nastaunik 7(1091)

4
Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Панядзелак, 16 мая 2011 года № 7 (1091) Стар. 3 Стар. 3 Стар. 4 Падмурак для спартыўнага свята быў зроблены ў 2005 годзе. Аднак у параўнанні з мінулым вопытам сёлетняе мерапрыем ства мае істотныя адрозненні. Актыўны ўдзел у яго арганізацыі прымаюць студэнты 15й групы, якія навучаюцца па новай спе Аддзел кадраў З АВЯРШЫЛАСЯ фарміраванне факультэцкіх студэнцкіх педа гагічных атрадаў. Да работы ў трэцім працоўным семестры 2011 г. рыхтуюцца 19 атрадаў. Дзейнічаюць школы важацкага май стэрства, якія знаёмяць студэнтаў з логікай арганізацыі змены, рас крываюць спецыфіку работы ў часовым дзіцячым калектыве, дапа магаюць засвойваць разнастайныя формы і метады выхаваўчай ра боты. Многія атрады праводзяць выязныя навучальныя семінары, трэнінгі на згуртаванне, мадэлюючыя гульні. У студэнтаў, якія мараць стаць удзельнікамі педатрада, ёсць уні кальны шанец: агульнаўніверсітэцкі атрад «Дзеці сталіцы» запра шае валанцёраў для работы на базе 10 школ Маскоўскага раёна г. Мінска з 1 па 29 ліпеня. Падаць заяўку можна ва ўпраўленне выха ваўчай работы з моладдзю (вучэбны корпус № 1, каб. 108) да 18 мая. М ІЖНАРОДНЫ конкурс моды, фота і дызайнерскага мастацт ва «Дзікавата» адбудзецца 19 мая ў актавай зале БДПУ. Пача так у 19.00. У ДЗЕЛЬНІКІ 46га Зорнага паходу збяруцца 25 мая ў актавай зале ўніверсітэта на чарговы злёт. Падчас мерапрыемства бу дуць названы лепшыя байцы і камандзіры, а таксама атрадыпера можцы. Пачатак а 19й гадзіне. Н АРОДНЫ ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца» запра шае 26 мая ў 19.00 на канцэртную праграму, прысвечаную 20 годдзю калектыву. Сустрэнемся ў актавай зале! СПАБОРНІЦТВА З НАЦЫЯНАЛЬНЫМ КАЛАРЫТАМ Калі мы гаворым пра народную культуру, то ўспамінаем часцей за ўсё фальклор і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. А між тым народная творчасць праяўлялася і ў іншых сферах і жанрах — напрыклад, у традыцыйных беларускіх гульнях. Яны заўжды былі нязменным атрыбутам кірмашоў ды ігрышчаў, выпрабоўвалі і старых, і малых на спрытнасць і моц. На факультэце фізічнага выхавання вырашылі адрадзіць самыя цікавыя гульні шляхам правядзення Беларусіяды. Дзякуючы ўсебаковай пад трымцы кіраўніцтва факультэта спартыўнакультурнае свята, якое ўяўляе сабой чэм піянат па беларускіх народных гульнях, узяло старт 13 мая. Нас чакае тыдзень, насы чаны перажываннямі, эмоцыямі і перамогамі. цыяльнасці «Спартыўнапедага гічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)». Па словах старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры ФФВ Анатоля Віктаравіча ДРЫ ГІНА, які з’яўляецца старшынёй судзейскай калегіі, для перша курснікаў гэта цудоўная магчы масць набыць практычныя на выкі па правядзенні культурна масавых мерапрыемстваў. Сту дэнты ўдзельнічалі ў распрацоў цы агульных палажэнняў, ва ўдасканаленні правілаў. Акрамя (Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.) ВУЧОНЫ. ПЕДАГОГ. ФРАНТАВІК НОВЫ ФАРМАТ ДНІ ФІЗІКІ2011 Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад прафесарскавыкладчыцкага складу з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам: загадчыка кафедры (к. н., д. н., 23 разр. АТС) народных інструментаў; дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) заалогіі, фартэпіяна, бела рускага мовазнаўства, рускай і замежнай літаратуры, агульнага і рускага мовазнаўства, эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды (2), фізічнай геаграфіі; старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) тэорыі і гісторыі культуры, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі, спартыўнапедага гічных дысцыплін; выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту (2), інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, германараманскага мо вазнаўства (2), германараманскага мовазнаўства 0,75 (4), мастацкай і педагагічнай адукацыі (2), народных інструментаў, вакалу, спар тыўнапедагагічных дысцыплін (2), айчыннай і сусветнай гісторыі. Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы. Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 18. Тэл. 2264659. Навіны БДПУ Вераніка МАНДЗІК

Upload: nastaunik-gazeta

Post on 25-Mar-2016

272 views

Category:

Documents


0 download

DESCRIPTION

news BSPU of name M Tank

TRANSCRIPT

Выдаецца з кастрычніка 1972 г. Панядзелак, 16 мая 2011 года № 7 (1091)

Стар. 3 Стар. 3 Стар. 4

Падмурак для спартыўнагасвята быў зроблены ў 2005 годзе.Аднак у параўнанні з мінулымвопытам сёлетняе мерапрыем�ства мае істотныя адрозненні.Актыўны ўдзел у яго арганізацыіпрымаюць студэнты 15�й групы,якія навучаюцца па новай спе�

•Аддзел кадраў

ЗАВЯРШЫЛАСЯ фарміраванне факультэцкіх студэнцкіх педа�гагічных атрадаў. Да работы ў трэцім працоўным семестры

2011 г. рыхтуюцца 19 атрадаў. Дзейнічаюць школы важацкага май�стэрства, якія знаёмяць студэнтаў з логікай арганізацыі змены, рас�крываюць спецыфіку работы ў часовым дзіцячым калектыве, дапа�магаюць засвойваць разнастайныя формы і метады выхаваўчай ра�боты. Многія атрады праводзяць выязныя навучальныя семінары,трэнінгі на згуртаванне, мадэлюючыя гульні.

У студэнтаў, якія мараць стаць удзельнікамі педатрада, ёсць уні�кальны шанец: агульнаўніверсітэцкі атрад «Дзеці сталіцы» запра�шае валанцёраў для работы на базе 10 школ Маскоўскага раёнаг. Мінска з 1 па 29 ліпеня. Падаць заяўку можна ва ўпраўленне выха�ваўчай работы з моладдзю (вучэбны корпус № 1, каб. 108) да 18 мая.

МІЖНАРОДНЫ конкурс моды, фота і дызайнерскага мастацт�ва «Дзікавата» адбудзецца 19 мая ў актавай зале БДПУ. Пача�

так у 19.00.

УДЗЕЛЬНІКІ 46�га Зорнага паходу збяруцца 25 мая ў актавайзале ўніверсітэта на чарговы злёт. Падчас мерапрыемства бу�

дуць названы лепшыя байцы і камандзіры, а таксама атрады�пера�можцы. Пачатак а 19�й гадзіне.

НАРОДНЫ ансамбль беларускай музыкі і песні «Ярыца» запра�шае 26 мая ў 19.00 на канцэртную праграму, прысвечаную 20�

годдзю калектыву. Сустрэнемся ў актавай зале!

СПАБОРНІЦТВАЗ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ

КАЛАРЫТАМКалі мы гаворым пра народную культуру, то ўспамінаем часцей за ўсё фальклор

і дэкаратыўна$прыкладное мастацтва. А між тым народная творчасць праяўляласяі ў іншых сферах і жанрах — напрыклад, у традыцыйных беларускіх гульнях. Янызаўжды былі нязменным атрыбутам кірмашоў ды ігрышчаў, выпрабоўвалі і старых,і малых на спрытнасць і моц. На факультэце фізічнага выхавання вырашылі адрадзіцьсамыя цікавыя гульні шляхам правядзення Беларусіяды. Дзякуючы ўсебаковай пад$трымцы кіраўніцтва факультэта спартыўна$культурнае свята, якое ўяўляе сабой чэм$піянат па беларускіх народных гульнях, узяло старт 13 мая. Нас чакае тыдзень, насы$чаны перажываннямі, эмоцыямі і перамогамі.

цыяльнасці «Спартыўна2педага2гічная дзейнасць (спартыўнаярэжысура)». Па словах старшагавыкладчыка кафедры тэорыіі методыкі фізічнай культурыФФВ Анатоля Віктаравіча ДРЫ�ГІНА, які з’яўляецца старшынёйсудзейскай калегіі, для перша�

курснікаў гэта цудоўная магчы�масць набыць практычныя на�выкі па правядзенні культурна�масавых мерапрыемстваў. Сту�дэнты ўдзельнічалі ў распрацоў�цы агульных палажэнняў, ваўдасканаленні правілаў. Акрамя(Пачатак. Заканчэнне на стар. 2.)

ВУЧОНЫ.ПЕДАГОГ.

ФРАНТАВІК

НОВЫФАРМАТ

ДНІФІЗІКІ22011

Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРСна замяшчэнне пасад прафесарска$выкладчыцкага складу

з заключэннем кантракта на тэрмін, вызначаны Наймальнікам:

загадчыка кафедры (к. н., д. н., 23 разр. АТС) народных інструментаў;дацэнтаў кафедраў (к. н., 20 разр. АТС) заалогіі, фартэпіяна, бела�

рускага мовазнаўства, рускай і замежнай літаратуры, агульнагаі рускага мовазнаўства, эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды (2),фізічнай геаграфіі;

старшых выкладчыкаў кафедраў (19 разр. АТС) тэорыі і гісторыікультуры, батанікі і асноў сельскай гаспадаркі, спартыўна�педага�гічных дысцыплін;

выкладчыкаў кафедраў (18 разр. АТС) фізічнага выхавання і спорту(2), інфармацыйных тэхналогій у адукацыі, германа�раманскага мо�вазнаўства (2), германа�раманскага мовазнаўства 0,75 (4), мастацкайі педагагічнай адукацыі (2), народных інструментаў, вакалу, спар�тыўна�педагагічных дысцыплін (2), айчыннай і сусветнай гісторыі.

Тэрмін падачы дакументаў — 1 месяц з дня апублікавання аб’явы.Дакументы прымаюцца ў аддзеле кадраў па адрасе:

г. Мінск, вул. Савецкая, 18.Тэл. 226246259.

•Навіны БДПУ

Вераніка МАНДЗІК

2 16 мая 2011 г.

•Афіцыйная хроніка

На чарговым пасяджэнні Савета ўніверсітэта з дакладам «Аб станевыхаваўчай і аздараўленчай работы ў інтэрнатах» выступіў дырэктарстудэнцкага гарадка В. А. Стадольнік.

Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад,члены Савета адзначылі, што выхаваў�чая работа ў інтэрнатах праводзіццаў адпаведнасці з планамі ідэалагічнай,выхаваўчай і сацыяльнай работыўніверсітэта і студэнцкага гарадка.Створаны неабходныя ўмовы для эфек�тыўнага правядзення выхаваўчых ме�рапрыемстваў у інтэрнатах.

Значная ўвага надаецца ўдаскана�ленню форм і метадаў ідэалагічнайі выхаваўчай работы, а таксама якасціпадрыхтоўкі і правядзення мерапры�емстваў, якія ахопліваюць усе на�прамкі дзейнасці. Важным складаль�нікам выхавання студэнтаў з’яўляец�ца арганізацыя гурткоў і клубаў паінтарэсах. У 2010—2011 навучальнымгодзе на базе інтэрнатаў працуе 17клубных фарміраванняў рознай на�кіраванасці.

У інтэрнатах наладжана фізкультур�на�аздараўленчая і спартыўная работа.Спартыўны клуб «Педагог» арганізаваўпрацу 7 секцый. Штогод праводзіццаспартакіяда студгарадка па 8 відахспорту. Зборныя каманды інтэрнатаўпрымаюць удзел у спартыўных спабор�ніцтвах Кастрычніцкага і Ленінскага ра�ёнаў г. Мінска. Праводзяцца мерапрыем�ствы па прафілактыцы залежнасцей і пафарміраванні здаровага ладу жыцця су�месна з выкладчыкамі кафедры асноўмедыцынскіх ведаў і спецыялістамі ме�дыцынскіх устаноў сталіцы.

Разам з тым Савет адзначае, што дляўдасканалення выхаваўчай і аздараў�ленчай работы існуюць нявыкарыста�ныя магчымасці. Не ў поўнай меры вы�карыстоўваюцца інфармацыйна�на�глядныя рэсурсы стэндаў, якія знахо�дзяцца на паверхах інтэрнатаў, недас�татковая колькасць студэнтаў ахопле�на ўдзелам у рабоце спартыўных гурт�

коў і секцый, выклікае заклапоча�насць нізкі ўзровень культуры бытуі сацыяльнай сталасці асобных студэн�таў. Акрамя таго, эфектыўнасць ідэа�лагічнай і выхаваўчай работы ў інтэр�натах можна ўзмацніць за кошт большактыўнага ўдзелу ў гэтай рабоце вык�ладчыкаў агульнаўніверсітэцкіх ка�федраў, прадстаўнікоў органаў студэн�цкага самакіравання і студэнцкіх гра�мадскіх арганізацый.

Па разгледжаным пытанні Савет пры$няў адпаведную Пастанову.

«Н»$даведка. Сацыяльны склад студэнтаў, якія пражываюць ва ўніверсітэцкіхінтэрнатах, неаднастайны. Агульная колькасць пражываючых на 25 красавіка2011 г. склала 2923 чалавекі, з іх 104 — студэнты�сіроты, 430 — студэнты, якіястрацілі аднаго з бацькоў, 49 — інваліды, 389 — выхадцы з Чарнобыльскай зоны,170 — студэнты з няпоўных сямей, 186 — з мнагадзетных сямей, 60 — замежныяграмадзяне, 16 — студэнцкія сем’і, 20 — студэнты, якія маюць дзяцей.

У канцы сакавіка быў падпісаны акт прыёмкі будынка новага інтэрната БДПУ№ 8 на 1025 месцаў у комплексе «Студэнцкая вёска». Зараз вядуцца работы па ягоўкамплектаванні мэбляй і абсталяваннем.

Філолагі БДПУ 17 мая будуць святкаваць Дзень факультэта беларускай і рускайфілалогіі. Урачыстае адкрыццё свята пачнецца ў актавай зале ўніверсітэта гала�кан�цэртам з удзелам салістаў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра,зорак беларускай эстрады і вядучых калектываў БДПУ. Затым адбудзецца пленарнаепасяджэнне 3�й Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мова і міжкультурныя каму�нікацыі». Яе арганізатарамі традыцыйна з’яўляюцца факультэт беларускай і рускайфілалогіі БДПУ і філалагічны факультэт Вільнюскага педагагічнага ўніверсітэта. Напрацягу двух дзён — 17—18 мая — у рабоце сямі секцый прымуць удзел каля 200навукоўцаў з 15 краін свету. Работа канферэнцыі працягнецца 19—20 мая ў Вільнюскімпедагагічным універсітэце.

Праграма Дня факультэта насычана разнастайнымі мерапрыемствамі: выстава публікацый выкладчыкаў факультэта; прэзентацыя сумеснага з Бакінскім славянскім універсітэтам другога выдання

«Вучоных запісак»; навукова�практычны семінар «Квітней, мой Азербайджан»; «Літоўская гасцёўня»; канцэрт лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, заслужанага

фальклорнага ансамбля Рэспублікі Беларусь «Дударыкі» і фальклорных калекты�ваў «Гуда», «Квецень»; літаратурна�музычная гасцёўня тэатра «Жывое слова».

Сардэчна запрашаемна Дзень факультэта беларускай і рускай філалогіі!

Факультэт беларускайі рускай філалогіі запрашае

таго, яны прапанавалі ажно шэсць вары�янтаў талісмана сёлетняга свята, кожныз якіх быў разгледжаны на адкрытым па�сяджэнні факультэцкага камітэта Бела�русіяды на чале з намеснікам дэкана павыхаваўчай рабоце В. І. Врублеўскай.

Спартыўная праграма мерапрыемстваўключае ў сябе чатыры народныя каман�дныя гульні: «Лапта», «Два агні», «Па�цяг», «Дзень—ноч». Індывідуальна сту�дэнты паспаборнічаюць у «Перацяжках»і ў стральбе з рагаткі. Гэтыя традыцый�ныя беларускія гульні накіраваны на фар�міраванне і развіццё разнастайных спар�тыўных якасцей: спрытнасці, лоўкасці,меткасці і г. д. Акрамя таго, усе яны раз�лічаны на відовішчнасць: цікава павіннабыць не толькі ігракам, але і гледачам.

Лапта з даўніх часоў добра вядома нетолькі на Беларусі, але і ва ўсім свеце,толькі называецца па�рознаму (напрык�лад, бейсбол у амерыканцаў). Нязменныяатрыбуты гульні — біта і мяч. Спаборні�чаюць дзве каманды: адна ў «полі», дру�гая ў «горадзе». Лапта не толькі служыцьразвіццю фізічных якасцей, але і выма�гае ад удзельнікаў выпрацоўкі каманднайстратэгіі. Гульня «Два агні» добра вядо�мая кожнаму з нас як «Два капітаны».«Пацяг» — гэта сілавое спаборніцтва,своеасаблівае перацягванне каната без ка�ната. Удзельнікі кожнай з каманд счап�ляюць рукі паміж сабой у лакцях і — хтокаго перацягне. Гэтая гульня раней былавельмі папулярная на кірмашах і падчассвяткавання Масленіцы. Уключыцьу праграму гульню «Дзень—ноч» прапа�навалі студэнты. Гэта своеасаблівыя да�ганялкі на дзве каманды. Уверх падкід�ваецца метка з белым і чорным бакамі.Калі выпадае белы колер — «дзень» дага�няе «ноч», і наадварот. «Перацяжкі» —

(Заканчэнне. Пачатак на стар. 1.)

СПАБОРНІЦТВАЗ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ КАЛАРЫТАМ

дужанне, пры якім два ігракі сядаюць нападлогу, упіраюцца нагамі падэшва ў па�дэшву, трымаюцца рукамі за палку і спра�буюць перацягнуць яе (а таксама і сапер�ніка) на сябе. Стральба з рагаткі выпра�боўвае ўдзельнікаў на меткасць.

«Спаборніцтвы адбываюцца паміж сямюзмешанымі камандамі (па 6 хлопцаў і 5дзяўчат у кожнай), — расказваеА. В. Дрыгін. — Шэсць каманд — гэта пер�шакурснікі факультэта фізічнага выхаван�ня, яшчэ адна — прадстаўнікі студсаветаФФВ. Судзейства ажыццяўляюць выключ�на студэнты. Як старшыня судзейскай ка�легіі я павінен прысутнічаць на ўсіх гуль�нях і вырашаць спрэчныя моманты.

На ўрачыстае адкрыццё Беларусіяды�2011 мы запрасілі спартсменаў і дзеячаўмастацтва, якія маюць пэўныя перамогіў сваёй сферы дзейнасці. Думаю, іх асабі�сты прыклад, дасягненні натхняць і да�дуць пазітыўны імпульс нашым студэн�там. Гэты тыдзень для ўдзельнікаў і арга�нізатараў будзе даволі насычаны, давя�дзецца сумяшчаць вучобу і экзамены саспаборніцтвамі. Аднак, як паказвае во�пыт, народная гульня валодае своеасабл�івай энергетыкай: удзельнікі амаль не заў�важаюць стомленасці.

У нас будзе ўсё, як на сапраўдныхАлімпійскіх гульнях: кубкі, медалі, па�дарункі. Прызавы фонд нам дапамаглістварыць рэктарат БДПУ і прафкам сту�дэнтаў. За гэта ім ад усяго аргкамітэтаБеларусіяды вялікі дзякуй!

Мы не толькі адраджаем народныягульні, але і спрыяем іх распаўсюджван�ню. У такіх мерапрыемствах, як Бела�русіяда, ёсць значны выхаваўчы патэн�цыял. Спадзяюся, беларускае спартыў�нае свята стане традыцыйным і з кож�ным годам будзе ахопліваць усё большуюколькасць удзельнікаў!»

«Н»$даведка. Штогод СтудгарадокБДПУ ўдзельнічае ў раённых агля�дах�конкурсах на лепшы студэнцкіінтэрнат. Па выніках 2010 г. калек�тыў інтэрната № 5 заняў 1�е месцасярод інтэрнатаў навучальных ус�таноў Кастрычніцкага раёнаг. Мінска. Плённая праца калекты�ву інтэрната № 4 была адзначанана пасяджэнні выканкама Ленінска�га раёна сталіцы.

16 мая 2011 г. 3

ад студэнтаў двух апошніх курсаў вочнай формы атрымання адукацыівышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, а таксама асобз вышэйшай адукацыяй на перападрыхтоўку ў 2012 г.

Тэрмін навучання — 23 месяцы.Форма навучання — завочная.

Удзел у канферэнцыі прынялі больш за 130 чалавек. Акрамя студэнтаў БДПУ, наёй прысутнічалі госці са школ і гімназій, якія не першы год актыўна супрацоўніча�юць з нашым універсітэтам. Цікавасць да падобных мерапрыемстваў у школьнікаўпавышаецца з году ў год. Яны ахвотна працуюць у секцыях і, як паказвае практыка,большасць запрошаных школьнікаў становіцца студэнтамі розных факультэтаўБДПУ. Сёлета быў зменены фармат правядзення пленарнага пасяджэння. Звычайнапры арганізацыі канферэнцый мы імкнуліся ўключыць у яго праграму выступленнідактароў навук, прафесараў нашага ўніверсітэта і іншых устаноў, ахвотна запра�шалі гасцей з Нацыянальнай акадэміі навук. Аднак паколькі канферэнцыя студэн�цкая, то сёлета мы вырашылі надаць пленарнаму пасяджэнню «маладзёжны фар�мат». З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся прарэктар па навуковай ра$боце доктар палітычных навук В. В. Бушчык, а эстафету пераняло маладое пакален�не. Усе наступныя выступленні адпавядалі інтарэсам студэнцкай аўдыторыі. Ціка�вы даклад на тэму «Самазахавальныя паводзіны студэнцкай моладзі» прадставіладацэнт кафедры паліталогіі і права кандыдат сацыялагічных навук Т. Н. Шушунова.Са сваёй навуковай дзейнасцю прысутных пазнаёмілі аспіранты БДПУ Д. А. Хандогі(кафедра заалогіі факультэта прыродазнаўства) і М. Л. Цэхановіч (кафедра педа�гогікі). Змястоўным і запамінальным стала выступленне студэнта 4$га курса матэ$матычнага факультэта А. А. Францкевіча, у якім ён падзяліўся вопытам работыматэматычнага клуба «Амега». Пасля пленарнага пасяджэння маладыя навукоў�цы працягнулі працу ў шасці секцыях, дзе праходзіла абмеркаванне навуковыхдакладаў па самых розных тэмах.Такім чынам, у гэтым годзе канферэнцыя незгубіла ў якасным плане і стала па�сапраўднаму студэнцкай.

Сваімі ўражаннямі аб канферэнцыі падзяліўся і яе ўдзельнік Максім ЦЭХАНОВІЧ:– Парадавала тое, што аўдыторыя была надзвычай уважлівай, студэнты з цікавас�

цю слухалі выступоўцаў. Гэтаму паспрыяла якасць дакладаў, якія былі прэзентава�ны на канферэнцыі. На маю думку, ідэя правядзення пленарнага пасяджэння ў но�вым фармаце надзвычай удалая. Часам студэнтам складана адразу арыентавацца на«навуковую велічыню». Натуральна, узровень выступлення прафесара не заўсёдыаптымальны для студэнта і тым больш школьніка. Даклады ж крыху старэйшых паўзросце маладых вучоных, якія ў даступнай форме прадстаўляюць вынікі сваёй пра�цы, пэўным чынам падбадзёрваюць юных навукоўцаў. Хаця, безумоўна, і важнасцьпрыкладу старэйшага пакалення складана пераацаніць. Падчас прэзентацыі свайгодаклада («Сутнасць паняцця «педагагічнае мысленне». — І.Ч.) я таксама імкнуўсяўлічыць узрост аўдыторыі і падаць інфармацыю такім чынам, каб яна была зразуме�лай і даступнай для ўспрымання. Выступаючы перад маладымі людзьмі, якія ро�бяць першыя крокі ў навуковай дзейнасці, вельмі важна зацікавіць, заахвоціць іхда далейшага прафесійнага станаўлення. Думаю, атмасфера сёлетняй канферэнцыіў многім гэтаму паспрыяла.

Ірына ЧАРНЯЎСКАЯ,магістрант БДПУ

НОВЫ ФАРМАТ

Чарговая, сёмая па ліку студэнцкая навуковая канферэнцыя «Студэн$цкая навука як фактар асобаснага і прафесійнага развіцця будучага спе$цыяліста» адбылася 29 красавіка ў БДПУ. Сёлета, у параўнанні з папя$рэднімі гадамі, яна мела некаторыя асаблівасці правядзення.

Напрыканцы красавіка адбылося ўрачыстае пасяджэнне кафедры педагогікі, прыс�вечанае 90�годдзю з дня нараджэння Дамініка Іванавіча ВАДЗІНСКАГА — былогазагадчыка кафедры, вучонага, педагога, франтавіка, неардынарнага творчага чала�века. Ён прайшоў усю вайну, восем разоў быў паранены, двойчы кантужаны, узнага�роджаны 15 ордэнамі і 5 медалямі. Ваяваў не толькі ў Беларусі, але і на польскайзямлі, ва Усходняй Прусіі, удзельнічаў ва ўзяцці Кёнігсберга.

На пасяджэнні выступілі выкладчыкі і супрацоўнікі кафедры педагогікі, калегіпа рабоце, вучні Дамініка Іванавіча. З іх вуснаў прагучалі добрыя словы і ўспаміныпра гэтага цудоўнага чалавека.

Прысутным быў прадэманстраваны фільм�эсэ пра жыццёвы шлях Дамініка Івана�віча, падрыхтаваны па матэрыялах, што прадаставіла ганаровая госця мерапрыем�ства — жонка Д. І. Вадзінскага Вольга Ігнатаўна.

К. АРЦЯМЁНАК, дацэнт кафедры педагогікі

Спецыяльнасць КваліфікацыяДашкольная адукацыя педагог

Пачатковая адукацыя выкладчык

Інфарматыка выкладчык інфарматыкі

Матэматыка выкладчык матэматыкі

Лагапедыя настаўнік�лагапед

Сацыяльная педагогіка сацыяльны педагог

Тыфлапедагогіка тыфлапедагог

Жэставая мова выкладчык�перакладчык жэставай мовы

Сурдапедагогіка сурдапедагог

Алігафрэнапедагогіка алігафрэнапедагог

Інтэграванае навучанне і выхаванне ў школьнай адукацыі

настаўнік�дэфектолаг

Інтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі

настаўнік�дэфектолаг

Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, пазашкольнага выхавання і навучання

менеджар у сферы адукацыі

Педагагічнаядзейнасць спецыялістаў

выкладчык у адпаведнасці з кваліфікацыяй па асноўнай адукацыі

Псіхолага�педагагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці дома

выкладчык�выхавальнік

УВАГА! НОВЫЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ!Псіхалогія прадпрымальніцкай дзейнасці

псіхолаг�менеджар

Псіхалогія кіравання псіхолаг�менеджар

Практычная псіхалогія педагог�псіхолаг

Псіхалогія сямейных адносін псіхолаг

Web�дызайн і камп’ютарная графіка

праграміст�Web�дызайнер

Выяўленчае мастацтва выкладчык выяўленчага мастацтва

Музычнае мастацтва выкладчык музычнага мастацтва

Мастацтва харэаграфічнае харэограф�педагог

Фізкультурна�аздараўленчая работа ва ўстановах адукацыі

выкладчык фізічнай культуры

Сацыякультурнае забеспячэнне турысцкай дзейнасці

культуролаг�аніматар

НОВЫ ФАРМАТ

ІНСТЫТУТ ПАВЫШЭННЯ КВАЛІФІКАЦЫІІ ПЕРАПАДРЫХТОЎКІ КАДРАЎ БДПУ

АЖЫЦЦЯЎЛЯЕ ПРЫЁМ ЗАЯВАК

ВУЧОНЫ. ПЕДАГОГ. ФРАНТАВІК

Даведкі: 267�14�41 (факс), 263�98�16, 271�57�10httр://ipk.bspu.unibel.by/

Думка рэдакцыі можа не супадаць з пазіцыяй аўтараў артыкулаў.

Заснавальнік — Установа адукацыі«Беларускі дзяржаўны педагагічны

ўніверсітэт імя Максіма Танка».Пасв. аб рэгістр. № 557.

220030, г. Мінск,вул. Савецкая, 18, п. 127.

226$40$19

e$mail: [email protected]

РэдактарТ. А. БАШМАКОВА

Выходзіць раз у два тыдніна беларускай мове.

Аб’ём 4 паласы фармату А3.Распаўсюджваеццаў вучэбных карпусах

і інтэрнатах БДПУ бясплатна.

Газета надрукаванаў РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ».

ЛП № 02330/0494178 ад 03.04.2009.220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.

Тыраж 1000 экз. Зак. № 285.Падпісана ў друк 16.05.2011 г. у 9.00.i

НАШЭСЦЕПА�ФІЗФАКАЎСКУ

Сёлета Дні фізікі ў БДПУдоўжыліся цэлы тыдзень.Урачыстасці, прысвечаныяпрафесійнаму святу фізфа�каўцаў, пачаліся з адкрытайлекцыі намесніка дырэктарапа навуковай рабоцеНДІ ядзерных праблемБДУ, доктара фізіка$матэматычных навукА. С. Лабко «Ядзер�ная энергетыка ў Рэс�публіцы Беларусь».

Затым фізфакаўцыі госці факультэта су�стрэліся на афіцый�ным адкрыцці мерап�рыемства ў холе, дзеправодзіўся «кірмашфізічных эксперымен2таў». ТрэцякурснікіДзмітрый Яблонскіі Аляксандр Ушкопаказвалі і тлума�чылі студэнтам і выклад�чыкам з іншых факультэ�таў цікавыя і пазнаваль�ныя эксперыменты па кур�се агульнай фізікі. Тут жабыла арганізавана фотазо�на, дзе ўсе жадаючыя маглісфатаграфавацца з прафе�сійнымі мадэлямі і роз�нымі фізічнымі прыбораміна фоне партрэтаў знакам�ітых вучоных�фізікаў.

Упершыню на Днях фізікібыў праведзены дабрачынныаўкцыён «Падзяліся цеплы2нёй» у рамках «Вясновагатыдня дабрыні». З малаткапайшлі карціны, напісаныясамімі студэнтамі, разна�стайныя сувеніры з сімволі�кай факультэта; разыгрыва�ліся і закрытыя лоты. Са�браныя сродкі будуць пера�дадзены валанцёрскаму клу�бу «Міласэрнасць».

Праграма Дзён фізікіўключала віктарыны «Эў2рыка» і «Матэматычнаядуэль». У першай з іх са�мым інтэлектуальнымаказаўся Аляксандр Ерма$ловіч, другое месца ў МарыіГадуновай, трэцім стаў Ва$

НАШЭСЦЕПА�ФІЗФАКАЎСКУ

За простымі і немудрагелістымі словамі «Дні фізікі» для большасціпрадстаўнікоў фізфака БДПУ хаваецца шмат памятнага і цёплага. Неважна, кім ты з’яўляешся — студэнтам, аспірантам ці работнікам; неважна, якія ў цябе захапленні і настрой; істотна толькі тое, што ты —ФІЗІК! І для цябе гэтае свята становіцца не менш важным, чым дзеньнараджэння або Новы год. «Дык што ж такое «ДФ»?» — запытаеце вы.Адказваем: гэта свята, якое збірае фізікаў па духу і па прафесіі дзелязносінаў і радасці.

лерый Віткус. У «Матэма�тычнай дуэлі» тройка най�мацнейшых выглядае так:Вікторыя Купрацэвіч, Ве$раніка Бібік, Таццяна Му$зыка. Усе ўдзельнікі атры�

малі ад гульні задавальнен�не, а пераможцаў узнага�родзілі дыпломамі і каш�тоўнымі прызамі.

У рамках «ДФ» праходзіўтурнір па камп’ютарныхгульнях, які сабраў аматараўвіртуальных відаў спорту начэмпіянаце па Counter Strike.Напружаная барацьба раз�гарнулася сярод 12 камандрозных факультэтаў БДПУ.Пасля некалькіх гадзін бес�перапыннай гульні выявілі�ся пераможцы. Першаемесца заняла каманда«Skodina_TM» фізічнага фа�культэта (капітан — АлегАнтаненка), другое месца ўкаманды «1K.RomjKeee?!»факультэта прыродазнаўства(капітан — Раман Кажура),трэцяй стала каманда«Grammsto» фізічнага фа�культэта (капітан — МіхаілКазлоўскі).

На фізічным факультэцеадбылася студэнцкая на2вукова2метадычная канфе2рэнцыя «Ад ідэі — да іна2вацыі». Свае даклады на 4секцыях прачыталі студэн�ты 1—5 курсаў.

Спартыўны блок мера�прыемстваў «ДФ» уключаўспаборніцтва па пейнтбо�ле, у якім прымалі ўдзелдзве каманды па 20 чала�век: «Ястрабы» (мужчын�

ская) і «Канарэйкі» (дзяво�чая). Ужо з першых хвілінгульні стала зразумела,што перамогуць дзяўчаты,бо хлопцы проста не маглі«страляць» у такіх чароў�ных саперніц.

У нядзелю ўсе жадаючыязмаглі паехаць на экскурсію«Старажытнае Заслаўе».Нашым гідам была студэн$тка фізфака Вера Ілюкевіч,якая захапляецца гісторы�яй роднага краю.

Закрыцце Дзён фізікі ад�былося ў выглядзе кругла2га стала паміж студэнцкімактывам і выкладчыкаміфізічнага факультэта.

Мы, арганізатары «ДФ�2011», спадзяёмся, што сё�летняе свята прынеслаўсім яго ўдзельнікам вя�лікае задавальненне і штомаладое пакаленне будзеі надалей захоўваць і раз�віваць традыцыі нашагалюбімага факультэта.

У. СТАНКЕВІЧ,намеснік дэкана

фізічнагафакультэта па

выхаваўчай рабоце

ФІНАЛ З ІНТРЫГАЙСёлетні фінал гульняў КВЗ БДПУ ўвойдзе ў гісторыю тым, што ўпер$

шыню за чэмпіёнскі тытул змагаліся восем каманд, кожная з якіх былапа$свойму цікавай і каларытнай. На працягу двух дзён прадстаўніківасьмі факультэтаў дарылі нам смех і добры настрой — самыя лепшаялекі ад усіх хвароб. І многія з каманд, у тым ліку і «навічкі» фіналу,рабілі гэта па$майстэрску. У амаль што роўнай гульні да апошняга мо$манту захоўвалася інтрыга: каму журы аддасць пальму кавэзэшнага пер$шынства? Аднак пра ўсё па$парадку.

Першы конкурсны дзень распачаўся«Трыатлонам», які ўключаў у сябе раз�мінку і біятлон. Падчас размінкі кавэ�зэшнікі адказвалі на пытанні членаўжуры. Так мы даведаліся, як на студэн�тах адбіўся пераход на летні час. Прад�стаўнікі ФСПТ са скрухай адзначылі, штосесія стала на гадзіну бліжэй, а гісторыкіасаблівых змен не адчулі: «Як на першуюпару не хадзіў, так і не хаджу». У біятло�не капітаны «стралялі» жартамі на вы�быванне. У выніку засталіся дзве каман�ды: ФСПТ і зборная факультэта беларус�кай і рускай філалогіі, якая мае свой не�паўторны стыль і выключна жаночае аб�лічча. Журы не магло выбраць перамож�цу і папрасіла капітанаў зрабіць штраф�ны круг. Гумар каманды ФСПТ патрапіўдакладана ў цэль, за што вясёлыя і зна�ходлівыя атрымалі не толькі перамогуў конкурсе, але і прыз за самы жывы мо�мант гульні.

У «Фрыстайле» каманды маглі жарта�ваць у свабоднай форме і на адвольнуютэматыку. Вось на сцэну выбеглі хлопецз дзяўчынай з ФДА ў процівагазахі сталі… цалавацца. Проста яны за бяс�печныя пацалункі! Гісторыкі расказалінам усю праўду пра студэнтаў. Ці ведае�це вы, што толькі студэнт можа прыйсціна пары, каб паглядзець, якія заняткібудуць заўтра? Каманда фізічнага фа�культэта «Валерый Сюткін», якая сталасапраўдным адкрыццём сезона, умелачаргавала жарты і мініяцюры з дасціп�нымі музычнымі міні�нумарамі. Тамуменавіта фізікі атрымалі прыз за лепшаемузычнае афармленне выступлення. Так�сама ў іх атрымаўся і самы смешны жартпра наш універсітэт. Уявіце сабе: дружы�на БДПУ на ўваходзе не прапусціла дзяў�чыну студэнта, сказаўшы хлопцу: «У насса сваёй нельга!». Псіхолагі парадавалігледачоў цэлым каскадам жывога гума�ру, а адну са сваіх мініяцюр прадставілітак: «Наступны нумар — як Дзень зда�роўя: назва адна, а сэнс зусім іншы». Гэтыжарт журы прызнала лепшым за першыдзень гульні. Акрамя таго, псіхолагіатрымалі спецыяльны прыз прафкамастудэнтаў БДПУ за мініяцюру «У аптэ�цы», а мініяцюра «Дамафон» стала леп�шым нумарам гульні. Ну і, нарэшце, леп�шым выканаўцам мужчынскай ролі так�сама стаў прадстаўнік каманды ФП Сця�пан Манкевіч. Такі вось плённы дзень!

Арыгінальнымі жартамі парадавалааматараў інтэлектуальнага гумару каман�

да філолагаў. Як вам такі каламбур:«Дзяўчаты, у мяне шарык лопнуў. Пера�карміла сабаку…». Адметнасць гэтай ка�манды падкрэслілі амаль усе прадстаўнікіжуры і не абдзялілі яе ўзнагародамі: прызза лепшае выкананне жаночай ролі атры�мала капітан Кацярына Вайцяшонак.

Другі дзень фіналу пачаўся на лірычнайноце – на сцэну выйшлі пяцікурснікі,якія заканчваюць не толькі вучобуў БДПУ, але і кавэзэшную дзейнасць у сце�нах роднай alma mater. Усе яны атрымаліправа на выкананне аднаго жадання. Дзя�куючы гэтаму мы змаглі пачуць, як ВадзімГрачоў спявае акапэльна песню «Трэцягаверасня» і як Аляксандр Камароўскі жар�туе, а ўсе крычаць яму ў адказ: «Не смеш�на!». Спаборніцтва працягнулася конкур�сам відэакліпаў. Усе ролікі атрымалісяарыгінальнымі і цікавымі. Асабіста мненайбольш спадабаліся фізікі з фільмампра супер�героя БДПУ Памагуна. У журысклалася іншае меркаванне, і прыз за леп�шы відэаролік атрымалі гісторыкі, якіяраскрылі сакрэт, чаму хлопцы спазняюц�ца на спатканні.

І апошнім выступленнем сезона для ка�вэзэшнікаў стаў конкурс аднаго нумара. Тутнас чакала шмат сюрпрызаў. ПрадстаўнікіФФВ проста асыпалі ўсіх дзяўчат у залеружамі, яшчэ раз прызнаючыся ў каханніпрадстаўніцам чароўнай паловы студэнцт�ва БДПУ. А матэматыкі даказалі, штоў нас вучацца не толькі самыя прыгожыядзяўчаты, але і цудоўныя хлопцы.

Вынікі другога дня гульні выглядаюцьтак. Актрысай дня стала Аляксандра Яку�бава (ФСПТ), акцёрам дня — капітан ка�манды фізічнага факультэта ДзмітрыйКрумкач, чалавек з прамяністай усмеш�кай, якая імгненна ўзнімае настрой. Леп�шым нумарам прызналі «Папялушку»ў выкананні філолагаў. ФСПТ атрымаўпрыз за лепшы жарт і прыз ад прафкамастудэнтаў. Матфакаўцы найбольш арыгі�нальна пажартавалі пра БДПУ, і гэта ста�ла самым жывым момантам гульні. Ма�тэматыкі атрымалі яшчэ і спецыяльныпрыз ад рэдактараў КВЗ.

І вось ён, момант ісціны! Трэцяе месцазаняла каманда ФСПТ, другімі сталі псіхо�лагі, а чэмпіёнскі тытул застаўся ў міну�лагодніх пераможцаў — матэматыкаў.Аднак любоў гледачоў змаглі заваяваць усекаманды, а гэта галоўны паказчык і леп�шая ўзнагарода. Так што з перамогай цябе,вялікая і дружная сям’я КВЗ!

Таццяна БОХАН