Прэзентацыя на mediabarcamp - 2013 ад Арт Сядзібы
TRANSCRIPT
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ:“АРТ СЯДЗІБА” - МЕСЦА, ПАДЗЕЯ, СМІ, ФОНД
Інфармацына-асветніцкая ўстанова“Амарока”
ПАЧНЕМ З ГІСТОРЫІ
КУЙБЫШАВА 22“НА ГАРЫЗОНЦЕ”
Адкрыццё 24.12.2011 100 імпрэз 1000 людзей Гарызонт = Арт Сядзіба Радыус Нуля на
Гарызонце Прамень Сонца Сацыяльныя сеткі Фільм: Ад ідэі да падзеі Фільм: Мова. Музыка.
Маладосць Закрыццё 12.07.2012 Скалынанне паветра Культавыя самі па сабе
Для Еўрарадыё (25.06.2012):“Мы ўпершыню запрасілі Паліну
Рэспубліку, пасля чаго яна загучала больш яскрава. У нас быў цэлы шэраг дабрачынных акцый, дзе збіраліся грошы для хворых дзетак, дзе выступалі сур’ёзныя музыкі, як Вайцюшкевіч, як гурт “Рэха”, “Босае сонца”... Прэзентаваў у нас свае карціны Алесь Марачкін, было шмат маладых гуртоў, бардаў і з Расіі, і з Украіны, былі цікавыя маладыя літаратары, мінскія і ўкраінскія. Апошняя імпрэза – 10 год “Бібліятэкі Свабоды”, калі Лявон Вольскі спяваў цалкам бясплатна свае вядомыя песні. Кінапрагляды ў нас былі, стрыт-арт’авыя выставы. Мы зрабілі свой унёсак, стварылі прэцэдэнт – можа нехта падхопіць, дый мы ў новым выглядзе будзем гэта рэалізоўваць”.
ЛЕТА 2012. ПРАМЕЖКАВЫ ЭТАП: ЖЫВЫ БЕЛАРУСКІ СТРЫТАРТ Ў HOSTEL JAZZ
ВОСЕНЬ 2012. ПУШКІНА, 28А. АРТ СЯДЗІБА 2.0.
НАША НІВА (28.09.2012):КАНЦЭРТ ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА Ў «АРТ СЯДЗІБЕ» АДМЕНЕНЫ, БУДЫНАК АПЯЧАТАНЫ
Сёння мелася адбыцца адкрыццё новага памяшкання «Арт Сядзібы» (Пушкіна 28а). Першым канцэртам мусіў быць акустычны выступ Лявона Вольскага. Аднак учора ўвечары арт-дырэктар «Арт-Сядзібы» Павал Белавус прыехаў у новае памяшканне і даведаўся, што МНС апячатала будынак.
ЗІМА 2012. МАСКВІНА 4А. АРТ СЯДЗІБА 3.0. АДКРЫЦЦЁ З ЗАКРЫЦЦЁМ.
generation.by (06.12.2012): «Арт Сядзіба» трэці раз запар засталася без памяшкання. За дзве гадзіны да запланаванага адкрыцця пляцоўкі ў будынку былой румынскай амбасады стваральнікі «Арт-сядзібы» даведаліся, што дамова на арэнду памяшкання скасаваная.
ЗІМА 2013. АРТ СЯДЗІБА 4.0. НОВЫ ФАРМАТ. «АРТ СЯДЗІБА ЦЯПЕР НЕ МЕСЦА, А З’ЯВА»
АРТ СЯДЗІБА Ў ПАДПОЛЛІ. ПЕРШАМАЙСКАЯ 20.
НОВАЯ КАНЦЭПЦЫЯ: АРТ СЯДЗІБА – ГЭТА ГРАМАДСКАЕ АГЕНЦТВА. Арганізацыя і
правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў: лекцый, семінараў, прэзентацый, творчых сустрэч, выстаў, канцэртаў.
Інфармацыйнае суправаджэнне дзейнасці грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў, творчых ініцыятыў, праектаў ці асобных творцаў.
Выдавецкая дзейнасць і распаўсюд.
Наш офіс на Першамайскай 20 (+апарат), клубы: Графіці, RE:PUBLIC , хостэлы, сядзіба партыі БНФ, галерэя “Ў”, кнігарня “логвінаЎ”.
artsiadziba.by, vk.com/artsiadziba, vk.com/moladzorg, facebook.com/artsiadziba, twitter.com/artsiadziba
Кліпы гуртам, дакументальныя фільмы, дыскі, кнігі, цішоткі, прома-прадукцыя.
ШТО ЗРАБІЛА АРТ СЯДЗІБА, ЯК ГРАМАДСКАЕ АГЕНСТВА, ЗА АПОШНІЯ ПЯЦЬ МЕСЯЦАЎ? Правялі конкурс “КЛІПзаМОВА” (сумесна з Еўрарадыё
і відэастудыяй “Ideas”). Арганізавалі інфармацыйную кампанію і акцыю да
Дня роднай мовы 21 лютага «Пакінь кнігу на беларускай мове ў грамадскім транспарце» + хэштэг #mova21 .
Пераклалі фільм “Мова. Музыка. Маладосць” на польскую мову і паказалі ў Гданьску.
Знялі сумесна са студыяй КАПКАНфільм кліпы гуртам: AMAROKA, ili-ili, Green Pills.
Правялі вялікую колькасць (каля 30) кватэрнікаў, семінараў, творчых сустрэч у новым памяшканні на Першамайскай 20, а таксама некалькі канцэртаў у менскіх клубах.
Дапамаглі БЕЗВОЗМЕЗДНО Маладому Фронту, Радыё Свабода, Андрэю Курэйчыку і камандзе фільму “Вышэй за Неба”, аўтарам фільму “Жыве Беларусь!”, праекту “Народны журналіст” ды іншым выкарыстаць наш апарат і тэхнічнае абсталяванне, а камусці і памяшканне для сваіх мерапрыемстваў.
УЗНАГАРОДЫ І РЭГАЛІІ 2012 - лаўрэаты штогадовай прэміі "PRемiя-2011" у
намінацыі "Лепшая прэс-служба" - http://pr-chtenia.by/ru/premia-2011/pobediteli-premia-2011.html
2012 - пераможцы Фэсту грамадскіх арганізацый у межах VII Асамблеі няўрадавых арганізацый ды грамадскіх ініцыятыў - http://belngo.info/2012.vii-asambleja-vyzvalic-palitvjaznjaw-pryznaczyc-specdakladyczka-aan-pa-belarusi.html.
2012 - пераможцы конкурсу «Апантаныя грамадскай актыўнасцю» - http://ampby.org/2012/11/26/23814/.
2013 - пераможцы штогадовай прэміі Асамблеі НДА “Чэмпіён грамадзянскай супольнасці” ў намінацы "Адмова году" - http://belngo.info/2013.asambleya-nda-nazvala-che-mpiyonau-gramadzyanskaj-supol-nas-tsi-gramadzki-lidar-godu-kampaniya-godu-padzeya-godu.html.
І НАРЭШЦЕ! WWW.ARTSIADZIBA.BYНавошта мы ствараем яшчэ адзін беларускі
культурна-інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс?
Юра Сідун: Тэмаў хопіць усім. Свой прадукт – свой медыа-рэсупс. Абмежаванасць рэальнай прасторы –
шырыня віртуальнай. Офлайн + онлайн. Людзі, якія хочуць пісаць. Уласныя амбіцыі. Зрабіць новае, а не чарговы 34mag.net,
generation.by ці kyky.org.
ШТО ЗРАБІЛІ? Распрацавалі новы лагатып
Распрацавалі новы фірстыль
Правялі Школу арт-журналіста і сабралі рэдакцыю з маладых журналістаў
Распрацавалі разам з www.pras.by сайт і зараз чакаем сканчэння над ім працы.
КАЛІ ПАЧНЕ ПРАЦАВАЦЬ WWW.ARTSIADZIBA.BY? 26 ТРАЎНЯ!
У гэты дзень ў клубе RE:PUBLIC Арт Сядзіба праводзіць канцэрт, які мы паміж сабою не афіцыйна называем “Арт Сядзіба збірае сяброў” і дзе мы прэзентуем вынікі нашай дзейнасці за апошнія 5 месяцаў у новым фармаце грамадскага агенства.
Выступяць тры гурты, будзе прэзентавана 2 кліпы, 2 альбомы, 1 сайт і праведзеная адна дабрачынная акцыя.
26 траўня ўрачыстая прэзентацыя і запуск сайта.
Сапраўдны Беларускі Канцэрт.
ЖЫВЕ АРТ СЯДЗІБА!
УСІМ ПА ЗАПРАШАЛЬНІКУ!ЧАКАЕМ УВЕСЬ MEDIABARCAMP-201326 ТРАЎНЯ Ў КЛУБЕ RE:PUBLIC НА НАШАЙ ТУСЕ!
Дзякуй за ўвагу!