Прэзентацыя Максім Багдановіч

17
На прыкладзе паэтычнай спадчыны ў зборніку вершаў “Вянок”, твораў “Апокрыф”, “Музыка”, “Страцім-лебедзь” Хрысціянскія матывы ў творчасці Максіма Багдановіча

Upload: adl94

Post on 06-Jan-2017

1.717 views

Category:

Education


3 download

TRANSCRIPT

Page 1: Прэзентацыя Максім Багдановіч

На прыкладзе паэтычнай спадчыны ў зборніку вершаў “Вянок”, твораў “Апокрыф”, “Музыка”,

“Страцім-лебедзь”

Хрысціянскія матывы

ў творчасці Максіма

Багдановіча

Page 2: Прэзентацыя Максім Багдановіч

...І застаўся ты ў нашых душах,Хоць навекі знік у палях,

Вечна светлы і вечна дужы,Вечна юны, як наша зямля.

Мы табой ганарымся - і плачам.

Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым...

 Уладзімір Караткевіч

Уводзіны

Page 3: Прэзентацыя Максім Багдановіч

Задачы:

Зрабіць агляд літаратуразнаўчай і крытычнай літаратуры па даследаванні хрысціянскіх матываў у творчасці паэта;

Знайсці і асэнсаваць вытокі хрысціянскага напрамку творчасці;

Комплексна і сістэмна даследаваць выяўленні хрысціянскіх матываў у творчасці;

Паказаць на даследаваным матэрыяле, што хрысціянская тэматыка займае значнае месца ў творчай спадчыне;

Даказаць, што творчасць Максіма Багдановіча – вялікая сіла ў змаганні за адраджэнне чалавечай душы адпаведна з хрысціянскай традыцыяй разумення духоўнасці.

Page 4: Прэзентацыя Максім Багдановіч

Метады даследавання: аналітычны, праблемна-пошукавы і супастаўляльны

Аб’ект і прасторавыя межы пошуку:

жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча, літаратуразнаўчыя і крытычныя матэрыялы, успаміны пра паэта, зборнік “Вянок”, празаічная спадчына

Прадмет даследавання:выяўленне хрысціянскага напрамку ў творчай спадчыне Максіма Багдановіча

Page 5: Прэзентацыя Максім Багдановіч

Актуальнасць

Page 6: Прэзентацыя Максім Багдановіч

Кабінет-музей

Page 7: Прэзентацыя Максім Багдановіч

ВытокіКраю мой родны! Як выкляты Богам —Столькі ты зносіш нядолі.Хмары, балоты... Над збожэм убогімВецер гуляе на волі.

Page 8: Прэзентацыя Максім Багдановіч

Вытокі«… Наконец, христосуясь в церкви с Васей, тетя Таня достала из корзиночки и преподнесла ему яйцо "катыш" - почти совершенно круглое, похожее на мячик. Это был прекрасный катыш…»

Максім Багдановіч

Page 9: Прэзентацыя Максім Багдановіч

Апокрыф«Нашто каласы, калі

няма васількоў?»«Не хлебам адным

будзе жыць чалавек, а ўсякім словам, якое зыходзіць з вуснаў Божых»

Творы, натхнёныя біблейскімі тэкстамі,

хрысціянскімі апокрыфамі

Page 10: Прэзентацыя Максім Багдановіч

Страцім-лебедзьI населі тут на лебедзяПтахі дробныя ўсёй стаяю.Лебедзь з сілы выбіваецца,Птушкі ажна усцяшаюцца.Дзень ён плавае, другі-трэці дзень,На чацвёрты стаў прасіць-маліць:«Вы ўзляціце хоць на час які,Выбіваюся з астатніх сіл.Дайце вы грудзям, гэй, вальней ўздыхнуць!Дайце вы крылам, гэй, шырэй ўзмахнуць!»Не паслухалі птахі лебедзя.Загінуў Страцім-лебедзь, і «ад усіх цяпер патомкі ёсць, ды няма адных — Страцімавых».

Творы, натхнёныя біблейскімі тэкстамі, хрысціянскімі апокрыфамі

Page 11: Прэзентацыя Максім Багдановіч

А можэ не краса была ў дзяўчынцы той, —Дзяўчынцы ўпэдканай, і хілай, і худой, —А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікіСтараўся выявіць праз Маці Божай лікі.

Вянок

Page 12: Прэзентацыя Максім Багдановіч

Вось псальма слічная. «Як той алень шукае Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я». Як вее свежасцю яе краса жывая! Як радасна далей спяшыць душа мая!

Вершы, што перадаюць душэўны стан хрысціяніна, жыццё яго духа

Скарына, доктар лекарскіх навук.У доўгай опратцы на вежы сочыць зоры.Яны спрыяюць! Час! 3 рухавых рукСкарыны пье адвар пан земскі пісар хворы. О, як пуста у ёй! О, як холадна жыць!Але вось цераз цемень маланка блішчыць,Асвячае мне вобраз Хрыста... яго крыж...Ажываеш, здаецца, душою гарыш.

Page 13: Прэзентацыя Максім Багдановіч

«А кругом Него сияние из ангелов, маленьких, легких, с крылышками [...] И в руках у Него яйцо для него, для Кольки [...] И путь из золотых лучей ведет уже не в церковь, а куда-то в беспредельную высь, далеко, далеко. Там, наверху, с распростертыми благословляющими руками стоит Тот [...] Кто шел к нему теперь в сонме ангелов и Кто под видом яйца принес ему вечность».«… и звучит нечеловеческий голос – голос вечной Божественной правды:– Да любите друг друга». «А жизнь все тянется и зовет, все искрится и манит, и тонет в кровавых образах. И бурно рукоплещут ей люди-дети. А с высоты креста кротко глядит на них лик Искупителя».

Жыццёвыя замалёўкі, звязаныя з хрысціянскімі традыцыямі

Page 14: Прэзентацыя Максім Багдановіч

Творы, напісаныя пад уражаннем ад манастыроў, храмаў, рэлігійнага жывапісу

Каб загаіць на сэрцы раны,Забыць пра долі горкі тлум,Прыйдзіце да касцёла Ганны!Там знікнуць сцені цяжкіх дум…

О, як прыгожы—дзіўны тыДвайной красы аблік ядыны!Ажыў у ім твой вечны цэль,Мадонн тварыцель, Рафаэль!

Page 15: Прэзентацыя Максім Багдановіч

Плача скрыпка, льюць людзі слёзы, а музыка стаіць і выводзіць яшчэ жаласней, яшчэ нудней. I балела сэрца, і падступалі к вачам слёзы: так і ўдарыўся б груддзю аб зямлю ды ўсё слухаў бы музыку, усё плакаў бы па сваёй долі...

Максім Багдановіч, «Музыка»

Але не варт, усягды мне здавалася, рэч якую-небудзь толькі таму ганіць, што яна для нас за навіну прызнацца павінна.” “Вось жа вартасць малюнка толькі ад хараства ў выкананні яго залежыць, што, звычайна, кожны іконнік лепш ад мяне ведаць павінен. …прызнаць мы мусім, што каштоўнасць вырабаў прыгожых адно толькі праз красу іх форм узрастае і толькі красою форм каштоўнасць тую мераць можна.”

Максім Багдановіч, «Апавяданне аб іконніку і залатару…»

Цудоўная гістарычная стылізацыя

Page 16: Прэзентацыя Максім Багдановіч

Заключэнне1. Хрысціянскае разуменне

глыбока і арганічна ўваходзіць у творы Максіма Багдановіча, як паэтычныя, так і празаічныя, у яго гістарычныя і філасофскія роздумы.

2. Максім Багдановіч - паэт-лірык з высокім разуменнем і адчуваннем сусветнай паэзіі – старажытных псальмаў, евангельскіх прыпавесцяў, хрысціянскіх апокрыфаў розных народаў, царкоўна-славянскіх малітваў, твораў рускай, украінскай, сербскай і іншых літаратур.

Page 17: Прэзентацыя Максім Багдановіч

3. Самаадданая, ахвярная любоў да беларускай мовы і роднага краю не зрабіла з паэта нацыянальна абмежаванага чалавека.

4. Творчасць Максіма Багдановіча - вялікая сіла ў змаганні за адраджэнне чалавечай душы адпаведна з хрысціянскімі традыцыямі разумення духоўнасці.

Заключэнне