Ірына ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ › 2016 › pra_vainu.pdf · …Наша...

12
Ірына ДАНІК ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ ЦЫКЛ ВЕРШАЎ ДА 75-ГОДДЗЯ ПАЧАТКУ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ 22 ЧЭРВЕНЯ Усход падумаць і не мог, Што захад сярод росаў Пайдзе на нас, нібыта смок, Па плану Барбароса. Раўлі гарматы з-за ракі, Гарэлі Брэст і Гродна… Па руху жорсткаму рукі Паўзлі фашысты грозна. Але змагаўся гарнізон І крэпасць не пускала Ісці ў атаку сем разоў, Хоць мужна памірала. Так пачыналася вайна, Якую не забудзем. Была для кожнага яна, Нібы ражон у грудзі… 16. 04. 2016

Upload: others

Post on 04-Jul-2020

21 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: Ірына ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ › 2016 › pra_vainu.pdf · …Наша крэпасць – гэта нашы людзі, Што стаялі моцна да

Ірына ДАНІК

ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ ЦЫКЛ ВЕРШАЎ ДА 75-ГОДДЗЯ ПАЧАТКУ

ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

22 ЧЭРВЕНЯ

Усход падумаць і не мог,

Што захад сярод росаў

Пайдзе на нас, нібыта смок,

Па плану Барбароса.

Раўлі гарматы з-за ракі,

Гарэлі Брэст і Гродна…

Па руху жорсткаму рукі

Паўзлі фашысты грозна.

Але змагаўся гарнізон

І крэпасць не пускала

Ісці ў атаку сем разоў,

Хоць мужна памірала.

Так пачыналася вайна,

Якую не забудзем.

Была для кожнага яна,

Нібы ражон у грудзі…

16. 04. 2016

Page 2: Ірына ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ › 2016 › pra_vainu.pdf · …Наша крэпасць – гэта нашы людзі, Што стаялі моцна да

ГОРА

Ой, не плач ты, маці…

Не тужы, сястра…

Падрастай жа, браце,

А мне йсці пара.

Буду я змагацца

За сваю зямлю.

Кулі не баяцца,

Бо жыццѐ люблю.

Адпраўляла маці

Сына на вайну –

Плач ляцеў па хаце

Ночку не адну.

Ён застаўся ў бронзе

Вечна маладым…

Лісце на бярозе

Вырастала ім…

18.04.2016

Page 3: Ірына ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ › 2016 › pra_vainu.pdf · …Наша крэпасць – гэта нашы людзі, Што стаялі моцна да

ЧОРНАЯ ДАТА

Уявіць н’ат страшна:

Смерць, агонь, вайна…

І краіна наша

У бітве не адна.

Воінаў палкамі

Пасылала ў бой…

Гэты край вякамі

Быў для працы свой.

Дзень той пачынаўся

З грому, страху, бед…

Над Радзімай слаўся

Чорнай даты след…

20.04. 2016

НА ВАЙНУ

Такая кароткая ноч…

Такое крывавае ранне…

У позірку чэрвеньскіх воч

Плыло над Радзімай світанне.

Page 4: Ірына ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ › 2016 › pra_vainu.pdf · …Наша крэпасць – гэта нашы людзі, Што стаялі моцна да

Не верылі людзі раней,

Што раптам закончыцца свята,

І горад адправіць вайне

І мужа, і сына, і брата.

І з песняй пайдзе на вайну

Зусім малодое каханне…

Заплаціць такую цану

За тое зямное спатканне.

Не будзе ні страху, ні слѐз-

Адно непахісная вера,

Што край, дзе радзіўся і рос

Убачыць вясной кавалера…

18.04.2016

БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ

Ці вайна, ці проста навальніца?

Гром грымеў, але не падаў дождж…

Вось ужо гарыць агнѐм бальніца –

Хворыя пабеглі басанож.

Сонныя не зразумелі людзі,

Што над Брэстам загула вайна

І не навальніца сѐння будзіць,

А бяда агульная адна.

Бомбы ўзрываліся за валам,

Page 5: Ірына ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ › 2016 › pra_vainu.pdf · …Наша крэпасць – гэта нашы людзі, Што стаялі моцна да

Бушаваў над вежамі агонь…

Буг гарэў, нібы фурманку з салам

Вывернуў ад страху чорны конь.

Зноў стралялі з крэпасці па танках…

Казематы сцѐбалі агнѐм…

Толькі самалѐты, як маланка,

Загулі і раніцай, і днѐм.

Не здаецца крэпасць… Не здаецца,

А сама на ворага ідзе.

Сцяг чырвоны птушкай узаўецца –

І плывуць пілоткі па вадзе.

Тую сілу духа не скарылі,

Хоць ішлі на крэпасць столькі раз…

Недзе кулямѐты гаварылі

І гарматы білі ў адказ.

Верылі, што перамога будзе-

Толькі трэба выстаяць байцам!

…Наша крэпасць – гэта нашы людзі,

Што стаялі моцна да канца.

19.04.2016

ВАЙНА

Быў учора вечар выпускны,

У вушах мелодыя гучала…

Сніліся матулі шчасця сны-

Ды вайна набатам закрычала.

Сталі ўжо не важнымі цяпер

Нашы справы дробныя і рэчы,

Калі немец – гэты люты звер,

Лапы палажыў свае на плечы.

І гарэла полымем зямля…

І ў руінах гарады, пасѐлкі…

Бо вайна Айчынная была

І падбіла крылле ў вясѐлкі.

Слѐзы жыта, кветак і травы…

Плакалі жанчыны на перроне…

У вайны заўсѐды ўсе правы

Забіваць, як шэрыя вароны…

…Колькі іх палегла на франтах

Учарашніх школьнікаў, студэнтаў?..

Page 6: Ірына ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ › 2016 › pra_vainu.pdf · …Наша крэпасць – гэта нашы людзі, Што стаялі моцна да

Сталінград, Варшава і рэйхстаг –

Ўся Еўропа сэрцам абагрэта…

І калі вярнуліся буслы –

Не пазналі родныя палеткі,

Толькі людзям радасці няслі

І надзеі, што вярнуцца дзеткі…

22.04.2016

НЕВЯДОМЫ ПОДЗВІГ

На панскім каменным гумне –

Ад куль і бомбаў раны…

У вочы раптам трапіў мне

Насценны надпіс цьмяны.

На рускай мове дата, год…

Той, сорак першы… самы…

Сцяне пакінуў цвѐрды шрот

Радок ваеннай драмы…

Яшчэ дагэтуль ѐн відзѐн

І не сатрэцца потам,

Як артэфакт тых даўніх дзѐн:

“Бывай, Радзіма!.. Зотаў…”

І той, хто гэта напісаў –

У вечнасці застаўся…

Ці радавы, ці камісар,

А ворагу не здаўся.

Page 7: Ірына ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ › 2016 › pra_vainu.pdf · …Наша крэпасць – гэта нашы людзі, Што стаялі моцна да

АДСТУПЛЕННЕ

Бамбілі каля Віцебска дарогі…

А на ўсход народ ішоў, ішоў…

І слаўся дым, як шэрыя трывогі,

Над доўгаю і вузкаю шашой.

Куды хавацца, калі ўсюды немцы?

Яны з засады адразалі шлях.

І кроў цякла па мамінай сукенцы…

Быў у вачах маленькіх крык і страх.

Вяла наперад лѐсу каляіна…

Іржанне коней…Стомленасць кароў…

Агнѐм уся ахоплена краіна

І толькі стрэлы, выбухі і кроў.

Хто выжыў – не забудзе і да смерці

Пачатак той бязлітаснай вайны,

Калі нічым у памяці не сцерці,

Як паміралі людзі без віны.

26.04.2016

ПЕРШЫ БОЙ

На заставе было неспакойна –

Самалѐты надрыўна раўлі…

– У ружжо! – пакацілася стройна

І байцы першы бой прынялі.

Каб не думаў захопнік пракляты,

Што памежнік не ўмее страляць –

Так далі, што нямецкія пяты

Першы раз пачалі ўцякаць.

Толькі быў паядынак няроўны:

Смерцю храбрых загінулі ўсе…

Першы бой на мяжы быў галоўны –

Сілу духа дагэтуль нясе!

26.04.2016

Page 8: Ірына ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ › 2016 › pra_vainu.pdf · …Наша крэпасць – гэта нашы людзі, Што стаялі моцна да

ТАК ПАЧЫНАЛАСЯ ВАЙНА

Мне мама з татам расказалі,

Як пачыналася вайна:

– Палонных вечарам звязалі

І пратрымалі давідна.

Адны хаваліся ў пшаніцы,

Другія ў лесе… Ды знайшлі…

І там, і тут – усюды фрыцы,

А нашы – на ўсход ішлі.

Адны вінтоўкі са штыкамі…

А ў немцаў – танкі, цягачы…

Ну, што ты голымі рукамі

З фашыстам зробіш? Хоць крычы…

Пагналі ў лагер для палонных

Там мукі страшныя цярпець,

Бо для зняможаных, галодных

Адно збавенне – толькі смерць.

Гуло далѐка і грымела…

Палала зарыва вайны…

І толькі жыта ціха спела

І біла ў вечныя званы…

26.04.2016

Page 9: Ірына ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ › 2016 › pra_vainu.pdf · …Наша крэпасць – гэта нашы людзі, Што стаялі моцна да

ЗАХОПНІК

“Матка, млеко!.. Матка, яйкі!..” –

Роў фашыст немалады…

Шэры фрэнч, палоска майкі

І крывавыя сляды.

Погляд воч калюча-злосны

Перарэзаў, быццам серп,

Сонца мар… надзеі сосны…

І ўсмешкі цѐплы нерв.

Згроб усѐ… адно пакінуў

За сабою чорны дым…

Як падложаную міну

На наступныя гады…

26.04.2016

Page 10: Ірына ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ › 2016 › pra_vainu.pdf · …Наша крэпасць – гэта нашы людзі, Што стаялі моцна да

***

Ад Белага да Чорнага

Вайна, вайна, вайна…

Усѐ занята ворагам,

А вартасці – цана.

Хоць рваўся фрыц у чэрвені

З заходняе мяжы,

Але далі па грэбені

І кіпцюры злажыў.

Не сціхнуць хвалі грозныя –

У бераг б’юць і б’юць…

Стаяць дубы з бярозамі

Пад гэту каламуць.

Заўсѐды будзе роднае

У мужных сэрцах жыць:

Радзімы нашай вольнае

Ніколі не забіць!

Page 11: Ірына ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ › 2016 › pra_vainu.pdf · …Наша крэпасць – гэта нашы людзі, Што стаялі моцна да

***

Калі пачалася вайна –

Нікому ўбаку не застацца…

Ці думала летам яна

Вялікай Айчыннаю звацца?

Карцела імгненна прайсці

Ад Буга да самае Волгі,

Але атрымала ў жыцці

Урок непакорнасці доўгі.

Там зубы зламала свае –

Стаяў Сталінград непахісна.

Ні пядзі зямлі не здае,

А ломіць хрыбет у фашыста.

Каб ведаў захопнік заўжды:

Ніколі пад ім не скарыцца!

Пагналі да самай мяжы

І ў самае логава фрыца.

06.05.2016

МЫ ЗА МІР

Вялікая Айчынная… Дагэтуль

Гарыць на сэрцы прысак тваіх ран…

Аж скаланула гэтую планету

На ўвесь касмічны сонечны экран.

Не думалі, што ласкавае лета

Аднойчы дуне холадам вайны.

Чужыя боты водар нашых кветак

У тую ноч растопчуць без віны.

Гуло, грымела, выла і палала…

Лізаў агонь палеткі і лясы…

Ды на калені Беларусь не стала,

А зацягнула туга паясы.

У тым агні загінуў кожны трэці,

Уся яна разбурана была…

І радуюцца сѐння нашы дзеці,

Што зноў Радзіма наша расцвіла.

06.05.2016

Page 12: Ірына ПАДБІТЫЯ КРЫЛЫ ВЯСЁЛКІ › 2016 › pra_vainu.pdf · …Наша крэпасць – гэта нашы людзі, Што стаялі моцна да

БЕРАЖЫЦЕ МІР!

Гляджу на светлыя прасторы,

На родны край мой дарагі

І кожны лісцік мне гаворыць,

Каб мы заўсѐды бераглі.

Вось гэты дзень – такі яскравы…

І смех дзіцячы на двары…

І лѐс жыцця, і нашы справы,

І неба мірнае ўгары.

Не забываецца святое,

За што так многа палягло.

Каб наша лета залатое

Заўсѐды весела цвіло.

ПАМЯЦЬ

Мы будзем памятаць заўжды

Вайны далѐкай шлях крывавы…

Чатыры цяжкія гады

З прысмакам мужнасці і славы.

Радзіма будзе ўсѐ чакаць

Тых, хто застаўся назаўсѐды

Пад абеліскамі ляжаць

І клікаць новыя ўсходы.

У кнігах, картачках, кіно

Мы іх убачым маладымі…

Тым векам, што прайшоў даўно

І не забудзецца другімі…