telegrambot
TRANSCRIPT
![Page 1: Telegrambot](https://reader033.vdocuments.net/reader033/viewer/2022042906/58a8a65e1a28ab7f458b5cf7/html5/thumbnails/1.jpg)
Telegrambot & stickers
VELCOM СНЕЖАНЬ 2015
![Page 2: Telegrambot](https://reader033.vdocuments.net/reader033/viewer/2022042906/58a8a65e1a28ab7f458b5cf7/html5/thumbnails/2.jpg)
БРЫФ
навагодні перыяд – цудоўны час для таго, каб зрабіць невялікі душэўны праект, які можа атрымаць добрае асвятленне ў анлайн-СМІ. таму перад агенцтвам стаяла задача распрацаваць PR-праект, які: • умацуе лаяльнасць аўдыторыі ў эмацыянальны навагодні перыяд, • дапаможа кліенту замацаваць за сабой тэрыторыю інавацыйнасці, • працягне паслядоўна развіваць платформу падтрымкі праектаў нацыянальнай культуры і беларускай мовы.
![Page 3: Telegrambot](https://reader033.vdocuments.net/reader033/viewer/2022042906/58a8a65e1a28ab7f458b5cf7/html5/thumbnails/3.jpg)
МЭТАВАЯ АЎДЫТОРЫЯ
Smart&Hi-tech
Маладыя і прагрэсіўныя людзі, якія карыстаюцца некалькімі гаджэтамі, нават адначасова. Яны амаль не размаўляюць пры дапамозе галасавой сувязі і СМС, а аддаюць перавагу месенджарам. На «ты» з тэхналогіямі, сочаць за навінкамі, любяць тэсціраваць новыя праграмы і інструменты. Любяць усё новае і незвычайнае.
![Page 4: Telegrambot](https://reader033.vdocuments.net/reader033/viewer/2022042906/58a8a65e1a28ab7f458b5cf7/html5/thumbnails/4.jpg)
ІДЭЯ
Спецыяльна да новага года мы распрацавалі першы беларускамоўны бот Для месенджара telegram, які набірае папулярнасць, а таксама дапоўнілі яго камплектам яркіх навагодніх стыкераў.
самі боты – гэта простыя аўтаматызаваныя сістэмы, якія выконваюць адну цікавую функцыю ў рамках месенджара.
![Page 5: Telegrambot](https://reader033.vdocuments.net/reader033/viewer/2022042906/58a8a65e1a28ab7f458b5cf7/html5/thumbnails/5.jpg)
РЭАЛІЗАЦЫЯ
Як гэта працуе: 1. трэба дадаць імя бота Vinshavanki ці @vinshavatar у радок пошуку месенджара telegram і націснуць Start; 2. напісаць боту, каго вы хочаце павіншаваць: напрыклад, маму ці брата;3. скапіраваць віншаванне і адправіць яго ў любым месенджары або па СМС.
Таксама карыстальнік мог усталяваць набор навагодніх стыкераў і выбраць неабходны для адпраўкі разам з текстам.
![Page 6: Telegrambot](https://reader033.vdocuments.net/reader033/viewer/2022042906/58a8a65e1a28ab7f458b5cf7/html5/thumbnails/6.jpg)
СТЫКЕРЫ
![Page 7: Telegrambot](https://reader033.vdocuments.net/reader033/viewer/2022042906/58a8a65e1a28ab7f458b5cf7/html5/thumbnails/7.jpg)
ВЫНІКІ
Velcom даў магчымасць павіншаваць сяброў і блізкіх на роднай мове і больш арыгінальна, чым звычайна. Адметнай рысай праекта стала яго інавацыйнасць і яркая нацыянальная тэматыка.
У першыя тры днi кампанii Было размешчана больш за 12 PR-публікацый пра Telegrambot. мы звязаліся з беларускамоўнымі лідарамі меркаванняў, якія пратэсціравалі бота і далі станоўчы водгук на сваіх старонках у сацыяльных сетках.
За 12 дзён з ботам было пачата 1905 дыялогаў. 1327 карыстальнікаў telegram дадалі нашы стыкеры.