h-2. Серыя акцый салідарнасці і папулярызацыі...
Post on 08-Apr-2017
98 Views
Preview:
TRANSCRIPT
H-2. Інтэграваныя медыяпраеты
#пагоняпобач #жывебеларусь #беларускаястужка #бчбмабіль - серыя акцый салідарнасці і
папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі
Брыф
Цягам апошняга году пры падтрымцы і з удзелам "Арт Сядзібы" адбылося некалькі акцый і мерапрыемстваў накіраваных на папулярызацыю нацыянальных сімвалаў Беларусі, якія ўсе разам аб'ядналі некалькі хэштэгаў #пагоняпобач #жывебеларусь #беларускаястужка #бчбмабіль:
- розгалас з нагоды затрымання заўзятараў за шалікі і цішоткі з "Пагоняй",
- выраб на дзяржаўнай фабрыцы "Лента" і распаўсюд бел-чырвона-белай стужкі,
- акцыя салідарнасці з кадзетамі за цішоткі з "Пагоняй" #ПагоняПобач,
- акцыя #ПагоняПобач 25 сакавіка на Дзень Волі са стэндамі з "Пагоняй" і "Вершніцай" ды раздачай бел-чырвона-белай стужкі,
- "Дзе Жыве Беларусь?" - з хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі,
- новая акцыя "БЧБмабіль" з аўтасцягамі з нацыянальнымі сімваламі.
У выніку мы аб'ядналі іх у адну прэзентацыю дзейнасці "Арт Сядзібы" за мінулы год з моманту атрымання гран-пры на "Аднак - 2015".
Ідэя: калаж, а далей караценька пра кожную акцыю
Розгалас з нагоды затрымання заўзятараў за шалікі і цішоткі з "Пагоняй"
Зміцер Хведарук — адзін з заўзятараў зборнай Беларусі, якога ў кастрычніку 2015 затрымалі на гульні ў Барысаве Беларусь – Македонія за шалікі з Пагоняй. Цэлы наступны дзень Змітра і яшчэ двух хлопцаў прамарынавалі ў судзе. У выніку ўсіх затрыманых прызналі вінаватымі ў дробным хуліганстве і прысудзілі 10 базавых велічынь штрафу (1,8 мільёны рублёў).
Гэта вызвала вялікі медыйны рэзананс, а “Арт Сядзіба” прапанавала на наступны матч зборнай Беларусі вырабіць і раздаць для заўзятараў бясплатна 100 цішотак з “Пагоняй”.
Выраб на дзяржаўнай фабрыцы "Лента" і распаўсюд бел-чырвона-белай стужкіНапрыканцы кастрычніка 2015 г. дзяржаўная магілёўская фабрыка «Лента» адгрузіла 5 кіламетраў бел-чырвона-белай стужкі, якую «Арт Сядзіба» замовіла ў прадпрыемства яшчэ летам.
Такім чынам мы стварылі прэцэдэнт ды паказалі, што, здаецца, забароненыя сімвалы, могуць легальна і бяспечна выпускацца і распаўсюджвацца ў Беларусі.
Да замовы фінансава спрычыніліся некаторыя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі.Стужка цягам года распаўсюджвалася праз сацыяльныя сеткі і ў межах разнастайных грамадскіх акцый і кампаній.
Акцыя салідарнасці з кадзетамі за цішоткі з "Пагоняй" #ПагоняПобач,
Акцыя ў падтрымку кадэтаў Ястрэмбельскай школы-інтэрната пачалася ў кастрычніку 2015 года адразу пасля з’яўлення інфармацыі пра ціск на іх за фотаздымак у цішотках з «Пагоняй».
“Арт Сядзіба” прапанавала з хэштэгам #ПагоняПобач публікаваць уласныя фота з прыхаванай «Пагоняй», уласнымі рэчамі з гербам ці распавядаць пра сваё стаўленне да герба!
Акцыя вызвала шалёную падтрымку грамадскую і медыйную, а тыксама прымусіла кіраўніцтва школы выбачыцца перад навучэнцамі ды спыніць на іх ціск.
Акцыя #ПагоняПобач 25 сакавіка на Дзень Волі са стэндамі з "Пагоняй" і "Вершніцай" ды раздачай бел-чырвона-белай стужкі
25 сакавіна 2016 году на Дзень Волі “Арт Сядзіба” выставіла два стэнды з “Пагоняй” і “Вершніцай” каля кінатэатру “Кастрычнік” у Мінску, на месцы збору ўдзельнікаў шэсця.
Кожны жадаючы мог сфадаграфавацца ў вобразе вершніка ці вершнікі ды з пазнакаю #пагоняпобач апублікаваць фотаздымкі ў сацыяльных сетках.
Некаторыя апазіцыйныя палітыкі палічылі акцыю правакацыяй, але звычайныя людзі пазітыўна ўспрынялі прапанову і актыўна фатаграфаваліся.
Мы паставілі задачу паказаць што нацыянальныя і гістарычныя сімвалы Беларусі жывыя, запатрабаваныя і вартыя творчага і мастацкага выкарыстання і пераўвасаблення.
"Дзе Жыве Беларусь?" - з хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі,
27 траўня стартавала міжнародная акцыя «Дзе Жыве Беларусь?»
З хэштэгам #жывебеларусь у сацыяльных сетках з’яўляюцца фотаздымкі з нацыянальным беларускім воклічам з розных куткоў Зямлі.
Ідэя акцыі: у якой кропцы свету вы б не знаходзіліся, калі лічыце ці адчуваеце сябе беларусамі, то напішыце ножкай на пляжным пясочку падчас адпачынку, выкладзіце галінкамі ў лесе, накрэмзайце на парце ў аўдыторыі ці намалюйце любым іншым спосабам нацыянальны вокліч «Жыве Беларусь!».
Акцыя "БЧБмабіль" з аўтасцягамі з нацыянальнымі сімваламі
15 чэрвеня «Арт Сядзіба» ў працяг ранейшых акцый па папулярызацыі нацыянальных сімвалаў#ПагоняПобач і #БеларускаяСтужка запускае народную ініцыятыву «БЧБмабіль».
Кожнаму адважнаму беларусу мы далі шанец ператварыць сваё аўто ў БЧБмабіль, а тым хто не мае аўто прапанавалі зладзіць фотапаляванне на БЧБмабілі.
Задача: паказаць што публічнае выкарыстанне нацыянальных сімвалаў не страшная справа, а, нават, цікавая.
ВынікМы аб’ядналі ўсе акцыі “Арт Сядзібы” у агульны праект салідарнасці і
папулярызацыі нацыянальных сімвалаў Беларусі, каб паказаць дзяржаўнай уладзе ды грамадству краіны актуальнасць, папулярнасць і
запатрабаванасць “забароненых” сімвалаў.
Ствараючы прэцэдэнты ды інфанагоды мы даказваем, што забароны нічога не вырашаюць, а людзі сваёй актыўнай пазіцыяй, лайкам і фотаздымкам у сацсетках паказваюць любоў і павагу да бел-чыровона-белага сцяга і герба
“Пагоня”.
Галоўны пазітыўны вынік: апошні год за публічнае выкарыстанне сцяга і герба перасталі затрымліваць ды сажаць на суткі, а спартовых заўзятараў не
пускаць ці выганяць з матчаў.
top related