Лічбы і Факты 2012 АПБ

8
ГРАМАДСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ « А Х О В А П Т У Ш А К БАЦЬКАЎШЧЫНЫ» ЛІЧБЫ I ФАКТЫ 2012 v. Ві Life INTERNATIONAL PARTNER

Upload: andrey-morozov

Post on 07-Mar-2016

235 views

Category:

Documents


8 download

DESCRIPTION

Лічбы і Факты 2012 АПБ

TRANSCRIPT

Page 1: Лічбы і Факты 2012 АПБ

Г Р А М А Д С К А Я А Р Г А Н І З А Ц Ы Я

« А Х О В А П Т У Ш А К Б А Ц Ь К А Ў Ш Ч Ы Н Ы »

ЛІЧБЫ I ФАКТЫ

2012 v .

Ві Life I N T E R N A T I O N A L

P A R T N E R

Page 2: Лічбы і Факты 2012 АПБ

2Г Р А М А Д С К А Я А Р Г А Н І З А Ц Ы Я

; « А Х О В А П Т У Ш А К Б А Ц Ь К А Ў Ш Ч Ы Н Ы »

Шаноўныя сябры! Імкліва праляцеў за вокнамі Год свіргуля, і мы зноў аглядваемся

назад, каб падвесці вынікі працы АПБ. Акрамя ўласна мерапрыемстваў «у гонар» нашай найхутчэйшай птушкі, нам шмат было пра што расказаць напрацягу года.

У 2012 годзе мы не толькі шмат працавалі разам з нашымі ўжо сталымі сяброўскімі арганізацыямі - заказнікамі сСпораўскі» і «Ельня». Мы радавалісь новым парнёрскім праграмам, і асабліва -развіццю супрацоўніцтва з Нацыянальным паркам «Белавежская пушча». Праекты па аднаўленні гідралагічнага рэжыма гістарычнай частцы, інтрадукцыя мядзведзя, выпрацоўцы доўгатэрміновых прыярытэтаў дазволяць падтрымаць узмацненне запаведнасці, на якую скіравана новая палітыка адміністрацыі парка.

Тут варта было б выказаць жаль, што з абоймы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый вышэйшага ранга, з якімі АПБ супрацоўнічае, упарта выпадае Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Сваеасаблівыя падыходы кіраўніцтва нацпарка да аховы прыроды штогод трапляюць у стужку навін на сайце АПБ, І гэты год не быў выключэннем. Але надзея на змены і мажлівасць развіцця прыродаахоўнага партнерства і там яшчэтрывае.

Увогуле, адна з прынцыповых пазіцый АПБ - спрыянне захаванню дзікай прыроды Беларусі менавіта праз партнёрства. Партнёрства з установамі, арганізацыямі, інстытутамі, органамі дзяржаўнага кірававання, як на нацыянальным, так і на рэгіянальным узроўні. Мы прыкладаем шмат высілкаў для ўсталявання такога партнёрства і ганарымся ім. Яскравы прыклад -леташняе падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, АПБ і нашым сталым партнерам - Каралеўскім таварыстам аховы птушак(Вялікабрытанія).

У той жа час, АПБ актыўна ўдзельнічае ў кааліцыях грамадскіх арганізацый, абапіраясь на падтрымку сваіх сяброў. У 2012 годзе мы разам з Вамі апелявалі да Міністэрства лясной гаспадаркі наконт зменаў у Правілы вядзення палянічай гаспадаркі і палявання, звярталіся да Прам'ер міністра з закпікам спыніць планы па здабычы торфа на тэрыторыі заказнікаў. Мы ўбачылі, што калі мы разам - наш голас чутны. I ў гэтым есць адметнасць і моц АПБ - бо дзеля дасягнення мэтаў важны ня толькі прафесіяналізм, але і шырокая грамадская падтрымка.

Наперадзе чакае 15-ці годдзе АПБ і, спадзяемся, яскравы 2013 год пад крыламі вельмі цікавай птушкі - удода, сакавітасць колераў якой ужо натхніла Сакратарыят на змену фармата сяброўскай карткі.

Дзякуй Вам за тое, што былі з АПБ і падтрымлівалі нашу дзейнасць у 2012 годзе. Заставайцеся з АПБ і надалей!

3 павагай,

Вінтар Фянчун, дьірэнтар АПБ

I

Page 3: Лічбы і Факты 2012 АПБ

Г Р А М А Д С К А Я А Р Г А Н І З А Ц Ы Я ' « А Х О В А П Т У Ш А К Б А Ц Ь К А Ў Ш Ч Ы Н Ы » * J

Віды

Ратрак

Звыш 120 пашпартоў месцаў гнездавання ахоўваемых відаў і праектаў ахоўных абавязальніцтваў (вяртлявая чаротаўка, драч, вялікі грыцук, вылікі арлец, вылікі бугай, інш.) былі падрыхтаваны пры ўдзеле АПБ.

3 мэтай вызначыць дакладны міграцыйны шлях і месцы зімовак упершыню у Беларусі для вяртлявай чаротаўкі былі выкарыстаны геалакатары. Адмысловыя датчыкі былі ўсталяваны на 29 птушак на балоце Дзікое (Белавежская пушча). Паўторны адлоў птушак і аналіз дадзеных запланаваны на 2013 год.

Вяртлявая чаротаўка з геалакэгарам

Стэнд у абарону прахадных ласосяў

fBTBKa - ж л •/

Спётак вылікага арляца

Адноўлены месцы гнездавання вяртлявай чаротаўкі ў заказніку "Спораўскі". Прыродаахоўныя сенакосы праведзены на плошчы больш за 100 гектараў у перыяд з кастрычніка 2011 па сакавік 2012.

Распрацаваныя і выконваюцца схемы маніторынгу для відаў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення - вяртлявая чаротаўка і вялікі арлец. Для шэрагу відаў маніторынг вядзецца ў межах праграмы ТВП: дубальт - 14%, вялікі грыцук - 11,5%, вялікі кулён - 9 % ад колькасці віду ў Беларусі.

Праведзена кампанія "Зімовыя ўлікі птушак - 2012". Таксама навукоўцамі, супрацоўнікамі і валанторамі АПБ праведзены сінхронныя ўлікі зімуючых вадаплаўных у Мінску (назіралася 4372 птушкі 16 відаў).

Больш за 500 малюнкаў і вырабаў прынялі ўдзел у творчых конкурсах «Чорны свіргуль - птушка 2012 г.», фінал якога адбыўся у Музеі прыроды і экалогіі.

Больш за 5 тысяч чалавек падтрымала петыцыю АПБ па зменах у Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. У выніку, уласна паняцце "непажаданых відаў", да якіх былі аднесены шэрая чапля і вялікі баклан, было прыбрана з новай рэдакцыі Правіл.

На пряцягу амаль 50 дзён валанторамі АПБ вялося патруляванне рэк Астравеччыны ў час нерасту прахадных ласосевых рыб. Вынікам стаў паспяховы нераст у р. Тартак, дзе адзначаны 41 нерастовы бугор, таксама нераст адбыўся і ў 2 іншых рачулках.

Упершыню ў Мінску прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да "Еўрапейскай ночы кажаноў". А адмысловы навуковы семінар з удзелам вядучых еўрапейскіх спецыялістаў, су-арганізаваны АПБ, даў штуршок да папулярызацыі хіраптэралогіі ў Беларусі.

Рашэннем Слуцкага райвыканкама птушка салавей была абрана прыродным сімвалам раёну. Гэта - першы ў Беларусі прыклад абрання птушак прыроднымі сімваламі на такім узроўні.

ft?

faЗАХАВАКМ

Page 4: Лічбы і Факты 2012 АПБ

4ГРАМАДСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ; « А Х О В А П Т У Ш А К Б А Ц Ь К А Ў Ш Ч Ы Н Ы »

Тэрыторыі, важныя для птушак Па прадстаўленні АПБ Сакратарыят BirdLife International надаў статус Тэрыторыі важнай для птушак (ТВП) дзвюм новым тэрыторыям: "Браслаўскія азёры" і "Пойма Шчары". Такім чынам, зараз у Беларусі 51 ТВП.

Дзякуючы суполычай працы ў 2011, шэсць ТВП атрымаюць нацыянальны прыродаахоўны статус (Бярэзіна-Гайна, Пойма Сажа, Пойма Янкі, Дражбітка-Свіна, Брыцалавічская пушча, Стары Жадзен). Гэта павялічыць долю ахоўнай плошчы ТВП да 80%.

Праведзена прыярытызацыя ТВП Беларусі згодна з крытэрамі BirdLife international і з пункту гледжання іх ролі ў захаванні ключавых відаў птушак. Найбольш значную ролю ў Еўрапейскім маштабе граюць ТВП Балота Званец, Сярэдняя Прыпяць, Балота Спораўскае, Балота Дзікое, Простыр.

5 трансмежных водна-балотных тэрыторый укпючаны ў міжнародны праект (Беларусь-Расія-Украіна) па іх ахове (Чырвоны Бор, Лебядзіны мох, пойма р. Іпуць, пойма р. Днепр і Сож, Альманскія балоты).

Маніторынг птушак і пагроз праведзены н 15 ТВП. За тры гады маніторынг ТВП-утваральных відаў і пагроз праведзены цалкам на 32 ТВП, а на 8 ТВП -часткова.

Выкананы маніторынгавыя работы і прыродаахоўныя мерапрыемствы на тэрыторыі рэзервата АПБ "Тураўскае балонне". Распрацаваны план кіравання дадзенай тэрыторыяй.

Сетка захавальнікаў дзейнічала на 9 тэрыторыях. 63 захавальніка з ТВП "Балота Ельня", "Балота Спораўскае", "Балота Званец" атрымалі сертыфікаты захавальнікаў ТВП. Усталявана 38 адмысловых аншлагаў ТВП на 12 тэрыторыях.

Захавальнікі ТВП

Мапа ТВП Беларусі

Ельня

Page 5: Лічбы і Факты 2012 АПБ

Экасістэмы

Упершыню Мінпрыроды і АПБ су-арганізавалі паралельнае мерапрыемства, прысвечанае аднаўленню і захаванню водна-балотных угоддязяў Беларусі на 11-ай сустрэчы краін-удзельніц Рамсарскай канвенцыі ў Бухарэсце (Румынія).

Пяты год запар выконваўся праект "Выратуем Ельню разам!", праведзены 4 летнікі, у якіх прыняло ўдзел болыи за 120 валантораў, адноўлена 17 плацін, а ў рамках сінхроннага ўліку на Ельні ўлічына 3 600 журавоў падчас восеньскай міграцыі.

Працягнулася праца па вымярэнні балансаў цяплічных газаў на балотах рознай ступені трансфармаванасці. Вымярэнні вяліся на 4 стацыянарах і закраналі 31 тып расліннасці. Усяго праведзена звыш 520 вымярзнняў. Вынікі даследаванняў прадстаўлены ў 47 навуковых публікацыях.

Працягваецца праект «Малыя раўчукі - вялікі ўплыў. Праграма падтрымкі воднага рэжыму для Белавежскай пушчы». Інвентарызавана звыш 40 малых і сезонных вадатокаў у гістарычнай частцы нацыянальнага парку. Вынікі даследаванняў былі прадстаўлены на семінары ў нацыянальным парку ў снежні.

АПБ актыўна супрацоўнічала з праграмай лясной сертыфікацыі FSC. У тым ліку, адмысловыя тэмы па FSC сертыфікацыі былі ўключаны ў праграму трэнінгаў для захавальнікаў ТВП.

Вымярэнне парніковых газаў

Вапаі-ггоры на Ельні

Захавальнікі ТВП у Налібоцкай пушчы

Page 6: Лічбы і Факты 2012 АПБ

6Г Р А М А Д С К А Я А Р Г А Н І З А Ц Ы Я

; « А Х О В А П Т У Ш А К Б А Ц Ь К А Ў Ш Ч Ы Н Ы »

Жураўлік-арыгамі

Мапа клубаў "Крылаты дазор»

Людзі і арганізацыя АПБ у 2012 годзе - 3354 сябра. 157 клубаў "Крылаты дазор" з колькасцю сяброў - 2295. Створана 43 новых клубы "Крылаты дазор", якія аб'ядноўваюць 510 школьнікаў. Самы буйны клуб "Крылаты дазор" (кіраўнік клуба - Фёдар Саўцін) знаходзіцца ў вёсцы Рэчкі Івацэвіцкага раёна і налічвае 97 удзельнікаў.

Амаль 3 мільёны рублёў было ахвяравана на дзейнасць АПБ прыхільнікамі арганізацыі. Грошы былі выдаткаваныя на будаўніцтва гнёздаў для сокала-дрымлюка, арганізацыю валанторскага летніка ўТураве і фота-выставы "Палявы сезон 2012 на Берасцейшчыне".

Больш за 45 тысяч чалавек падтрымалі акцыі, кампаніі, петыцыі і мерапрыемствы АПБ. Еўрапейскія дні назіранняў - чацвёртае месца ў Еўропе 7 месца ў кампаніі "Жывая вясна і амаль самая шырокая геаграфія назіранняў - 16 пляцовак!

На працягу 2012 года дзейнічала 14 аддзяленняў АПБ. Лепшым з іх стала Брэсцкае абласное аддзяленне. Гарадзенскае аддзяленне атрымала статус юрыдычнай асобы. Лепшым сябрам АПБ стала Наталля Бурачэнка, настаўніца дадатковай адукацыі ДУА «Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр навучэнцаў», кіраўнік клуба "Крылаты дазор".

Сайт АПБ www.ptushki.org наведалі 69 075 чалавек з 98 краін свету. Навіна пра птушанят баклана, з адрэзанымі дзюбамі, стала самай прагляданай за год.

АПБ, Мінпрыроды і Каралеўскім таварыствам аховы птушак падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве, які акрэслівае прыярытэтныя накірункі ўзаемадзеяння на бліжэйшую перспектыву.

АПБ традыцыйна арганізоўвала "Свята кулікоў у Тураве", брала ўдзел у Рэспубліканскім экалагічным форуме ў Маладзечна і свяце "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю"

АПБ з'яўлялася сябрам Грамадскага экалагічнага кансультацыйнага савета і Міжведамаснага каардынацыйнага савета па рэалізацыі Рамсарскай канвенцыі пры Мінпрыроды, Навукова-тэхнічнай рады Бярэзінскага біясфернага запаведніка, сябрам Каардынацыйных саветаў шэрагу буйных міжнародных прыродаахоўных праектаў.

На працягу года супрацоўнікамі АПБ было дадзена больш за 1000 кансультацый грамадзянам і арганізацыям па пытаннях, звязаных з захаваннем біяразнастайнасці І птушак.

У 2011 годзе АПБ пераехала ва ўласны офіс на вул. Парніковая 11. Гэга значна паспрыяе дзейнасці і устойлівасці арганізацыі. Запрашаем у госці!

Супрацоўнікі АПБ за работай

Page 7: Лічбы і Факты 2012 АПБ

Г Р А М А Д С К А Я А Р Г А Н І З А Ц Ы Я ' « А Х О В А П Т У Ш А К Б А Ц Ь К А Ў Ш Ч Ы Н Ы » * /

Фінансавая справаздача за 2012 год ПАСТУПЛЕННІ (01.01.2012-31.12.2012) - Праекты BLR USD Pounds EUR Усяго ў USD

Захвальнікі жывых рзк: удзел грамадскасці ў захаванні дзікага балтыйскага ласося ў Беларусі і Літве (НГО MadPro, Nordic council of ministers) 27754 36080 Прыцягненне сталых людзей да прыродаахоўнай дзейнасці (Фонд Узаемаразуменне) (2011-2013) 270750000 32500 Даліна ракі Буг: інтэграцыя Рамсарскага падыхода з іншымі прасторавымі формамі аховы (ТВП, міжнародны біясферны рэзэрват, рэспубліканскі ландшафтны заказнік) (Сакратарыят Рамсарскай Канвенцыі)" 19530 25389

Захаванне вяртлявай чаротаўкй (RSPB, Бонская Канвенцыя) 19969 20000 49969

Маніторынг вальдшнэпа ў Беларусі (0NFS) 1750 2275

Вырагуем Ельню Разам! (ІП Кока-кола Беўрыджыз Беларусія) 64120000 7725 Аднаўленне тарфянікаў Беларусі і ўжыванне канцэпцыі іх усгойлівага кіравання - зніжэнне ўздзеяння на клімат з эфекгам для эканомікі і біяразнастайнасці (RSPB-KfW) 46441 60373 Аднаўленне тарфянікаў Беларусі і ўжыванне канцэпцыі іх усгойлівага кіравання - зніжэнне ўздзеяння на клімат з эфектам для эканомікі і біяразнастайнасці (KfW) 196975 256068 Ахова птушак Беларусі - праект па захаванні відаў, тэрыторый і экасісгэм (RSPB) 30000 10827 59075 Штогадовы ўлік птушак у Тураве - 2013 (Нідэрландскае таварыства аховы птушак) 2400 3120 Палессе - трансгранічныя водна-балсттныя ўгоддзі - Беларусь (FZS, Германія) 23615 30700

Прыродаахоўны праектдля Белавежскай пушчы (FZS, Германія) 4400 5720 Водна-балошыя ўгоддзі ў горадзе: адукацыйная праграма для заказніка "Лебядзіны" (Фонд Coca-cola) 49473 49473

Сяброўскія ўзносы 24387588 2939

Ахвяраванні 3043410 367

Працзнты банка 479360 185 867 1369

Разам 623142

Выдадткі (за той жа перыяд) У

пераводзе ўНБО

1. Адміністратыўныя выдаткі Сакратарыяту (арганізацыйныя выдатні, арэнда, паслугі сувязі і пошты, банкаўскія выдаткі, аудіт, рамонт аргтэхніні, юрыдычныя паслугі, веб-сайт, дзяржпошліны, матэрыялы, заработная плата) 2. Экалагічная адукацыя (стварэнне экалагічнага цэнтра ў Тураве, публікацыі, семінары і трэнінгі, падрыхтоўка інфармацыйных і адукацыйных матэрыялаў, выдан не вучэбна-метадычнага комплексу, заработная плата) 3. Ахова відаў і тэрыторый (праектна-вышуківальныя работы, рзалізацыя інжынерных праектаў, маніторынгавыя працы, камандзіроўкі, публікацыі, заработная плата) 4. Кліматычная праграма (аднаўленне парушаных балот: праектна-вышуківальныя работы, рэалізацыя інжынерных праектаў, выпрацоўка фінансавых механізмаў падтрымкі працы па аднаўленні балот, прэзентацыі і семінары, камандзіроўкі, публікацыі, заработная плата) 4. Праца з сябрамі і аддэяленнямі (падтрымка аддзяленняў, праграма міні-праектаў, сяброўскія матэрыялы, заработная плата)

N.B. Розніцу лам/ж поступлениямі і выдатнамі (7 7 7 642 USD) снладаюць сродні, як/я был/ атрыманьі АПБ у 207 7 наляндарньім годзе і выдатнаваныя ў 2072 наляндарным годзе.

Page 8: Лічбы і Факты 2012 АПБ

Д О Н А Р Ы

BirdLife I N T E R N A T I O N A L

"* k f w #

ENTWICKLUNGSBANK

C M S Federal Ministry for the Environment Nature Conservation and Nuclear Safety

rain S n a i l Grants u u V Ргарие

^Ші&лАI

^ n o r d c n wn™ Nordic Council of Ministers WD

FRANKFURT I l I R I X t ! V ^ b , ^ m i i n g

П А Р Т Н Ё Р Ы

РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

РЭЦУ

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) створана ў 1998 годзе. АПБ - нацыянальны партнёр найбуйнейшай у свеце сеткі прыродаахоўных арганізацый BirdLife International. АПБ працуе дзеля захавання дзікай прыроды Беларусі.

Фота: Р. Рамановіч, У. Малашэеіч, В . Дамброўск і , В. Лукшыц , А. Марозаў, Г. Трафімчун Схемы: С Левы, А. Марозаў