ВЫПУСК 2 Матуля! – якое цудоўнае...

4
Матуля! – якое цудоўнае слова! Як многа значыць яно для кожнага з нас! Колькі вершаў і песень напісана пра самую родную і дарагую, пра тую, якая падарыла нам жыццё. Што можа быць на свеце больш свяшчэнным, чым імя маці? Для любога з нас, дзіцяці, падлетка, юнака, пасівелага старога, маці – самы род- ны, самы дарагі чалавек на свеце, які даў нам самае каштоўнае – жыццё. Яна навучыла нас хадзіць, гаварыць, разумець мову нашага народа, дапамагла зразумець яго духоўныя каштоўнасці. Гэта яна адкрыла перад намі прыгажосць жыцця. Дзякуючы ёй вы пачулі шолах лісця і шум дажджу. Яна прабудзіла наш розум і сэрца. Маці – гэта акно ў вялікі свет. Яна дапамагае зразумець прыгажосць гэтага свету. Сіла матчынай любові бязмерна. Мама заўсёды з намі: і ў радасныя хвіліны, і ў хвіліны, калі нам патрэбна дапамога. Ніхто цябе так не шкадуе і не любіць, як маці. Вучні гімназіі №2 старанна рыхтаваліся да Дня маці. Кожны хацеў прызнацца любай матулі ў сваіх самых лепшых пачуццях, праявіць клопат, павіншаваць, падарыць кветкі. Вучні пачатковых класаў падрыхтавалі цудоўныя асеннія букеты і кампазіцыі з садавіны, цукерак і агародніны. Нашы піянеры разам з педагогам- арганізатарам Пушкінай Аленай Генадзьеўнай з натхненнем выраблялі папяровыя кветкі для "Кветкавага флэшмобу". 15 кастрычніка для ўсіх матуль і бабуль ў актавай зале гімназіі прайшоў святочны канцэрт пад назвай "Першае слова - мама". Кожная песня, кожны танец ці верш былі напоўнены радасцю, любоўю, цеплынёй да самых родных, самых пяшчотных , самых блізкіх. Матуля! – якое цудоўнае слова! КАСТРЫЧНІК- ЛІСТАПАД 2016 ВЫПУСК 2 МАТУЛЯ! – ЯКОЕ ЦУДОЎНАЕ СЛОВА! 1 ПЕРШАЕ СВЯТА 2 Я ГІМНАЗІСТ! 2 ВІНШАВАННІ З ПЕРАМОГАЙ 3 ЗАЗЗЯЛІ ЗОРАЧКІ... 3 ФАРБЫ ЖЫЦЦЯ 4 СВЯТЫ ПАКРОЎ 4 У ГЭТЫМ ВЫПУСКУ: « БЕЛАРУСКАМОЎНАЯ ГІМНАЗІЯ №2 Г.БАРЫСАВА »

Upload: others

Post on 04-Sep-2020

6 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: ВЫПУСК 2 Матуля! – якое цудоўнае слова!belgimn2.by/files/222.pdfзнешнім выглядзе. Вучні 5 "А" і 5 "Б" прадставілі свае

Матуля! – якое цудоўнае слова! Як многа значыць яно для кожнага

з нас! Колькі вершаў і песень напісана пра самую родную і дарагую,

пра тую, якая падарыла нам жыццё.

Што можа быць на свеце больш свяшчэнным, чым імя маці? Для

любога з нас, дзіцяці, падлетка, юнака, пасівелага старога, маці – самы род-

ны, самы дарагі чалавек на свеце, які даў нам самае каштоўнае – жыццё.

Яна навучыла нас хадзіць, гаварыць, разумець мову нашага народа,

дапамагла зразумець яго духоўныя каштоўнасці. Гэта яна адкрыла перад

намі прыгажосць жыцця. Дзякуючы ёй вы пачулі шолах лісця і шум дажджу.

Яна прабудзіла наш розум і сэрца.

Маці – гэта акно ў вялікі свет. Яна дапамагае

зразумець прыгажосць гэтага свету. Сіла матчынай

любові бязмерна. Мама заўсёды з намі: і ў радасныя

хвіліны, і ў хвіліны, калі нам патрэбна дапамога.

Ніхто цябе так не шкадуе і не любіць, як маці.

Вучні гімназіі №2 старанна рыхтаваліся да Дня маці. Кожны хацеў прызнацца

любай матулі ў сваіх самых лепшых пачуццях, праявіць

клопат, павіншаваць, падарыць кветкі. Вучні

пачатковых класаў падрыхтавалі цудоўныя асеннія

букеты і кампазіцыі з садавіны, цукерак і

агародніны. Нашы піянеры разам з педагогам-

арганізатарам Пушкінай Аленай Генадзьеўнай з натхненнем выраблялі

папяровыя кветкі для "Кветкавага флэшмобу".

15 кастрычніка для ўсіх матуль і бабуль ў актавай зале гімназіі прайшоў

святочны канцэрт пад назвай "Першае слова - мама". Кожная песня, кожны

танец ці верш былі напоўнены радасцю, любоўю,

цеплынёй да самых родных, самых пяшчотных ,

самых блізкіх.

Матуля! –

якое цудоўнае

слова!

КАСТРЫЧНІК-

ЛІСТАПАД 2016

ВЫПУСК 2

МАТУЛЯ! – ЯКОЕ ЦУДОЎНАЕ СЛОВА!

1

ПЕРШАЕ СВЯТА

2

Я ГІМНАЗІСТ! 2

ВІНШАВАННІ З ПЕРАМОГАЙ

3

ЗАЗЗЯЛІ ЗОРАЧКІ...

3

ФАРБЫ ЖЫЦЦЯ 4

СВЯТЫ ПАКРОЎ 4

У ГЭТЫМ

ВЫПУСКУ:

«БЕЛАРУСКАМОЎНАЯ

ГІМНАЗІЯ №2 Г.БАРЫСАВА»

Page 2: ВЫПУСК 2 Матуля! – якое цудоўнае слова!belgimn2.by/files/222.pdfзнешнім выглядзе. Вучні 5 "А" і 5 "Б" прадставілі свае

Першае школьнае свята…

Знамянальная падзея ў жыцці

першакласніка. Знаемства са

школьнай рэчаіснасцю з'яўля-

ецца самым

важным для

маленькіх вучняў.

Яны старанна

вучыліся сядзець

за школьнай

партай, ладзіць са сваімі

аднакласнікамі, быць

паслухмянымі і ўважлівымі. І

вось прыйшла пара паказаць, як

яны ўмеюць адказваць ля

дошкі, правільна карыстацца

школьнымі прыладамі,

расказваць вершы гучна і

выразна.

22 кастрычніка разам са

сваімі бацькамі першакласнікі

прыйшлі ў гімназію ўрачыста

апранутыя і з

добрым настроем.

Настаўнікі пачат-

ковых класаў

Гайдук Ю.А. і

Гурлай В.С.

падрыхтавалі для вучняў

свята "Пасвячэнне ў

першакласнікі". Гучалі песні,

загадкі, дзеці чыталі вершы.

Маленькія школьнікі праявілі

свае веды і эрудыцыю, з

захапленнем удзельнічалі ў

конкурсах, якія падрыхтавалі

для іх казачныя героі Шапакляк і

Чырвоны Капялюшык.

Кульмінацыйным момантам

стала вымаўленне першаклас-

нікамі клятвы, пад час якой яны

паабяцалі вучыцца толькі

добра, быць сур’ёзнымі і

адказнымі, старацца прыгожа

пісаць і хутка чытаць, ніколі не

спрачацца з сябрамі. Пасля

гэтага кожнаму школьніку быў

уручаны дыплом першаклас-

ніка. Нельга было не заўважыць

гордыя позіркі на маленькіх

тварыках. А на вачах бацькоў

блішчэлі слязінкі радасці за

сваіх дзяцей.

Жадаем, каб дарога па

краіне Ведаў для нашых

першакласнікаў заўсёды была

светлай і радаснай!

ПЕРШАЕ

СВЯТА

Стар. 2

29 кастрычніка ў актавай зале гімназіі прайшло

ўрачыстае свята "Пасвячэнне ў гімназісты". Вучні 6-9

класаў падрыхтавалі канцэртную праграму, нагадалі гісторыю стварэн-

ня гімназіі, паведамілі пяцікласнікам аб правілах паводзін гімназістаў, іх

знешнім выглядзе. Вучні 5 "А" і 5 "Б" прадставілі свае класы. Яны пад-

рыхтавалі цікавыя візіткі: чыталі вершы, спявалі, танцавалі, знялі

відэаролік аб сваім гімназічным жыцці. Пяцікласнікі далі клятву гімна-

зістаў, паабяцалі з гордасцю несці ганаровае званне гімназістаў і памнажаць славу ўстановы сваёй

паспяховай вучобай і карыснымі справамі.

Дырэктар гімназіі Скурат Алена Віктараўна павіншавала

прысутных са святам і пажадала поспехаў у вучобе. Для юных

гімназістаў была праведзена гульня-квэст "Разумнікі і разум-

ніцы". Скончылася мерапрыемства танцавальным

флэшмобам.

Я ГІМНАЗІСТ!

Page 3: ВЫПУСК 2 Матуля! – якое цудоўнае слова!belgimn2.by/files/222.pdfзнешнім выглядзе. Вучні 5 "А" і 5 "Б" прадставілі свае

піянеры-важатыя правялі свя-

точны збор і наша дружына імя

М.Г.Мармулёва папоўнілася 79

акцябратамі.

Своеасаблівы акцябрацкі

сімвал — зорачкі — заззялі на

грудзях у хлопчыкаў і дзяўчы-

нак. Гэты дзень стаў для іх са-

праўдным святам. Яны ўпершы-

ню прысутнічалі на такім ме-

рапрыемстве, далі абяцанне

быць вернымі нашчадкамі

піянерскіх трады-

цый, старанна

вучыцца, не

пакідаць сяброў у

цяжкія хвіліны,

дапамагаць усім,

хто мае ў тым

патрэбу,

быць вет-

лівымі,

праца-

любівымі, справядлівымі, сябра-

ваць са спортам, з кнігай, любіць

Радзіму.

Дырэктар гімназіі А.В. Скурат

павіншавала юных акцябрат і іх

бацькоў і ўручыла камандзірам

атрадаў “Вясёлка”, “Бусляняты” і

“Сузор’е” сувеніры на памяць аб

значнай падзеі.

Акцябраты – гэта хлопчыкі і

дзяўчынкі, якія хочуць пазна-

ваць навакольны свет, атры-

маць веды і набыць уменні і

навыкі, неабходныя для жыцця

ў сям'і, у грамадстве. У іх ёсць

свая праграма, правілы, якія

яны павінны добра засвоіць і

навучыцца выконваць. А

дапамагаць ім будуць старшыя

сябры — піянеры і, вядома ж,

настаўнікі.

15 лістапада стаў доўгачака-

ным днём для вучняў другіх кла-

саў нашай гімназіі. У гэты дзень

Скончылася першая чвэрць, але выпрабаванні для нашых гімназістаў толькі пачаліся.

У час асенніх канікул праходзіў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вуч-

няў 9-11 класаў. Старшыя гімназісты шмат працавалі, праводзілі ўвесь вольны час за падручнікамі, зай-

маліся са сваімі настаўнікамі. Іх намаганні не прайшлі дарэмна. 12 вучняў

нашай гімназіі атрымалі дыпломы. Сярод іх ёсць і абсалютныя перамож-

цы: Дышлевіч Анастасія — вучаніца 11 класа — Д І па беларускай мо-

ве, настаўнік Канашэвіч Ж.У.; Малашкевіч Эліна — вучаніца 11 класа —

Д І па матэматыцы, настаўнік Сакалоўская Г.М. Мы ганарымся нашымі

дзяўчынкамі і жадаем ім пакарыць яшчэ шмат вяршынь і ў вучобе, і ў

жыцці!

Гімназія ганарыцца сваімі старшакласнікамі і віншуе іх з перамогай!

Вось яны, нашыя алімпійцы: Саламыкін Іван-9 клас - Д ІІ па хіміі, настаўнік Зноска Н.У.,

Крыкун Уладзіслаў-9 клас — Д ІІІ па беларускай мове, настаўнік Ганец Н.І., Заяц Кірыл-9 клас — Д ІІІ па

фізіцы, настаўнік Касцюкевіч А.І., Ляонаў Дзмітрый-9 клас — Д ІІІ па геаграфіі, настаўнік Барташэвіч А.У.,

Скачкова Ірына-10 клас — Д ІІІ па беларускай мове, настаўнік Падколзіна Ж.П., Касцюкова Ганна-10 клас

— Д ІІІ па матэматыцы, настаўнік Валынец С.І., Халецкая Маргарыта-10 клас - Д ІІІ па грамадазнаўстве,

настаўнік Ігнаткова В.М., Раманоўская Яна-10 клас — Д ІІІ па англійскай мове, Райкевіч Яна-10 клас — Д

ІІІ па англійскай мове, настаўнік Кухта Н.У., Кандратовіч Яна-11 клас — Д ІІІ па беларускай мове, настаўнік

Канашэвіч Ж.У.

ЗАЗЗЯЛІ ЗОРАЧКІ...

ВІНШАВАННІ З ПЕРАМОГАЙ

Стар. 3

Page 4: ВЫПУСК 2 Матуля! – якое цудоўнае слова!belgimn2.by/files/222.pdfзнешнім выглядзе. Вучні 5 "А" і 5 "Б" прадставілі свае

29 лістапада ў актавай зале гімназіі

прайшла гадзіна інфармавання "Датычыцца

нават таго, каго не датычыцца" для вуч-

няў 7-11 класаў, якую падрыхтавалі і пра-

вялі намеснік дырэктара па выхаваўчай ра-

боце Ракіцкая К.І. і педагог-арганізатар

Пушкіна А.Г. Старшакласнікі праглядзелі відэаўрок "Дзеля жыцця",

даведаліся аб актуальных праблемах, якія існуюць і знайшлі адказы

на хвалюючыя іх пытанні. Кожны прысутны замацаваў на каўнерыку

пінжака ці сукенкі чырвоную стужку - знак барацьбы са СНІДам, знак

нашага спачування, падтрымкі і надзеі

на будучыню без СНІДу. У фае першага

паверха была арганізавана выстава

"Фарбы жыцця".

Пакрова, і да вясны ніхто не

можа знайсці скарбаў.

Вучні гімназіі №2 таксама

шмат ведаюць пра святы і

абрады белару-саў. Свае веды

яны паказалі на ўрачыстым

пазакласным

мерапрыемстве 28

лістапада.

Гаспадаром свя

-точнай дзеі

выступіла кіраўнік

аб'яднання па

інтарэсах "Спадчына"

Маслюкова Т.А.

Разам са сваімі

гурткоўцамі яна

ператварыла

«Святы Пакроў накрыў

зямлю жоўтым лістом,

маладым сняжком, ваду

лёдам, пчалу мёдам».

Першы надыход

маразоў, холаду, снегу,

прымаразкаў —

своеасаблiвая мяжа памiж

восенню i зiмой. Раней гаварылі,

што зіма зачы-

няе лета, а Бог

пячатае зямлю

пасля

гімназічны музей у сапраўдную

скарбніцу Беларусі. Вучні

чацвёртых класаў уважліва

глядзелі і слухалі

падрыхтаванае для іх тэатралі-

заванае прадстаў-ленне.

СВЯТЫ ПАКРОЎ

Наш адрас: Нармандыя-Нёман, 22

Тэлефон: (177) 72-38-96

Сайт гімназіі:

belgimn2.by

ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:

[email protected]

«Беларускамоўная гімназія №2 г.

Барысава»

ФАРБЫ ЖЫЦЦЯ

Галоўны рэдактар і афармляльнік: Маліноўская В.А.

Словы падзякі Падколзінай Ж.П., Пушкінай А.Г., Ракіцкай К.І.