Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

28
РЫЦАР СУМЛЕННЯ І СВАБОДЫ Да 90 - годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава

Upload: ira63

Post on 06-Jul-2015

171 views

Category:

Education


17 download

TRANSCRIPT

Page 1: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

РЫЦАР СУМЛЕННЯ І СВАБОДЫ

Да 90-годдзя з дня нараджэннянароднага пісьменніка Беларусі Васіля

Быкава

Page 2: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

«Я - беларус, мая родная мова – беларуская»

В. Быкаў

(1924-2003)

Page 3: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Васіль Быкаў нарадзіўся 19чэрвеня 1924 году ў вёсцы БычкіУшацкага раёну Віцебскай вобласці.Дзяцінства было ў Васіля Быкава, па

яго словах, “скупое на радасці ітруднае, як і ўвесь той час. Частажылося ў непаладках, нястачы”.Даводзілася і галадаць: «Трэба ісці ўшколу, а няма чаго паесці і апрануць».

Зараз ў адноўленай сядзібе сям'іБыкавых размещчаны музей. Натэрыторыі сядзібы — хата, у якойпрайшло дзяцінства В.Быкава, хлеў,гумно. Вакол хаты _ дрэвы,пасаджаныя бацькам пісьменніка. Ухаце плошчай 49 м² этнаграфічна-бытавая экспазіцыя, дзе размешчаныпрадметы хатняга ўжытку (альбо іханалагі), якімі карысталася сям'я

Быкавых.

Малюнак В. Быкава

Page 4: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Змалку вызначаўшыся цягай дамалявання Васіль Быкаў паступае ўВіцебскае мастацкае вучылішча. Тамнавучэнцам плацілі прыстойную пасялянскіх мерках стылендыю, ажно 60рублёў. «Гэта ж грошы!» -- казаў бацька.Але ўдача нядоўга свяціла юнаку. 3 восені1940 г. адмянілі стыпендыі і ўвялі плату занавучанне. В. Быкаву не было не толькічым плаціць, але і на што жыць.

Так скончыўся першы «віцебскі перыяд»Васіля Быкава. Памяць аб ім захоўваемемарыяльная дошка славутаму земляку,якая была ўстаноўлена на будынку былогамастацкага вучылішча ў 2008 г.

Віцебскае мастацкае вучылішча

Page 5: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Быў яшчэ адзін непрацяглы перыядпражывання Васіля Быкава ў Віцебску.У канцы 1940 г. Васіль Уладзіміравічзноў прыехаў з вёскі ў горад, кабпаступіць у навучальную ўстанову..Шаснаццацігадовы юнак стаў вучнемшколы фабрычна-завадскога навучання(ФЗН) будаўнікоў. Па ўспамінах Быкава,зіма 1940–1941 гг. «была надтасьцюдзёная, зь вятрамі і маразамі. Мыж працавалі і вучыліся скрозь насьцюжы…». Асабліва запомніласябудаўніцтва дома на Суражскай шашы(зараз вул. Гагарына): «…Я клаў вугал,для чаго патрэбны быў спрыт і галоўнае– дакладнае вока, каб не скрывіць.Бегалі грэцца ў суседні цэх чарапічнайфабрыкі, дзе было зацішней…» Дому,які будаваў Васіль Быкаў, не наканаванабыло захавацца. Як і самому Быкаву ненаканавана было застацца ў Віцебску.

Page 6: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Выпуск у Віцебску прыпаў на пачатак1941 г. «Нам аб'явілі, што паедземпрацаваць на Украіну, у горад Шостку»(Сумская вобласць). Там жыў Васілёўсваяк, які ўцёк з Беларусі адраскулачвання. Перад ад'ездам юнакузяў у Кублічах даведку аб вучобе ў 10класе, намерваючыся ўжо ў Шостцыэкстэрнам здаць экзамены за сярэднююшколу і паступіць у індустрыяльныінстытут.

У Шостку ён заехаў. Але вучыцца ўінстытуце не давялося. Грымнула вайна.Хлопца «цераз ваенкамат» мабілізавалі«на абаронныя работы». В. Быкаў капаўсупрацьтанкавыя равы, у складзеінжынернага батальёна ўдзельнічаў убудаўніцтве іншых абаронныхумацаванняў, а потым і ў баях наПаўднёва-Заходнім фронце.

Уцалець у такіх умовах было амальнемагчыма. Але В. Быкаву неякшанцавала. Быў выпадак у той калатнечы,калі яго ўжо вялі на расстрэл, аленемалады «вусаты чырвонаармеец»,якому даручылі выканаць дзікі прысуд,пашкадаваў юнака і адпусціў яго,зрабіўшы адчэпны выстрал у паветра.

Page 7: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Потым Васіль Быкаў апынуўся ўСаратаўскім ваенным вучылішчы, якоезакончыў у кастрычніку 1943 г.,атрымаўшы званне малодшагалейтэнанта. Далей -- фронт да канцавайны, баі -- зноў на Украіне, а яшчэ -- уМалдавіі, Румыніі, Венгрыі і Аўстрыі,дзе В. Быкаў і сустрэў Перамогу.Дачакацца яе было вялікім шчасцем,пра выключнасць якога сведчыць хоцьбы тое, што з усіх 80 юнакоў, якія ўСаратаве разам з В. Быкавым атрымалілсйтэнанцкія пагоны, жывымі засталісятолькі чацвёра.

Зрэшты, і В. Быкаў меў два цяжкіяраненні, потым адно параўнальналёгкае, вельмі моцную кантузію і яшчэтысячы раз рызыкаваў жыццём.Лічыўся ен і пахаваным у брадкаймагіле каля вёскі Вялікая Севярынаўкана Кіраваградчыне.

У Румыніі, 1944.

Page 8: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

На Кіраваградчыне есць брацкаямагіла, дзе ў спісе пахаваных значыццаімя Васіля Быкава. Бацькі атрымаліпахавальную, дзе паведамлялася, штоіх сын, камандзір стралковага ўзводалейтэнант Выкаў Васіль Уладзіміравічзабіты 10 студзеня 1944 года, пахаванына цэнтральных могілках вёскі ВялікаяСевярынаўка Кіраваградскай вобласці.

У Румыніі, 1944.

Малодшы лейтэнант В. Быкаў

з салдатамі свайго падраздзялення, 1944.

Page 9: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Пасля дэмабілізацыі В. Быкаў жыў уГродне (з 1947), працаваў мастаком угродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыіабласной газеты «Гродзенская праўда»(1947—49). У 1949—55 зноў служыў уСавецкай Арміі. Канчатковадэмабілізаваўшыся (маёр запаса),працаваў літаратурным супрацоўнікам,літаратурным кансультантам газеты«Гродзенская праўда» (1956—72). ЧленСаюза пісьменнікаў СССР з 1959.Выступаў як журналіст.

Васіль Быкаў з маці Ганнай Рыгораўнай

Page 10: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

У абласным і рэспубліканскім друкупачалі з'яўляцца яго замалёўкі,фельетоны, нарысы. Быў абранысакратаром Гродзенскага аддзялення СПБССР (1972—78). У 1978-м пераехаў насталае жыццё ў Мінск. 3 гэтага часузаймаўся выключна творчай працай.

Уваходзіў у састаў праўлення СП СССР,Рады СП БССР, рэспубліканскага СаветаФонда міру. Ганаровы грамадзянінУшацкага раёна.

З унукамІрына і Васіль Быкавы

Васіль Быкаў з сынам Сяргеем

Page 11: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

У снежні 2002 Васіль Быкаў пераехаўна жыхарства ў Чэхію, перад гэтымнекалькі гадоў быў вымушаны жыць уГерманіі, а да гэтага ў Фінляндыі. У 2002апублікаваў кнігу ўспамінаў «Доўгаядарога дадому». У Чэхіі перанёсаперацыю.

Прага.Васiль Быкаў, Сяргей Навумчык, Iвонка Сурвiлла.24 сакавіка 2003г.

Page 12: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Нечысьць на зямлю бяду наклікала.Перагарадзіла белы дзень гара.Засталася Беларусь бяз Быкава -Беднай хатайБез Гаспадара.

Рыгор Барадулін22 чэрвеня 2003 г.

Летам 2003 г. Васіль Быкаў, ужоневылечна хворы, вярнуўся ў Мінск, кабпамерці на радзіме.

Сэрца Васiля Уладзiмiравiча Быкаваспынiлася 22 чэрвеня 2003 года.

Магіла Васіля Быкава на Усходніх могілках МінскаРазвiтанне з пiсьменнiкам. 25 чэрвеня 2003.

Page 13: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Першыя апавяданні Васіля Быкавабылі надрукаваны ў часопісе "Вожык"(1947, «Дапякло»), газеце "Гродзенскаяпраўда" (1949, "У першым баі"). Але самВ. Быкаў свой пісьменніцкі лёс адлічваез 1951, калі на Курылах, дзе ў той часслужыў, напісаў апавяданні "Смерцьчалавека" і "Абознік". Іх ён паслаў наводгук М. Лынькову. Нягледзячы наўвогуле ўдалы творчы дэбют, В. Быкаўне быў перакананы ў тым, штолітаратура – яго жыццёвае прызванне. 3героя апавядання "У першым баі"Мікалая Беражнога пачаліся быкаўскіягероі – маладыя афіцэры і салдаты зтрагічным франтавым лёсам.

Васіль Быкаў, 1966.

Page 14: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

У "Жураўліным крыку" (1959) пісьменнікзвярнуўся да ваеннай тэмы, каб застаццаёй верным амаль увесь час. У наступныхяго аповесцях паўстае перад чытачомгранічна праўдзівае адлюстраванневайны. Яго творы нязменна нясуць ў сабемоцны зарад маральнай энергіі,неабходнай чалавеку сёння.

Шырокая вядомасць прыйшла даБыкава пасля публікацыі аповесці "Трэцяяракета" (1961).

Тэма чалавека на вайне таксамапраходзіць праз аповесці "Пастка" (1962),"Альпійская балада" (1963), "Праклятаявышыня" (1968).

У час працы

Page 15: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Канец 1950-х – пачатак 1960-х гадоўдля В. Быкава – час пошукаў самогасябе. Ён піша сатырычныя мініяцюры,гісторыка-прыгодніцкую аповесць"Апошні баец", серыю навел намаральна-этычныя тэмы, другі цыклваенных апавяданняў, нарысы, рэцэнзіі.Гэтыя творы сведчаць пра тое, што іхаўтар ішоў да свайго адкрыцця свету, дааналітычнага даследавання чалавечагабыцця, рашуча адмаўляючыся аддробнатэмнасці, апісальнасці. Кожнытвор быў для яго своеасаблівай школаймайстэрства, пяро пісьменніка сталела,почырк набываў большуюіндывідуальную афарбоўку, мова —выразнасць і дакладнасць. В. Быкаўнабліжаўся да раскрыцця тых трагічныхпадзей 1941—45, з якімі сутыкаеццагалоўны герой яго аповесцей.

Васіль Быкаў, 1964.

Page 16: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

У партызанскім цыкле аповесцей("Круглянскі мост" (1968), "Пайсці і невярнуцца" (1978), "Знак бяды" (1982) засаблівай сілай выявілася праблематрагічнага, адвечная тэма выбару ўскладаных умовах акупіраванайтэрыторыі і партызанскай барацьбынарода супраць фашыстаў. Не меншвостра паказаў пісьменнік і падзеікалектывізацыі, да якіх упершынюзвярнуўся ў аповесці "Знак бяды". Убеларускай літаратуры ніхто так аголена-праўдзіва, з болем, абгрунтавана непаказаў бессэнсоўнасць, жорсткасцьсталінскіх метадаў абагульненнясялянскіх гаспадарак, вытручвання ўселяніне-працаўніку любові да зямлі-карміцелькі, вынішчэння ягогаспадарчых традыцый.

Васіль Быкаў, Найден Вылчаў (Балгарыя),Ніл Гілевіч, 1985.

Page 17: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

У 1970-я гады В. Быкаўпрацягвае цыкл аповесцей наваенную тэму: "Сотнікаў" (1970),"Абеліск" (1971), "Дажыць дасвітання" (1972), "Воўчая зграя"(1974), "Яго батальён" (1975).

З Петрусём Броўкам,1976. В. Быкаў, У. Караткевiч, М. Аўрамчык,1973.

Page 18: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Аднак у застойныя гады афіцыйнаякрытыка непрыймальна ставілася дабескампрамісных аповесцей В. Быкавапра вайну. Адзін з самыхвострапраўдзівых яго твораў "Мёртвымне баліць" (1965) убачыў свет на той частолькі ў часопісах "Маладосць" і "Новыймир", дзякуючы грамадзянскаймужнасці іх рэдактараў П. Панчанкі і А.Твардоўскага. В. Быкава абвінавачвалі ўтым, што ён не з тых пазіцый піша правайну, скажае праўду, ачарняе гераічныхсавецкіх воінаў.

У хвіліны роздуму

Васіль Быкаў сярод школьнікаў г. Ліда, СШ №8

Васіль Быкаў сярод воінаў, 1982

Page 19: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Пераасэнсаванне мінулага сталагалоўным напрамкам, па якім рухаласябыкаўская думка ў 1980-я гады.Пісьменнік пераасэнсоўвае і прыкметнаўдакладняе многае з таго, што ўпэўненнасцвярджаў ў сваіх творах. У рамане"Кар'ер" (1985) паяднаны сучаснасць івайна. Складаны лёс чалавека ва ўмовахфашысцкай акупацыі пісьменнік паказваеў аповесці "У тумане" (1988). "Аблава"(1989) мае рэальную жыццёвую аснову.В. Быкаў акцэнтуе ўвагу на злавесна-разбуральнай сутнасці часу і гаворыцьпра катастрафізм духоўнага быцця ўцэлым. З суровым рэалізмам уадлюстраванні падзей напісанабыкаўская "Сцюжа" (1969, 1991).

Васіль Быкаў на Магілёўскім камбінаце сінтэтычнага валакна імя У.І.Леніна

Page 20: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

У 1990-я В. Быкаў бярэ на ўзбраеннеапавяданне. "На чорных лядах","Бедныя людзі" (абодва - 1994), "Жоўтыпясочак", "Зенітчыца", "Палкаводзец","Палітрук Каламіец", "Падоранаежыццё" (усе - 1995).

На адкрыцьцi помнiка Язэпу Драздовiчуў 1993 годзе.Васіль Быкаў, Максім Танк, Алесь Адамовіч.

Page 21: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Аповесць "Пакахай мяне, салдацік"(1996) тэматычна звязана з цыклам"ваенных" апавяданняў. Аповесць"Ваўчыная яма" (1999) расказвае пражыццё ў чарнобыльскай зоне.Надзвычай складаныя рэаліі ваеннайрэчаіснасці паўстаюць з аповесці"Балота" (2001).

В. Быкаў. Фрагмент рукапісу п'есы "Пакахай мяне, салдацік...», 1997.

Page 22: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Яшчэ адна іпастась пісьменніка –

аўтар "баек жыцця" з філасофска-алегарычным зместам: "Сцяна" (1995),"Музыка", "Народныя мсціўцы" (абодва- 1997), "Ваўчыная яма", "Мальбара","Тры нявымаўленых словы", "Труба"(усе - 1998), "Галоўны крыгсман","Хутаранцы", "Апалагетыка "нагана","Кошка і мышка" (усе - 1999).Выходзяць кнігі прозы "Сцяна" (1997),"Пахаджане" (1999).

Page 23: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Быкаўскія прыпавесці ўвайшлі ўсупольную кнігу Р. Барадуліна і В.Быкава "Калі рукаюцца душы" (2003).Працягвае тэму сяброўства кніга"Дажыць да зялёнай травы" (2008).Кнігу пад такой назвай В. Быкаў і Р.Барадулін пісалі 43 гады. Складаеццаяна з сяброўскага ліставання двухвыдатных творцаў, якое пачалося ў1960.

У гады перабудовы В. Быкаўактывізаваўся як грамадскі дзеяч,публіцыст. Яго выступленні, артыкулы,інтэрв’ю склалі зборнікі "На крыжах"(1992) і "Крыжовы шлях" (1998).Пісьменнік падсумаваў вынікі свайгожыцця і творчасці кнігай успамінаў"Доўгая дарога дадому" (2002).

Васіль Быкаў з Рыгорам Барадуліным

Васіль Быкаў і Святлана Аляксяевіч

Page 24: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Адной з апошніх прац В. Быкава сталіаповеды Барыса Кіта, запісаныяВасілём Быкавым улетку 2001"Цярновы шлях", якія пазней увайшліў кнігу "Грамадзянін свету" (2004).Кожны з 12 аповедаў пачынаеццалірычна-белетрыстычным уступамсамога В. Быкава, які пры гэтымкаларытна характарызуе нямецкіярэаліі і апавядальніка.

У Берліне

Васіль Быкаў і Барыс Кіт. Франкфурт на Майне, кастрычнік 2001 г.

Page 25: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Пасля смерці Васіля Быкаваз’яўляюцца на старонках друкуневядомыя беларускаму чытачутворы. У кнігу "Бліндаж" (2007)увайшлі аповесці "Бліндаж" (1987) і"Апошні баец" (1958), якія раней неўключаліся аўтарам у ніводзін свойзборнік.

Page 26: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Балет "Альпійская балада" (1967)напісаў Я. Глебаў, на яго ж асновестварыў "Сюіту з балета "Альпійскаябалада". Оперу "Сцежкаю жыцця" (1980,паводле "Воўчай зграі") стварыў Г.Вагнер. У 1990 пастаноўкарадыёспектакляў па аповесцях В. Быкава"У тумане" і "Кар'ер" адзначаныДзяржаўнай прэміяй БССР. Да творчасціпісьменніка звярталіся мастакі А.Кашкурэвіч, I. Немагай.

Па творах В. Быкава пастаўленыкінафільмы "Трэцяя ракета" (1963),"Альпійская балада" (1966), "Дажыць дасвітання" (1975), "Воўчая зграя" (1976),"Абеліск" (1977), "Узыходжанне" (1977,паводле "Сотнікава", рэжысёр Л.Шапіцька) "Знак бяды" (1985),кароткаметражны фільм "Пастка",тэлефільм "Доўгія вёрсты вайны" (1976,паводле аповесці "На ўсходзе сонца"). В.Дашуком створаны фільм пра В. Быкава"Узыходжанне" (1985). П'еса "Апошнішанц" ставілася ў тэатрах. Быліінсцэніраваны яго аповесці "Абеліск","Альпійская балада", "Дажыць дасвітання" (усе – Масква), "Знак бяды"(Гомель, Ленінград, Мінск), "Пайсці і невярнуцца" (Кастрама, Масква, Чарнігаў),"Сотнікаў" (Ленінград, Магілёў), "Трэцяяракета" (Кіеў, Масква) і інш.

Page 27: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

“Разумею, як цяжка быцьВ.Быкавым. Таму схіляюсяперад яго творчасцю імаральным подзвігам”

Чынгіз Айтматаў

Page 28: Рыцар сумлення и свабоды. В. Быкаў

Бібліятэка установы адукацыі «Бабруйскі тэхналагічны прафесійна-тэхнічны каледж»

Падрыхтавала: І. Сірач

http://bibliobiblio.jimdo.com/

2014

1. Быкаў, В. Збор твораў: у 4 т. т.3. – Мн.: мастацкая літаратура, с. 96.

2.Бугаёў, Д. Васіль Быкаў: нарыс жыцця і творчасці. – Мн.: Нар. Асвета, 1987. – 207с.

3.Буран, В. Васіль Быкаў: нарыс творчасці -Мн:Маст. літ. 1976- 232с.

4. Быкаў, В. Пакахай мяне, салдацік// Полымя, 1996. №4. с. 56.

5. Пажарыцкі, М. Міфалогія і фальклор у творчасці Васіля Быкава//Роднае слова 2004. № 6. с.4.

6. Кручок, М. Рыцар сумлення і свабоды// Роднае слова.2004. № 3. с.81-83.

7.http://be.wikipedia.org/wiki/Быкаў

8 . http://sv9school.narod.ru