nastaunik 14(1098)

4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Пятніца, 11 лістапада 2011 года № 14(1098) Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4 ДЫЯЛОГ КУЛЬТУР ГРАНТ ДЛЯ ІНТЭЛЕКТУАЛА З ВОСЕНІ Ў ЛЕТА Прадметам дагавора таксама сталі нала- джванне і ўмацаванне супрацоўніцтва па- між нашымі ВНУ з мэтай ажыццяўлення абмену студэнтамі, магістрантамі, аспі- рантамі, дактарантамі, выкладчыкамі і навуковымі работнікамі для правядзен- ня работ у галіне навукі, культуры і аду- кацыі; арганізацыя сумесных навуковых да- следаванняў, выкананне даследчых праграм і праектаў; абмен спецыяльнай літарату- рай; падрыхтоўка студэнтаў і магістраў па праграме ўключанага навучання «3+3». На цырымоніі падпісання дагавора пры- сутнічаў прадстаўнік Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь – начальнік аддзе- ла адукацыі Мэй Ханьчэн. Ён, у прыватнас- ці, адзначыў, што члены кітайскай дэлега- цыі, якія наведалі шэраг факультэтаў БДПУ, былі глыбока ўражаны стаўленнем беларускіх калег да працы, а студэнтаў – да вучобы. Яго думка была горача пад- трымана: «Гэтак любіць свой універсітэт і сваю будучую спецыяльнасць могуць толькі людзі, якія знайшлі сваё сапраўднае прызванне. Спадзяёмся, мы хутка сустрэ- немся з беларускімі педагогамі ў нашым універсітэце». ПАРТНЁРСТВА ЯК ФАКТАР ПОСПЕХУ Днямі БДПУ наведала прадстаўнічая дэлегацыя Паўночна-Заходняга педагагіч- нага ўніверсітэта (г. Ланьчжоу, КНР) на чале з прарэктарам Лю Чжункуем. Мэтай візіту кітайскіх калег стала ўсталяванне партнёрскіх сувязей паміж дзвюма ВНУ і падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве. Сфера ўзаемных інтарэсаў – павышэн- не якасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў, у прыватнасці, настаўнікаў рускай і кітайскай моў, а таксама работнікаў сістэмы спецыяльнай адукацыі. Свет без меж «Н»-даведка. Паўночна-Заходні педагагічны ўніверсітэт створаны ў 1902 г. і ў хуткім часе адзначыць сваё 110-годдзе. У яго складзе 18 ін- стытутаў, 49 факультэтаў, 101 вучэб- на-навуковы цэнтр, у тым ліку цэнтр перападрыхтоўкі педагагічных кад- раў для працы з нацыянальнымі мен- шасцямі. Ва ўніверсітэце навучаюцца 34 300 студэнтаў, магістрантаў і ас- пірантаў, працуюць 272 прафесары, 626 дацэнтаў і 1270 выкладчыкаў. Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыкаў кафедраў (к. н., д. н., 23-і разр. АТС) вака- лу, метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў, тэорыі і методыкі фізічнай культуры; прафесара кафедры (д. н., 22-і разр. АТС) новай і най- ноўшай гісторыі; дацэнтаў кафедраў (к. н., 20-ы разр. АТС) асноў медыцынскіх ведаў, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, батанікі і асноў сель- скай гаспадаркі (2); старшых выкладчыкаў кафедраў (19-ы разр. АТС) мастац- кай і педагагічнай адукацыі (2), педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў, метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў, прыкладной псіхалогіі; выкладчыкаў кафедраў (18-ы разр. АТС) спартыўна- педагагічных дысцыплін, фізічнага выхавання і спорту, псіхалогіі, харавога дырыжыравання, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі, сацыяль- най псіхалогіі, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі. Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59. Падчас падпісання дагавора. Справа ад прафесара П. Д. Кухарчыка – спадар Лю Чжункуй VIVAT, ALMA MATER! У канцы восені студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта адзначаюць яшчэ адно свята – дзень нараджэння сваёй alma mater. Дваццаць першага лістапада БДПУ спаўняецца 97! Па традыцыі, у гэты дзень студэнты вызваляюцца ад заняткаў, а выкладчыкі пасвячаюць яго метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці. Да знамянальнай даты ў жыцці нашай ВНУ прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў. Творчы праект «Vivat, alma mater» уключае пашыранае пасяджэнне Савета БДПУ, якое адбудзец- ца 18 лістапада ў актавай зале. Ва ўрачыстай абстаноўцы леп- шыя выкладчыкі і студэнты будуць узнагароджаны граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і рэктарата БДПУ. Нагрудны знак «За ўклад у развіццё БДПУ» атрымаюць людзі, якія сваёй дзейнасцю паспрыялі росквіту нашай alma mater. Адразу пасля афіцыйнай часткі перад прысутнымі са святочным канцэртам выступяць вядучыя творчыя калектывы ўніверсітэта. Вечарам у фае вучэбнага корпуса №3 танкаўцаў чакае танцавальна-забаўляльная праграма, прысвечаная 97-годдзю БДПУ і Міжнароднаму дню студэнта. Пачатак у 19.30. Мы любім наш універсітэт і ганарымся ім! І хоць 97 га- доў – сур’ёзны і высакародны ўзрост, мы ўпэўнены, што для БДПУ– гэта толькі пачатак шляху. А наперадзе – новыя поспехі, новыя перамогі!

Upload: nastaunik-gazeta

Post on 10-Mar-2016

254 views

Category:

Documents


7 download

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

TRANSCRIPT

Page 1: nastaunik 14(1098)

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Пятніца, 11 лістапада 2011 года № 14(1098)

Стар. 2 Стар. 3 Стар. 4

ДЫЯЛОГКУЛЬТУР

ГРАНТДЛЯ

ІНТЭЛЕКТУАЛА

З ВОСЕНІЎ ЛЕТА

Прадметам дагавора таксама сталі нала-джванне і ўмацаванне супрацоўніцтва па-між нашымі ВНУ з мэтай ажыццяўлення абмену студэнтамі, магістрантамі, аспі-рантамі, дактарантамі, выкладчыкамі і навуковымі работнікамі для правя дзен-ня работ у галіне навукі, культуры і аду-кацыі; арганізацыя сумесных навуковых да-следаванняў, выкананне даследчых праграм і праектаў; абмен спецыяльнай літарату-рай; падрыхтоўка студэнтаў і магістраў па праграме ўключанага навучання «3+3».

На цырымоніі падпісання дагавора пры-сутнічаў прадстаўнік Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь – начальнік аддзе-ла адукацыі Мэй Ханьчэн. Ён, у прыватнас-ці, адзначыў, што члены кітайскай дэлега-цыі, якія наведалі шэраг факультэтаў БДПУ, былі глыбока ўражаны стаўленнем беларускіх калег да працы, а студэнтаў –

да вучобы. Яго думка была горача пад-трымана: «Гэтак любіць свой універсітэт і сваю будучую спецыяльнасць могуць толькі людзі, якія знайшлі сваё сапраўднае прызванне. Спадзяёмся, мы хутка сустрэ-немся з беларускімі педагогамі ў нашым універсітэце».

ПАРТНЁРСТВА ЯК ФАКТАР ПОСПЕХУ

Днямі БДПУ наведала прадстаўнічая дэлегацыя Паўночна-Заходняга педагагіч-на га ўніверсітэта (г. Ланьчжоу, КНР) на чале з прарэктарам Лю Чжункуем. Мэтай візіту кітайскіх калег стала ўсталяванне партнёрскіх сувязей паміж дзвюма ВНУ і падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве. Сфера ўзаемных інтарэсаў – павышэн-не якасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў, у прыватнасці, настаўнікаў рускай і кітайскай моў, а таксама работнікаў сістэмы спецыяльнай адукацыі.

• Свет без меж

«Н»-даведка. Паўноч на-Заходні педагагічны ўніверсітэт створаны ў 1902 г. і ў хуткім часе адзначыць сваё 110-годдзе. У яго складзе 18 ін-стытутаў, 49 факультэтаў, 101 вучэб-на-навуковы цэнтр, у тым ліку цэнтрперападрыхтоўкі педагагічных кад-раў для працы з нацыянальнымі мен-шасцямі. Ва ўніверсітэце навучаюцца 34 300 студэнтаў, магістрантаў і ас-пірантаў, працуюць 272 прафесары, 626 дацэнтаў і 1270 выкладчыкаў.

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт

імя Максіма Танка»АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС

на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін,

вызначаны Наймальнікам:

загадчыкаў кафедраў (к. н., д. н., 23-і разр. АТС) вака-лу, метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў, тэорыі і методыкі фізічнай культуры;

прафесара кафедры (д. н., 22-і разр. АТС) новай і най-ноўшай гісторыі;

дацэнтаў кафедраў (к. н., 20-ы разр. АТС) асноў медыцынскіх ведаў, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, батанікі і асноў сель-скай гаспадаркі (2);

старшых выкладчыкаў кафедраў (19-ы разр. АТС) мастац-кай і педагагічнай адукацыі (2), педагогікі вышэйшай школы і сучасных выхаваўчых тэхналогій, інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў, метадалогіі і метадаў псіхалагічных даследаванняў, прыкладной псіхалогіі;

выкладчыкаў кафедраў (18-ы разр. АТС) спартыўна-педагагічных дысцыплін, фізічнага выхавання і спорту, псіхалогіі, харавога дырыжыравання, узроставай і педагагічнай псіхалогіі, асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі, сацыяль-най псіхалогіі, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі.

Тэрмін падачы дакументаў – 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца

ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 226-46-59.

Падчас падпісання дагавора. Справа ад прафесара П. Д. Кухарчыка – спадар Лю Чжункуй

VIVAT, ALMA MATER!У канцы восені студэнты і выкладчыкі нашага ўніверсітэта

адзначаюць яшчэ адно свята – дзень нараджэння сваёй alma mater. Дваццаць першага лістапада БДПУ спаўняецца 97! Па традыцыі, у гэты дзень студэнты вызваляюцца ад заняткаў, а выкладчыкі пасвячаюць яго метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці.

Да знамянальнай даты ў жыцці нашай ВНУ прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў. Творчы праект «Vivat, alma mater» уключае пашыранае пасяджэнне Савета БДПУ, якое адбудзец-ца 18 лістапада ў актавай зале. Ва ўрачыстай абстаноўцы леп-шыя выкладчыкі і студэнты будуць узнагароджаны граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і рэктарата БДПУ. Нагрудны знак «За ўклад у развіццё БДПУ» атрымаюць людзі, якія сваёй дзейнасцю паспрыялі росквіту нашай alma mater. Адразу пасля афіцыйнай часткі перад прысутнымі са святочным канцэртам выступяць вядучыя творчыя калектывы ўніверсітэта.

Вечарам у фае вучэбнага корпуса №3 танкаўцаў чакае танцавальна-забаўляльная праграма, прысвечаная 97-годдзю БДПУ і Міжнароднаму дню студэнта. Пачатак у 19.30.

Мы любім наш універсітэт і ганарымся ім! І хоць 97 га-доў – сур’ёзны і высакародны ўзрост, мы ўпэўнены, што для БДПУ– гэта толькі пачатак шляху. А наперадзе – новыя поспехі, новыя перамогі!

Page 2: nastaunik 14(1098)

2 11 лістапада 2011 г.

Першым у шэрагу мера-прыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі, стала ўрачыс-тае пасяджэнне, на якім прысутнічалі прадстаў-нікі Пасольства Дзяр-жавы Ізраіль у Рэспублі-цы Беларусь і прафесар-ска-выкладчыцкага скла-ду БДПУ, студэнты і гос-ці нашага ўніверсітэта. Значнасць стварэння цэн- тра ў сваім выступлен ні падкрэсліў рэктар БДПУ прафесар П. Д. Кухар-чык: «Кажуць, што ча-лавек пражывае столькі жыццяў, колькі м о ў ё н в е д а е . І н а ш у н і в е р -сі тэт імкнецца даць студэнтам, б у д у ч ы м н а -стаўнікам, маг-чымасць выву-чаць мову і куль-туру розных кра-ін».

– А д к р ы ц ц ё цэнтра ізраіль-скай культуры і вывучэння мо-вы іўрыт – зна-мянальная па-дзея ў культур-ным жыцці абод-вух народаў, – ад-значыў Часовы Павераны ў спра-вах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Бе-ларусь спадар Цві Коэн-Літант. –Таму сённяшняе мерапрыемства з’яўляец-ца сведчаннем той важ най гістарычнай сувязі нашых

народаў, якая склад-валася стагоддзямі. Я вель-мі ўдзячны кіраўніцтву ўніверсітэта за падтрымку і спадзяюся на далейшае супрацоўніцтва.

Пра цесныя сувязі двух народаў расказаў у сваім выступленні доктар гіста-рычных навук, прафесар Э. Р. Іофе. Слушныя пра-пановы адносна працыцэнтра ўнёс доктар псіха-лагічных навук, прафесар Я. Л. Каламінскі.

Прыемным сюрпры-зам для ўсіх стаў невялі-

кі канцэрт. Цёпла былі сустрэты песні на іўрыце і беларускай мове, а так-сама выступленне ан-самбля скрыпачак. Ла-гічным працягам ўра-

чыстага пасяджэння ста-ла цырымонія адкрыцця цэнтра з усімі ўласцівымі ёй атрыбутамі – пера-разаннем чырвонай стуж-кі і запісам у кнізе ганаро-вых гасцей.

У зале рэдкай кнігі бі б-ліятэкі БДПУ жадаючыя мелі магчымасць па-знаёміцца з тэматыч-най выстаўкай па гісто-рыі і культуры Дзяржавы Ізраіль, убачыць творы беларускіх і рускіх аўта-раў у перакладзе на іў-рыт. Словы падзякі за ар-

ганізацыю выстаўкі вы-казала дырэктар біблія-тэкі БДПУ Н. П.Сят-коўская: «Мы з вамі з’яў-ляемся сведкамі выдат-най падзеі, – адзначыла

яна. – Гэта не першае знаёмства нашых чыта-чоў з паліграфічнай пра-дукцыяй Ізраіля, але сён-няшняя экспазіцыя дае ўнікальную магчымасць убачыць выданні з фонду ізраільскага культурна-га цэнтра. Мы ўпэўнены, што нашы адносіны, як пі-саў калісьці класік бела-рускай літаратуры Зміт-рок Бядуля, «будуць са-мыя прыязныя».

Праграма мерапрыем-ства прадугледжвала аз-наямленне з яшчэ адной выстаўкай – «Дызайн ландшафтных настрояў» скульптара-дызайнера Рус-лана Сяргеева і навед-ванне лекцыі Першага сакратара Пасольства Ге-надзя Палішчука «Вялі-кія дасягненні малень-кай краіны».

Праграма адкрыцця цэн-тра была вельмі насыча-най, і напэўна такой жа насычанай будзе яго пра-ца. Гэта ў першую чар-гу бясплатныя курсы па вывучэнні мовы іўрыт, пра-ца творчых майстэрняў, чы-танне лекцый, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, шэраг іншых мерапры-емстваў. Запрашаем усіх наведаць новы цэнтр, што знаходзіцца ў аўдыторыі № 62 першага корпуса БДПУ, і далучыцца да ба-гатай культуры яўрэйска-га народа.

Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ

На чарговым пасяджэнні Савета БДПУ з дакладам «Стан і перспекты-вы падрыхтоўкі студэнтаў на завочным аддзяленні ўніверсітэта» выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце Ю. А. БЫКАДОРАЎ.

Савет адзначыў, што праблема павышэння якасці падрыхтоўкі студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі знаходзіцца ў цэнтры ўвагі факультэтаў і кафедраў нашай ВНУ. На 1 кастрычніка г.г. ва ўніверсітэце навучаец-ца 8979 завочнікаў. Гэта складае больш за 52 % ад агульнай колькасці студэнтаў і магістрантаў.

На шэрагу факультэтаў выкарыстоўваюцца інавацыйныя формы работы са студэнтамі. На матфаку завочнікі знаёмяцца з вучэбна-праграмнымі дакументамі і матэрыяламі на старонках факультэцкага сайта. Факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій шырока выкарыстоўвае дыстанцый-ныя курсы на базе сістэмы Moodle. На факультэце спецыяльнай адукацыі распрацаваны электронныя тэсты па 30 дысцыплінах.

Па разгледжаным пытанні Савет прыняў адпаведную пастанову. У пры-ватнасці, навукова-метадычнаму савету даручана правесці семінары: для выкладчыкаў агульнаўніверсітэцкіх кафедраў – па абмене вопытам арганізацыі работы з завочнікамі, для загадчыкаў кафедраў – па інавацыйных формах працы са студэнтамі. Вырашана таксама да 1 верасня 2012 г. завяршыць распрацоўку электронных вучэбна-метадычных комплексаў па ўсіх дысцыплінах і арганізаваць на сайтах раздзел «Завочніку», у якім будуць размешчаны графікі вучэбнага працэсу і расклад чарговай сесіі. Дэканам даручана наладзіць пастаянны маніторынг якасці арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу шляхам анкетавання завочнікаў, а за-гадчыкам – да 1 чэрвеня 2013 г. распрацаваць дыстанцыйныя курсы на базе сістэмы Moodle па ўсіх дысцыплінах вучэбных планаў завочнай формы атрымання адукацыі. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы даручаны прарэктару па вучэбнай рабоце Ю. А. Быкадораву і прарэктару па вучэбнай і інфармацыйна-аналітычнай рабоце В. М. Зелянкевічу.

• Афіцыйная хроніка

Дыялог культурБДПУ адносіцца да ліку тых універсітэтаў, якія заўсёды ідуць у нагу з часам, не баяцца эксперыментаў,

імкнуцца да новага, смела і адкрыта развіваюць адукацыйныя і культурныя сувязі на міжнароднай прасторы. Адзін з інавацыйных напрамкаў дзейнасці нашай alma mater – стварэнне цэнтраў па вывучэнні мовы і культуры іншых народаў. На базе БДПУ ўжо дзейнічаюць кабінеты паланістыкі, літуаністыкі, азербайджаназнаўства. Дваццаць шостага кастрычніка гэты спіс папоўніўся толькі што створаным цэнтрам ізраільскай культуры і вывучэння мовы іўрыт.

Стужка перарэзана. Праз хвіліну цэнтр прыме сваіх першых наведвальнікаў

• Свет без меж

І з першай, і з другой задачай паспяхова спраўляюцца студэнты БДПУ. Спаборніцтвы па самых розных відах спорту яшчэ ў раз-гары, а нам ужо ёсць чым гана-рыцца. Выдатную гульню і волю да перамогі прадэманстравала жаночая зборная БДПУ па фут-боле, якая бліскуча абышла ўсіх супернікаў і прынесла камандзе першае месца ў агульным заліку. Не далёка ад дзяўчат адышлі і хлопцы-футбалісты: у напру-жанай барацьбе яны перамаглі зборную ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту і сталі другімі. Крыху ўдачы не хапіла нашым спартсменам у вольнай бараць-бе: хлопцы спыніліся за адзін крок да п’едэстала, а дзяўчаты занялі сёмае месца. Аднак гэты факт кампенсавала каманд-ным серабром жаночая зборная БДПУ па баскетболе. Спадзяём-ся, што на гэтым чарада ўдалых выступленняў не скончыцца. У хуткім часе свае спартыўныя здольнасці прадэманструюць жаночыя і мужчынскія зборныя каманды БДПУ па футзале і ганд-боле, ад якіх мы таксама чакаем высокіх вынікаў. За званне леп-шых паспрачаюцца і нашыя ва-лейбалісткі. Спадзяёмся, што іх выступленні на Рэспубліканскай універсіядзе стануць чарговым пацвярджэннем спартыўнай сі-лы БДПУ.

Аляксандр ТОЛКАЧ

• Спартыўны навігатар

Д А НОВЫХ ПЕРАМОГ!Спартыўнае жыццё БДПУ,

як заўсёды, яркае і насыча-нае. Шматлікія спаборніц твы на працягу ўсяго года тры-маюць і спартсменаў, і ба-лельшчыкаў у тонусе. Яшчэ адна нагода абараніць спар-тыўны гонар свайго ўні-версітэта і прадэманстраваць выдатную фізічную форму –удзел у Рэспубліканскай уні-версіядзе.

Page 3: nastaunik 14(1098)

311 лістапада 2011 г.

– Антон, прыміце нашы віншаванні. Скажыце, Вы самі вырашылі паспрабаваць свае сілы на такім высокім узроўні?

– Шчыра кажучы, ідэю падказала кіраўніцтва фа-культэта. Ну а мы з маім навуковым кіраўніком пра-фесарам І. С. Ташлыковым яе падхапілі, падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы, адаслалі – і, як аказалася, не дарма.

– Растлумачце нашым чытачам больш падрабязна, што канкрэтна з’яўляецца аб’ектам Вашага навуковага даследавання.

– Можна сказаць проста: со-нечныя элементы. Нас цікавяць найбольш эфектыўныя спосабы іх атрымання. Лабараторыя вы-вучэння ўласцівасцей паверхні цела БДПУ супрацоўнічае з на-вукова-практычным цэнтрам па матэрыялазнаўстве НАН Беларусі, які ўжо даўно займаецца вырабам сонечных элементаў. Мы даследуем наяўныя ўзоры на прадмет іх эфектыўнасці і мэтазгоднасці да-лейшай масавай вытворчасці. Такім чынам, вынікам маёй дзейнасці павінны стаць экспрэс-метады, якія дапамогуць вырашыць: ці патрэбна далей працаваць з атрыманым узорам і фарміраваць з яго канчатковы прадукт, ці такі сонечны элемент будзе малаэфектыўным.

– Напэўна, у Вас ужо ёсць значныя напрацоўкі і дасягненні ў гэтай галіне?

– Наша кафедра зараз працуе над праграмай Рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў якраз у гэтым напрамку. Асабіста я, як кажуць, «у тэме» з чацвёртага курса, мае дыпломнае і магістарскае даследаванні таксама звязаныя з дадзеным напрамкам. Дарэчы, калі казаць пра дасягненні, то напрыканцы пятага курса я стаў прызёрам Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ.

– Антон, цікава даведацца, які шлях прывёў Вас у фізічную навуку.

– Пачынаць трэба са школы. Па-першае, вялікі дзякуй бацькам, якія давалі мне магчымасць цалкам аддацца любімай справе. Па-другое, нізкі паклон маім настаўнікам. Я скончыў сельскую школу, але паверце, веды атрымаў самыя грунтоўныя. У настаўніка матэматыкі быў вельмі цікавы падыход да навучання. Ён не «разжоўваў» матэрыял, а хутчэй даваў стымул, заахвочваў працаваць самастойна,

вучыў не баяцца цяжкасцей. З на -с таўнікам фізікі мы наладзілі добрыя міжасобасныя зносіны, любілі гу ляць у шахматы. Увогуле, так зва ны чалаве-чы фактар у навучанні вельмі важ-ны. Вось і мой навуковы кіраўнік І. С. Ташлыкоў – не толькі высо ка-кваліфікаваны граматны спецыяліст, але і цудоўнай душы чалавек.

– Атрымоўваецца, на Ваша станаўленне як вучонага аказалі ўплыў менавіта педагогі?

– Сапраўды так. Дарэчы, мая сяс-тра ў мінулым годзе таксама паступі-ла ў БДПУ, але на матэматычны факультэт.

– Вы з такім захапленнем рас-казваеце пра сваіх настаўнікаў і выкладчыкаў, што міжволі ўзні-кае пытанне: ці спрабавалі Вы сябе рэалізаваць на педагагічнай ніве?

– Калі паступаў у БДПУ, то, пры-знацца, не задумваўся пра тое, ці хачу стаць настаўнікам. Мне спа-дабалася, што ўніверсітэт пра-паноўвае такую спецыяльнасць, як «Фізіка. Матэматыка». Пад-час навучання ў магістратуры я ад-працаваў год настаўнікам фізікі па ўласным жаданні ў гімназіі № 20 г. Мінска. А пасля пайшоў па раз-меркаванні ў вясковую школу на Уздзеншчыну. Працаваць у вёсцы мне спадабалася: тут дзеці больш паважліва ставяцца да настаўнікаў ды і ўвогуле адказна адносяцца да вучобы. Аднак калі выбіраць паміж педагагічнай і навуковай дзейнасцю, то перавага на баку апошняй.

– Вядома, што лепшы адпачы-нак – змена відаў дзейнасці. А як адпачываеце Вы?

– Я ўсё жыццё любіў чытаць кнігі, маю на ўвазе мастацкую літаратуру. У шко-ле мне падабалася гісторыя, таму зараз захапляюся гістарычнымі ра-манамі, асабліва тымі, дзе распавя да-ецца пра стараславянскі перыяд. А ўво-гуле шмат часу забірае прыемны аба-вязак: выхаванне маленькай дачкі.

– Што ж, Антон, жадаю Вам паспяхова рэалізавацца і ў ролі вучонага, і ў ролі бацькі. Дзякуй за размову!

Гутарыла Вераніка МАНДЗІК

У свеце існуе больш за 50 тысяч прафесій. Як знайсці сярод іх сваю? На што зарыентавацца? Як вызначыцца са сваім месцам у жыцці? Менавіта гэтыя, а таксама шмат іншых пытанняў разглядаліся ў гімназіі № 174 г. Мінска падчас круглага стала «Праектная дзейнасць навучэнцаў як форма праф-арыентацыйнай працы і сацыялізацыі».

Дзесяцікласнікі, якія прыйшлі на мерапрыемства, безумоўна, хваляваліся, але літаральна праз некалькі хвілін разгубленасць знікла, уступіўшы месца шчырай зацікаўленасці. Яе выклікала прэзентацыя студэнтамі БДПУ свайго факультэта, і асабліва – аповед пра традыцыйныя ўніверсітэцкія мерапры-емствы: зорныя паходы па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, дзейнасць педагагічных атрадаў і валанцёрскіх клубаў, дні здароўя. Па колькасці зададзеных пытанняў было бачна, што вучняў зацікавіла пер-

спектыва паступлення ў нашу навучальную ўстанову. Далей адбылася размова пра значэн-не педагагічнай прафесіі ў гра-мадстве, перспектывы, якія яна прапаноўвае. Пасля невялікай дыскусіі на гэтую тэму прысут-

ныя прыйшлі да адзінай думкі: «До-бры настаўнік – гэта настаўнік, які падштурхоўвае да дзеянняў, спрыяе поспеху».

Затым вучні паспрабавалі даць сваё асабістае тлумачэнне паняц-цям «сацыялізацыя» і «прафарыен-тацыя». Падчас дыскусіі на прапанаваную тэму «Як жа выбраць прафесію: у адпаведнасці з баламі атэстата, парадамі бацькоў альбо зыходзячы з улас-ных пераваг?» большасць прысутных выказалася за трэці варыянт. Аднак анкетаванне, якое праводзілася ў сценах гімназіі, паказала, што амаль 60% школьнікаў пры выбары будучай прафесіі кіруюцца не сваім жаданнем, а бацькоўскімі парадамі. Студэнты БДПУ пачалі расказваць пра ўласныя ўражанні ад вучобы, даказваць, што трэба ісці за сваёй марай.

Працягам мерапрыемства стала прэзентацыя вучнёўскіх праектаў, якія занялі прызавыя месцы на гарадскіх спаборніцтвах.

На жаль, званок празвінеў надзвычай рана, бо яшчэ столькі не было сказана! Аднак можна быць упэўненым, што мерапрыемства аказала глыбокае ўздзеянне на дзесяцікласнікаў. Магчыма, праз два гады ў сценах нашага ўніверсітэта з’явяцца першакурснікі, натхнёныя гэтай сустрэчай. Тым больш што яна не апошняя: ад кіраўніцтва гімназіі паступіла прапанова аб супрацоўніцтве і правядзенні далейшых мерапрыемстваў, чаму мы толькі рады!

Святлана ГРЫШКЕВІЧ, Аляксандр ЮДЗІНЕЦ,студэнты гістарычнага факультэта

Словазлучэнне «экалагічная энергетыка» сёння ва ўсіх на слыху. І хоць нам пакуль яшчэ цяжка ўявіць, што, скажам, ноўтбук ці мабільны тэлефон цалкам будуць працаваць на сонечных батарэях, даводзіцца канстатаваць: за ўзнаўляльнымі крыніцамі энергіі – будучыня. Таму асаблівую актуальнасць набываюць навуковыя даследаванні ў гэтым напрамку. Аспірант кафедры эксперыментальнай фізікі БДПУ Антон ТУРАВЕЦ у галіне фотаэлектронікі працуе не першы год, а таму мае і значны вопыт, і пэўны досвед. Дзякуючы гэтаму Антон упершыню ў гісторыі нашай alma mater атрымаў гадавы грант Сусветнай федэрацыі вучоных на правядзенне навуковай работы па азначанай праблеме. Такая важная падзея, вядома ж, не магла застацца па-за ўвагай «Н».

Грант для інтэлектуала

Не за гарамі прыёмная кампанія 2012 года. Таму пра набор лепшых абітурыентаў факультэты павінны паклапаціцца ўжо сёння. Сваім во-пытам правядзення прафарыентацыйнай работы дзеліцца гістарычны факультэт.

Запрашаем лепшых, або Як гісторыкі

да гімназістаў завіталі

• Прыёмная кампанія-2012

«Н»-даведка. За два месяцы гэтага навучальнага года «педагагічны дэсант» у складзе выкладчыкаў і студэнтаў гістарычнага факультэта:

– выступіў у Рэспубліканскім Палацы дзяцей і моладзі перад выпускнікамі некаторых сталічных школ. Спецыяльна для правядзення гэтай прафары-ентацыйнай акцыі былі падрыхтаваны відэаролікі, у якіх распавядаецца пра вучобу і адпачынак, грамадскае і спартыўнае жыццё студэнтаў БДПУ;

– арганізаваў круглы стол «Праектная дзейнасць навучэнцаў як форма прафарыентацыйнай працы і сацыялізацыі» ў гімназіі № 174 г. Мінска.

А ў лістападзе запланаваны наступныя мерапрыемствы:– правядзенне ў Асіповічах круглага стала на тэму «Магілёўшчына.

Першыя дні Вялікай Айчыннай вайны». Дарэчы, у 2011 г. студэнтамі гістарычнага факультэта БДПУ сталі шэсць выпускнікоў школ гэтага раё-на, прычым пяцёра вучацца на бюджэтнай форме атрымання адукацыі;

– удзел у падвядзенні вынікаў Рэспубліканскай акцыі вучнёўскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на лепшы летапіс населенага пункта. Мерапрыемства адбудзецца ў Мінскім дзяржаўным турысцка-экалагічным цэнтры дзяцей і моладзі;

– наведванне СШ №№ 10, 53, 95, 158, 182 г. Мінска.

Page 4: nastaunik 14(1098)

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік – Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

ўніверсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 557.

220030, г. Мінск,вул. Савецкая, 18, п. 127.

226-40-19

e-mail: [email protected]

Выходзіць два разы ў месяцна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваецца

ў вучэбных карпусах і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукаванаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 688.Падпісана ў друк 11.11.2011 г. у 9.00.

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

i

Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыем-ства, рэктар БДПУ прафесар П. Д. Ку-харчык адзначыў важнасць рабо-ты педагагічных атрадаў у сістэме падрыхтоўкі будучых настаўнікаў: «Я лічу, што студэнты, якія працава-лі ў педатрадах і хадзілі ў зорныя па-ходы, заслугоўваюць найвышэйшай адзнакі па педагагічнай практыцы. Прыемна, што год ад году прадстаўні-кі адміністрацый летнікаў краіны да-сылаюць на маё імя лісты з просьбай на наступнае лета накіраваць да іх на працу менавіта нашых студэнтаў. І за гэта трэба сказаць дзякуй вам, паважаныя ўдзельнікі педатрадаў, і вашым выкладчыкам».

Першымі на сцэну па заслужа-ныя ўзнагароды выйшлі лепшыя байцы студэнцкіх атрадаў. Па выніках трэцяга працоўнага семе-стра «Лета-2011» васямнаццаць хлопцаў і дзяўчат (а менавіта столькі атрадаў дзейнічае ў нашай alma mater) атрымалі ў якасці падарунка эксклюзіўны дыплом і сувенірную майку з сімволікай універсітэта. Не засталася па-за ўвагай праца людзей, якія сваёй дзейнасцю робяць знач-ны ўнёсак у развіццё педатрадаў. Словы падзякі і віншаванняў для камісараў студэнцкіх атрадаў БДПУ прагучалі з вуснаў начальніка Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю А. В. Жураўскай. Яна ж

уручыла камісарам памятныя ды-пломы і падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта – флэш-карты. А вось камандзіры ўсіх студатрадаў былі заахвочаны гра-шовай прэміяй рэктарата.

Сярод педатрадаў БДПУ ёсць адзін, які вылучаецца спецыфікай сваёй дзейнасці. Яго ўдзельнікі арганізоўваюць вольны час і адпачы-

нак дзяцей і падлеткаў, якія па тых ці іншых прычынах засталіся ў летні пе-рыяд у горадзе. Я маю на ўвазе звод-ны валанцёрскі педагагічны атрад «Дзеці сталіцы», дзейнасць якога была высока ацэнена кіраўніцтвам горада Мінска. Так, на мерапры-емства завіталі шаноўныя госці з Мінгарвыканкама – намеснік старшыні І. В. Карпенка і начальнік

аддзела па справах моладзі А. Л. Пі-вавараў. Яны выказалі падзяку за плённую работу атрада і ўручылі яго камандзіру Т. А. Кузёмкінай грамату і сертыфікат на экскурсійную па-ездку па гістарычных мясцінах Беларусі. Калі ж гаварыць пра ва-ланцёрскі рух БДПУ, нельга не ўзгадаць са-мы першы валанцёрскі атрад універсітэта – «Міласэрнасць», яко-му сёлета спаўняецца 10 гадоў. Павіншаваць ат рад і ўсіх удзельнікаў злёту прыйшоў першы сакратар Мінскай гарадской арганіза-цыі ГА «БРСМ» Ю. В. Чэчукевіч.

І вось, нарэшце, надышоў час га-лоўнай інтрыгі вечара. Усе з не-цярплівасцю чакалі, калі будуць названы лепшы валанцёрскі і пе-дагагічны атрады БДПУ. Тут нас ча-каў сюрпрыз: пераможцаў было не па аднаму, а па два. Такім чынам, леп-шымі валанцёрскімі атрадамі сталі «Дзеці сталіцы» і «Роўнасць» (ФСА), а ў намінацыі «Лепшы педагагічны атрад» перамаглі «Зялёны бор» (ФСПТ) і зводны атрад «Ветразь». Героі вечара атрымалі дыпломы, сертыфікаты на экскурсіі і салодкія падарункі.

І яшчэ адзін атрад вызначыўся пад-час трэцяга працоўнага семестра. Сервісны атрад «Штаб Абітурыент» усё лета дапамагаў у правядзенні пры ёмнай кампаніі-2011, і іх плён-ная і добрасумленная дзейнасцьне засталася па-за ўвагай кіраў-ніцтва ўнівер сітэта. Камісару ат-рада Т. Ю. Шапятусе была выказа-на падзяка і ўру чаны салодкі прыз.

Пасля ўрачыстай часткі мерапры-емства ў актавай зале стала і сапраў-ды па-летняму горача. Да шчырых віншаванняў далучыліся творчыя калектывы. Нас чакалі танцаваль-

ныя і вакальныя нумары, а аматараў «жывой» музыкі парадавала ігра на скрыпцы, дуэт фартэпіяна і цымбал і нават сола саксафона.

Гэтым лістападаўскім веча-рам мы канчаткова развіталіся з трэцім працоўным семестрам-2011. Аднак упэўнена, што кож-ны з нас ужо паспеў у марах ска-заць «Прывітанне» наступнаму педагагічнаму лету. А значыць, бу-дуць новыя сустрэчы, знаёмствы, усмешкі і бясконцы пазітыў… Мы чакаем на цябе, лета-2012!

Таццяна БОХАН, студэнтка факультэта

беларускай і рускай філалогіі

За права выйсці ў паўфі-нал у напружанай барацьбе змагаліся 13 каманд. У сё-летнюю гонку ўключыліся ўсе факультэты, а гонар фі-лолагаў абаранялі адразу два калектывы – і даўно вя-домыя «Dr.AniKi», і крыху маладзейшы «Ягор бабёр». А адкрыла «Фестываль», як яна сама сябе назвала, «ма-ленькая зборная вялікага факультэта». Вядома, вы-ступаць у пачатку заўсёды няпроста, але дзяўчаты з ФДА выдатна справілася з місіяй «першаадкрывальнікаў».

Змяніла іх на сцэне таксама пераважна дзявочая збор-ная факультэта пачатковай адукацыі: «Дзе вучыцца твой хлопец? – На фізфа-ку. – Шчаслівая, у цябе хло-пец з галоўнага корпуса», – жартавала маладая каманда і атрымлівала ўдзячныя ап-ладысменты ад гледачоў. Да-рэчы, у гэтым годзе ўсе дзяў-чаты не проста добра выступі-лі, а склалі сапраўды сур’ёз-ную канкурэнцыю хлопцам. Гэта пацвердзілі і гумарысткі з ФСА, і прыгажуні з фа-культэта беларускай і рускай

філалогіі. Іх уменне праца-ваць са словам, «гуляць» яго сэнсамі прыйшлося даспадо-бы самаму патрабавальнаму гледачу. На жаль, права вый-сці ў паўфінал названыя вы-шэй каманды не атрымалі. Але калі дзяўчаты будуць пра-цягваць працаваць гэтакжа актыўна, то, магчыма, ужо ў наступным годзе змогуць па-спрачацца і за галоўны прыз.

Не менш запамінальным быў і мужчынскі гумар: ка-манда факультэта псіхалогіі расказала, што на конкурсе «ДзіКаVаТа» ў грымёрцы

цікавей, чым у зале, а фізікі паведамілі, ад якога слова ўтварылася словазлучэнне «дынамічная каманда» (як высветлілася, ад сло-ва «дынаміць»). За інфар-матыўнасць і шчырасць абедзве каманды трапілі ў лік паўфіналістаў. Удалымі жартамі, выдатнай акцёр -скай гульнёй і абаяльнасцю пакарылі прысутных квар-тэт ФСПТ «Два плюс два»,а таксама каманды факуль-тэтаў эстэтычнай адукацыі і прыродазнаўства, дзякуючы чаму змаглі далучыцца да шчасліўчыкаў, трапіўшых у паўфінал. А вось КаВэ-З э ш н і к і Ф Ф В н а г э т ы раз зрабілі стаўку на ві-довішчнасць: працягнуць барацьбу за перамогу ім дапамаглі запамінальныя спартыўна-танцавальныя ну-мары, выкарыстанне спар-тыўнага інвентару, моцная

пазітыўная энергетыка. Вась-мёрку паўфіналістаў дапоў-нілі традыцыйныя канкурэн-ты – матэматыкі і гісторыкі. Ужо не першы год яны з пе-раменным поспехам зма-гаюцца за тытул чэмпіёна БДПУ. На гэты раз таксама было складана вызначыць, што больш рассмяшыла гле-дача: героі гістфакаўскіх жар-таў ці эпатажныя «Казакі» з матэматычнага факультэта.

Сёлетні «Фестываль» паказаў, што ўсе каман-ды настроены рашуча, таму гледачам варта чакаць цікавых і напру-жаных паўфіналаў, якія пройдуць у сакавіку на-ступнага года. А пакульшто будзем грэцца фе-стывальнымі ўсмешкамі і чакаць новых чэмпіёнаў!

Алена БАГДАНАВА,студэнтка факультэта

прыродазнаўства

Вярнуцца ў лета – добрая прыкмета!Кажуць, што прыкметамі восені з’яўляецца не жоўтае лісце і не зацяжныя дажджы. Сапраўдная восень

прыходзіць тады, калі мы пачынаем сумаваць па леце. І калі ў вашай душы ўжо пасялілася гэтае шчымлівае пачуццё, раю вярнуцца ў думках на некалькі месяцаў назад, успомніць самыя прыемныя моманты, перагледзець фотаздымкі… А лепш за ўсё зрабіць гэта са сваімі сябрамі і паплечнікамі! Менавіта так і паступілі студэн-ты – ўдзельнікі педагагічных атрадаў БДПУ. Яны сабраліся 2 лістапада ў актавай зале галоўнага корпуса, каб падвесці вынікі педагагічнага лета-2011, яшчэ раз падзяліцца незабыўнымі ўражаннямі ад працы з дзецьмі і паслухаць словы падзякі ў свой адрас. Што ж, злёт педагагічных атрадаў БДПУ, як і заўжды, дапамог нам вярнуцца з восені ў лета!

ФЕСТЫВАЛЬНАЯ ЎСМЕШКАЗусім нядаўна, 28 кастрычніка, каманда КВЗ «Зборная БДПУ» ў чарговы раз пра-

дэманстравала выдатнае пачуццё гумару і свой высокі ўзровень: яна ўпэўнена выйшла ў фінал Першай лігі Міжнароднага саюза КВЗ, не пакінуўшы шанцаў сапернікам з Баку, Іркуцка і Таганрога. Ужо праз месяц вясёлыя і знаходлівыя педагогі будуць змагацца за тытул чэмпіёна. А пакуль зборная ўніверсітэта толькі рыхтуецца да фіналу, увага аматараў студэнцкага гумару пераключылася на іншае спаборніцтва. Акурат у дзень 50-годдзя КаВэЗэшнага руху ў актавай зале прайшоў традыцыйны «Фестываль» КВЗ БДПУ. Атрымаць сваю порцыю выдатнага настрою і падтрымаць факультэцкія каманды прыйшлі студэнты і выкладчыкі – тонкія знаўцы традыцый КВЗ.