nastaunik 12(1041)
DESCRIPTION
news BSPU of name M TankTRANSCRIPT
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Пятніца, 27 чэрвеня 2008 года № 11 (1041)
Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4
Будаўніцтва студэнцкай вёскі павінна ісці такімі ж тэмпамі, як і
Нацыянальнай бібліятэкі. Вялікія спадзяванні ў гэтым плане ўскла�даюцца на сталічныя ВНУ: Прэзідэнт выказаў пажаданне, каб сту�
дэнцкія атрады працавалі менавіта тут. Было таксама зазначана,
што іх праца будзе добра аплочвацца. «Для студэнтаў, якія ідуць убудаўнічыя атрады, мы не павінны шкадаваць грошай», – сказаў
кіраўнік дзяржавы.
Пасля ўрачыстай цырымоніі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка большза гадзіну прысвяціў размове са студэнтамі, якіх цікавіла ўсё: ад памераў
стыпендыі да падатковай сістэмы Рэспублікі Беларусь, ад назвы будучай
станцыі метрапалітэна да касмічных перспектыў краіны. Нягледзячы наспякоту, нават пасля ад’езду Прэзідэнта студэнты не спяшаліся разыхо�
дзіцца – абмяркоўвалі і пачутае, і ўбачанае. Старэйшыя ж курсы ціхенька
ўздыхалі, што не паспеюць пажыць у цудоўнай вёсцы.
ВЁСКА ДЛЯ СТУДЭНТАЎЖыллёвыя праблемы многіх беларускіх студэнтаў вырашацца ўжо ў лістападзе 2011 года: днямі ў знак
пачатку будаўніцтва студэнцкай вёскі каля Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Прэзідэн там краіны была закладзена сімвалічная капсула. Запланаваны маладзёжны комплекс не мае аналагаў нетолькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД: восем інтэрнатаў, гандлёвыя, забаўляльныя, фізкультурна аздараў ленчыя цэнтры і нават аквапарк... Фактычна гэта будзе нават не вёска, а цэлы горад з насельніцтвам у 11тысяч чалавек.
Ганна БАГУМІНСКАЯ, Наталія ПЯТРОЎСКАЯ
«МАРУ СКОКНУЦЬ З ПАРАШУТАМ...»
Чым жа Наталля заслужыла такое прызнанне?
Яна – актыўная ўдзельніца навуковага і грамадска�
га жыцця універсітэта, стыпендыят Спецыяльнагафонду па падтрымцы адораных навучэнцаў і сту�
дэнтаў. Дзяўчына вывучае суадносіны мастацкага
тэксту і міфаў, вераванняў, рытуалаў, фальклору,не аднойчы чытала свае даклады на міжнародных
канферэнцыях у розных гарадах Беларусі.
Наша гераіня цудоўна спявае, нават некалькіразоў выступала на універсітэцкіх канцэртах. Яна
марыць пабачыць свет, пабываць у незнаёмых краі�
нах, а яшчэ хацела б скокнуць з парашутам і ад�чуць радасць вольнага палёту.
Поспехаў і шчасця табе, Наталля!
НАПАЧАТКУБЫЛО
СЛОВА...
MODUSVIVENDI
ЛІТАРАТУРНЫРЭЛІЗ
Атрыманне Падзякі Прэзідэнта Рэс публікі Беларусь – не толькі вялікі гонар,але і значная адказнасць, – упэўнена вы пускніца факультэта рускай філалогіі На талля ШУМІГАЙ. І сапраўды: далёка некожная ВНУ можа пахваліцца тым, штояе выхаванец атрымаў настолькі высокуюўзнагароду: па ўсёй краіне да яе прадстаў ляюцца не больш як 6—7 чалавек на год!
Прыкладна так будзе выглядаць студэнцкая вёска
Сяргей Уладзіміравіч нарадзіўся 2 сту�
дзеня 1945 года ў вёсцы Скарчава Бара�навіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Па�
сля заканчэння Мінскага дзяржаўнага
педагагічнага інстытута імя А. М. Гор�
кага і аспірантуры працаваў асістэнтам,
выкладчыкам, дацэнтам кафедры ай�
чыннай і сусветнай гісторыі.
У 1980 годзе ён становіцца дэканам
факультэта прыродазнаўства, а ў 1999
годзе – прарэктарам па вучэбна�выха�ваўчай рабоце Беларускага дзяржаўна�
га педагагічнага універсітэта імя Мак�
сіма Танка. З 2003 года Сяргей Уладзі�міравіч працаваў прарэктарам па ву�
чэбнай рабоце Інстытута павышэння
кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кад�
раў БДПУ. Да апошніх дзён ён вёў ак�
тыўную выкладчыцкую, навуковую і
грамадскую дзейнасць.
Усе, хто працаваў побач з С. У. Кабя�
ком, вучыўся ў яго, ведалі Сяргея Ула�
дзіміравіча як адказнага, прынцыпова�га, добразычлівага, аптымістычнага ча�
лавека, які паважаў супрацоўнікаў, кла�
паціўся пра студэнтаў і слухачоў, любіў
сваю сям’ю. Вучні, сябры, калегі смут�
куюць з нагоды смерці Сяргея Уладзімі�
равіча і выказваюць шчырае спачуван�
не яго родным і блізкім.
Рэктарат БДПУ, калектыў ІПКіПК,кафедра айчыннай і сусветнай гісторыі.
26 чэрвеня на 64 м годзе жыцця заў часна памёр прарэктар па вучэбнай ра боце Інстытута павышэння кваліфіка цыі і перападрыхтоўкі кадраў БДПУ,кандыдат гістарычных навук, Выдатнікнароднай адукацыі, Заслужаны ра ботнік адукацыі Рэспублікі БеларусьС. У. КАБЯК.
Сяргей Уладзіміравіч КАБЯК
2 26 чэрвеня 2008 г.
Вельмі пачэсна, што ў спісы «златаву�
стаў ХХІ стагоддзя» ўваходзіць і прад�
стаўнік БДПУ – студэнт ІІ курса фа культэта сацыяльна педагагічных тэх налогій Аляксандр КАЛЧУК. На рахун�
ку нашага героя – перамога на універ�
сітэцкім і ўдалае выступленне наміжнародным конкурсе аратарскага
майстэрства. А нядаўна малады чала�
век заваяваў ганаровае «срэбра» на га�
радскім «Цыцэроніі�2008»! Выступаць
перад аўдыторыяй для яго, зразумела,
было не ў навіну: дапамог і вопыт удзе�
лу ў аналагічных мерапрыемствах, і ак�
цёрскія пераўвасабленні ў спектаклях
народнага студэнцкага тэатра «Мы»,і практыка канферансу. Аднак фармат
«Цыцэронія�2008» вымагаў больш грун�
тоўнай падрыхтоўкі.«Мы ўлічвалі найбольш тыповыя па�
мылкі папярэднікаў, – расказвае ІгарДзмітрыевіч ЛУКАШЭВІЧ, выкладчыккафедры культуры маўлення іміжкультурных камунікацый, які рых�
таваў Аляксандра да выступлення на
гэтым конкурсе. – Напрыклад, чаму
філолагі звычайна не выходзяць на пер�
шыя месцы? Яны імкнуцца ўразіць сва�
НАПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА...Калі б справы маглі гаварыць самі за сябе, ніхто не стаў бы запрашаць прамоўцу; але нас запрашаюць дзеля таго,
каб мы распавядалі не пра свае ўласныя меркаванні, а пра тое, чаго патрабуе сама справа.Марк Тулій ЦЫЦЭРОН
Пісьменнік, журналіст, вучоны, педагог, палітык, адвакат… Спісможна было б працягваць, але, напэўна, вы ўжо і самі здагадаліся,што аб’ядноўвае прадстаўнікоў гэтых вельмі розных прафесій: умен не ўвасабляць свае думкі ў словах. Так расплывістыя вобразы мроі, што лунаюць у паветры, ператвараюцца ў жыццё. Ці ж вар та дзівіцца пашане і раўніваму гонару, якія на ўсім шляху супра ваджаюць уладальнікаў вялікага дару пераканаўчага маўлення?
Кацярына ШЧАСНАЯ
ёй эрудыцыяй, ужыць як мага больш
складаных слоў. А між тым сапраўд�
нае аратарскае майстэрства – гэта ўмен�не з дапамогай логікі і бездакорнай ар�
гументацыі пераканаць аўдыторыю ў
правільнасці сваёй пазіцыі; менавіта з
гэтай прычыны найлепшымі прамоў�
цамі звычайна
прызнаюць... ма�
т э м а т ы к а ў » .
Вельмі шкада, га�
ворыць педагог,што Саша не
заняў прызавога
месца на міжна�родным спаборні�
цтве аратараў –
аднак усё яшчэнаперадзе!
Чаму ж было
прысвечана вы�ступленне Аляк�
сандра? У кантэк�
сце агульнайтэмы конкурсу –
«Чалавек, яго вар�
тасці і заганы» –наш студэнт рас�
казваў пра ганарлівасць. Ён не толькісцвярджаў, што ў ганарлівасці хаваюц�
ца вытокі ўсіх негатыўных рыс чалаве�чага характару, але і даказваў, што
часам яна можа выконваць пазітыўную
ролю – стымуляваць да самарэалізацыі.Ці выкарыстоўвае Аляксандр свае ара�
тарскія здольнасці ў паўсядзённым
жыцці – напрыклад, падчас адказу наэкзамене? «Так, канешне, – усміхаецца
хлопец. – Аднак ніякае майстэрства
прамоўцы не дапаможа, калі слаба ары�
ентуешся ў тэме».
Планы на будучае? Наш герой ужо ця�
пер рыхтуецца да наступнага міжнарод�
нага конкурсу, а яшчэ хоча вывучыць
італьянскую мову. Пажадаем яму поспе�
хаў у такіх цудоўных пачынаннях!
На чарговым пасяджэнні Савета універсітэта разглядалася пытанне «Аб стане і шляхах удаскана лення ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэце прыродазнаўства і фізічным факультэце».
Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклады дэкана факультэта прыродазнаўства Н. У. НАВУМЕНКІ і дэ�
кана фізічнага факультэта В. І. ЯНУЦЯ, Савет універсітэта адзначыў, што ідэалагічная і выхаваўчая
работа на факультэтах арганізавана і праводзіцца згодна з адпаведнымі планамі. Работа ажыццяўля�
ецца сістэмна, з улікам спецыфікі і традыцый факультэтаў, і накіравана на фарміраванне сацыяльна
актыўнай, патрыятычна свядомай асобы, якая вызначаецца грамадскай адказнасцю, высокай духоў�
насцю і культурай.У афармленні факультэтаў шырока выкарыстоўваецца дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Бела�
русь: выявы Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, тэкст Дзяржаўнага гімна знаходзяцца
ў кабінетах дэканаў, дэканатах, на кафедрах. Акрамя дзяржаўнай прадстаўлена сімволіка г. Мін�ска і БДПУ.
Дні інфармавання супрацоўнікаў і студэнтаў праводзяцца рэгулярна кожны трэці чацвер месяца,
вядзецца ўлік тэматыкі і справаздач аб запланаваных і праведзеных мерапрыемствах.Фарміраванню грамадзянскай пазіцыі будучых педагогаў у значнай ступені садзейнічаюць зорныя
паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, працоўныя семестры, конкурсы пат�
рыятычнай песні, фестывалі мастацкай самадзейнай творчасці, гульні КВЗ, валанцёрскія акцыі, уякіх студэнты прыродазнаўчага і фізічнага факультэтаў бяруць актыўны ўдзел. Разам з тым эфектыў�
насць ідэалагічнага і выхаваўчага працэсу на факультэтах можна ўзмацніць за кошт аптымізацыі
дзейнасці кафедраў, саветаў куратараў і студэнцкіх грамадскіх арганізацый.Падчас абмеркавання пытання было выказана шмат слушных прапаноў – напрыклад, запрашаць да
ўдзелу ў правядзенні адзіных дзён інфармавання прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў, членаў рэс�
публіканскай, гарадской і раённай ідэалагічных прапагандысцкіх груп, а таксама выкарыстоўвацьпатэнцыял інфармацыйна�выкладчыцкай групы БДПУ.
•Афіцыйная хроніка
Набор ажыццяўляецца на вочную і завочнуюформы атрымання адукацыі. Выпускнікам магі+стратуры прысуджаецца акадэмічная ступеньмагістра.
Дакументы прымаюцца з 27 чэрвеня па5 ліпеня 2008 года па адрасе: г. Мінск, вул. Савец+кая, 18. Уступныя іспыты пройдуць з6 ліпеня па 12 ліпеня 2008 года.
Пералік неабходных дакументаў, патрабаванніда паступаючых, умовы допуску да ўступных эк+заменаў і залічэння ў магістратуру можна знасціна сайце БДПУ www.bspu.unibel.by/
Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт
імя Максіма Танка»АБ’ЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ
у магістратуру
ДНЯМІ наш універсітэт наведаў Над�звычайны і Паўнамоцны Пасол
Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Бела�
русь прафесар Петка ГАНЧАЎ. У размо�ве з рэктарам прафесарам П. Дз. Кухар�
чыкам і дэканам факультэта рускай філа�
логіі прафесарам В. Дз. Старычонкам спа�дар Пасол адзначыў плён супрацоўніцт�
ва паміж БДПУ і Вялікатырнаўскім уні�
версітэтам імя святых Кірылы і Мяфо�дзія і падараваў студэнтам, якія вывуча�
юць балгарскую мову, падборку кніг.
ДНІ НАВУКІ, ініцыятарам правя�
дзення якіх выступіў музычна�пе�
дагагічны факультэт БДПУ, адбыліся ня�
даўна на базе трох мінскіх агульнаадука�
цыйных школ (№ 77, 133, 207) і гімназіі
№ 10. Адной з мэт мерапрыемства з’явіла�
ся ўмацаванне прафарыентацыйнага эле�
менту супрацоўніцтва нашай alma mater з
падшэфнымі класамі гэтых навучальныхустаноў.
•Навіны БДПУ
У адпаведнасці з загадам рэктара на�
чальнікам аддзела арганізацыі заку�
пак назначана А. А. ПРОТЧАНКА.
«Н» даведка. Алена АнатольеўнаПротчанка пачала працоўную дзей+насць у 14+гадовым узросце. Займа+ла пасады аператара ЭВМ, лаба+ранта, спецыяліста агульнаправа+вога аддзела БАТУ, затым юрыс+консульта УП «БСБ+сервіс». Вышэй+шую юрыдычную адукацыю па спе+цыяльнасці «Правазнаўства» ат+рымала на факультэце кіравання ісацыяльных тэхналогій БДУ (безадрыву ад вытворчасці). З кастрыч+ніка 2006 года – інспектар, стар+шы інспектар аддзела кадраў БДПУ.Не замужам.
•Аддзел кадраў
26 чэрвеня 2008 г. 3
– Філіп, як узнікла ідэя ства+рэння мужчынскага вакальна+га калектыву?
– Насамрэч гэта доўгая гісто�
рыя. Калі я вучыўся ў 9 класе
ліцэя пры Беларускай дзяр�жаўнай акадэміі музыкі, мне
ўпершыню выпала пачуць за�
пісы гурта «Take 6» – гэта аме�рыканскі «родзіч» хору Турэц�
кага. На той час я папросту
ўзяў на заметку, што такаяманера выканання вельмі пры�
гожая, арыгінальная і перс�
пектыўная. Пазней, ужо надругім курсе музычнага вучы�
лішча, мы з сябрамі зрабілі пер�
шую спробу стварыць нештападобнае. Наш ансамбль праіс�
наваў некалькі гадоў, мы нават
выступалі ў філармоніі...– Прыйшоўшы ва універсі+
тэт, Вы пачалі развіваць гэтыж напрамак...
– Не зусім так. Першы год я
знаходзіўся ў актыўным пошу�
ку, спрабаваў сябе ў розных
відах дзейнасці. Была задума
напярэдадні Дня Перамогі вы�
ступіць на святочным канцэр�
це з вельмі прыгожай кампазі�
цыяй, аднак не атрымалася:
адзін з выступоўцаў захварэў, атвор, напісаны для пяці гала�
соў, у выкананні чатырох чала�
век прагучаў бы не так эфект�на. У наступным навучальным
годзе вырашылі сабраць ан�
самбль. Першапачаткова ў на�
шым рэпертуары было некалькі
народных песень і мае аўтарскія
творы. У склад «Modus’у» на
той час уваходзілі чатыры ва�
калісты; цяпер нас сямёра, усе
мы – студэнты або выпускнікімузычна�педагагічнага факуль�
тэта БДПУ. Ансамбль выключ�
на мужчынскі. Некаторыя, ка�нешне, пытаюцца, ці не нады�
шоў час узбагаціць выкананне за
кошт жаночых галасоў – пакуль
што пра гэта няма размовы, у нас
зусім іншая канцэпцыя. Аднак
некалькі выключэнняў з агуль�
нага правіла ўсё ж было.
– Паводле слоўніка замежныхслоў, «модус» – гэта: 1) норма;2) часовая ўласцівасць асобных
Хто зараз не спявае? Толькі лянівы! Але сэрца просіць Песні – такой, кабжыццё набыло новы сэнс; Голасу – такога, каб дух заняло; Мастацтва – без«штрых коду» канвеера чарговай «фабрыкі зорак». Цяжка, цяжка сучаснай эст радзе задаволіць густ чалавека, які не прызвычаіўся спажываць усё, што ямупрапануюць, і не кідаецца апладзіраваць кожнаму, хто ў стане больш менш уда ла праспяваць колькі слоў ва ўнісон з фанаграмай. У гуманітарных ВНУ слухачувогуле пераборлівы, сваёй прыхільнасцю адорвае далёка не кожнагавыканаўцу. Дабіцца прызнання ў нашай alma mater могуць толькі тыя,для каго творчасць – лад жыцця, modus vivendi, як казалі старажытныярымляне. Якраз пра гэта мы і гутарым з кіраўніком вакальнага ансамб ля «Modus» Філіпам СМЯЛОВЫМ.
MODUS VIVENDI
відаў або станаў матэрыі;3) словазлучэнне «modus vi�
vendi» перакладаецца як «ладжыцця». Якое з трох значэнняўгэтага слова стала для Вас зы+ходным пры выбары назвы дляансамбля?
– Чацвёртае! Некалькі месяцаў
мы хадзілі «безыменнымі» – пап�росту «вакальны гурт» або «ва�
кальны ансамбль». Потым выра�
шылі, што надышоў час абзавес�ціся ўласным імем, якое адлюст�
роўвала б асаблівасці нашай ма�
неры выканання. Славянскаеслова выкарыстоўваць не хаце�
лася: яно па прычыне сваёй
«зразумеласці» не давала б та�кога багацця інтэрпрэтацыі, як
лаціна. Трапную назву я знайшоў
у «Музычнай энцыклапедыі»: мо�дусам у ХІ—ХІІ стагоддзях на�
зываўся вельмі арыгінальны гар�
манічны лад, насычаны нарас�таючымі сугучнасцямі.
– Першы канцэрт з удзе+лам «Modus’у» адбыўся ў кас+трычніку 2005 года. А штобыло потым?
– Потым мы «прабіваліся ў
людзі»! Спачатку прынялі ўдзел
у некалькіх раённых конкур�
сах – нас заўважылі, высокаацанілі, «Modus» нават стаў пе�
раможцам на конкурсе Маскоў�
скага раёна «Белая Русь». Ле�тась мы атрымалі Гран�пры на
гарадскім узроўні, а ўсяго праз
месяц пасля гэтага наш калек�
тыў прывёз аналагічную ўзна�
гароду з Расіі – з маскоўскага
конкурсу эстраднага майстэр�
ства «Арт�Транзіт». Яшчэ хачу
пахваліцца: зусім нядаўна ан самбль заняў першае месца ўнамінацыі «Эстрадная песня»на «Зарападзе»!
Дарэчы, у нас не толькі бага�тая храналогія, але і шырокая
геаграфія: «Modus» быў з гаст�
ролямі ў шматлікіх гарадах Бе�
ларусі, мы ўдала выступілі ў
Маскве, мінулай восенню наве�
далі Вільнюс...
– Застаецца толькі пазай+здросціць такім поспехам!
– Насамрэч прызнанне, апла�
дысменты, любоў публікі –
вынік бесперапын�
най працы, бяскон�
цых рэпетыцый.Адна толькі аргані�
зацыйная работа
чаго вартая! А пад�бор рэпертуару!
«Modus» выконвае
кампазіцыі «Любэ»,«Песняроў» і інш.,
якія сталі ўжо кла�
сікай эстрады. Ёсць у нашымрэпертуары і арыгінальныя аў�
тарскія творы. Зразумела, чу�
жое выконваць прасцей – боль�шы кантакт з аўдыторыяй на
энергетычным узроўні, песню
пазнаюць, нам падпяваюць...Аднак мы заўсёды ўзбагачаем
вакальныя асаблівасці твору:
няма нічога цікавага ў тым,каб працаваць выключна ў рэ�
чышчы традыцыі.
– Вы не плануеце выходзіцьна больш сур’ёзны ўзровень –напрыклад, запісаць альбом?
– Разумееце, каб музыка была
запатрабавана, неабходна або
прыстасоўвацца да запытаў аў�
дыторыі, або выхоўваць свайго
слухача. На сённяшні дзень
«Modus» – гэта універсітэцкі
ансамбль; наконт усяго астатня�га можна толькі планаваць. Па�
куль што ў нас ёсць зборка, на�
кіды дызайна вокладкі (дыскбудзе называцца «Дзяўчына» –
па першай песні), я ўжо зрабіў
апрацоўку для радыё... Да таго
ж існуе «чалавечая» праблема:
у мінулым годзе універсітэт
скончылі двое з нашых вакалі�
стаў, сёлета – яшчэ двое. Той
«Modus», што дачакаецца выха�
ду альбома, будзе зусім іншым
«Modus’ам»...
– Па чутках, у Вас вельміцікавы асабісты праект.
– Так! Ведаеце, ёсць такі спя�
вак Бобі Макферын – ён можа
адзін спяваць на некалькі гала�соў, нават імітуе гучанне розных
музычных інструментаў. У Бела�
русі ніхто з выканаўцаў не пра�цуе ў гэтым напрамку – дык
чаму б мне не заняць гэтую
нішу? Пакуль што бачу свойкліп наступным чынам: спява�
юць быццам бы пяць чалавек,
але на самай справе гэта будутолькі я – у розных іпастасях.
Адно «Я» вядзе галоўную
партыю, астатнія падпяваюць;зразумела, кліп будзе засноўвац�
ца на мантажы. Нават псеўданім
ужо прыдумаў – «Філіп С.»: з
аднаго боку, выклікае асацыя�
цыі з вядомым брэндам, з друго�
га, як ведаеце, у ангельскай мове
канчатак +s указвае на множны
лік – значыцца, шмат Філіпаў.
Мне падаецца, гэта будзе нестан�дартна і нечакана.
– Ва універсітэце Вас ведаюцьу першую чаргу як кіраўніка ва+кальнага ансамбля, але нядаўнада гэтага звання прыбавіўсяяшчэ і тытул фіналіста гарад+скога конкурсу прафесійнага
майстэрства «Сталічны на+стаўнік – сталічнай адукацыі».Ці спадабаўся Вам гэты вобраз?
– Пачну з таго, што педагогам
стаць не планаваў. Пасля вучы�лішча я паступаў на гукарэжы�
суру ў Акадэмію мастацтваў, алена той час спецыяльнасць толькі�
толькі ўводзілася, набіралі 6 ча�
лавек – а прэтэндэнтаў было 40...Увогуле, выкладаць мне спада�
балася. Падчас практыкі атрымоў�
ваў сапраўднае задавальненне,дый малыя бясконца пыталіся,
колькі яшчэ разоў я буду пра�
водзіць у іх урокі, ці не мог бызастацца назусім... Аднак вернем�
ся да конкурсу! Ён праходзіў у
некалькі этапаў. Спачатку трэбабыло напісаць «Пасланне да Вуч�
ня» і пераканаць яго абраць у на�
стаўнікі менавіта мяне (боль�шасць удзельнікаў імкнуліся на�
пісаць штосьці «навукова абгрун�
таванае» – я ж папросту раска�заў пра сябе, сваё жыццё, твор�
часць, і журы гэта спадабалася).
Потым мы пісалі тэст па псіха�логіі і педагогіцы. Трэцім этапам
стаў адкрыты ўрок у незнаёмым
класе. Не магу сказаць, пашан�цавала мне, ці як: у той школе,
што выпала на маю долю, пры�
стойны ўрок музыкі апошні разправодзіўся гадоў ...наццаць
таму: не было выкладчыка�спе�
цыяліста, заняткі вяла настаў�ніца беларускай мовы. Хоць
дзеці і не былі гатовыя ўспры�
маць тэму на належным узроўні,я даў ім магчымасць дакрануцца
да сапраўднай Музыкі, зацікавіц�
ца прадметам...Фінал конкурсу (візітоўка і
брэйн�рынг) ні на што не ўплы�
ваў. Справа ў тым, што за кожныэтап налічвалася пэўная колькасць
балаў, і на той момант ужо было
вядома, хто выйшаў на першыя
месцы. А сам удзел, канешне,
вельмі спадабаўся. Сапраўды, гэта
магчымасць паспрабаваць штосьці
дагэтуль невядомае!
– Літаральна некалькі дзёнтаму Вы атрымалі дыплом.Што плануеце рабіць пасля за+канчэння універсітэта?
– Я размеркаваўся ў хор радыёі тэлебачання; акрамя таго, у
мяне будзе нагрузка ў гімназіі
№ 12 – збіраюся выкладаць тампастаноўку голасу і кіраваць ан�
самблем. Ёсць планы заняцца
студыйнай дзейнасцю.– А як жа «Modus»?– «Modus» таксама не кіну:
на родным факультэце я заста�
юся працаваць і надалей – у
якасці кіраўніка ансамбля. Пла�
ную набраць новых вакалістаў.
Паглядзім, што ўяўляюць сабой
першакурснікі�2008!
Ганна ВАСІЛЬЕВА, Вольга ПАЎЛОЎСКАЯ
«Modus» падчас аднаго з выступленняў
Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны
універсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 579.
220809, г. Мінск 50,вул. Савецкая, 18,
п. 127.
226 40 19
www.bspu.unibel.by/newspaper
РэдактарТ. А. БАШМАКОВА
Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.
Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.
Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца
ў вучэбных карпусах і інтэрнатахБДПУ бясплатна.
Газета надрукавана з дыяпазітываў заказчыкаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».
ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
Тыраж 1000 экз. Зак. № 696.Падпісана ў друк 27.06.2008 г. у 9.00.
ЯНУШ КОРЧАК. «КАРОЛЬ МАЦІЮШ І»Маленькі хлопчык Маціюш, як усе дзеці, хоча сваволіць і катац�
ца на арэлях, аднак яго жыццё праходзіць у сценах палаца сярод
міністраў і настаўнікаў. 12�гадовы валадар лічыць, што казённыя
грошы лепш патраціць на шакаладкі для дзяцей, чым на будаўніц�тва чыгункі, і пакутуе ад палітычных інтрыг, якія кожны раз
выклікаюць нікому не патрэбныя войны. Пабадзяўшыся ў абліччы
маленькага беспрытульніка, Маціюш разумее, што прыстойных лю�дзей вельмі мала: дарослымі і дзецьмі кіруе пастаяннае «хачу», і не
мае значэння, што з’яўляецца аб’ектам жадання – афрыканскія
алмазы ці фарфоравая лялька.
ЮКІО МІСІМА. «СПОВЕДЗЬ МАСКІ»Юнак Кімі пакутуе ад немагчымасці быць такім, як усе. Яго мас�
ка – «дарослыя» забавы і размовы пра каханне ў кампаніях. Удушы ж ён марыць пра цырк, дзе можна грыміравацца і пераапра�
нацца, ці пра вайну, на якой можна прыгожа загінуць; гледзячы
на партрэт Жанны Д’Арк, Кімі абураецца: «Чаму такі прыгожырыцар – жанчына?» Адкрыты фінал дае чытачу багатую прастору
для фантазіі.
КОЛІН МАККАЛОЎ. «СПЯВАЮЧЫЯ Ў ЦЕРНЯХ»На працягу амаль стагоддзя сям’я ірландскіх перасяленцаў Кліры—
Армстронгаў—О’Ніл пазбягае самага прыгожага пачуцця – ка�
хання. Маці Фіёна аддае ўсю сваю пяшчоту пазашлюбнаму сыну
Фрэнку, не пакідаючы ні кроплі законнаму мужу і астатнім дзецям.
Яе сыны на ўсё жыццё застаюцца адзінокімі, аддаючы свае сілы
аўстралійскай зямлі, не задумваючыся пра танцы і сябровак. Дачка
Мэгі шмат гадоў таемна кахае самаўпэўненага прыгажуна – святараРальфа дэ Брыкасара. Толькі аднойчы Ральф паддаецца свайму
пачуццю, дорачы Мэгі сына, які праз 18 гадоў, не зважаючы на слёзы
родных, вырашыць звязаць сваё жыццё з Касцёлам. Скарыццакаханню атрымліваецца толькі ў раскаванай бунтаркі Джасціны –
дачкі Мэгі.
•Літаратурны рэліз
Быць не такім, якусе – гэта вялікаешчасце і адначасо ва вялікія пакуты...Ты і грамадства,ты і нормы паво дзінаў, ты і трады цыі… Як паставіцьзнак роўнасці, калішалі ўвесь час ва гаюцца?..
СПОВЕДЗІ МАСАК
Кацярына ШЧАСНАЯ
Падведзены вынікі круглагадовай спартакіяды БДПУ. Мес�
цы сярод факультэтаў, якія спаборнічалі ў 13 відах спорту
(залік праводзіўся па дзесяці лепшых выніках), размерка�
валіся наступным чынам: I – факультэт народнай культу�
ры, II – факультэт дашкольнай адукацыі, III – факультэт пры�
родазнаўства.
Фінішыравала спартакіяда студгарадка нашага універсітэта.
На п’едэстале гонару – інтэрнат № 2 (першае месца), інтэрнат
№ 4 (другое), інтэрнат № 1 (трэцяе агульнакаманднае месца).
•Спартыўны навігатар
«Прафесар, у мяне будзе аўта�
мат?» – «Так! І кірзавыя боты!»
Выкладчык пытаецца ў сту�
дэнткі: «Чым Вы дакажаце, што
вада прыцягвае ток?» – «Яктолькі я саджуся ў ванну, у мяне
пачынае трызвоніць тэлефон!»
Прафесар, нягледзячы на тое,
што званок празвінеў ужо вельмі
даўно, працягвае лекцыю. На�рэшце ён схамянуўся:
– Даруйце, што я расказваю
так падрабязна, але ў мяне нямагадзінніка.
Голас з «галёркі»:
– За Вамі вісіць каляндар!
«Скажыце, якая ў вас методы�
ка падрыхтоўкі дыпломнага пра�екта?» – «Ctrl+C, Ctrl+V!»
Сесія як пара года
і стан душыПа ўсім відаць: ва ўспрыманні студэнтаў сесія можа прэтэндаваць на статус сама
стойнай пары года нароўні з каханнем. Якія доказы? Характэрныя пагодлівыя ўмовыпа тыпе «зацішша перад бурай» – незалежна ад таго, што адбываецца за вокнамі;наяўнасць рухомых каляндарных святаў (іх колькасць звычайна вар’іруецца адтрох да пяці – гэта не лічачы прысвяткаў); сезонная вопратка – многафункцыя нальны пінжак, які апранаецца і ў холад, і ў спёку... На што яшчэ забыліся? Ня можна абысці ўвагай традыцыйныя абрады «гукання халявы», «падшывання па мяці», «гадання на шчаслівы білецік»! А як не ўзгадаць студэнцкі фальклор і яготыповыя сітуацыі – лекцыю, экзамен, вытворчую практыку?..
Бацька дасылае сыну тэлегра�
му: «Як здаў сесію? Тэрмінова
тэлеграфуй». Сын – у адказ: «Эк�замены прайшлі бліскуча, пра�
фесура ў захапленні, восенню
просяць паўтарыць на біс».
Выкладчык: Аўтамабіль пады�
маецца на гару пад вуглом трыц�
цаць градусаў да гарызонту…Студэнт: А градусы ў кель�
віны пераводзіць або ў цэльсіях
пакінуць?
Ў гэты вечар дзівосны,
Поўны мрой�таямніц,
Падары шэпат соснаў,
Ціхі плёскат крыніц.І няхай забруіцца
Збажына�сівізна,
Ты адна будзеш сніцца –Назаўжды – ты адна.
Нараджаецца памяць
Неўміручая зноў,Нібы белая замець
Нашых ластавак�сноў…
***
Адкрый далоні —
Няхай паляціць
Мроя
•Радкі, падказаныя Музай
Дзмітрый ПЯТРОВІЧ Птушкай,Аблокам
Ці ветрам
Свабодным…
Лунае няхай у паветры,
Пакуль
Не апусціцца,Як матылёк,
На чыесьці
РаскрытыяСонцу далоні…
І спраўдзіца ўсё.
***
Супакоіцца нешта
ў душы адзінокай,
Хоць і тлее агеньчык сумоты�тугі.
Толькі сэрцу няўтульнаў краіне далёкай,
Што не могуць стрымаць
і тугі берагі!Шчасце – вось яно,–
моцна трымай у далонях!
Не пускай тую птушкуў бясконцую сінь!
Шчодрай квеценню
хай на сямейным улонніЗзяюць краскі кахання –
жыццёвая плынь!
STOP, ЗЛОДЗЕЙ!
У 2007 годзе на тэрыторыі
Маскоўскага раёна сталіцы ад�
былося 1627 крадзяжоў мабіль�ных телефонаў – на 316 больш,
чым у 2006�м. Памятайце:ваша неасцярожнасць права куе злодзеяў!
Не кладзіце каштоўныя рэчы
ў кішэні або поліэтыленавыя
пакеты. Уваходзячы ў гра�
мадскі транспарт, правярайце,
ці надзейна закрыты сумкі.
Ніколі не купляйце мабільныя
тэлефоны без дакументаў: су�
працоўнікі міліцыі знаходзяцьскрадзеныя апараты па перса�
нальным ІМЕІ+кодзе і вярта�
юць іх гаспадарам. Вы пацярпелі ад злачын�
цаў? Адразу ж звяртайцеся ў
міліцыю! Аднак памятайце:
заява пра крадзёж тэлефона,
які быў папросту згублены,
класіфікуецца як беспадстаўнаеабвінавачванне і падлягае ад�
казнасці.В. ЖЫНГЕЛЬ,
пракурор Маскоўскагараёна г. Мінска