у адпаведнае аддзяленне прылады так, каб канец стужкі быў накіраваны ў бок шчыліны выхаду стужкі, і плаўна націсніце, пакуль касета не будзе ўсталявана належным чынам.

4. Зачыніце накрыўку аддзялення для стужкі.

Уключэнне: Для ўключэння прылады націсніце кнопку сілкавання . Індыкатар сілкавання загараецца зялёным.Выключэнне: Для адключэння прылады зноў націсніце і ўтрымлівайце кнопку сілкавання . Індыкатар сілкавання можа гарэць аранжавым да выключэння.

Устаўка касеты са стужкай

ВАЖНАКалі новая касета са стужкай мае засцерагальную заглушку з кардону, здыміце яе перад устаўкай касеты.

1 Канец стужкі2 Кіравальнікі стужкі (рэальная форма залежыць ад шырыні

стужкі)

1 Шчыліна выхаду стужкі

ВАЖНА• Падчас устаўкі касеты са стужкай сачыце за тым, каб сама стужка

і фарбавальная стужка не зачапіліся на друкавальнай галоўцы.• Праверце, каб стужка не

правісала, і асцярожна ўстаўце яе ў касету. Калі стужка правісае, яна можа зачапіцца за выступ (2) пры ўстаўцы касеты і перакруціцца або зморшчыцца, што стане прычынай яе захрасання. Каб выправіць правісанне стужкі, гл. ілюстрацыю на этапе 1 — пацягніце за яе па-за кіравальнікам.

• Падчас вымання касеты са стужкай пераканайцеся, што стужка не чапляецца за выступ (2).

ВАЖНАЗахоўвайце касеты са стужкай у прахалодным, цёмным месцы без пылу, пазбягайце ўздзеяння на іх прамых сонечных праменняў, высокай тэмпературы і вільготнасці. Пасля адкрыцця герметычнай упакоўкі касету са стужкай неабходна выкарыстаць як мага хутчэй.

1

2 2

1

1

2

Уключэнне і адключэнне сілкавання

ВАЖНАПадчас выключэння прылады НЕ вымайце акумулятар і не адлучайце адаптар пераменнага току, пакуль не пагасне індыкатар сілкавання .

Падлучэнне да камп’ютара

Аперацыйныя сістэмыАсноўныя налады USB-порт

Паслядоўны порт (толькі для ESC/ P і P-touch Template)

Windows Vista® Windows® 7 Windows® 8 / 8.1 Windows® 10 Windows Server® 2008 / 2008 / R2 Windows Server® 2012 / 2012 / R2

rr

Mac OS X v10.9.5, 10.10.x, 10.11 –

ЗАЎВАГАМагчымы змены ў спісе падтрымліваемых аперацыйных сістэм. Каб атрымаць актуальную інфармацыю, перайдзіце на сайт кампаніі па спасылцы support.brother.com

Page 4: P900W Тыльная - Brotherdownload.brother.com/welcome/docp100269/ptp900w... · і фарбавальная стужка не зачапіліся на друкавальнай

Свячэнне і мірганне гэтых індыкатараў адлюстроўвае стан прылады. Сімвалы, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым раздзеле, тлумачаць значэнне розных колераў і тыпаў індыкацыі:

Прыклад: З = індыкатар міргае зялёным колерам

Святлодыёдныя індыкатары

= Індыкатар гарыць

З = ЗялёныА = АранжавыЧ = Чырвоны

= Індыкатар міргае

= Індыкатар гарыць або міргае любым колерам

(Выкл.) = Індыкатар не гарыць

Стан Сілкаванне Wi-Fi Умовы

(Выкл.) А (Выкл.) Падчас выключэння

(Выкл.) З Рэжым чаканняРэжым запуску

(Выкл.) З Падача і абрэзка стужкі

З З Рэжым друку

Ч

(2 разы за 1,8 секунды)

З (Выкл.)Памылка адсутнасці носьбітаПамылка канца стужкі

(Выкл.) А Адкрыццё накрыўкі

А З (Выкл.)Памылка адкрыцця накрыўкі падчас друку

З З Атрыманне дадзеных

(Выкл.) З Перадача дадзеных

(Выкл.) А Ідзе ахалоджванне

Ч Ч Ч Сістэмная памылка 1Сістэмная памылка 2Сістэмная памылка 3

Ч Ч Ч Загружаецца

З А (Выкл.)Скід налад (падчас пачатку працэсу)

(Выкл.) А (Выкл.)Скід налад (калі кнопка націснута 1, 3 або 5 разоў)

З А (Выкл.)Скід налад (калі кнопка націснута 2, 4 або 6 разоў)

З

(тры разы)

А

(тры разы)(Выкл.)

Скід налад (калі скід пацверджаны)

(Выкл.)ЗАЧ

(паўтараецца чатыры разы)

(Выкл.)

Паведамленне аб атрыманні IP-адраса (паведамленне аб атрыманні ідэнтыфікатара USB)

А З (Выкл.)Рэжым запамінальнай прылады

З

(адзін раз)З (Выкл.)

Праца ў рэжыме запамінальнай прылады

Стан Сілкаванне Wi-Fi Умовы

Ч

(1 раз у секунду)

Ч Памылка запамінальнай прылады

Ч

(1 раз у 2 секунды)

Ч Памылка трымальніка рулона

Ч

(2 разы за 1,8 секунды)

Ч Памылка адаптара

(Выкл.) А (Выкл.)Памылка падлучэння адаптара

А А (Выкл.)

Калі міргае папераменна: памылка працы разакаКалі міргае адначасова:памылка, якая выклікана перагрэвам

Ч

(2 разы за 1,8 секунды)

А (Выкл.)Памылка, якая азначае, што стужка не падтрымліваецца

Ч А (Выкл.)Памылка некарэктнага носьбіта

Ч

(2 разы за 1,8 секунды)

А

(2 разы за 1,8 секунды)

(Выкл.)

Памылка сувязіПамылка перапаўнення памяціПамылка памеру колькасці радкоў/ сімвалаў

Ч

(1 раз у секунду)

А

(1 раз у секунду)

(Выкл.)

Калі міргае папераменна: памылка пошуку ў базе дадзеныхКалі міргае адначасова:памылка адсутнасці шаблона

А

(2 разы за 1,8 секунды)

А

(2 разы за 1,8 секунды)

(Выкл.)Памылка друку ў высокім разрозненні/ чарнавіка

А А (Выкл.)Памылка адсутнасці чорнай меткі

Page 5: P900W Тыльная - Brotherdownload.brother.com/welcome/docp100269/ptp900w... · і фарбавальная стужка не зачапіліся на друкавальнай

Індыкатар акумулятара

Індыкатар Wi-Fi

Даступныя прыкладанні для выкарыстання на камп’ютары

Дадатковую інфармацыю гл. у "User’s Guide" (Інструкцыя карыстальніка).

Усталяванне праграмнага забеспячэння і драйвераў прынтара на камп’ютарДля друку з дапамогай камп’ютара пад кіраваннем Windows® або Mac усталюйце на камп’ютар драйвер прынтара, P-touch Editor і іншыя прыкладанні.

1. Наведайце сайт кампаніі (www.brother.com/inst) і спампуйце ўсталёўшчык апошняга праграмнага забеспячэння, а таксама інструкцыі.

2. Каб усталяваць, двойчы націсніце на спампаваны файл з пашырэннем .exe і выконвайце ўказанні на экране.

3. Пасля заканчэння ўсталявання закрыйце дыялогавае акно.

Падлучэнне прылады да камп’ютараПадлучыць прыладу да камп’ютара з Windows® або Mac можна праз кабель USB ці па бесправадной сетцы. Дадатковую інфармацыю гл. у "User’s Guide" (Інструкцыя карыстальніка).

Падлучэнне праз кабель USB

1. Падлучыце патрэбны канец кабелю USB прылады да USB-порта ў тыльнай частцы прылады.

2. Другі канец кабелю USB падлучыце да USB-порта камп’ютара.

3. Уключыце прыладу.

Падлучэнне па Wi-Fi

1. Уключыце прыладу.

2. Для ўключэння функцыі бесправадной сеткі націсніце і ўтрымлівайце на працягу адной секунды кнопку Wi-Fi на прыладзе. Індыкатар Wi-Fi на прынтары пачынае міргаць сінім колерам адзін раз кожныя тры секунды.

• Рэжым Ad-hoc Пасля ўсталявання на камп’ютар драйвераў прынтара і іншых прыкладанняў уключыце рэжым Ad-Hoc праз праграму Printer Setting Tool (Утыліта наладкі прынтара). (Гл. "User’s Guide" (Інструкцыя карыстальніка).)

Акумулятар Сілкаванне Умовы

(Выкл.)Зарад акумулятара: поўныЗарадка скончана

А Ідзе зарадка

А

(1 раз у 4 секунды)

Зарад акумулятара: напалову

А

(2 разы ў 4 секунды)Зарад акумулятара: нізкі

Ч Ч Памылка акумулятара

Ч З Зарад акумулятара: разраджаны

Стан Сілкаванне Wi-Fi Умовы

(Выкл.) А Ч Не знойдзена ніякіх кропак доступу з функцыяй WPS

(Выкл.) А Ч Памылка падлучэння да кропкі доступу з функцыяй WPS

(Выкл.) А Ч

(2 разы за 1,8 секунды)

Няправільныя налады бяспекі

(Выкл.) А А

(2 разы за 1,8 секунды)

Памылка пошуку кропкі доступу з функцыяй WPS

З Wi-Fi уключана, няма падлучэння

З Wi-Fi уключана, падлучэнне ўстаноўлена

З З Wi-Fi: наладка WPS

Друк з выкарыстаннем камп’ютара

Даступныя прыкладанні Функцыі Камп’ютар Падлучэнне

P-touch Editor Распрацоўка і друк карыстальніцкіх наклеек з дапамогай убудаваных інструментаў для малявання; увод тэксту рознымі шрыфтамі і стылямі; імпарт графічных малюнкаў і штрыхкодаў.

Windows® / Mac

Wi-Fi / USB

Cable Label Tool

Стварэнне і друк наклеек для кабеляў, камутацыйных панэляў, электрычнага абсталявання і інш.

Windows®

ЗАЎВАГАКаб падлучыць прыладу да камп’ютара праз бесправадное падлучэнне, рэкамендуецца выканаць наступнае:• Падчас усталявання праграмнага забеспячэння наладзіць

бесправадную сетку. Змяніць налады пазней можна праз праграму Printer Setting Tool (Утыліта наладкі прынтара). Дадатковую інфармацыю гл. у "User’s Guide" (Інструкцыя карыстальніка).

• Усталяваць праграмнае забеспячэнне на камп’ютар, які падключаны праз бесправадное падлучэнне, і наладзіць прыладу праз кабель USB.

• Загадзя даведацца SSID (назва сеткі) і пароль (сеткавы ключ) бесправадной сеткі.

• Калі бесправадная кропка доступу ці маршрутызатар падтрымліваюць функцыю WPS, можна націснуць кнопку WPS (Wi-Fi Protected Setup, Абароненая наладка Wi-Fi) для хуткай наладкі бесправадной сеткі.

Page 6: P900W Тыльная - Brotherdownload.brother.com/welcome/docp100269/ptp900w... · і фарбавальная стужка не зачапіліся на друкавальнай

Усталяванне прыкладанняў для выкарыстання на мабільных прыладахДадзеную прыладу можна выкарыстоўваць у якасці асобнай прылады або падлучыць да мабільнай прылады. Каб ствараць і друкаваць наклейкі адразу з мабільнай прылады, усталюйце мабільныя прыкладанні ад кампаніі Brother, а затым падлучыце сваю прыладу да мабільнай прылады. З App Store і Google Play™ можна бясплатна спампаваць наступныя прыкладанні ад кампаніі Brother:- Mobile Cable Label Tool- Brother iPrint&Label- Mobile Transfer Express

Падлучэнне прылады да мабільнай прылады

1. Праверка налад Wireless Direct прылады.

• Для Windows®: Падлучыць прыладу і камп’ютар з дапамогай кабелю USB. Запусціць на камп’ютары праграму Printer Setting Tool (Утыліта наладкі прынтара) і націснуць кнопку [Communication Settings] (Параметры сувязі). Упэўніцца, што ва ўкладцы [General] (Асноўныя) для [Selected Interface] (Абраны інтэрфейс) абраны пункт [Infrastructure and Wireless Direct] (Інфраструктура і падключэнне да бесправадной сеткі пры дапамозе Wireless Direct) або [Wireless Direct]. Дадатковую інфармацыю гл. у "User’s Guide" (Інструкцыя карыстальніка).

• Для камп’ютараў Mac: Падлучыць прыладу і камп’ютар з дапамогай кабелю USB. Запусціць на камп’ютары праграму Printer Setting Tool (Утыліта наладкі прынтара) і ўпэўніцца, што ва ўкладцы [Wireless LAN] (Бесправадная лакальная сетка) уключана [On] (Укл.) функцыя [WirelessDirect]. Дадатковую інфармацыю гл. у "User’s Guide" (Інструкцыя карыстальніка).

2. Для ўключэння функцыі бесправадной сеткі націсніце і ўтрымлівайце на працягу адной секунды кнопку Wi-Fi на прыладзе.

Індыкатар Wi-Fi на прынтары пачынае міргаць сінім колерам раз кожныя тры секунды.

3. У наладах Wi-Fi мабільнай прылады выберыце SSID прылады і ўвядзіце пароль.

Друк з выкарыстаннем мабільнай прылады

1. Запусціце прыкладанне (Mobile Cable Label Tool/Brother iPrint&Label) на мабільнай прыладзе.

2. Выберыце шаблон або форму наклейкі.

3. У меню прыкладання націсніце [Друкаваць].

Прыладу можна падлучыць да сканера штрыхкодаў праз паслядоўны інтэрфейс або Bluetooth.

Каб падлучыць праз паслядоўны інтэрфейс, гл. "User’s Guide" (Інструкцыя карыстальніка).

Каб падлучыць праз Bluetooth, гл. Раздзел [FAQs & Troubleshooting] (Адказы на часта задаваныя пытанні і ліквідаванне непаладак) у Brother Solutions Center на сайце support.brother.com

Друк з выкарыстаннем мабільнай прылады

Прыкладанне Функцыя Мабільная прылада Падлучэнне

Mobile Cable Label Tool

Друкуйце на сваёй прыладзе наклейкі для кабеляў і камутацыйных панеляў з выкарыстаннем шаблонаў на смартфоне, планшэце або іншай мабільнай прыладзе.

Apple iPhone/ iPad/ iPod touch або прылада на Android™

Wireless Direct / Wi-Fi

Brother iPrint&Label

Стварайце і друкуйце на сваёй прыладзе наклейкі з выкарыстаннем шаблонаў на смартфоне, планшэце або іншай мабільнай прыладзе.

Mobile Transfer Express

Дазваляе выкарыстоўваць мабільную прыладу для спампавання баз дадзеных і дадзеных наклеек, якія створаны на камп’ютары ў праграме P-touch Editor і запампаваны ў "воблака", а таксама адпраўляць іх на вашу прыладу.

ЗАЎВАГА• SSID і пароль па змаўчанні:

SSID: "DIRECT-*****_PT-P900W" — гэта пяць апошніх лічб серыйнага нумара вырабу.(Наклейка з серыйным нумарам знаходзіцца ў аддзяленні для стужкі прылады.)Пароль (сеткавы ключ): 00000000

• У рэжыме інфраструктуры прыладу можна падлучыць да мабільнай прылады праз бесправадную кропку доступу або маршрутызатар.

ЗАЎВАГАУпэўніцеся, што прылада падлучана да мабільнай прылады.Гл. Усталяванне прыкладанняў для выкарыстання на мабільных прыладах.

ЗАЎВАГАМожна таксама выбраць наклейку або выяву, якую вы стварылі раней, і надрукаваць яе.

Падлучэнне праз іншыя інтэрфейсы (паслядоўны або Bluetooth)

Page 7: P900W Тыльная - Brotherdownload.brother.com/welcome/docp100269/ptp900w... · і фарбавальная стужка не зачапіліся на друкавальнай

Праблемы з друкам

Дадзеныя аб версіі

Ліквідаванне непаладак

Праблема Вырашэнне

Не друкуецца наклейка. • Праверце, ці ўведзены тэкст і ці правільна ўсталявана касета з дастатковым аб’ёмам стужкі.

• Калі стужка сагнута, адрэжце пашкоджаны кавалак і прасуньце стужку праз шчыліну выхаду стужкі.

• Калі стужка захрасла, выміце касету, выцягніце з яе захраслую стужку і адрэжце яе. Перад пераўсталяваннем касеты праверце, каб канец стужкі праходзіў праз кіравальнік стужкі.

Наклейка не друкуецца ў належнай якасці.

• Выміце касету са стужкай і пераўсталюйце, моцна націснуўшы на яе, пакуль яна не зашчоўкнецца.

• Калі друкавальная галоўка забруджана, правядзіце яе чыстку з дапамогай ватнай палачкі або скарыстайцеся спецыяльнай ачышчальнай касетай (TZe-CL6), якая прадаецца асобна.

Фарбавальная стужка спаўзла з фарбавальнага роліка.

Калі фарбавальная стужка зламалася, замяніце касету са стужкай. Калі гэта не так, пакіньце стужку неабрэзанай і выміце касету, пасля наматайце свабодную фарбавальную стужку на шпульку так, як паказана на малюнку.

Прылада спыняецца падчас друку наклейкі.

• Калі на стужцы бачны палоскі, замяніце касету са стужкай (яны паказваюць, што стужка скончылася).

• Падлучыце адаптар пераменнага току да прылады або зарадзіце літый-іонны акумулятар.

Наклейка аўтаматычна не абразаецца.

Праверце налады параметра "Абрэзка". Дадатковую інфармацыю гл. у "User’s Guide" (Інструкцыя карыстальніка).Альтэрнатыўны варыянт: каб падаць і абрэзаць стужку падчас выкарыстання касеты са стужкай націсніце кнопку падачы і абрэзкі .

Памылка, выкліканая захрасаннем стужкі, якую не атрымліваецца вырашыць прапанаванымі спосабамі ліквідавання непаладак.

Звярніцеся ў службу падтрымкі кампаніі Brother.

Я хачу надрукаваць з большым разрозненнем.

Друк у высокім разрозненні магчымы тады, калі вы друкуеце з выкарыстаннем камп’ютара, падлучаны адаптар пераменнага току і ўсталявана ламінаваная стужка TZe з чорным чарнілам. Для выбару рэжыму высокага разрознення падчас друку наклеек выкарыстоўвайце драйверы прынтара.

Абрана налада друку з высокім разрозненнем або высокай хуткасцю, але адбылася памылка, і немагчыма скончыць друк.

Для друку ў высокім разрозненні або з высокай хуткасцю неабходна падлучыць адаптар пераменнага току, а таксама ўсталяваць ламінаваную стужку TZe з чорным чарнілам.Каб пазбавіцца ад памылкі, адмяніце заданне друку, а затым падлучыце адаптар альбо адмяніце друк у высокім разрозненні ці з высокай хуткасцю.

1

1 Шпулька

Праблема Вырашэнне

Немагчыма счытаць надрукаваныя штрыхкоды.

• Друкуйце наклейкі такім чынам, каб штрыхкоды былі выраўнаваны адносна друкавальнай галоўкі так, як паказана ніжэй:

• Паспрабуйце выкарыстаць іншы сканер.• Для друку штрыхкодаў рэкамендуецца выкарыстоўваць параметр [Quality] (Якасць) са значэннем [Standard] (Стандартная).

Windows Vista® / Windows Server® 2008

Каб адкрыць параметр [Quality] (Якасць), перайдзіце ва ўласцівасці прынтара, для чаго націсніце кнопку "Пуск" - [Панэль кіравання] - [Абсталяванне і гук] - [Прынтары], націсніце правай кнопкай па патрэбнай прыладзе, пасля выберыце [Налады друку].

(Windows® 7 / Windows Server® 2008 R2)

Каб адкрыць параметр [Quality] (Якасць), перайдзіце ва ўласцівасці прынтара, для чаго націсніце кнопку "Пуск" - [Прылады і прынтары], націсніце правай кнопкай па патрэбнай прыладзе, пасля выберыце [Налады друку].

Windows® 8 / Windows® 8.1 / Windows Server® 2012 / Windows Server® 2012 R2

Каб адкрыць параметр [Quality] (Якасць), перайдзіце ва ўласцівасці прынтара, для чаго выберыце [Панэль кіравання] на экране [Праграмы] - [Абсталяванне і гук] - [Прылады і прынтары], націсніце правай кнопкай па патрэбнай прыладзе, пасля выберыце [Налады друку].

Windows® 10

Каб адкрыць параметр [Quality] (Якасць), перайдзіце ва ўласцівасці прынтара, для чаго націсніце кнопку "Пуск" - [Налады] - [Прылады] - [Прылады і прынтары], націсніце правай кнопкай па патрэбнай прыладзе, пасля выберыце [Налады друку].

Праблема Вырашэнне

Мне невядома версія мікрапраграмы, якая ўсталявана на прыладзе.

Для гэтага можна выканаць наступнае.Выкарыстоўвайце стужку 24 мм ці 36 мм.1 Уключыце прыладу.2 Для друку справаздачы націсніце

і ўтрымлівайце кнопку падачы і абрэзкі на працягу 10 секунд.

Я хачу ўпэўніцца, што карыстаюся апошняй версіяй праграмнага забеспячэння.

Каб упэўніцца ў гэтым, выкарыстоўвайце праграму P-touch Update Software.Дадатковую інфармацыю аб праграме P-touch Update Software гл. у "User’s Guide" (Інструкцыя карыстальніка).

1

2

3

1 Друкавальная галоўка

2 Штрыхкоды3 Кірунак друку

Page 8: P900W Тыльная - Brotherdownload.brother.com/welcome/docp100269/ptp900w... · і фарбавальная стужка не зачапіліся на друкавальнай

Вэб-сайт тэхнічнай падтрымкі BrotherНаведайце вэб-сайт тэхнічнай падтрымкі кампаніі па спасылцы support.brother.com На сайце вы можаце знайсці наступную інфармацыю:• Спампаванні праграмнага забеспячэння• Інструкцыі і дакументацыя• Пытанні і адказы (ліквідаванне непаладак, карысныя парады па выкарыстанні прынтара)

• Інфармацыя аб расходных матэрыялах• Апошнія дадзеныя аб сумяшчальнасці з аперацыйнымі сістэмаміЗмест гэтага вэб-сайта можа быць зменены без папярэдняга паведамлення.

Тэхнічныя характарыстыкі

Назва мадэлі P900W

ПамерГабарыты Прыбл. 118 (Ш) × 192 (Г) × 146 (В) мм

Вага Прыбл. 1508 г (без касеты са стужкай і акумулятараў)

ДрукСпосаб Тэрмаперанос

Касета • Касета са стужкай Brother TZe шырынёй:3,5 мм, 6 мм, 9 мм, 12 мм, 18 мм, 24 мм, 36 мм

• Касета з наклейкай Brother FLe шырынёй:21 × 45 мм

• Касета з трубкай Brother HSe шырынёй:5,8 мм, 8,8 мм, 11,7 мм, 17,7 мм, 23,6 мм

ІнтэрфейсUSB Паўнахуткасная версія 2.0.

Wi-Fi • Wireless Direct: IEEE 802.11n.• Рэжым Ad-hoc: IEEE 802.11b.• Рэжым інфраструктуры: IEEE 802.11b/g/n.• WPS 2.0.

Паслядоўны RS232C (арыгінальны паслядоўны кабель)

Умовы навакольнага асяроддзяПрацоўная тэмпература/ вільготнасць

Падчас працы: паміж 10 і 35 °C/ паміж 20 і 80% Макс. тэмпература паводле змочанага тэрмометра: 27 °C