1 › m › 12_100229_1_63775.doc · web viewЗначную ролю ў нармалізацыі...

102
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ” Кафедра беларускай і рускай моў ФДП і ПА Беларуская мова: спецыяльная лексіка Вучэбна-метадычны дапаможнік Пад рэдакцыяй Ю.А. Сцепанчука

Upload: others

Post on 07-Jun-2020

24 views

Category:

Documents


0 download

TRANSCRIPT

Page 1: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ”

Кафедра беларускай і рускай моў ФДП і ПА

Беларуская мова: спецыяльная лексіка

Вучэбна-метадычны дапаможнік

Пад рэдакцыяй Ю.А. Сцепанчука

Мінск 2006

Page 2: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Рэкамендавана Метадычнай камісіяй ФДП і ПА БДУІР

Аўтары:

Л.А. Бондар, Н.Г. Вайніла,М.А. Галянок, Т.П. Дапіра,

С.В. Ламака, Л.А. Пятроўская,кандыдат філалагічных навук Ю.А. Сцепанчук

Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей БДУІР / Аўтары: Л.А. Бондар, Н.Г. Вайніла, М.А. Галянок і інш.; Пад рэд. Ю.А. Сцепанчука. – Мн.: БДУІР, 2006. – 69 с.

Вучэбна-метадычны дапаможнік змяшчае асноўныя тэарэтычныя звесткі па ўсіх раздзелах дысцыпліны “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. Вялікая ўвага надаецца асвятленню спецыфічных асаблівасцей беларускай мовы ў параўнанні з рускай, пытанням спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі. Накіраваны на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы.

Прызначаецца студэнтам усіх спецыяльнасцей і форм навучання БДУІР.

2

Page 3: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

ЗМЕСТ

1. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы ...................... .41.1. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў ...................................... 41.2. Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы ................................ 5

2. Білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя .................................................................... 102.1. Сутнасць і асаблівасці білінгвізму ........................................................ 102.2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды ............................................................132.3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай ............ 142.4. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы ..........................................16

3. Лексікалогія ...........................................................................................................183.1. Слова і яго значэнне ................................................................................183.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання .................................. 223.3. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання ...........................24 3.4. Актыўная і пасіўная лексіка ...................................................................253.5. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы ................................27

4. Лексікаграфія ........................................................................................................285. Лексічны склад навуковага стылю. Спецыфіка ўжывання тэрміналагічнай лексікі .........................................................................................................................33

5.1. З гісторыі фарміравання і развіцця беларускай тэрміналогіі ..............335.2. Тэрміналагічная лексіка ..........................................................................355.3. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў ..............415.4. Лексіка граматычныя сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў ............43

6. Сістэма жанраў навуковай літаратуры ...............................................................476.1. Навуковы стыль: падстылі і жанравыя разнавіднасці .........................486.2. Разгортванне і сцісканне інфармацыі ў навуковым тэксце .................486.3. Жанр рэзюмэ і яго асаблівасці ...............................................................566.4. Тэзісы ........................................................................................................576.5. Цытаты ў навуковых тэкстах ..................................................................59

7. Пісьмовыя дакументы ў сферы афіцыйна-справавых зносін ...........................598. Дадатак ..................................................................................................................639. Літаратура .............................................................................................................67

3

Page 4: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

1. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

1.1. БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД ІНШЫХ СЛАВЯНСКІХ МОЎ

Усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа ( прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі, кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, асаблівасці мыслення і псіхікі людзей, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы паводзін, развіццё культуры і мастацтва) адлюстраваліся ў мове. Мова – гэта не толькі сродак зносін і сувязей, але і люстэрка жыцця ўвогуле.

На зямным шары жыве каля 2000 розных народаў, а моў налічваецца ад 3000 да 6000, пры гэтым розныя народы могуць гаварыць на адной мове. У залежнасцi ад паходжання, наяўнасцi або адсутнасцi рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя. Сярод роднасных моў вылучаюцца моўныя сем’i, групы i падгрупы.

Паводле тэорыi iндаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскiя i многiя азiяцкiя народы маюць адну прарадзiму, а iх мовы ўзыходзяць ад адзiнай мовы – крынiцы, якую прынята называць “агульнаiндаеўрапейскай” або “iндаеўрапейскай прамовай”. Вучоныя не прыйшлi да адзiнай думкi, дзе i калi iснавала гэтая мова. Iснуе шэраг гiпотэз наконт прарадзiмы iндаеўрапейцаў. Адны даследчыкi лiчаць, што першапачаткова, прыкладна ў IV-III тысячагоддзi да н.э. яны займалi прастору ад Дона i Паўночнага Каўказа да Дуная. Адсюль iндаеўрапейцы пайшлi ў Еўропу, Сярэднюю Азiю i праз Каўказ на Блiзкi Усход i ў Iндыю. Згодна з iншымi гiпотэзамi iндаеўрапейская моўная супольнасць узнiкла на Блiзкiм Усходзе або ў Iндыi i адтуль рушыла на ўсход i захад. Выказваецца таксама меркаванне, што прарадзiмай iндаеўрапейцаў магла быць тэрыторыя ад Урала да Каспiйскага мора.

Праiснаваўшы некалькi тысячагоддзяў, iндаеўрапейская моўная супольнасць распалася, i на аснове яе дыялектаў пачалi складвацца розныя мовы (германскiя, раманскiя, славянскiя i iншыя). Мовы, якiя паходзяць ад агульнаiндаеўрапейскай, з’яўляюцца роднаснымi, i на гэтай падставе iх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – iндаеўрапейскую. Усяго даследчыкамі выяўлена каля 20 моўных сем’яў.

Iндаеўрапейскiя мовы – самая вялiкая ў свеце моўная сям’я (гл.: Сямешка, 1999, 42-43). У наш час амаль кожны другi чалавек гаворыць на мове iндаеўрапейскага паходжання. Ужо пазней вучоныя пачалi заўважаць, што асобныя мовы Еўропы вельмi падобныя адна на другую. Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя групы моў.

Існуе 16 моўных груп iндаеўрапейскай сям’i: германская група (нямецкая, англiйская, iсландская, шведская, дацкая i iншыя мовы), раманская (французская, iспанская, iтальянская, партугальская, румынская, малдаўская i iншыя, мёртвая – лацiнская), кельцкая (iрландская, шатландская, гэльская,

4

Page 5: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

брэтонская i iншыя), балтыйская (лiтоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы – пруская i яцвяжская), iранская (персiдская, таджыкская, курдская i iншыя, мертвая – авестыйская, старажытнаперсiдская), iндыйская цi iндаарыйская (хiндзi, урду, бенгалi i iншыя, а таксама мёртвыя – ведыйская, санскрыт) i iншыя.

Беларуская мова належыць да славянскай групы моў iндаеўрапейскай сям’і (гл. мал. 1). Разам з рускай і ўкраінскай мовамі яна ўваходзіць у склад усходнеславянскай падгрупы (гл.: Плотнікаў, Антанюк, 2003, 8-9).

Мал. 1. Славянская група моў

Славянская група моў

Усходнеславянская Заходнеславянская Паўднёваславянская

беларуская польская балгарская руская чэшская македонская украінская славацкая сербскахарвацкая

сербалужыцкая ( існуе ў двух варыянтах – верхне- і ніжнелужыцкая)

славенская стараславянская (мёртвая)

палабская (мёртвая)

1.2. ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Яна мае шматвяковую гісторыю. Мова прайшла доўгі шлях свайго развіцця – ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай нацыі. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай нацыі.

Перш чым утварылася беларуская народнасць i сфармiравалася яе мова, у жыццi ўсходняга славянства адбылося многа важных падзей, якiя паўплывалi на яе стан i развiццё. Да лiку такiх падзей адносiцца далучэнне славян у X стагоддзi да хрысцiянскай цывiлiзацыi. Разам з хрысцiянствам на ўсходнеславянскiя землi прыйшла пiсьменнасць на стараславянскай мове i паступова выцiснула язычнiцкую культуру i iншыя сiстэмы лiтарнага пiсьма,

5

Page 6: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

што iснавалi ва ўсiх славян у IX стагоддзi. Са стараславянскай кніжнай мовай сутыкаюцца традыцыі вуснай мовы народа. У выніку сінтэзу гэтых дзвюх моў выпрацоўваецца варыянт пісьмовай мовы, якая існуе паралельна са шматлікімі дыялектамі ўсходніх славян. Яе называюць старажытнай усходнеславянскай або старажытнарускай мовай. Гэта мова становіцца дзяржаўнай мовай Кіеўскай Русі. На ёй былі створаны такія сусветна вядомыя помнікі, як “Слова аб палку Ігаравым”, творы Уладзіміра Манамаха, летапіс “Аповесць мінулых гадоў” і інш.

Надзвычай плённымi ў гiсторыi беларускай кнiжнасцi і пiсьменства былi XI-XII стагоддзi. Побач з традыцыйнымi богаслужэбнымi творамi на царкоўнаславянскай (стараславянскай) мове да нас дайшлi арыгiнальныя творы старажытнай эпохi: словы, казаннi, павучаннi, малiтвы Кiрылы Тураўскага, пiсьменнiкаў-асветнiкаў Клiмента Смаляцiча i Аўраама Смаленскага. У XII стагоддзi асветнiцкую працу вяла Ефрасiння Полацкая. Яе жыццё i дзейнасць апiсаны ў “Жыцii”, складзеным пасля смерцi адным з вучняў.

На тэрыторыi Беларусi iснавалi такiя буйныя цэнтры старажытнай пiсьменнасцi, як Полацк, Тураў, Пiнск, Смаленск, Слуцк, Мазыр, дзе перапiсвалiся царкоўныя, стваралiся i знаходзiлi выйсце арыгiнальныя творы. Значна больш помнiкаў пiсьменнасцi не толькi рэлiгiйнага, але i свецкага характару дайшло да нас ад XIII стагоддзя. Гандлёвыя дагаворы, надпiсы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы знойдзены ў Вiцебску, Смаленску, Мсцiславе. I гэтыя помнiкi шырока адлюстроўваюць асаблiвасцi народнай гаворкi таго часу, якiя сталi спецыфiчнымi рысамi сучаснай беларускай мовы. Такiм чынам, у помнiках, створаных на Беларусi ў X-XIII стагоддзях, выразна акрэслiлiся рысы беларускай моўнай сiстэмы.

У XIII стагоддзi Кiеўская Русь распадаецца. Узнікае Вялікае княства Літоўскае як саюз усходнеславянскiх княстваў (Навагрэдскае, Полацкае, Пiнска-Тураўскае, Берасцейскае i iншыя) i на працягу XIV стагоддзя ўся тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў яго склад. Гэта была дзяржава шматэтнiчная, рознаканфесiяльная i шматмоўная. Этнiчную большасць у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм складалi нашчадкi былых усходнеславянскiх плямёнаў (крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў), якiя не растварылiся ў вялiкай дзяржаве, а захавалi свае традыцыi, звычаi, веру, культуру, сваю мову, атрыманую з даўнiх часоў.

На базе гэтай часткi ўсходнеславянскага насельнiцтва на працягу XIV-XV стагоддзяў склалася беларуская народнасць i сфармiравалася беларуская лiтаратурна-пiсьмовая мова – старабеларуская. У той час яе называлi “просто мова”, але можна сустрэць i тэрмiны “просто молва” i “лiтоўская”. Гэтая мова мела статус афiцыйнай дзяржаўнай мовы ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, таму ўжывалася ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. На ёй iснавала багатая лiтаратура, навуковая i мастацкая, летапiсы, а з сярэдзiны XVI стагоддзя – тэксты Святога Пiсання. Гэта была мова законаў, суда, канцылярый (Лiтоўская метрыка, Статут Вялiкага княства Лiтоўскага). У апошнiм даволi паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкi i граматыкi, праведзена пэўная унiфiкацыя графiкi i арфаграфii. Надзвычай шырока

6

Page 7: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

прадстаўлены тут усе тэматычныя пласты тагачаснай беларускай лексiкi – ад назваў дзяржаўных рэалiй, службовых асоб да найменняў прадметаў i з’яў бытавога характару.

Высокi ўзровень мела ў XV-XVII стагоддзях беларускае свецка-мастацкае пiсьменства, якое iснавала ў такiх жанравых формах, як летапiсы, мемуары, гiстарычна-прыгоднiцкiя, рыцарскiя аповесцi i раманы, вершы, творы палiтычнай сатыры i iншыя.

Пераклад i выданне на Беларусi рэлiгiйнай лiтаратуры звязаны з дзейнасцю такiх выдатных пiсьменнiкаў-асветнiкаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васiль Цяпiнскi, Пётр Мсціславец, Мялецiй Сматрыцкi, кнiгi якiх увасобiлi дэмакратызацыю царкоўнаславяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пiсьма. Лiтаратурная мова часоў Вялiкага княства Лiтоўскага, можна сказаць, была “нацыянальнай” лiтаратурнай мовай у тым сэнсе, што ў яе аснове ляжала беларуская мова, а не царкоўнаславянская цi якая iншая.

Аднак далейшае развiццё беларускай народнасцi i яе мовы адбывалася ў неспрыяльных умовах. Утварэнне Федэратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалiтай у вынiку аб’яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (Люблiнская унiя 1569 г.) мела вынiкам значнае ўзмацненне польскага палiтычнага i культурнага ўплыву. Польшча пачала ажыццяўляць вялiкадзяржаўную палiтыку ў адносiнах да Вялiкага княства Лiтоўскага. Яна выяўлялася найперш у iмкненнi падпарадкаваць гэты край Кароне, у пашырэннi каталiцызму, польскай культуры, мовы.

З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца лацiнская мова – афiцыйная мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы, навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння. Экспансiя польскай мовы асаблiва пашыраецца ў XVII стагоддзi. Польская мова становiцца мовай канфесiйнай палемiкi свецкай лiтаратуры, выцясняе беларускую з прыватнага пiсьмовага ўжытку. Творы, якiя выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стагоддзяў, беспадстаўна напаўняюцца паланiзмамi.

Засмечаная i сацыяльна непрыстыжная, беларуская лiтаратурная мова ўступае пазiцыi польскай. У 1696 годзе Варшаўскi Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэннi павiнны складацца на польскай мове. З гэтага часу афiцыйная пiсьменнасць на беларускай мове спыняецца. Ад XVII-XVIII стагоддзяў дайшло да нас зусiм мала помнiкаў на беларускай мове. Гэта асобныя ананiмныя, бурлескна-сатырычныя вершы, нешматлiкiя драматычныя творы. Але беларуская мова працягвае выкарыстоўвацца ў штодзённым ужытку сялян i iншых нiжэйшых колаў грамадства, якiх польская асiмiляцыя амаль не закранула, гэта значыць, працягвае функцыянаваць i развiваецца як народна-дыялектная мова.

У канцы XVIII стагоддзя беларускi народ апынуўся ў новых гiстарычных абставiнах. Некалi Вялiкая Рэч Паспалiтая пасля трох падзелаў памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй у 1795 годзе перастала iснаваць. Беларускiя землi

7

Page 8: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

ўвайшлi ў склад Расiйскай iмперыi. Царскi ўрад iгнараваў не толькi дзяржаўную самастойнасць, але i этнiчную, моўную, культурна-рэлiгiйную адметнасць беларускага народа. Загадам Мiкалая I у 1840 годзе на Беларусi ў якасцi афiцыйнай уводзiцца руская мова.

У гэты час (перыяд нацыянальна-культурнага заняпаду) у асяроддзi навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай i рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасцi беларускага народа, прызнанне гiстарычнай iсцiны, што толькi на аснове нацыянальных традыцый можна стварыць каштоўнасцi агульначалавечага значэння, што пытаннi “быць цi не быць беларускай культуры? Быць цi не быць самiм беларусам?” вырашаюцца праз лёс роднай мовы. Такім чынам, у ХІХ стагоддзі пачынаецца фарміраванне новай мовы на аснове жывой народнай мовы беларусаў. Характэрныя рысы народных гаворак бачны ў ананімных творах “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”, а таксама ў працах па беларускай мове і літаратуры, створаных Я. Баршчэўскім, В. Дуніным-Марцінкевічам, Ф.Багушэвічам і інш.. Значны ўклад у развіццё беларускай мовы ўнёс Я. Чачот. Ён стаў першым аўтарам слоўніка беларусаў, які быў надрукаваны ў Вільні (1846 г.) у зборніку народных песень.

Сучасная лiтаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзi пасля спынення старабеларускай пiсьмовай традыцыi. Складваецца на аснове жывой мовы народа. Працэс фармiравання новай беларускай лiтаратурнай мовы супаў з перыядам славянскага Адраджэння, калi адбывалася фармiраванне славянскiх нацый i новых нацыянальных моў.

Першыя спробы кадыфiкаваць правапiсныя i граматычныя нормы былi зроблены Я. Лёсiкам, якi ў 1917 годзе апублiкаваў лацiнскiм шрыфтам дапаможнiк «Як правiльна пiсаць па-беларуску”, а ў 1918 годзе на яго аснове быў выдадзены “Беларускi правапiс”. У гэты час выходзяць i iншыя дапаможнiкi: “Беларускi правапiс” А. Луцкевiча i Я. Станкевiча, граматыка П. Пачобкi i iншыя. Але найбольш значнай i ўдала распрацаванай сярод iх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевiча, выдадзеная ў Вiльнi ў 1918 годзе. Аўтар апiсаў усе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту гледжання iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме. Ён здолеў акрэслiць асноўныя заканамернасцi беларускай лiтаратурнай мовы, выявiць гiстарычна-абумоўленую сувязь яе фанетыка-граматычных асаблiвасцей з цэнтральнымi гаворкамi, якiя аб’ядноўваюць у сабе найбольш агульныя i пашыраныя рысы абодвух дыялектаў.

Выключных поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, яе гісторыі, помнікаў беларускай пісьменнасці дасягнуў заснавальнік беларускай філалогіі Я.Ф. Карскі – аўтар шматлікіх прац па беларусістыцы, манаграфіі “Беларусы”. У 1920 годзе быў створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі, што ўключала ў свой склад Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва. У выніку збору і сістэматызацыі беларускай лексікі былі створаны 24 тэрміналагічныя зборнікі, апублікаваны “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925 год) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928 год) М.Я. Байкова і С.М. Некрашэвіча. Абагульняльную працу пра гаворкі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі “Спроба

8

Page 9: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

лігвістычнай геаграфіі Беларусі” ў 1928 годзе апублікаваў П.А. Бузук. Дыялектычны матэрыял, назапашаны Інстытутам мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі, загінуў у Вялікую Айчынную вайну. Гісторыю беларускай мовы вывучалі П.А. Бузук, Я.Ф. Карскі і іншыя, фанетыку – Я. Лёсік, Воўк-Левановіч і іншыя.

З выхадам граматыкі Б.Тарашкевіча заканчваецца перыяд стыхійнага арфаграфічнага развіцця і пачынаецца этап арганізаванага рэгулявання беларускага правапісу. Гэты этап падзяляецца на два перыяды: дарэформенны і паслярэформенны.

Дарэформенны перыяд пачынаецца ў 1918 годзе выхадам “Беларускай граматыкі для школ” Б.Тарашкевіча і заканчваецца ў 1933 годзе.

Паслярэформенны перыяд пачынаецца ў 1933 годзе ў выніку прыняцця пастановы СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Гэтым дакументам былі ўнесены значныя змены ў правапіс ( замацаванне акання ва ўсіх ненаціскных складах пасля цвёрдых зычных, адмена перадачы на пісьме асімілятыўнай мяккасці зычных, змяненні ў напісанні некаторых запазычаных слоў). Рэформа атрымала як станоўчую, так і негатыўную ацэнку. Яна не была прынята за межамі БССР (Заходняя Беларусь), і амаль усе замежныя выданні на беларускай мове карысталіся тарашкевічаўскім правапісам (крыху ўдасканаленым). У межах Беларусі правапіс развіваўся і часткова змяняўся. Асобныя папраўкі і ўдакладненні былі ўнесены ў 1957 годзе спецыяльнай пастановай Савета Міністраў БССР “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Поўны звод афіцыйнага беларускага правапісу “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” быў апублікаваны ў 1959 годзе. Дадзеным варыянтам правапісу мы карыстаемся па сённяшні дзень.

Уздым у 20-ыя гады беларускай культуры, якая выкарыстала часовую магчымасць развiцця, прывёў да ўзнiкнення вялiкай колькасцi беларускiх тэкстаў i далучэння да беларускага пiсьмовага слова мiльёнаў людзей.

У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. На ёй працавалi ўрад, дзяржаўныя i грамадскiя ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнiкумах, ВНУ, стваралiся падручнiкi, слоўнiкi. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукi.

Аднак ў 30-ыя гады працэс беларусiзацыi спыняецца. У вынiку “выкрыцця” i барацьбы з “нацыянал-дэмакратамi” гiнуць грамадскiя дзеячы, пiсьменнiкi, вучоныя, работнiкі культуры i асветы. Беларуская мова паступова замяняецца рускай мовай у дзяржаўных установах, інстытутах. У 1938 годзе выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП(б) “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”.

У другой палове XX стагоддзя беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай. На працягу 50-80 гадоў не абароненая дзяржавай беларуская мова ўступала адну пазiцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасцi, са сродку мiжнацыянальных зносiн ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублiкi. Беларускiя школы сталi рускамоўнымi, беларуская мова была

9

Page 10: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

выключана са сферы афiцыйнага ўжытку. Астраўкамi яе прымянення засталiся мастацкая лiтаратура, публiцыстыка, гуманiтарная навука. Сiтуацыя змянiлася ў канцы 80-ых гадоў. Працэсы дэмакратызацыi грамадства, набыццё нашай рэспублiкай суверэнiтэту абвастрылi моўную праблему i абумовiлi пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 годзе беларускай мове, у адпаведнасцi з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусi Законам аб мовах (Закон Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб мовах у Беларускай ССР), быў нададзены статус дзяржаўнай, якi прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афiцыйна-прававога ўжытку i адукацыi. Дзякуючы намаганням iнтэлiгенцыi, дзейнасцi ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў роля беларускай мовы ў жыццi грамадства значна ўзрасла. Пашырылiся яе функцыi ў сiстэме адукацыi – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданняў, сродкаў масавай iнфармацыi значна павялiчыла аб’ём камунiкацыi на беларускай мове.

Рэферэндум 1995 года замацаваў дзяржаўнае беларуска-рускае двухмоўе ў рэспублiцы.

Нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палiтычныя ўмовы, у якiх часта аказвалася беларуская лiтаратурная мова, развiццё на ёй розных жанраў мастацкай, публiцыстычнай, навуковай лiтаратуры не спынялася на працягу XX стагоддзя. Дзякуючы рознабаковай творчасцi майстроў слова, вучоных беларуская мова стала здатнай да таго, каб ствараць на ёй самыя разнастайныя па характары i змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галiновыя энцыклапедыi, слоўнiкi, граматыкi, манаграфii, на ёй iснуе багатая i самабытная мастацкая i публiцыстычная лiтаратура.

2. БІЛІНГВІЗМ. МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ

2.1. СУТНАСЦЬ І АСАБЛІВАСЦІ БІЛІНГВІЗМУ

Праблема моўнага жыцця ў нашай рэспубліцы сёння адносіцца да адной з найбольш актуальных і складаных. Разам з тым гэта праблема існуе не толькі ў нашай краіне, але і ў гісторыі суіснавання іншых народаў, іх культур і моў у шматнацыянальных краінах наогул.

Паводле даных Акадэміі навук Францыі, насельніцтва зямнога шара гаворыць не менш чым на 2796 мовах, якія аб’ядноўваюцца ў 11 вялікіх і каля 50 малых моўных груп, а ўсе, хто гаворыць на гэтых мовах, выкарыстоўваюць ад 7 да 8 тысяч дыялектаў. Нямецкія ж вучоныя сцвярджаюць, што сучасныя народы свету гавораць на мовах, колькасць якіх перавышае 4000, а ўсяго навуцы вядома каля 6000 жывых і мёртвых моў.

Стварэнне моўнай карты свету з кожным днём становіцца справай усё больш цяжкай, бо практычна на Зямлі няма аднамоўных краін і нават буйных гарадоў. Напрыклад, Лондан англійскія вучоныя называюць “лінгвістычным Вавілонам”, бо, паводле звестак міністэрства адукацыі Вялікабрытаніі, у ім гавораць на 147 мовах, хоць, зразумела, найбольш на англійскай. Тлумачыцца

10

Page 11: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

гэта тым, што выхадцы з былых брытанскіх калоній прывезлі з сабой і свае мовы.

Іншым прыкладам можа быць Швейцарыя: краіна такая ёсць, а мовы швейцарскай няма. На захадзе гэтай рэспублікі гавораць па-французску, на поўдні – па-італьянску, а ў большасці кантонаў – па-нямецку, прычым у кожным “нямецкім” кантоне свой дыялект (гл.: Маршэўская, 2003, 210).

Няма, як вядома, і амерыканскай мовы. Дзяржаўнай мовай 16 краін Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі з’яўляецца іспанская мова. Дзве буйнейшыя дзяржавы Новага Свету (Злучаныя Штаты Амерыкі і Бразілія) – англа- і партугаламоўныя. Ні адна з краін Амерыкі не карыстаецца сваёй спрадвечнай мовай. Арабская мова стала мовай рада культурна розных народаў ад Індыйскага да Атлантычнага акіяна. Большасць былых калоній прыняла мову колішніх каланізатараў, а Індыя з яе надзвычай багатай культурай і вялікімі традыцыямі назвала англійскую мову адной з дзяржаўных. Нават у Старым Свеце, у Еўропе рад краін не мае сваёй спрадвечнай мовы. Няма мовы бельгійскай: у Фландрыі гавораць на фламандскай, а ў Валоніі – на французскай мове. У Аўстрыі карыстаюцца нямецкай мовай, у Люксембургу – нямецкай і французскай. Цікавае становішча склалася ў былой шматнацыянальнай Югаславіі, дзе Сербія, Харвація, Боснія, Герцагавіна і Чарнагорыя карыстаюцца адной мовай – сербахарвацкай. З другога боку, не толькі народы Шатландыі, Уэлса, якія ўваходзяць у склад Вялікабрытаніі, але і народ Ірландскай рэспублікі перайшоў на англійскую мову (гл.: Мартынаў, 1989, 13).

Зразумела, што зберажэнне сваёй спрадвечнай мовы і спрадвечнай культуры – факт пазітыўны, але ў рэальнай гісторыі чалавецтва ён хутчэй выключэнне, чым правіла. Народы свету знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва этнасы суседнія, якія часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г.д.).

Не з’яўляецца выключэннем і Рэспубліка Беларусь, таму што яна таксама ўяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам).

Звернемся, аднак, спачатку да азначэння паняцця двухмоўя. Згодна з У.Вайнрайхам, двухмоўе – гэта практыка папераменнага карыстання дзвюма мовамі. В.Д. Бандалетаў дае больш падрабязную характарыстыку двухмоўя. Параўн.: “Білінгвізм (лац. bi- два, lingua- мова) – гэта двухмоўе, г. зн. суіснаванне ў чалавека ці ва ўсяго народа дзвюх моў, звычайна першай – роднай, і другой – набытай”. Калі веданне дзвюх моў уласціва асобным членам соцыуму, то гэта індывідуальны білінгвізм, калі двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы, калектывы, то гаворка ідзе пра калектыўны білінгвізм, калі ж двухмоўе пашырана сярод усіх прадстаўнікоў нацыі, то гэта нацыянальны білінгвізм. Пры нацыянальным білінгвізме ў краіне афіцыйна прызнаюцца дзве дзяржаўныя

11

Page 12: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

мовы (у Беларусі – беларуская і руская, у Фінляндыі – фінская і шведская, у Канадзе – англійская і французская). Калі дзве мовы ўжываюцца ізалявана адна ад другой (напрыклад, на працы – адна мова, дома – другая), то гаворка ідзе пра чысты білінгвізм, калі ж дзве мовы ўжываюцца ўперамешку (залежыць ад камунікатыўнай сітуацыі), то гэта змешаны білінгвізм. Змешаны ў сваю чаргу падзяляецца ў залежнасці ад ступені разумення носьбітам мовы няроднай мовы на рэцэптыўны (чалавек разумее другую мову, але не можа на ёй гаварыць), рэпрадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст) і прадуктыўны (чалавек разумее другую мову, аднаўляе тэкст і самастойна будуе на ёй сказы).

Індывідуальнае двухмоўе не абавязкова абазначае масавае двухмоўе, і, наадварот, нацыянальнае двухмоўе можа існаваць пры індывідуальным аднамоўі. Напрыклад, Швейцарыя – шматмоўная краіна, у якой дзяржаўнымі з’яўляюцца нямецкая, французская, італьянская і рэтараманская мовы. Аднак большасць жыхароў гэтай краіны валодаюць толькі якой-небудзь адной з названых вышэй моў (гл.: Лукашанец, 1989, 18-19).

Двухмоўе – з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным.

Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, з праблемамі пераключэння з аднаго моўнага кода на другі.

Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.

Сацыялінгвістычны аспект грунтуецца на такіх параметрах, як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодання мовамі; набор сацыяльна-функцыянальных кампанентаў моў, якія

выкарыстоўвае двухмоўны індывід (літаратурная мова, дыялект, жаргон і г.д.)

размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня

выкарыстання другой мовы; ацэнка двухмоўнымі індывідамі ўласнага двухмоўя як сацыяльна-

лінгвістычнага феномена.На тэрыторыі Беларусі, як сведчаць шматлікія факты, розныя тыпы

двухмоўя і нават шматмоўя заўсёды былі важнымі элементамі гісторыі беларускага народа. Так, у перыяд Вялікага княства Літоўскага існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе, якое ўзнікла яшчэ ў старажытнарускую эпоху. Значна мацней праяўлялася беларуска-польскае двухмоўе, што працягвалася амаль чатыры стагоддзі. Даволі адчувальным было таксама беларуска-лацінскае двухмоўе, уласцівае пераважна адукаваным колам насельніцтва. Практыкавалася беларуска-татарскае, беларуска-яўрэйскае, беларуска-літоўскае двухмоўе і інш. Што датычыцца беларуска-рускага двухмоўя, то ўмовы для яго зараджэння ўзніклі некалькі пазней, у канцы XVIII

12

Page 13: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

ст., калі пасля далучэння Беларусі да Расіі руская мова стала дзяржаўнай і на яе тэрыторыі (гл.: Булыка, 1989, 4).

Такім чынам, моўная сітуацыя на Беларусі ў пэўныя гістарычныя перыяды характарызавалася як шматмоўная.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах

сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі, украінцамі існуе беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, беларуска-ўкраінскае двухмоўе. Для небеларускага насельніцтва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага, латышска-беларускага і г.д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская. Такое становішча ахарактарызаваў у свой час В. фон Гумбальт, які зазначыў, што “мова народа ёсць яго дух, а дух народа ёсць яго мова, і цяжка ўявіць сабе што-небудзь больш тоеснае”. У мове акумулюецца духоўная энергія народа. Яна з’яўляецца галоўнай адзнакаю і сімвалам нацыі. Мова – генетычны код нацыі, яна яднае мінулае з сучасным, праграмуе будучыню і забяспечвае быццё нацыі ў вечнасці.

2.2. МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ І ЯЕ ВІДЫ

У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – (лац. inter “паміж”, ferens, ierentis “які нясе, пераносіць”) узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне выражаецца ў адхіленнях ад нормаў іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і інш. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы:

- фанетыку (фанетычная інтэрферэнцыя), калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.;

- акцэнтуацыю (акцэнтная інтэрферэнцыя), калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай

13

Page 14: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

мовы: за борт (замест за борт), гліняны (замест гліняны), адзінаццаць (замест адзінаццаць), спіна (замест спіна) і г.д.;

- лексіку (лексічная інтэрферэнцыя), калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу васкрасенне (бел. нядзеля), благадару (дзякуй), ці калі білінгв у рускай мове ўжывае выразы тыпу Сегодня сильная завея (рус. метель);

- словаўтварэнне (словаўтваральная інтэрферэнцыя), калі білінгв ужывае словы, у якіх назіраецца несупадзенне словаўтваральных сродкаў, напрыклад, у рускім маўленні такімі інтэрферэмамі з’яўляюцца безлюдность (рус. безлюдие), атлетичный (атлетический), вишняк (вишенник), по-человечьи (по-человечески); ці ў беларускім маўленні білінгваў вымакшы (бел. вымаклы), ахрыпшы (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць).

- марфалогію (марфалагічная інтэрферэнцыя), калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, білінгв, гаворачы па-руску, можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д.

- сінтаксіс (сінтаксічная інтэрферэнцыя), калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, дочкина сумка замест сумка дочери, сынов костюм замест костюм сына, смеяться с него замест смеяться над ним і г.д.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя (гл.: Куліковіч, 2003, 25).

2.3. СПЕЦЫФІЧНЫЯ РЫСЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАРАЎНАННІ З РУСКАЙ

Ва ўмовах масавага беларуска-рускага білінгвізму вельмі важна вызначыць тыя рысы, якімі характарызуецца беларуская мова ў параўнанні з рускай.

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовыПад марфалагічнай інтэрферэнцыяй разумеюцца факты адхілення ад

граматычных норм роднай мовы.1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду

назоўнікаў з’яўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: бел. дроб, запіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель – мужчынскі род; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака, степь, шинель – жаночы род; бел. настрой, яблык – мужчынскі род; настроение, яблоко – ніякі і г.д.

14

Page 15: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

2. Адзначаюцца памылкі, абумоўленыя двухмоўнай сітуацыяй, у прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі грудзі, дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) – і адзіночнага і множнага ліку; у беларускай мове чарніла – адзіночнага ліку, у рускай мове чернила – множнага ліку.

3. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак –і: зямлі, пожні, у зямлі, на трамваі (рус. земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г],[к],[х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга – кнізе, эканоміка – эканоміцы, эпоха – эпосе (рус. книге, экономике, эпохе).

4. Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам(-ем): са старастам, з дзядзькам, з Колем, з Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак -у(-ю): аб Васілю, дзядзьку, дацэнту.

5. У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -ы, -і: палі, лясы, гарады, азёры, вокны.

6. Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 2-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат – браты, сын – сыны. Параўн. рус.: брат – братья, сын – сыновья.

7. Наяўнасць у назоўніках жаночага і ніякага роду ў Р. склоне множнага ліку канчаткаў -аў(-яў): брытваў, кафедраў, сенажацяў, постацяў, палёў (рус.: бритв, кафедр, полей).

8. Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, вялікі, напісаны, некаторы, самы, шосты (рус.: синий, большой, написанный, некоторый, самый, шестой).

9. Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксаў -эйш(-ейш), -ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше).

10. Непрадуктыўнасць кароткіх формаў прыметнікаў і абмежаванае ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў, адсутнасць зваротных дзеепрыметнікаў. Параўн. бел.: План выкананы, рус.: План выполнен. Рус. “занимающийся”, “изменившийся” ў беларускай мове адпавядае “які займаецца”, “які змяніўся”.

11. У формах мужчынскага і ніякага роду займеннікаў мой, твой, свой, чый у Р. і Д. склонах адзіночнага ліку адсутнічае літара е ў канчатках: майму, твайму, свайму, майго, твайго, свайго.

12. Лічэбнікі паўтара, паўтары нескланяльныя.13. Лічэбнікі два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах: двух –

дзвюх, двум – дзвюм, двума – дзвюма.14. Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму; у рускай мове ён

мае дзве формы – девяносто і девяноста.

15

Page 16: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

15. Чаргаванне заднеязычных г, к з шыпячымі ж, ч пры спражэнні дзеясловаў загаднага ладу: лягу – ляж – ляжце, пяку – пячы – пячыце (рус.: лягу – ляг – лягте, пеку – пеки – пеките).

16. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -учы(-ючы), -ачы(-ячы) ад асноў любога дзеяслова цяперашняга часу: лятаючы, аплочваючы, забягаючы, просячы (рус.: летая, оплачивая, забегая, прося).

2.4. СІНТАКСІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Душою мовы, яе “алгебраю” з’яўляецца граматыка. Яна выяўляе нацыянальны характар мовы, яе своеасаблівасць. Граматыка – гэта сістэма правіл паяднання слоў у маўленні, іх змянення, што абумоўлена патрэбамі гэтага паяднання.

Граматыка, у адрозненні ад іншых раздзелаў мовазнаўства, характарызуецца большай непранікальнасцю для іншамоўных уплываў. Аднак парушэнне граматычнай будовы больш балюча адбіваецца на мове, чым пранікненне ў мову чужаземных слоў.

Сінтаксіс (як раздзел граматыкі) вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання і кіравання. Дапасаванне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. Дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі: школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена.

Прымыканне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным па сэнсе. Прымыкаюць звычайна нязменныя словы і формы –прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітыў: зрабіць сумленна, есці стоячы, уменне працаваць.

Пры кіраванні залежнае слова ўжываецца ў форме пэўнага ўскоснага склону: берагчы лес, сустрэцца з ёю. Кіраванне бывае прыназоўнікавае: убачыцца з сябрам, ісці з лесу і беспрыназоўнікавае: збіраць суніцы, глядзець спектакль.

У падпарадкавальнай сувязі не знаходзяцца і не з’яўляюцца словазлучэннямі:

1) дзейнік і выказнік;2) аднародныя члены сказа;3) службовыя часціны мовы.

Найбольш пашырана і ўстойліва ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях кіравання, для якіх характэрны шэраг спецыфічных рыс. Адзначым некаторыя з іх. 1. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, прабачыць, выбачаць, дараваць – спалучаюцца ў беларускай мове з назоўнікамі давальнага склону: дзякаваць сястры, дараваць сябру, прабачце мне. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам: благодарить сестру, простить товарища, извините меня.

16

Page 17: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

2. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, кпіць, здзекавацца, цешыцца, дзівіцца, глуміцца, рагатаць кіруюць родным склонам з прыназоўнікам “з”: жартаваць з дзіцяці, насміхацца з сяброўкі, а адпаведныя рускія дзеясловы – творным з прыназоўнікам “над”: шутить над ребёнком, смеяться над сестрой.

3. Дзеясловы руху ісці, бегчы, ехаць, плыць, ляцець і інш. і волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “па”: ісці па ваду, паслаць па сястру. Калі названыя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі – назвамі ягад, грыбоў і словамі ягады, грыбы, то гэтыя назоўнікі ўжываюцца таксама ў вінавальным склоне, але з прыназоўнікам “у”: ісці ў суніцы, адправіць у грыбы. У рускай мове ў абодвух выпадках – идти за водой, послать за сестрой, отправить за грибами. У беларускай мове канструкцыі пайсці за вадой, бегчы за сястрой паказваюць не на мэту дзеяння, а на кірунак, напрамак (пайсці за вадой – пайсці па цячэнні ракі, бегчы за сястрой – бегчы ўслед). 4. Дзеясловы са значэннем дзеяння ці стану (хадзіць, лятаць, сустракацца, бачыцца і пад.) кіруюць месным склонам назоўнікаў з прыназоўнікам “па”: хадзіць па вечарах, лятаць па начах, бачыцца па суботах, сустракацца па выхадных. У рускай мове адпаведныя дзеясловы патрабуюць ад залежнага слова давальнага склону з прыназоўнікам “по”: ходить по вечерам, летать по ночам, видеться по субботам, встречаться по выходным. 5. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (гаварыць, шаптаць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца і інш.) звычайна кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам “пра”: гаварыць пра надвор’е, думаць пра вясну, клапаціцца пра бацькоў. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць месным склонам з прыназоўнікам “о(об)”: говорить о погоде, думать о весне, беспокоиться о родителях. 6. У словазлучэннях з галоўным словам – прыметнікам ці прыслоўем у форме вышэйшай ступені параўнання залежнае слова ўжываецца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам “за”: большы за яго, старэйшы за сястру, хутчэй за ўсіх. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: больше его, старше сестры, быстрее всех. 7. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца патрабуюць творнага склону з прыназоўнікам “з”: ажаніўся з Таняю, ажанілі з нялюбай. У рускай мове гэтым словазлучэнням адпавядаюць словазлучэнні з назоўнікамі меснага склону з прыназоўнікам “на”: женился на Тане, женили на нелюбимой. 8. У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напр.: бел. Дом пабудавалі – рус. Дом построен. 9. Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў назоўным склоне множнага ліку: два дакументы, тры пастановы, чатыры банкі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка). 10. Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).

17

Page 18: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

3. ЛЕКСІКАЛОГІЯ

3.1. СЛОВА І ЯГО ЗНАЧЭННЕ

Тэрмiн лексiкалогiя ўзнiк на аснове спалучэння двух элементаў lexis і logos, якiя ў старажытнагрэчаскай мове мелi значэнне “слова” і “вучэнне”. Такiм чынам, лексiкалогiя ў самым шырокiм разуменнi – гэта навука аб словах, аб слоўнiкавым складзе мовы. Слова – гэта фанетычна i граматычна аформленая адзiнка мовы з пэўным значэннем. Кожнае слова мае лексiчнае i граматычнае значэнне.

Лексiчнае значэнне слова – гэта яго суаднесенасць з тымi цi iншымi з’явамi або прадметамi, рэчаiснасцю (тое, што слова абазначае: дом – будынак для жылля, размяшчэння ўстаноў і прадпрыемстваў. (гл.: ТСБМ, Т 2, 189)).

Граматычнае значэнне слова – тыя агульныя значэннi, якiя ўласцiвы розным разрадам слова ў мове i на аснове якiх гэтыя разрады вылучаюцца (дом – назоўнiк, м.р. 1-га скланення, неадушаўлёны).Адрознiваюць прамое i пераноснае лексiчнае значэнне слова. Iснуюць тры спосабы ўзнiкнення пераносных значэнняў (гл.: Сямешка, 1996, 185).

Мал. 2. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова

Назва пераносу Шлях пераносу Прыклады

Метафара

Па форме Іголка (хвойнага дрэва)Іголка (якой шыюць)

Па колеру Залатыя завушніцы – залатыя каласы

Па функцыі Крыло птушкі – крыло самалета

Па месцы знаходжання Галава рыбы – галава клана

Метанімія

Па смежнасці ў прасторы

Цынкавае вядро – разліць вядро

Па сумежнасці ў часе Пераклад кнігі – чытаюць пераклад

Назва матэрыялуНа выраб

Злітак срэбра – есці са срэбра

Назва дзеянняна выраб

Займацца шытвом – на стале ляжыць шытво

Імя ўласнаена выраб

Рудольф Дызель – магутны дызель

18

Page 19: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Сінекдаха

Назва часткіНа цэлае Галава каровы

Статак у 200 галоў

Назва агульнагаНа канкрэтнае

Зброя (прылада да нападу ці абаронцы) – зброя (пісталет)

Родавая назваНа відавую

Дзічка (яблыня) – дзічка (плод яблыні)

Словы бываюць адназначнымі і мнагазначнымі. Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі. Гэта пераважна словы, якія абазначаюць навуковыя і тэхнічныя паняцці, а таксама некаторыя назвы раслін, жывёл, птушак, прадметаў (бульдозер, кісларод, ёлка, алень, аловак і інш.). Большасць слоў беларускай мовы маюць не адно, а некалькі значэнняў, такія словы называюцца мнагазначнымі. празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток.Бялок складанае арганічнае рэчыва. белая, празрыстая абалонка вока. З’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй. У адрозненні ад мнагазначнага слова, у якім паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства, амонімы – словы зусім розныя, якія па тых ці іншых прычынах супалі ў гучанні. У філалагічных слоўніках амонімы падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах і пазначаюцца надрадковай лічбай: кіт1, кіт2; стапа1, стапа2.

Амонімы – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні. Выдзяляюць лексічныя, марфалагічныя і фанетычныя амонімы.

Лексічныя амонімы Поўныя лексічныя амонімы – словы, якія супадаюць у гучанні і напісанні ва ўсіх сваіх граматычных формах. аўсяныя крупы стары густы сасновы лес (бары)аўсянка бор пеўчая птушка хімічны элемент (ліку няма)

Марфалагічная амонімыАмаформы – словы, у якіх супадаюць у вымаўленні і напісанні толькі

асобныя формы (не маюць супадзенняў у пачатковай форме): ляцець – я лячу; поле – калгасныя палі;лячыць – я лячу; палоць – палі агарод.Амаформы – гэта, як правіла, словы розных часцін мовы.

Фанетычныя амонімы

19

Page 20: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Амафоны – гэта словы, якія гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: плод і плот, раман і Раман.

Графічныя амонімыАмографы – гэта словы, якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца ў

вымаўленні месцамі націску: му́ка – мука́, па́даць – пада́ць.

Сінонімы – словы, якія абазначаюць адзін і той жа прадмет, якасць, дзеянне, але пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму.

Група з двух ці больш сінонімаў называецца сінанімічным радам, пры запісе якога на першым месцы ставіцца слова дамінанта (слова, якое шырэй за іншыя выкарыстоўваецца ў мове і больш дакладна выражае агульнае значэнне):

Крэпасць Ісці Мала Цвярдыня Бастыён Цытадэль

Крочыць Маршыраваць Цягнуцца Плесціся

Нямнога Троху

У некаторых сінанімічных радах могуць аб’ядноўвацца словы розных часцін мовы (мала, жменя (гароху)).Калі слова з’яўляецца мнагазначным, то яно можа ўваходзіць у розныя сінанімічныя рады:

Прыняць – залічыць на першы курс.Прыняць – сустрэць гасцей.Ціхі чалавек – спакойны, смірны.Ціхі чалавек – слабы, нячутны.

Некаторыя рады сінанімічных слоў складаюцца са слоў і спалучэнняў слоў:Драмаць – кляваць носам.Мала – як кот наплакаў.

Сінонімы ўзніклі пры абазначэнні аднаго і таго ж прадмета з’явы, прыметы, паняцця. Выкарыстоўваюцца:

а) агульнаўжывальныя і дыялектныя словы:падасінавік – асавікавадзень – здрок

б) агульнаўжывальныя і прастамоўныя:валасы – кудлыбарабаншчык – бубнач

в) словы сучаснай мовы і ўстарэлыя словы:канікулы – вакацыілоб – чало

г) спрадвечнабеларускія і запазычаныя словы:прыстаўка – прэфікс змена – эвалюцыяадлегласць – дыстанцыя важны – актуальны.

Сінонімы бываюць:а) семантычныя – якія адрозніваюцца сэнсавым адценнем:

20

Page 21: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

вялікі – агромісты – гіганцкіб) стылістычныя – адрозніваюцца рознай стылістычнай афарбоўкай

(выкарыстоўваюцца ў розных стылях):маланка – бліскаўкабегемот – гіпапатам.

Кантэкстуальныя – словы, якія з’яўляюцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце:

1. Раптам адтуль упаў мне ў вочы нясцерпны яркі сноп святла.2. Зноў ляціць угору святло майго ліхтарыка.3. І зноў адтуль, у адказ, меч святла.

Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем:- рознакарэнныя (добры – дрэнны, халодны - гарачы);- аднакарэнныя (закрыць – адкрыць, прывязаць - адвязаць).

Прыстаўкі не-, без-, анты-, контр- надаюць слову супрацьлеглае значэнне:добры – нядобры ціхі голас – гучны голасрадасны – бязрадасны ціхая вуліца – шумная вуліцадэмакрат – антыдэмакрат ціхі ход – хуткі ходнаступленне – контрнаступленне

гарачы чай – халодны чай цёмны чалавек – адукаваны чалавек гарачы прыём – халодны прыём цёмныя валасы – светлыя валасы

цёмная справа – чыстая справа

Прыёмы выкарыстання антонімаў наступныя:Антытэза – ярка выражанае супастаўленне кантрастных з’яў, паняццяў,

вобразаў (Песня, любоў і нянавісць, будзьце заўсёды са мной. Стук радасны ў грудзях не змоўк, жыццё і плача і смяецца.).

Аксюмаран – наўмыснае спалучэнне слоў, якія выражаюць процілеглыя, лагічна несумяшчальныя паняцці (салодкі сум, цёплы халадок, гарачы снег, страшная прыгажосць).

Паронімы – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным значэннем (аператыўны і аперацыйны, атамнік і атамшчык, вытворны і вытворчы).Паронімамі бываюць: назоўнікі (нявеста - нявестка);

прыметнікі (ласкавы - ласкальны); дзеясловы (чырванець - чырваніць).

Паранімічнымі парамі выступаюць спрадвечна беларускія словы (сыты- сытны) і запазычаныя (абанент – абанемент,эфектны - эфектыўны).Словы-паронімы адрозніваюцца паміж сабою прыстаўкамі (павіннасць – правіннасць, надзвычайна – незвычайны ), або суфіксамі (слоўны – слоўнікавы, малаважны – малаважкі).

3.2. ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ

21

Page 22: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Лексіка беларускай мовы развівалася і ўзбагачалася на працягу многіх стагоддзяў. Паводле паходжання яна падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская і лексіка іншамоўнага паходжання (гл.: Мал. 3.).

Мал. 3. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Лексіка іншамоўнагапаходжання

Іншамоўная лексіка

Украпванні

Агульнаславянскія словы сустракаюцца ва ўсіх славянскіх мовах (напрыклад: усходнеславянскіх (беларускай, рускай, украінскай), паўднёваславянскіх (балгарскай, славенскай), заходнеславянскіх (польскай, чэшскай)).

Гэта назвы асоб: маці, сын, сястра, брат, дзед; частак цела: глотка, калена, валасы; свойскіх жывёл: авечка, бык, карова, кабан, кабыла, конь, каза; дзікіх звяроў: воўк, ліса, заяц; птушак: бусел, галка, варона; прадметаў: калода, валун, жэрдка, вулей; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку: кабат (безрукаўка),

22

Лексіка паводле паходжання

Экзатызмы

Варварызмы

Спрадвечна беларуская лексіка

Запазы-чаная лексіка

Агульна-славянскія словы

Усходне-славянскія словы

Уласна-беларускія словы

Са славян-скіх моў

З неславян-скіх моў

Page 23: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

кашуля; адцягненых паняццяў і з’яў прыроды: заўтра, імгла, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць.

Агульнаўсходнеславянскія словы – з’яўляюцца здабыткам трох блізкароднасных моў: беларускай, рускай, украінскай: валачобнік, вяроўка, блёкат, бугор, засень, бязь, вулка, загана і інш.

Уласнабеларускія словы – складаюць самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы: вадзянік, ільнішча, каліва, чарніцы, векапомны, красамоўства, спаконвечны і інш. Усе словы, якія беларуская мова захавала з перыяду агульнаславянскага, агульнаўсходнеславянскага адзінства, а таксама ўласнабеларускія, называюцца спрадвечна беларускімі, бо карысталіся імі носьбіты беларускай мовы здаўна – спрадвеку. Акрэсліць час узнікнення спрадвечна беларускіх слоў, выявіць іх сувязі з блізкародаснымі мовамі дапамагаюць слоўнікі(“Этымалагічны слоўнік беларускай мовы”, “Гістарычны слоўнік беларускай мовы”.

Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў:са славянскіх моў: - русізмы: аплот, аказаць, бальшавік, дзекабрыст, саратнік і інш.; - украінізмы: боршч, журыцца, чупрына і інш.з неславянскіх моў: грэцызмы: акіян, этап, эпоха; лацінізмы: акварыум, агітатар; германізмы: штык, шпіль; галіцызмы: суфлёр, пляж, сурвэтка і інш.

Экзатызмы – словы і выразы, якія запазычаны з малавядомых моў, звычайна неіндаеўрапейскіх, і ўжываюцца для надання мове асобага каларыту (цюркізмы, арык, кішлак, джыгіт) (Сцепанчук, 2002, 13).

Украпванні – гэта словы ці цэлыя выразы з якой-небудзь мовы, што захоўваюць сваю іншамоўную форму без усялякага змянення або транслітарыравана (warum? – з нямецкай – чаму?; white witch – з англійскай – белая ведзьма) (Сцепанчук, 2002, 13-14).

Варварызмы – іншамоўныя словы ці выразы, якія ў выніку афектацыі атрымоўваюць больш ці менш рэгулярнае ўжыванне ў мове – рэцэптары, але не засвойваюцца ў ёй да канца, часцей за ўсё ў сувязі з цяжкасцямі граматычнага засваення (сэ ля ві – з французскай – такое жыццё; о’кэй – з англійскай – усё добра, Dum spiro, spero – з лацінскай – пакуль дыхаю, спадзяюся) (Сцепанчук, 2002, 14).

Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя:1) наяўнасць у слове ф: фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф′я;2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей;3) спалучэнні ге,ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген;4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, капюшон, камюніке, фюзеляж;5) спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш;

23

Page 24: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

6) цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнт, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр;7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр;8) суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, сацыяліст, капіраваць.

Лінгвістычнае запазычанне заўсёды было нармальнай функцыяй лінгвістычнага жыцця любой мовы. Гэта даволі працяглы моўны працэс, вынікам якога з’яўляецца паступовае засваенне слоў і структурных элементаў адной мовы іншай. Апраўданае выкарыстанне слоў іншамоўнага паходжання, правільнае іх асваенне не толькі не парушае нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, але і ўзбагачае яе лексічную сістэму.

3.3. ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ СФЕРЫ ЎЖЫВАННЯ

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку (пашыраную ва ўсіх без выключэння сферах грамадскага жыцця) і лексіку абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей). Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка (наменклатура, прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная лексіка і аргатычная (гл.: Мал. 4.).

Мал. 4. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Лексіка паводле сферы ўжывання

Спецыяльная лексіка

Дыялектная лексіка

24

Агульнаўжывальныя словы

Словы абмежаванага ўжывання

Жаргонная лексіка

Аргатычная лексіка

ТэрміныНамен-клатура Прафе-

сіяналізмы

Page 25: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Наменклатура – гэта сукупнасць уласных імёнаў і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб’ектам навукі і тэхнікі (лазер “Дыполь”, Стрымер-499, супер-камп’ютэр “Скіф” ). Прафесіяналізмы – гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў і інш., напрыклад: бучы, таптухі, кашалі, крыгі – назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра – у будаўнікоў і г.д.). Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік. Тэрміны (лац. terminus – мяжа) – словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус – у матэматыцы, марфема, прыслоўе – у мовазнаўстве і г.д.). Дыялектызмы – гэта словы, якія бытуюць у пэўных гаворках на пэўнай тэрыторыі і не ўваходзяць у склад літаратурнай мовы (картопля – бульба, тавар – карова на Палессі і г.д.). Жарганізмы (фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта сукупнасць слоў, зразумелых вузкаму колу людзей, аб’яднаных пэўнымі інтарэсамі (“дзед” – салдат апошняга году службы, “хвост” па лабах, атрымаць “пару” у студэнтаў і г.д.).

Аргатызмы (франц. argot. – замкнуты, нядзейны) – спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых людзей, адна з разнавіднасцей жаргоннай лексікі, умоўная, тайная мова, характарызуецца вузкаспецыяльнай накіраванасцю, штучнасцю і засакрэчанасцю (чуха – хачу, шывар – тавар, бан – вакзал).

У Расіі і ў Беларусі аргатычная лексіка пачала складвацца ў другой палавіне ХІХ ст.

3.4. АКТЫЎНАЯ І ПАСІЎНАЯ ЛЕКСІКА

Паводле ступені ўжывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную (гл.: Мал. 5.).

Большасць слоў беларускай мовы адносіцца да актыўнай лексікі. Гэта словы агульнавядомыя і шырокаўжывальныя. Пасіўную лексіку складаюць словы, якія носьбіты мовы ўжываюць рэдка. Гэтыя лексемы маюць адценне ўстарэласці або навізны.

25

Page 26: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Мал. 5. Актыўная і пасіўная лексіка беларускай мовы

26

Актыўная лексіка Пасіўная лексіка

Да яе адносяцца агульназразумелыя, шырокаўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і пісьмовай форме мовы.Такіх слоў у бел. мове большасць:маці, брат, чалавек, час, хлеб і інш.

Гэта словы, якія маюць адценне ўстарэласці або навізны. Звязана гэта з пэўнымі працэсамі ў грамадстве, развіццём навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва (біёніка, акрыл, аэраплан).

Устарэлыя словы(харчразвёрстка, стаханавец)

Неалагізмы(прыватызацыя, нанатэхналогія)

Аўтарскія

індывідуальна- аўтарскія неалагізмы(Плыўна-думны Нёман; На дварэ раптоўна заістужы-ла).

Архаізмы Гістарызмы

устарэлыя словы, якім прыйшлі на змену сучасныя:іспыты (экза-мены), перст (па-ец), каліта (сум-ка), (ужываюцца яшчэ ў мастацкіх тэкстах).

словы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку , сталі “гісторыяй”:ураднік, лучына, фальварак.

Лексіка сучаснай беларускай мовы

касмадром, касманаўт

Page 27: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

3.5. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ЛЕКСІКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Моўны стыль (грэч. ŝtylos – прылада для пісьма ў старажытных грэкаў) – разнавіднасць літаратурнай мовы, сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад мэт і зместу выказвання. Асаблівасці таго ці іншага стылю, яго адметныя рысы вызначаюцца складам лексікі, характарам сказаў і граматычнымі формамі слоў. З улікам гэтага лексіка размяркоўваецца па стылістычных разрадах (гл.: Мал. 6.).

Мал. 6. Стылістычныя раэрады лексікі беларускай мовы

27

Лексіка сучаснай беларускай мовы

Page 28: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй (ад лац. terminus- мяжа, граніца+грэч. logia- слова, вучэнне) – 1) сістэма тэрмінаў пэўнай галіны ведаў, мастацтва, вытворчасці (напрыклад, лінгвістычная тэрміналогія, матэматычная тэрміналогія), а таксама ўся сукупнасць тэрмінаў той ці іншай мовы. – 2) раздзел лексікалогіі, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.

Існуе літаратуразнаўчая тэрміналогія, лінгвістычная, тэхнічная, медыцынская, матэматычная, філасофская, хімічная, астранамічная і г.д. Усе гэтыя словы складаюць тэрміналагічную лексіку.

28

Кніжная –выкарыстоўваецца ў навуковым, афіцыйна-справавым, публіцыстычным стылях(вета, табу, паэт)

Нейтральная (міжстылёвая) – у любым функцыяналь-ным стылі (забарона, няма, разнавіднасць)

Публіцыстычная –грамадска-публістычная тэрміналогія, газетна-публістычн.(суверэнітэт, прыватызацыя)

Уласна гутарковая –(балбатун,сцяміць)

Прастамоўная –перадаюць адмоўныя характарыстыкі, маюць экспрэсіўную афарбоўку

(падліза, жмінда)

Афіцыйна-справавая –грамадска-палітычныя, прафесійная тэрміналогія, афіцыйна-справавая лексіка, адсутнасць эмацыянальных слоў(парадак дня, ратыфікацыя)

Мастацка-паэтычная лексіка

Навуковая –навуковыя і тэхнічныя тэрміны, абстрактныя словы (інтэграл, мікрапрацэсар)

Гутарковая – пры неафіцыйных моўных зносінах, дыялектныя, спецыяльныя і жаргон.словы(кацуба, файл, пара (адзнака))

Page 29: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Звычайна тэрмін з’яўляецца адзінай назвай паняцця. Ён адрозніваецца ад іншых слоў тым, што павінен быць адназначным у межах пэўнай тэрміналогіі.

4. ЛЕКСІКАГРАФІЯ

Лексікаграфія (грэч. lexikos- які датычыць слова і grapho- пішу) раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай складання слоўнікаў.

У развіцці слоўнікавай справы на Беларусі вучоныя вылучаюць тры перыяды: даслоўнікавы, ранні слоўнікавы і перыяд развітой лексікаграфіі.

У даслоўнікавы перыяд (XIII – XV стст.) працамі, блізкімі да лексікаграфічных, былі гласарыі, або словапаказальнікі, – вытлумачэнні асобных “цяжкіх” слоў старажытнага тэксту, якія выносіліся на палі рукапісу. Вядомы рускі гласарый, датаваны 1282 годам, які апісваў 174 старажытнарускія, грэчаскія і старажытнаславянскія словы.

Другі перыяд пачынаецца тады, калі глосы дзеля зручнасці збіраюць у спецыяльныя рукапісныя зборнікі (гласарыі), якія называліся ў той час лексіконамі. Самыя раннія слоўнікі ўсходніх славян – старабеларускія і стараўкраінскія працы – гэта “Лексіс” Л. Зізанія (1596) і “Лексіконъ” П. Бярынды (1627). Яны мелі перакладны характар.

Са станаўленнем нацыянальнай літаратурнай мовы пачынаецца перыяд развітой беларускай лексікаграфіі. Сучасная слоўнікавая справа падзяляецца на тэарэтычную і практычную лексікаграфію, размежаванне якой адбылося яшчэ ў ХІХ ст., калі з’явіліся першыя рэцэнзіі і гісторыка-тэарэтычныя работы пра слоўнікі Л. Зізанія, П. Бярынды.

Усе слоўнікі падзяляюцца на энцыклапедычныя і лінгвістычныя. У энцыклапедычных (грэч. encyclopedia – кола ведаў) слоўніках (энцыклапедыях) даюцца навуковыя звесткі пра гісторыю, прыроду, насельніцтва, выдатных дзеячаў, эканоміку, навуку, асвету, культуру, мастацтва, літаратуру, змяшчаюцца каляровыя і чорна-белыя фотаздымкі, малюнкі, рэпрадукцыі, карты, схемы. У энцыклапедыях апісваюцца прадметы, з'явы, якія абазначаюцца словамі; гэта звычайна назоўнікі (агульныя і ўласныя, часткова тэрміны). Энцыклапедыі як слоўнікі даведачнага характару бываюць аднатомныя і шматтомныя, словы ў іх размяшчаюцца ў алфавітным ці тэматычным парадку, напрыклад «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» ў 12-ці тамах (скарочана БелСЭ, 1969—1975), «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (1978—1981) у 5-ці тамах (КЭ БССР), «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (1983—1986) у 5-ці тамах, «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (1984—1987) у 5-ці тамах, «Этнаграфія Беларусі» (1989); выдадзены персанальныя энцыклапедычныя даведнікі «Янка Купала» (1986) і «Францыск Скарына і яго час» (1988) і інш.

Л і н г в і ст ы ч н ы я (лац. lingua – мова) слоўнікі апісваюць значэнні слоў, іх ужыванне, напісанне, вымаўленне, утварэнне, паходжанне. Тут усе словы падаюцца ў алфавітным парадку, пры іх ёсць граматычныя і стылістычныя паметы. Каб паказаць адрозненне лінгвістычных слоўнікаў ад энцыклапедычных, параўнаем слоўнікавыя артыкулы на тое самае слова з

29

Page 30: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

БелСЭ (т. 2) і школьнага «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы».Лінгвістычныя слоўнікі бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя.Двухмоўныя і шматмоўныя лічацца перакладнымі слоўнікамі, бо ў іх словы адной мовы тлумачацца, перакладваюцца словамі іншай мовы ці іншых моў. Цяпер для перакладу выкарыстоўваюцца акадэмічныя “Руска-беларускі слоўнік” у 2-х тамах, скарочана РБС (2-е выд., 1982) , “Беларуска-рускі слоўнік” у 2-х тамах, скарочана БРС (2-е выд.,1988-1989) , “Падручны польска-беларускі слоўнік”, скарочана ППБС (Варшава, 1962), “Украінска-беларускі слоўнік” В.П. Лемцюговай, скарочана УБС (1980), “Англа-беларуска-рускі слоўнік” , скарочана АБРС (1989) , “Нямецка-беларуска-рускі слоўнік”, скарочана НБРС (1988), а таксама школьныя “Белорусско-русский словарь” для сярэдняй школы (3-е выд., 1991) і “Русско-белорусский словарь” для сярэдняй школы (1990) С.М. Грабчыкава і інш.

У аднамоўных слоўніках падаюцца або растлумачваюцца словы адной мовы словамі той самай мовы. Сярод аднамоўных слоўнікаў вылучаюцца тлумачальныя, дыялектныя, гістарычныя, этымалагічныя, тэрміналагічныя, фразелагічныя, арфаграфічныя, марфемныя, анамастычныя, слоўнікі сінонімаў, слоўнікі мовы пісьменнікаў і інш.

У тлумачальных слоўніках раскрываюцца значэнні слоў шляхам кароткага апісання або з дапамогай сінонімаў, прыводзяцца ілюстрацыйныя прыклады (словазлучэнні або сказы ) у кантэксце. Акрамя гэтага, у тлумачальных слоўніках адначасова ўказваюцца месца націску ў слове, яго граматычныя ўласцівасці, асаблівасці правапісу, стылістычная прыналежнасць, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні, а часам і паходжанне запазычанага слова, як, напрыклад, у акадэмічным пяцітомным “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” пад рэдакцыяй К.Крапівы (1977-1983) і “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” для сярэдняй школы А.Я.Баханькова, І.М.Гайдукевіча, П.П.Шубы (4-е выд., 1990).

Як разнавіднасць тлумачальных слоўнікаў дыялектныя (абласныя) слоўнікі змяшчаюць і растлумачваюць дыялектную лексіку, запісаную ў пэўнай гаворцы, у якой-небудзь мясцовасці Беларусі ці яе паграніччы. Ужо надрукавана каля дваццаці беларускіх дыялектных слоўнікаў.

Гістарычныя слоўнікі тлумачаць лексіку мінулых эпох, напрыклад, “Гістарычны слоўнік беларускай мовы” (вып. 1-11, А-3, 1982-1990…). Этымалагічныя слоўнікі вызначаюць паходжанне слоў, іх пачатковае значэнне і наступныя змены, напрыклад, “Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (т. 1-7.... А-М, 1978-1991...). У тэрміналагічных слоўніках тлумачацца тэрміны з пэўных галін навукі і тэхнікі (“Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў” А. Юрэвіча (1962), “Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік” А. А. Макарэвіча (2-е выд., 1969), “Слоўнік эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы” М. П. Пазнякова (1988), “Тэрміны, імёны, даты. Школьны гістарычны слоўнік “ Ю. М. Суворава (1971).

У фразеалагічных слоўніках тлумачыцца сэнс фразеалагізмаў і іх варыянтаў, прыводзяцца ілюстрацыйныя прыклады (цытаты), часам даецца стылістычная афарбоўка і паходжанне (“Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй

30

Page 31: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

школы”Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага (1973) і “Этымалагічны слоўнік для фразеалагізмаў” І. Я. Лепешава (1981).

У арфаграфічных і арфаэпічных слоўніках даецца правільнае напісанне і вымаўленне слоў (“Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне” (1987), “Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы” (6-е выд., 1990) М. П. Лобана і М. Р. Судніка.

Марфемныя слоўнікі дапамагаюць правільна дзяліць словы на часткі (марфемы) (гл. “Марфемны слоўнік беларускай мовы” А. Бардовіча і Л. Шакуна (2-е выд., 1989).

У слоўніках сінонімаў сабраны сінонімы і блізказначныя словы ў сінанімічныя рады, якія размяшчаюцца ў алфавітным парадку паводле пачатковых літар дамінантаў (асноўных, загалоўных слоў). У 1976 г. выйшаў з друку “Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў” М. К. Клышкі. Некаторыя сінонімы маюць стылістычныя паметы. Ужыванне кожнага сіноніма з сінанімічнага рада суправаджаецца ілюстрацыйным прыкладам у сказе з мастацкай літаратуры, фальклору. У канцы слоўнік мае індэкс (алфавітны пералік) усіх слоў сінанімічных радоў, які дапамагае лягчэй і хутчэй знайсці і падабраць патрэбны сінонім.

Слоўнікі паронімаў і амонімаў дапамагаюць правільна ўжываць і не блытаць словы з блізкім або аднолькавым гучаннем і розным значэннем як беларускай, так і рускай мовах (“Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў” (1977) і “Межъязыковые омонимы и паронимы” (1980) С. М. Грабчыкава, “Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы” (1987) Г. У. Арашонкавай і В. П. Лемцюговай).

Анамастычныя слоўнікі фіксіруюць уласныя імёны, геаграфічныя назвы (“Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа”(1990) Г. У. Арашонкавай, В. А. Бабковай, М. В. Бірылай і інш.). Яны бываюць антрапанімічныя і тапанімічныя. У антрапанімічных слоўніках рэгіструюцца або тлумачацца ўласныя імёны асоб, напрыклад “Слоўнік асабовых імён” М. Судніка (1965), “Беларуская антрапанімія” М. В. Бірылы (ч. 1-3, 1906-1981). У тапанімічных рэгіструюцца ўласныя геаграфічныя назвы або тлумачыцца іх паходжанне (“Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці” (1977) і “Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці”(1980), “Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці”(1981), “Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці” (1983), “Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці”(1986) Я. Н. Рапановіча, ”Чаму так названа” (1969) і “Краткий топонимический словарь Белоруссии” (1974) В. А. Жучкевіча і інш.).

Асноўныя тыпы слоўнікаў беларускай мовы можна паказаць у выглядзе схемы (гл.: Мал. 7.) (гл.: Грыгор’ева, 1998, 104-108).

У тэрміналагічных слоўніках сістэматызуюцца і тлумачацца спецыяльныя тэрміны розных галін навукі і тэхнікі:1.Руска-беларускі фізічны слоўнік (А.М. Каладзінскі, Д.М. Карацінская, П.У.Сцяцко; Пад рэдакцыяй Л.М. Ківача. – Гродна: ГрДУ, 1999. – 498с.).2.Русско-белорусский математический словарь (Под редакцией Я.В.Радыно. – Минск:Высшая школа, 1993. – 239с.).

31

Page 32: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

3.Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов. (Под редакцией Н.Н. Костюковича. – Минск; БелЭН, 1995. – 512с.).4.Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ (Сухая Т., Еўдакімава Р., Траццякевіч В., Гузень Н., – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. - 183с.) і іншыя.

32

Page 33: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

33

Энцыклапедычныя(раскрываюць змест не слоў, а названых

імі паняццяў)

Лінгвістычныя(аб’ектам вытлумачэння выступае слова)

Універсальныя энцыклапедыі

Галіновыя энцыклапедыі

Бел СЭ

КЭ БССР

Гістарычная энцыклапедыя

Геаграфія Беларусі

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі

Энцыклапедыя прыроды Беларусі і

інш.

Аднамоўныя Двух- і трохмоўныя(перакладныя)

БРС

РБС

ПБС

УБС

АБРС

НБРС і інш.

Тлумачальныя

Дыялектныя

Гістарычныя

Этымалагічныя

Тэрміналагічныя

Арфаграфічныя

Марфемныя

Слоўнікі эпітэтаў

Слоўнікі сінонімаў

Слоўнікі амонімаў і паронімаў

Анамастычныя

Фразеалагічныя і інш.

Мал. 7. Тыпы слоўнікаўСлоўнікі

Этнаграфія Беларусі

Page 34: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

5. ЛЕКСІЧНЫ СКЛАД НАВУКОВАГА СТЫЛЮ.СПЕЦЫФІКА ЎЖЫВАННЯ ТЭРМІНАЛАГІЧНАЙ ЛЕКСІКІ

5.1. З ГІСТОРЫІ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ

Фарміраванне беларускай тэрміналогіі адбывалася непасрэдна ў працэсе развіцця пэўных галін навукі і ўласна тэрміналагічнай работы.

У ХІV – XVI стст., калі беларуская мова мела статус дзяржаўнай у ВКЛ, найбольш развітымі тэрміналагічнымі сістэмамі былі грамадска-палітычная, юрыдычная, сельска-гаспадарчая, прамысловая, гандлёвая, ваенная, філалагічная. Ролю тэрміналагічных слоўнікаў у гэты час часткова выконвалі глосы, якія змяшчаліся на палях ці паміж радкамі рукапісу або друкаванага выдання, часткова слоўнікі Л. Зізанія (“Лексіс”, 1596 г.) і П. Бярынды (“Лексікон”, 1624). Аднак спецыяльных тэрміналагічных слоўнікаў не было.

Забарона беларускай мовы ў значнай ступені разарвала пісьмовую традыцыю, адмоўна сказалася на пераемнасці ў тэрміналогіі.

Беларуская навуковая тэрміналогія пачала фарміравацца ў самым пачатку ХХ стагоддзя, калі адрадзілася кнігадрукаванне, з’явіліся кнігі, газеты, навуковыя і навукова-папулярныя брашуры на беларускай мове.

У лютым 1921 г. пачала працу Навукова-тэрміналагічная камісія, у склад якой уваходзілі тры секцыі: гуманітарных, прыродазнаўчых і матэматычных навук. Камісія павінна была апрацаваць беларускую тэрміналогію па ўсіх галінах ведаў у аб’ёме сярэдняй школы. За час працы камісіі было створана і прапанавана для ўжывання каля 2500 слоў-тэрмінаў, якія друкаваліся на старонках “Весніка Народнага камісарыята асветы ССРБ” у 1921-1922 гг., а ў стане распрацоўкі знаходзіліся яшчэ 4184 тэрміналагічныя найменні. Аднак у працэсе такой дзейнасці высветлілася, што праца камісіі не адпавядае моўнай практыцы і для стварэння беларускай тэрміналогіі патрэбны былі іншыя маштабы, якія б ахапілі ўсю тэрміналагічную лексіку. Таму 30 студзеня 1922 г. быў заснаваны Інстытут беларускай культуры. У выніку тэрміналагічнай працы ў перыяд з 1922 па 1930 гг. было апублікавана больш за 30 тэрміналагічных слоўнікаў па розных галінах навукі.

Галоўным прынцыпам працы камісіі было ўвядзенне слоў, якія бытавалі ў жывой народнай мове. Так, у сферу навукі былі ўведзены агульнаўжывальныя словы бялок, сцябло, , ланцуг, ціск, сіла ды іншыя, якія страчвалі сваю бытавую выразнасць, набывалі строга акрэсленае спецыяльнае значэнне.

Другі напрамак – стварэнне неалагізмаў згодна законаў беларускай мовы. Ва ўжытак уводзіліся калькі з рускай мовы: азначэнне, вочка, суквецце. Узмацненне пурыстычных тэндэнцый прывяло да таго, што часам неалагізмы пачалі стварацца без уліку пашырэння таго ці іншага слова ў мове, толькі каб пазбавіцца чужых слоў: замест гібрыд – мяшанец, пейзаж – краеабраз, песіміст – смутнаглядзец, пралетарый – бабыль, прафесійны – умецкі, фокус – вогнішча і пад. У пэўнай ступені штучнымі былі наватворныя пустаслоўе (дыялектыка), вызыск (эксплуатацыя), пашыршчык (прапагандыст), споказ

34

Page 35: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

(дэманстрацыя), пераносня (метафара), кантаслуп (прызма), старчак (перпендыкуляр) і пад. Іншамоўныя тэрміны ўжываліся вельмі рэдка і, як правіла, у выпадках, калі ў народнай мове не было адпаведнага беларускага тэрміна.

Значная праца па стварэнні беларускай навуковай тэрміналогіі вялася не толькі тэрміналагічнай камісіяй. У 1923-1927 гг. былі выдадзены наступныя тэрміналагічныям слоўнікі: “Слоўнік геаметрычных і трыганаметрычных тэрмінаў і сказаў” К. Душ-Душэўскага і В. Ластоўскага, “Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік” Зоські Верас, “Спіс назваў птушак і некаторых рыб” А.В. Фядзюшына ды інш.

У 1929 г. быў створаны Інстытут мовазнаўства АН БССР, які распачаў работу па ўкладанні больш вузкіх тэрміналагічных слоўнікаў. У 1932 г. выйшаў з друку першы выпуск “Слоўніка тэхнічнай тэрміналогіі” А. Гурло, у 1933 г. – “Ваенны руска-беларускі слоўнік”.

Аднак у 30-40-я гады праца па стварэнні беларускай тэрміналогіі амаль спынілася. І пасля вайны не было агульнага цэнтра па распрацоўцы і ўпарадкаванні тэрміналагічнай лексікі. Значную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі слоўнік” (1953 г.), “Беларуска-рускі слоўнік” (1962), “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (1977-1984) і некаторыя іншыя.

Аднак шэраг задач па-ранейшаму заставаўся не вырашаным. У прыватнасці, вывучэнне практыкі ўжывання тэрмінаў у навуковых тэкстах і выданне слоўнікаў, папаўненне паняційна-тэрміналагічнага фонду, прывядзенне яго ў адпаведнасць з узроўнем развіцця сучаснай навукі. Для вырашэння гэтых задач у 1980 г. была створана Рэспубліканская тэрміналагічная камісія, якая складаецца з прэзідыума і дзевяці секцый (грамадазнаўчай, навукова-тэхнічнай, фізічнай і матэматычнай, хімічнай, біялагічнай, сельскагаспадарчай, геалагічнай і геаграфічнай, медыцынскай і фізіялагічнай, секцыі па архітэктуры і будаўніцтве). З 1989 г. працуе Тэрміналагічная камісія ТБМ імя Ф. Скарыны. (Азарка, 2004, 40).

З прычыны значнага перыяду заняпаду ў развіцці нацыянальнай мовы беларуская навуковая тэрміналогія і на сённяшні дзень знаходзіцца на стадыі фарміравання. Да ліку адносна ўпарадкаваных тэрміналагічных сістэм можна аднесці гістарычную, грамадска-палітычную, сельскагаспадарчую, лінгвістычную, літаратуразнаўчую і інш. Значна менш распрацаваныя матэматычная, фізічная, тэхнічная, біялагічная і інш. У сувязі з уплывам рускай мовы і неканчатковай упарадкаванасцю многіх тэрмінасістэм у сучаснай беларускай навуковай тэрміналогіі асабліва распаўсюджана сінанімія (назапашванне – накапленне, аналізаваць – разглядаць, пытанне – праблема) і словаўтваральная варыянтнасць тэрмінаў (дзеліва – дзялімае, нармуючы – нармавальны, блокавы – блочны).

35

Page 36: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

5.2. ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА

Хуткасны прагрэс навукі і тэхнікі прыводзіць да ўзнікнення новых аб’ектаў, паняццяў, з’яў, што непасрэдным чынам знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўзбагачэнні спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі.

Да спецыяльнай лексікі адносяць наменклатуру, прафесіяналізмы і тэрміны (гл. мал. 4).

Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Кожная галіна навукі, тэхнікі, культуры мае сваю тэрмінасістэму. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая, фізіка-матэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Спецыфічныя рысы тэрмінаў

1. Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г. зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.

2. Стылістычная нейтральнасць.3. Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове

вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: рукаў (ракі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металург.) і пад.

4. Адназначнасць, г. зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі (напрыклад, словаўтварэнне – ‘працэс утварэння новых слоў’ і ‘раздзел мовазнаўства, які вывучае марфемную структуру і спосабы ўтварэння слоў’, абзац – ‘адступленне ўправа ў пачатку радка’ і частка тэксту паміж такімі адступленнямі).

5. Сістэмнасць, г. зн., што кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна – страта тэрмінам спецыяльнага значэння: рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне, амплітуда, раман і пад. Напрыклад, адназначнасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз іх прыналежнасць адпаведнай тэрміналагічнай сістэме. Параўнайце: слова эліпс у мовазнаўстве – ‘пропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту’, а эліпс у матэматыцы – ‘разамкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак застаецца пастаяннай’.

У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя адносіны, а таксама мець лексічныя дублеты або варыянты. Узнікненне

36

Page 37: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

тэрмінаў-варыянтаў і тэрмінаў-сінонімаў у беларускай мове тлумачыцца нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм, абмежаванасцю ўжыванння беларускамоўных тэрмінаў і стыхійнасцю моўных кантактаў.

У выніку можна выдзеліць некалькі груп такіх тэрмінаў-сінонімаў:– два іншамоўныя тэрміны: гавань – порт, відэатэрмінал – дысплей,

кадзіраванне – шыфраванне, камкордэр – відэакамера і інш.;– іншамоўны і ўласны тэрмін: квазістатычны працэс – раўнавагавы

працэс, імпульс – колькасць руху, полісемія – мнагазначнасць і інш.;– поўны тэрмін і скарочаны, аднаслоўны: намінальная цана – намінал,

крыптаграфічны дакумент – крыптаграма, заработная плата – зарплата і інш.

У тэрміналагічных сістэмах тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці, што дазваляе вылучыць тэрміны-антонімы. Сустракаюцца тэрміны-антонімы практычна ў кожнай галіне навуковай дзейнасці і паводле спосабу ўтварэння падзяляюцца на лексічныя (розныя лексемы з супрацьлеглым значэннем) ― актыў – пасіў, бедная руда – багатая руда, дэ-юрэ – дэ-факта, лізіс – крызіс і інш.; словаўтваральныя (з антанімічнымі часткамі слоў – запазычанымі ці ўласнабеларускімі асновамі і прэфіксамі) ― інтэрпаляцыя – экстрапаляцыя, баланс – дэбаланс, гіпертанія – гіпатанія, увод – вывад , гашаная вапна – нягашаная вапна і інш.

Тэрміны-амонімы часцей за ўсё адносяцца да розных тэрміналагічных сістэм (іх называюць міжнавуковымі амонімамі). Так, слова марфалогія вядома некалькім тэрміналагічным сістэмам. Напрыклад, у мовазнаўстве – гэта ‘раздзел граматыкі, які вывучае формы слова’, у анатоміі – ‘навука аб форме і будове чалавека і жывёл’, у батаніцы – ‘навука, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін і пад.’.

Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на агульнаўжывальную, якая ўваходзіць у лексіку агульналітаратурнай мовы, і вузкаспецыяльную, вядомую толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў. Агульназразумелыя, шырокаўжывальныя тэрміны дамінуюць у мове спецыялістаў “шырокага профілю”, занятых у сферы спорту, музыкі, выяўленчага мастацтва і пад., таму сэнс іх вядомы і неспецыялісту: электрон, атам, кісларод, жанр, арыя, аэробіка. У асяроддзі т. зв. спецыялістаў “вузкага профілю” (дакладныя навукі, асобныя галіны мовазнаўства, эканоміка, права і інш.) пераважаюць вузкаспецыяльныя тэрміны (элятыў, семіётыка, інтэрфейс, інварыянт, субморф, валіза і інш.).

Распаўсюджванне навуковых і тэхнічных ведаў сярод людзей вядзе да таго, што некаторыя вузкаспецыяльныя тэрміны паступова становяцца агульназразумелымі і пераходзяць у агульнаўжывальную лексіку.

Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі адбываецца ў выглядзе двух працэсаў: тэрміналагізацыі (напрыклад, жытнёвае поле – магнітнае поле, ільняны пояс – экватарыяльны пояс) і дэтэрміналагізацыі, калі тэрмін пачынае ўжывацца па-за межамі вузкай спецыяльнасці і набывае агульналітаратурны статус. Напрыклад, слова рэйтынг спачатку ўжывалася як спартыўны тэрмін, зараз шырока выкарыстоўваецца ў агульнанароднай мове.

37

Page 38: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Ад агульнаўжывальных тэрмінаў трэба адрозніваць словы агульнанавуковага выкарыстання з адцягненым, абстрактным значэннем, напрыклад, назоўнікі тыпу аперацыя, гіпотэза, мадэль, працэс, праблема, дослед, праграма, функцыя і інш., а таксама дзеясловы тыпу існаваць, характарызаваць, прадугледжваць, абгрунтоўваць, даказваць, вызначаць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, сцвярджэння думкі, актывізацыі мыслення, пабуджэння да дзеяння і шырока распаўсюджаны ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры.

Значны пласт тэрміналагічнай лексікі складаюць тэрміны-інтэрнацыяналізмы – словы або спалучэнні слоў, пашыраныя ў многіх няроднасных мовах і агульнапрынятыя ў міжнароднай тэрміналогіі, якія супадаюць па сваёй знешняй форме і лексічным значэнні (Internet (Інтэрнэт), Word, ноўтбук, паскаль, камп’ютэр, ват і інш.). Шматлікія навуковыя тэрміны не з’яўляюцца “чыстымі” інтэрнацыяналізмамі, а маюць у складзе інтэрнацыянальныя словаўтваральныя элементы тыпу: а-, астра-, мікра-, бія-, дэ-, лог-, ультра-, супер- і інш., напрыклад, апазіцыя, астраномія, мікраструктура, біясфера, дэмантаж, марфалогія, ультрагук, суперфасфат і інш.

Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання. У яе склад уваходзяць уласнабеларускія і запазычаныя з іншых моў словы. Сярод запазычанняў – лексемы лацінскай (аўдыт, актава, адсарбент, абсцыса, арксінус, аргумент, постфікс, канцэпцыя, дэпазіт), грэчаскай (гіпербалоід, гіпатэнуза, апафема, гематыт, графіт, амонімы, антытэза, стыль, аналогія), англійскай (медыкамент, маркетынг, прынтэр, фальклор, бестселер, тэкст, вестэрн, мюзікл, дылер, блок), нямецкай (біржа, андэзіт, кварцавы, дызель, дросель, вінт), французскай (бюджэт, дэмантаж, рэле, жанр, верлібр, мадэрнізм, каларыт), італьянскай (адажыо, валюта, піяна, гальванометр, фірма, сола - вэксаль, банк) і іншых моў.

Асноўнымі прыкметамі запазычаных слоў з’яўляюцца:- нязменнасць назоўнікаў: табло, рэферы, ралі;- наяўнасць у слове гука [ф]: фізіка, фтор, нафталін, фактар;

- наяўнасць не характэрных для беларускай мовы спалучэнняў галосных: ідэал, дуэт, кансіліум, бібліятэка;

- спалучэнне ге, ке, хе: агент, схема;- спалучэнне бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, капюшон, фюзеляж, рэвю;- прыстаўкі а-, анты-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі-: амаральны, архіважны, антыцыклон, амфітэатр; - спалучэнне дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дыван, дывідэнт, тыгр, тэрмін;- суфікс -ізм-(-ызм-), -іст-(-ыст-), -ір-(-ыр-): арганізм, сацыяліст, капіраваць і пад.

Пры запазычванні слоў-тэрмінаў з іншых моў адбываецца адаптацыя, частковае падпарадкаванне іх законам беларускай мовы:

а) гукі [ж], [дж], [р], [ў], [ч], [ш] вымаўляюцца цвёрда (брызент, джоўль, журы, чартар і інш.);

38

Page 39: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

б) фрыкатыўны гук [г] (гігіена, гіпотэза);в) аканне (геаметрыя, фальклор);г) дзеканне-цеканне (гандзізм, дзюбель, траверцін);

Словы іншамоўнага паходжання падпарадкоўваюцца графіцы і правілам арфаграфіі беларускай мовы (рус. фьючерс – бел. ф’ючарс, рус. география – бел. геаграфія, рус. автограф – бел. аўтограф, рус. биограф – бел. біёграф). Але не ўсе іншамоўныя тэрміны асвойваюцца ў беларускай мове, многія з іх складаюць выключэнні з правілаў напісання, напрыклад: дактыль, верлібр, камп’ютэр, рэфрэн і многія іншыя.

Пры перакладзе іншамоўных слоў на беларускую мову:- не адбываецца пераход е ў я: перыметр, аперацыя;- э пішацца незалежна ад націску: дэтэрмінант, эксперымент;- пішуцца спалучэнні: -іо – у пачатку і ў канцы слоў (іон, Токіо); -іё-, -ія- -

ыя- – у сярэдзіне слоў (аксіёма, дыяганаль);- гукі [д], [т] перад суффіксамі –ір-, -ін-, -ёр-, -еец-, -ейск-, -ік- перадаюцца

літарамі дз, ц: камандзіроўка, валанцёр, арыенцір (гл.: Азарка, 2004, 39).

Паводле будовы тэрміны могуць быць аднаслоўныя (джоўль, прамая, прынтэр) і шматслоўныя, тэрміны-словазлучэнні (дысперсія хвалі, інфрачырвонае выпраменьванне, апрацоўка ў акісляльным асяроддзі). Адметнасцю сучаснай тэрміналогіі з’яўляюцца трох- і большкампанентныя тэрміны, якія абазначаюць цэласнае паняцце.

Усе тэрміны паводле свайго ўтварэння падзяляюцца на некалькі груп у залежнасці ад спосабаў утварэння, да якіх адносяць лексіка-семантычны, сінтаксічны, суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, аснова- і словаскладанне, складанасуфіксальны і абрэвіятурны.

Спосабы ўтварэння тэрмінаў

1. Лексіка-семантычны спосаб звязаны з т. зв. тэрміналагізацыяй агульналітаратурных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне. Гэты спосаб даволі прадуктыўны пры станаўленні беларускай тэрміналагічнай лексікі: ячмень (бат.) і ячмень (медыц.), калена (с.-г.) і калена (металург.) , барабан, валік, вочка (металург.), парасонік просты (бат.).2. Сінтаксічны спосаб – спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў – самы прадуктыўны амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік+назоўнік, назоўнік+назоўнік і назоўнік+прыметнік+назоўнік, хоць у беларускай мове пашыраны і большкампанентныя словазлучэнні: патэнцыяльная энергія, дысперсія хвалі, рэгрэсіўная асіміляцыя, вільготнасць паветра, генератар пераменнага току, накапляльнік паласы на выхадзе з агрэгата і пад.3. Суфіксальны (у тым ліку нульсуфіксальны) з’яўляецца вельмі пашыраным спосабам утварэння тэрмінаў:

39

Page 40: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

- ад уласных імёнаў і назваў з дапамогай суфіксаў -ізм-(-ызм-), -эізм-, -янств-(-іянств-), -ій (-ый), -іт-, -еўск- (-ск-), -ўств-, -ав-(Гандзі – гандзізм, Канфуцый – канфуцыянства, Хрыстос – хрысціянства, Эйнштэйн - эйнштэйній, Калумбія – калумбіт, Брайль – брайлеўскі шрыфт, Талстой – талстоўства, Дыяфант – дыяфантавы ўраўненні);

- пры дапамозе прадуктыўных для беларускай тэрміналогіі суфіксаў –нн, -енн-, -энн-, -онн- для абазначэння працэсаў (даследаванне, акругленне, вылічэнне і інш.), суфікса -к- для абазначэння прадметнасці (насадка, наметка, наладка), суфікса -нік- (апыляльнік, карыстальнік);

- пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, зрэз, напуск);

- пры дапамозе інтэрнацыянальных суфіксаў -ізм-, -ізафікацы-(я), -фікацы-(я), -іст-, -аж-, -ацы-(я) і інш. (гістарызм, газіфікацыя, праграміст, мантаж, хімізацыя ).

4. Прэфіксальны спосаб (прыставачны спосаб):- пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў: ультра-, экстра-, супер-,

інтэр-, анты- і інш. (ультрагук, экстраардынарны, інтэрпаляцыя, суперфасфат, антыцелы);

- пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў без-, проці-, звыш-, не-, у-, ва-, за-, ад-, якія часта служаць і для ўтварэння тэрмінаў-антонімаў (звышпрыбытак, процідзеянне, уваходны бок – выходны бок).

5.  Прэфіксальна-суфіксальны спосаб характэрны адначасовым далучэннем да асновы прыстаўкі і суфікса (міжрэчча, зазямленне, накаленнік).

6. Аснова і словаскладанне – таксама пашыраны спосаб папаўнення тэрміналагічнай лексікі:

- пры дапамозе грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў: -граф, -графія, -лог, -логія, макра-, мікра-, -фон, бія-, аэра-, астра-, -мер, -трон, аўта-, -фон, -стат, электра-, авія-, метр-, відэа- і інш. (хранометр, храналогія, гідрастат, гекельфон, авіялайнер, аўтограф, відэазапіс);

- пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў (землеўтваральнік, кормаздабыча, вільгацеізаляцыя, архівасховішча).7. Складанасуфіксальны – асноваскладанне з адначасовым далучэннем суфіксаў: шматразовы, аднатыпны, вадакачка, фарбацёрка і інш.

8. Абрэвіятурны спосаб – утварэнне складанаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, цэлага слова і назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і часткі, цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама

40

Page 41: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

некаторых іншых спалучэнняў: ТЭІ (тэхніка-эканамічная інфармацыя, бэр – біялагічны эквівалент рэнтгена, перфакарты, міні-ЭВМ, персанальная ЭВМ і інш.

Неўласцівыя для беларускай мовы суфіксы –ірава-(-ырава-) у іншамоўных дзеясловах ужываюцца, калі:

а) без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з суфіксамі -ава-(-ява-): суміраваць – сумаваць;б) дзеяслоў без суфікса -ір-(-ыр-) губляе сваю семантычную акрэсленасць: лакіраваць;в) дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне: юсціраваць (гл.: Маршэўская, 2003, 62).

У беларускай тэрмінасістэме ўтварэнні з суфіксамі -цель- не маюць пашырэння, ім адпавядаюць лексемы з суфіксамі -нік-, -льнік-: показатель – паказнік, а не паказацель, преобразователь – пераўтваральнік, а не пераўтварацель.

У некаторых прыметніках замест запазычаных -аль(н)-, -яль(н)-, -іль(н)- выкарыстоўваецца суфікс -н-: функциональный – функцыйны, полиноминальный – паліномны. Пераважна выкарыстоўваюцца суфіксы -ав- (-ов-, -ев-) (параўнальна з суфіксам -н-): выборочный – выбаркавы (выбарачны); блочный – блокавы (блочны) (гл.: Маршэўская, 2003, 42).

Шырокаўжывальныя суфіксы дзеепрыметнікаў -ущ-, -ющ-, -ем-, -им- пры перакладзе з рускай мовы на беларускую часцей перадаюцца: суфіксам –-льн-, калі тэрмін – словазлучэнне, абазначае пэўную якасць (возрастающая функция – нарастальная функцыя; интегрируемая функция – інтэгравальная функцыя); суфіксам -ан-, калі названы аб’ект знаходзіцца ў працэсе аперацыі (аннулируемый – ануляваны); суфіксам -оўн-, калі тэрмін абазначае функцыю наймення (интегрирующий множитель – інтэгроўны множнік, нормирующий множитель – нармоўны множнік).

У сувязі з неканчатковай распрацаванасцю гэтага пытання ў беларускай тэрміналогіі адначасова можна сустрэць побач з беларускімі тэрмінамі словаўтваральныя калькі з рускай мовы: интегрируемый – інтэгруемы, интегрирующий – інтэгруючы (інтэгравальны), нормирующий – нармуючы (нармавальны).

Сярод тэрмінаў розных галін навукі і тэхнікі часта сустракаюцца наступныя варыянты: фанетычныя (лагарытм – лагарыфм, жэнератрыса – генератрыса), сінанімічныя (ЭВМ – электронная вылічальная машына) і словаўтваральныя, якія з’яўляюцца ўласнабеларускімі тэрмінамі і калькамі з рускай мовы (дзеліва – дзялімае, астача – астатак, блокавы – блочны, функцыйны – функцыянальны) (гл.: Маршэўская, 2003, 113).

41

Page 42: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

5.3. КАМПАЗІЦЫЙНА-СТРУКТУРНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ

Навуковы стыль характарызуецца абстрактнасцю, аб’ектыўнасцю, лагічнай паслядоўнасцю меркаванняў, інфармацыйнай накіраванасцю і дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў. Асноўная мэта стылю – данесці аргументаваную інфармацыю ясна, лагічна і паслядоўна.

У залежнасці ад сферы абслугоўвання (навука, тэхніка, вучэбны працэс), ад асаблівасцяў прадмета і аўтарскіх задач у межах навуковага стылю выдзяляюць некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-тэхнічны, навукова-вучэбны і навукова-папулярны.

Уласна навуковаму падстылю ўласцівы акадэмізм і так званая сухасць падачы інфармацыі.

Навукова-тэхнічны падстыль характарызуецца значнай інфармацыйнай насычанасцю. З трох відаў падачы інфармацыі: фактаграфічнай (звесткі пра факты, з’явы, працэсы); логіка-тэарэтычнай (паведамленне аб спосабах атрымання інфармацыі, вывады) і ацэначнай (адносіны аўтара да выказвання) у гэтым падстылі пераважаюць першыя два (гл.: Маршэўская, 2003, 108).

У навукова-вучэбным і навукова-папулярным падстылях, акрамя першых двух спосабаў падачы інфармацыі, выкарыстоўваецца і ацэначны. З мэтай прыцягнення ўвагі могуць ужывацца элементы эмацыянальнасці: выкарыстанне зваротаў, выражаных дзеясловамі (разгледзім, успомнім), эпітэтаў, параўнанняў і асаблівых уступаў.

Мал. 8. Навуковы тэкст

Сферы выкарыстання

Мэты зносін Стылёвыя рысы

Моўныя сродкі

Падстылі Асноўныя віды тэк-стаў

Навука і тэхніка, вучэбны працэс

Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’я-вы, яе прычы-ны і пад.

Абстракт-насць, да-клад-насць, аб’ектыў-насць і аргумен-таванасць

Агульна-ўжывальныя словы з аб-страктным значэннем, тэрміны; развітыя апавядаль-ныя сказы, злучнікавая падпарадка-вальная сувязь

Уласна навуковы

Навукова-вучэбны

Манагра-фіі,ды-сертацыі, навуко-выя арты-кулы, да-клады, тэзісы да-кладаў і інш.Падручні-кі, вучэб-ныя і ме-тадычныя дапамож-

42

Page 43: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Навукова-тэхнічны

Навукова-папуляр-ны

нікі, рэфе-раты, кур-савыя праекты і інш.Патэнт-ныя апі-санні, тэх-нічныя ін-струкцыі, анатацыі і інш.Навукова-папуляр-ныя вы-данні, эн-цыклапе-дыі.

Структурнай адзінкай навуковай літаратуры, дзе адлюстроўваюцца яе характэрныя асаблівасці і адметныя рысы, з’яўляецца навуковы тэкст.

Тэкст – ( лац. textum – тканіна, сувязь, будова) – гэта напісанае, надрукаванае або вуснае паведамленне з сэнсавай і структурнай завершанасцю. Аснову будовы тэкстаў складае мінімальная сэнсава закончаная адзінка – сказ. Для навукова-тэхнічных і навукова-вучэбных тэкстаў такой асновай з’яўляюцца складаныя сказы з разнастайнымі ўмоўнымі, прычынна-выніковымі, умоўна-выніковымі і іншымі адносінамі. На фоне складаназалежных канструкцый ужываюцца і простыя сказы, якія з’яўляюцца фармулёўкамі вынікаў доследу або загалоўкам абзаца, як бы новай тэмай. Па тэматычным прынцыпе тэкст падзяляецца на наступныя кампаненты: тэма – падтэма – мікратэма.

Тэма – гэта сутнасць выказвання, яго адпраўны пункт, які падказваецца сітуацыяй і кантэкстам. Тэкст заўсёды мае адну тэму, якая ў сваю чаргу складаецца з некалькіх асобных падтэм.

Сказы, аб’яднаныя падтэмай, утвараюць частку тэксту, якая ўключае адзін ці некалькі абзацаў – галоўных кампазіцыйна-структурных адзінак тэксту. Класічнай формай абзаца лічыцца абзац, які ў першым сказе змяшчае фармулёўку тэмы, у наступных сказах – яе развіццё, а ў апошніх – вынік. Але часта можна сустрэць абзацы без апошніх сказаў-вынікаў. Абзац таксама можа ўключаць адзін сказ-тэму або некалькі мікратэм. Інтанацыйна і структурна сказы аб’ядноўваюцца ў пэўныя мікратэмы, якія здольныя выражаць закончаную думку аўтара, т. зв. складаныя сінтаксічныя цэлыя. Падтэмы могуць уключаць адначасова некалькі мікратэм.

У навуковых тэкстах, дзе даюцца апісанні рэчываў, эксперыментаў, фармулююцца задачы ці выбіраецца методыка даследавання, “абзацы-тэмы” адносна самастойныя і не маюць цеснай сувязі паміж сабой. Абзац у такіх

43

Page 44: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

тэкстах іграе спецыфічную ролю актывізацыі ўвагі: вось новая тэма, новая думка, на якую трэба звярнуць увагу!

Для мiжфразавай сувязi i сувязi на ўзроўнi абзацаў i частак навуковага тэксту могуць выкарыстоўвацца пабочныя словы, лексiчныя паўторы, указальныя i асабовыя займеннiкi, злучнiкi i злучальныя словы тыпу такім чынам, разам з тым, па меры таго як, тым не менш, у той час калi, нягледзячы на тое што i iншыя.

У залежнасці ад спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне і разважанне.

Тэксты тыпу апавядання характэрны для мастацкай літаратуры, асабліва пры перадачы падзей, дзеянняў, якія адбываюцца паслядоўна, маюць пачатак, развіццё і заканчэнне. Зрэдку элементы апавядання можна сустрэць у навукова-папулярных і навукова-вучэбных тэкстах.

Апісанне перадае прыкметы прадметаў, дзеянняў, стану ў пэўнай паслядоўнасці і часта выкарыстоўваецца пры характарыстыцы працэсаў, доследаў, эксперыментаў. Апісанне можа быць аб’ектыўным ( у тэкстах навуковага і афіцыйна-справавога стыляў) і суб’ектыўным ( у тэкстах мастацкай літаратуры).

У разважанні разгляд пэўных пытанняў, праблем падаецца паслядоўна, аргуметавана, з канкрэтнымі вывадамі і заключэннямі.

Разважанне ў алгебры і геаметрыі часта будуецца па схеме: аксіёма → доказ → вывады. Такі тып тэксту называецца доказам і выкарыстоўваецца пры разглядзе тэарэм і ўраўненняў.

Часта ў тэкстах дакладных навук можна сустрэць або толькі разважанне (матэматыка), або толькі апісанне (фізіка, хімія), аднак больш пашыранымі формамі перадачы інфармацыі з’яўляюцца тэксты тыпу “апісанне-разважанне”.

5.4. ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ СРОДКІ АРГАНІЗАЦЫІ НАВУКОВЫХ ТЭКСТАЎ

Аснову навуковых тэкстаў складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы тыпу думаць, гаварыць, пісаць, вялікі, малы, розум і інш., а таксама тэрміны (вузкаспецыяльныя і шырокаўжывальныя).

Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. Часцей за ўсё гэта іншамоўныя ці нават інтэрнацыянальныя словы з абстрактным значэннем тыпу дослед, праблема, працэс, аналіз, даследаванне, аперацыя, факусіравацца, фармуляваць, функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, перадачы інфармацыі, актывізацыі мыслення, дзеяння, ўзбагачаюць мову навукі разнастайнымі сінанімічнымі канструкцыямі і з’яўляюцца асновай выкладу навуковых тэкстаў розных галін навукі, тэхнікі і культуры.

У навуковай літаратуры можна сустрэць амаль усе часціны мовы са сваімі характэрнымі асаблівасцямі ўжывання. Самымі частотнымі ў навуковых

44

Page 45: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

тэкстах з’яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі, ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар.

Марфалагічныя асаблівасці Назоўнікі:

аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к: адлюстраванне, вылучэнне, вылічэнне, перасячэнне, наладка і інш.;

назоўнікі, утвораныя ад уласных імёнаў: ампер, джоўль, ом, нобелій, кюрый і інш.;

назоўнікі ў форме роднага склону, звязаныя шляхам “нанізвання”: метады атрымання выніку, працэсы абстрагавання розных ступеняў і інш.;

рэчыўныя назоўнікі ў форме мн. ліку: газы, солі, смолы, окіслы, пары, металы і інш.

Прыметнікі :

прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: праекцыйны апарат, амплітуднае размеркаванне, бінарнае поле, машынныя аперацыі і інш.;

якасныя прыметнікі (як правіла, без ступеняў параўнання): вялікая калорыя, малая, але – найпрасцейшы закон, найбольшы агульны дзельнік;

прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, якія ўваходзяць у склад тэрміналагічных словазлучэнняў-паняццяў: дыяфантавы ўраўненні, алгебра булева, алгебра булахава і інш.;

складаныя прыметнікі (часцей тэрміны): вектарна-матрычны, квазілінейны, клінаграфічны;

субстантываваныя прыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: прамая, крывая, датыкальная, аднаклетачныя і інш.

Дзеепрыметнікі:

дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш-, -л-, -н-, -ен-, -т-, -ан-: напісаныя, вылітыя, прарослыя, пасінеўшыя і інш., а таксама ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў: лінія разамкнутая, вышыня апушчаная і інш.;

дзеепрыметнікі цяперашнягя часу з неўласцівымі беларускай мове суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-, якія ўваходзяць у склад тэрмінаў ці ўстойлівых спалучэнняў: азаціруючая атмасфера, цякучы стан, разглядаемы вопыт, кантралюемы тавар і інш.

субстантываваныя дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: нахіленая, ламаная, пераменныя і інш.

45

Page 46: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую дзеепрыметнікі з неўласцівымі для беларускай мовы суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) лепш замяняць: - даданым сказам: делящийся – які дзеліцца; представляющий – які

выяўляе; - назоўнікам: считывающее устройство – прыстасаванне для счытвання, управляющий – кіраўнік; - прыметнікам: предшествующий – папярэдні (гл.: Маршэўская, 2003, 66).

Дзеясловы: дзеясловы ў форме 3-й асобы цяперашняга часу: адрозніваюць выразы,

захоўваецца інфармацыя, абазначаюць пераменныя і інш.; дзеясловы ў форме будучага часу абвеснага ладу (са значэннем

пазачасавасці і для надання рыс дыялагічнасці): выпішам ураўненне, дакажам тэарэму, зробім разлік і інш.;

дзеясловы-інфінітывы ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі словамі (са значэннем неабходнасці, як сродак вырашэння рэкамендацыі): трэба адзначыць, неабходна размяжоўваць, варта звярнуць увагу і інш.;

зваротныя дзеясловы, характэрныя для навукова-тэхнічнага стылю, дзе яны падкрэсліваюць значэнне пастаянства:

запісваеццаінфармацыя счытваецца

перадаецца

Пры перакладзе на беларускую мову дзеяслоўныя суфіксы -ірава-, -ырава-, характэрныя для іншамоўных дзеясловаў (лідзіраваць, суміраваць, эмігрыраваць), у большасці выпадкаў замяняюцца суфіксамі -ава-, -ява-: дэфармаваць, дыстыляваць, фатаграфаваць (гл. стар.8).

Займеннікі :

замест займенніка я выкарыстоўваецца пашыранае ўжыванне займенніка мы, так званае «аўтарскае мы», «мы – сукупнасці»:

Як мы разгледзілі вышэй, розніца ў электраправоднасці дзвюх груп матэрыялаў будзе залежаць ад іх унутранай структуры.

Сінтаксічныя асаблівасці

Спецыфіка навуковага выкладу шырока прадстаўлена разнастайнасцю сінтаксічных канструкцый, якія падзяляюцца

па мэце выказвання:

46

Page 47: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў (з мэтай перадачы інфармацыі ў сцвярджальным ці адмоўным сэнсе);

абмежаванае ўжыванне клічных сказаў (са значэннем «звярні ўвагу!»); праз аўтаномныя ці ўстаўныя канструкцыі;

шырокае ўжыванне пабуджальных сказаў (з мэтай запрашэння да сумесных дзеянняў або разважанняў): Дакажам гэту тэарэму. Выведзем гэту формулу, карыстаючыся атрыманымі раней разлікамі.

абмежаванае ўжыванне пытальных сказаў, часцей у канструкцыі – “пытанне – адказ” ці рытарычных пытанняў (з мэтай канцэнтрацыі ўвагі і папулярызацыі тэксту): Ці змаглі б тады малекулы розных рэчываў перамешвацца? Зразумела, не.

па складзе:

двухсастаўныя, развітыя сказы, ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі (з мэтай класіфікацыі ці сістэматызацыі з’яў, прадметаў і інш.):

- аднародныя члены могуць звязвацца: бяззлучнікавай сувяззю, пры дапамозе злучнікаў і, а, але, ды, не толькі – але і, а таксама з выкарыстаннем абагульняльнага слова:

Камп’ютэры бываюць не толькі настольныя (дэсктоп), мініяцюрныя (ноўтбук), кішэнныя, але і вельмі вялікія, звышхуткасныя і звышмоцныя (рабочыя станцыі).

Састаўныя выказванні атрымліваюцца з элементарных з дапамогай лагічных аперацый: адмоўя, кан’юнкцыі, дыз’юнкцыі.

- адасобленыя члены сказа могуць быць выражаны:

1) азначэннем – дзеепрыметнікавым зваротам: Такія часціцы павінны валодаць значнай энергіяй пераадольвання энергетычнага бар’ера, утворанага паміж іх электроннымі абалонкамі.

2) акалічнасцямі – дзеепрыслоўнымі зваротамі ці дзеепрыслоўямі:Выкарыстоўваючы аўтаматычныя сістэмы назапашвання і

пошуку інфармацыі, можна адшукваць, аналізаваць і распаўсюджваць патрэбную інфармацыю амаль імгненна.

У беларускай мове дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы-: несучы, рашаючы, седзячы, вылічваючы; дзеепрыслоўі закончанага трывання – пры дапамозе суфіксаў -ўшы-, -шы-: напісаўшы, сціснуўшы, падлічыўшы.

47

Page 48: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

3) дапаўненнем – назоўнікам з прыназоўнікамі (са значэннем уключальнасці, выключальнасці або замяшчальнасці): акрамя, уключаючы, за выключэннем , замест:

Акрамя прыбораў, вырабленых на крышталічных паўправаднiках, iснуюць прыборы на аморфных, так званых некрышталiчных паўправаднiках.

4) далучальнымі словамі і выразамі, якія перадаюць дадатковыя заўвагі, звесткі, тлумачэнні і пачынаюцца словамі: напрыклад, у прыватнасцi, прычым, асаблiва, у тым лiку i iнш.:

Акрамя рашэння задачы, камп’ютэр выконвае разнастайныя функцыі, у прыватнасці: кiраванне iнтэрпрэтацыяй каманд, апрацоўку i захоўванне iнфармацыi.

5) пабочнымi i ўстаўнымi канструкцыямi, якiя ўказваюць крынiцу паведамлення, упэўненасць, парадак афармлення думак, тлумачэнне i iнш. i служаць для сувязi частак сказа цi сказаў:

На думку экспертаў, сёння лiк камп’ютэрных вiрусаў дасягнуў ужо 20 тысяч, але рэальна цыркулююць толькi 260.

Такiм чынам, iнфармацыя, запiсаная на дыску, размяшчаецца канцэнтрычнымi кругамi на яго паверхнi.

Навуковым тэкстам не ўласцівы сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання ці яго экспрэсіўны характар тыпу на жаль, здаецца, прынамсі, кажуць і пад.

6) параўнальна-роўназалежнымi зваротамi (з мэтай вызначэння адпаведнасцi цi тоеснасцi з’яў, прадметаў i iнш.):Над лiкавымi роўнасцямi, як i над любымi iншымi выказваннямi,

можна выконваць вядомыя лагiчныя аперацыi.

Навуковы выклад iнфармацыi патрабуе дакладнасцi i тлумачэння, таму ў навуковых тэкстах найбольш пашыраны складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю.

Для навуковай лiтаратуры характэрны таксама абстрактнасць, аб’ектыўнасць iнфармацыi i адсутнасць персанiфiкацыi, выражэнне якой перадаецца праз ужыванне неасабова-прэдыкатыўных слоў i пасiўных канструкцый тыпу было прынята, было вырашана, за аснову прымаецца, маецца на ўвазе i iнш.

6. СІСТЭМА ЖАНРАЎ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Для студэнта любой ВНУ навуковая мова з’яўляецца не толькі сродкам авалодання пэўнай інфармацыяй, але і сродкам яе рэалізацыі ў канкрэтных

48

Page 49: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

відах вучэбнай дзейнасці: пры напісанні кантрольных і курсавых работ, у дакладах і выступленнях на семінарах, канферэнцыях, дыскусіях і г.д.

Для таго, каб кваліфікавана падрыхтаваць і аформіць навуковую працу, неабходна ведаць не толькі асаблівасці пісьмовай навуковай мовы, асноўныя заканамернасці функцыянальнага стылю навукі, але і шэраг патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да афармлення вынікаў навукова-даследчых прац разнастайных паводле жанраў.

6.1. НАВУКОВЫ СТЫЛЬ: ПАДСТЫЛІ І ЖАНРАВЫЯ РАЗНАВІДНАСЦІ

Традыцыйна ў навуковым стылі выдзяляюць чатыры падстылі: уласна навуковы, навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і навукова-справавы.

Некаторыя вучоныя дадаюць да гэтага спіса навукова-публіцыстычны і навукова-фантастычны. У апошнія гады далучыліся яшчэ два падстылі: навукова-інфарматыўны і навукова-даведачны (гл.: Колесникова, 2003, 22).

У навуковым стылі можна выдзеліць таксама наступныя жанравыя разнавіднасці:

1. уласна навуковы падстыль – артыкулы ў часопісах ці навуковых працах, дысертацыі, манаграфіі, даклады;

2. навукова-папулярны – нарысы, кнігі, лекцыі, артыкулы;3. вучэбна-навуковы – падручнікі, вучэбныя і метадычныя дапаможнікі,

праграмы, лекцыі, канспекты, зборнікі задач і практыкаванняў, вучэбна-метадычныя матэрыялы;

4. навукова-справавы – тэхнічная дакументацыя (кантракты і інструкцыі для прадпрыемстваў, звесткі пра іспыты і аналізы, формулы вынаходстваў і рэфераты і г.д.);

5. навукова-інфарматыўны – рэфераты, анатацыі, патэнтныя апісанні;6. навукова-даведачны – слоўнікі, даведнікі, каталогі.Кожны з жанраў навуковай прозы мае як агульныя стылёвыя рысы, так і

індывідуальныя асаблівасці.

6.2. РАЗГОРТВАННЕ І СЦІСКАННЕ ІНФАРМАЦЫІ Ў НАВУКОВЫМ ТЭКСЦЕ

У кожнай натуральнай мове назіраюцца дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі: 1) да павышэння інфармацыйнага лішку (падаўжэння тэксту) і 2) да эканоміі моўных сродкаў (скарачэння, сціскання тэксту) (гл.: Кобков, 1975, 234).

Разгортванне элементаў тэксту дыктуеца рознымі прычынамі. Напрыклад, жаданнем забяспечыць строгасць і пераканаўчасць меркавання праз павелічэнне частак тэксту, дзе змяшчаюцца аргументы, ілюстрацыі, імкненнем стварыць той ці іншы стылістычны эфект (праз выкарыстанне рознага кшталту паўтораў, сінанімічных дублетаў, нарастанняў, перыфразаў і пад.).

Інфармацыйны лішак у гэтым выпадку не з’яўляецца самамэтай. Ён – вымушаны, бо інакш немагчыма дасягнуць асноўнай мэты. Але як толькі мэта дасягнутая, разгортванне элементаў мовы спыняецца.

49

Page 50: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Пры дасягненні любой мэты мы імкнемся абысціся мінімумам сродкаў. Таму і ў мове пераважнай тэндэнцыяй застаецца сцісканне тэксту ў кожным выпадку, калі для гэтага маюцца спрыяльныя ўмовы. Гэта тэндэнцыя адлюстроўваецца на сістэме і структуры мовы, на яе развіцці і функцыянаванні.

Прынцып эканоміі дзейнічае не толькі ў навуковай, але і ў мастацкай літаратуры, дзе таксама праяўляецца імкненне да абмежавання дубліравання сэнсу.

Структурна-семантычныя прынцыпы кампрэсіі інфармацыі

У розных мовах, з прычыны іх структурных асаблівасцей, ліквідацыя непатрэбнай залішняй інфармацыі адбываецца па-рознаму. Аднак асноўныя спосабы сціскання тэксту ва ўсіх мовах адны і тыя ж. Розніца назіраецца толькі ў дэталях рэалізацыі гэтых спосабаў.

Сцісканне (кампрэсія1) тэксту можа здзяйсняцца двума шляхамі: 1) змяншэннем змешчанай у тэксце інфармацыі і 2) захаваннем інфармацыі ў адносна поўным аб'ёме.

Змяншэнне інфармацыі звычайна адбываецца за кошт пропуску падрабязнасцей і абагульнення тых частак тэксту, якія застаюцца. Шляхам змяншэння інфармацыі часта карыстаюцца пры рэфераванні, анатаванні навуковых публікацый, а таксама пры падвядзенні вынікаў доследаў, эксперыментаў у параграфах, главах, раздзелах ці заключэннях навуковых прац.

Найбольш тыповымі памылкамі пры змяншэнні інфармацыі лічацца неапраўданыя страты неабходнай інфармацыі, скажэнне сэнсу першакрыніцы, адсутнасць логікі ў падачы інфармацыі.

Прыклад выкарыстання шляху змяншэння інфармацыі глядзі ў тэксце “Анатаванне і рэфераванне”.

Тэкст “Анатаванне2 і рэфераванне3”Сутнасць анатавання і рэферавання заключаецца ў максімальным

змяншэнні, скарачэнні аб'ёму крыніцы інфармацыі пры захаванні яго асноўнага зместу. Здзяйсняючы кампрэсію першакрыніц, анатацыя і рэферат робяць гэта прынцыпова рознымі спосабамі.

Анатацыя толькі пералічвае пытанні, якія асветлены ў першакрыніцы, не раскрываючы самога зместу гэтых пытанняў. Яна адказвае на пытанне: "Пра што гаворыцца ў першасным тэксце?"

Рэферат жа не толькі пералічвае ўсе гэтыя пытанні, але і паведамляе істотны змест кожнага з іх.

Такім чынам, асноўнае адрозненне анатацыі ад рэферата заключаецца ў тым, што анатацыя дае ўяўленне толькі аб галоўнай тэме і пераліку пытанняў, закранутых у тэксце першакрыніцы, а паводле рэферата можна скласці думку наконт зместу, самой сутнасці, выкладаемага ў арыгінале.1 Кампрэсія (лац.) - сцісканне, скарачэнне.2 Анатацыя (лац.) - кароткі выклад зместу кнігі, артыкула.3 Рэферат (лац.) - выклад сутнасці якога-небудзь пытання.

50

Page 51: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Рэферат будуецца ў асноўным на мове арыгінала, паколькі ў яго ўключаюцца фрагменты з першакрыніцы. Гэта абагульненні і фармулёўкі, якія мы знаходзім у першасным дакуменце і ў гатовым выглядзе пераносім у рэферат (цытаванне).

Анатацыя з прычыны сваёй гранічнай сцісласці не дапускае цытавання, у ёй не выкарыстоўваюцца сэнсавыя кавалкі арыгінала, асноўны змест першакрыніцы перадаецца тут "сваімі словамі". Асаблівасцю анатацыі з'яўляецца выкарыстанне ў ёй моўных ацэначных клішэ4, якіх няма ў рэфераце. Анатацыя, як правіла, складаецца з простых сказаў.

Такім чынам, калі рэферат - гэта сціслы выклад асноўнай інфармацыі першакрыніцы на аснове яе сэнсавай перапрацоўкі, то анатацыя - гэта найбольш кароткі выклад зместу першаснага дакумента, які дае агульнае ўяўленне пра тэму.

Паспрабуем паказаць адрозненне анатацыі ад рэферата на наступным прыкладзе. Прачытайце тэкст:

Маракам добра вядома месца, якое знаходзіцца бліжэй да ўсходу ад узбярэжжа Фларыды. Сюды заходзяць караблі, каб папоўніць запасы прэснай вады, якія спустошыліся за час доўгага плавання. Бяруць ваду з чашы дыяметрам у 30 метраў, якая ляжыць у моры сярод салёных вод. Гэтую вобласць прэснай вады ўтварае крыніца, што размешчана на дне мора на глыбіні 40 метраў.

Анатацыю да гэтага тэксту можна напісаць так:У дадзеным тэксце апавядаецца пра тое, як маракі папаўняюць запасы

прэснай вады ў салёным моры.Рэферат можа быць такім:У тэксце апавядаецца пра тое, што маракі запасаюць прэсную ваду са дна

мора з крыніцы дыяметрам 30 метраў, якая знаходзіцца бліжэй да ўсходу ад узбярэжжа Фларыды на глыбіні 40 метраў.

Другі шлях кампрэсіі навуковага тэксту - шлях захавання адносна поўнага аб'ёму інфармацыі - адбываецца трыма спосабамі: апушчэннем, сумяшчэннем і замяшчэннем.

Апушчэнне – гэта выключэнне з тэксту ці пропуск элементаў, якія паўтараюцца (напрыклад дублетных слоў (змешчаных у дужках); спасылак на малюнкі, графікі; выказнікаў у складаных сказах, калі яны ёсць у папярэднім кантэксце). Напрыклад: Няроўнасць - гэта два лікі ці матэматычныя выразы, злучаныя адным са знакаў: (больш), (менш), (больш ці роўна), (менш ці роўна) гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 211). - Няроўнасць – гэта два лікі ці матэматычныя выразы, злучаныя адным са знакаў: , , , ; Мнагавугольнік называецца ўпісаным у выпуклую крывую, а крывая - апісанай каля мнагавугольніка, калі ўсе вяршыні мнагавугольніка ляжаць на крывой. Мнагавугольнік называецца апісаным вакол выпуклай крывой, а крывая - 4 Клішэ (фр.) - моўны стэрэатып, гатовы зварот, стандарт, які лёгка выкарыстоўваецца ў пэўных умовах.

51

Page 52: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

упісанай у мнагавугольнік, калі кожны яго бок дакранаецца да крывой (гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 41).

Сумяшчэнне – заключаецца ў тым, што два або некалькі сказаў падобнай канструкцыі накладваюцца адзін на другі, у выніку чаго ўтвараецца скарочаны сказ з аднароднымі членамі, звязанымі злучнікам. Параўн.: Статыстычная фізіка падзяляецца на тэорыю раўнаважных станаў і тэорыю нераўнаважных працэсаў. Існуе і другі падзел статыстычнай фізікі - на класічную і квантавую, у залежнасці ад характару выбіраемай мадэлі рэчыва. - Існуюць наступныя падзелы статыстычнай фізікі: на тэорыю раўнаважных станаў і тэорыю нераўважных працэсаў, а таксама на класіную і квантавую, у залежнасці ад характару выбіраемай мадэлі рэчыва (гл.: Квасов, 2004, 47).

Замяшчэнне – замена доўгіх элементаў тэксту больш кароткімі з захаваннем сэнсу змененых элементаў. Напрыклад: Арыфметычнай прагрэсіяй называюць паслядоўнасць (аn), у якой кожны член, пачынаючы з другога, больш (ці менш) за папярэдні на пастаянны (для дадзенай прагрэсіі) лік d. - Іншымі словамі, арыфметычная прагрэсія - гэта паслядоўнасць, зададзеная па правілу: а1 і d дадзеныя, аn+1 = an + d пры n 1 (гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 30).

Нягледзячы на звычайнасць пералічаных вышэй спосабаў кампрэсіі тэксту, іх нельга лічыць строгай нормай, бо ў мове сустракаюцца сказы з рознай ступенню рэалізацыі гэтых спосабаў пры наяўнасці ўсіх умоў для іх поўнай рэалізацыі. Таксама варта адзначыць і тое, што, працуючы над навуковым тэкстам, чытачу часта даводзіцца карыстацца разнастайнымі прыёмамі сціскання тэксту адначасова.

Бесперапыннае павелічэнне аб'ёму навуковай і навукова-тэхнічнай інфармацыі не дазваляе чытачу знаходзіць патрэбныя матэрыялы метадам пошуку ў масівах першасных дакументаў, паколькі такі пошук

- патрабуе вельмі шмат часу і працы;- не забяспечвае патрэбнай паўнаты.Менавіта таму пошук вядзецца па масівах другасных дакументаў, да ліку

якіх традыцыйна адносяць- бібліяграфічнае апісанне,- анатацыю,- рэферат.Другасны дакумент з'яўляецца вынікам сціскання (кампрэсіі) інфармацыі

першаснага дакумента. Гэтае сцісканне максімальнае ў бібліяграфічным апісанні.

Бібліяграфічны апарат у працы - гэта ключ да крыніц, якімі карыстаўся аўтар пры яе напісанні.

Бібліяграфічны апарат працы прадстаўлены бібліяграфічным спісам і бібліяграфічнымі спасылкамі, якія афармляюцца ў адпаведнасці з ДАСТам.

Бібліяграфічны спіс звычайна будуецца ў алфавітным парадку (замежныя крыніцы размяшчаюцца па алфавіце пасля крыніц на мове навуковай працы).

52

Page 53: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Схема бібліяграфічнага апісання:1) загаловак (прозвішча, ініцыялы аўтараў; звесткі, якія раскрываюць

тэматыку загалоўка, від, жанр, прызначэнне…);2) звесткі аб адказнасці (інфармацыя аб складальніках, рэдактарах,

перакладчыках і пад.);3) звесткі аб выданні (паўторнасць выдання, яго перапрацоўка і г.д.);4) месца і час выдання (горад, выдавецтва, год выдання);5) аб'ём (звесткі аб колькасці старонак).Складаючы бібліяграфічнае апісанне, неабходна ведаць наступныя

патрабаванні:Умоўныя раздзяляльныя знакі. Паслядоўнасць размяшчэння:1) Загаловак (асноўны)2) : другі загаловак3) / Звесткі аб аўтары (аўтары, складальнікі, рэдактары)4) // Назва дакумента, зборніка, часопіса, газеты, у якім змешчана

састаўная частка5) . - Месца выдання6) : - Выдавецтва (кніга)7) , - Год выдання (кніга)8) . - Год выдання (часопіс)9) . - Нумар (часопіс)10) . - Колькасць старонак (у кнізе : - 143 с.; на якіх змешчана састаўная

частка : - С. 117 - 121).Прыклады бібліяграфічнага апісання розных друкаваных прац гл. у

"Дадатку".

Па змесце і мэтавым прызначэнні анатацыі падзяляюцца на даведачныя і рэкамендацыйныя (гл.: Колесникова, 2003, 163).

1) Даведачныя - якія яшчэ называюць апісальнымі ці інфармацыйнымі - характарызуюць тэматыку дакумента, паведамляюць якія-небудзь звесткі аб ім, але не даюць яго крытычнай характарыстыкі.

2) Рэкамендацыйныя характарызуюць дакумент і даюць ацэнку яго прыдатнасці для пэўнай катэгорыі спажыўцоў, з улікам узроўню падрыхтоўкі, узросту і іншых асаблівасцей спажыўцоў.

Па паўнаце ахопу зместу анатуемага дакумента і чытацкім прызначэнні анатацыі падзяляюца на агульныя і спецыялізаваныя

1) Агульныя характарызуюць дакумент у агульным аспекце і разлічаны на шырокае кола спажыўцоў.

2) Спецыялізаваныя характарызуюць дакумент толькі ў пэўных аспектах і разлічаны на вузкае кола спецыялістаў.

Разнавіднасцю спецыялізаванай анатацыі з'яўляецца аналітычная анатацыя, якая характарызуе вызначаную частку ці аспект зместу дакумента. Такая анатацыя дае кароткую характарыстыку толькі тых раздзелаў, параграфаў і старонак дакумента, якія прысвечаны пэўнай тэме. Спецыялізаваныя анатацыі часцей за ўсё носяць даведачны характар.

53

Page 54: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Анатацыі могуць быць і агляднымі (ці групавымі). Агляная анатацыя - гэта анатацыя, што змяшчае абагульненую характарыстыку двух і больш дакументаў, блізкіх па тэматыцы.

Для даведачнай агляднай анатацыі характэрна аб'яднанне звестак пра тое, што з'яўляецца агульным для некалькіх кніг (артыкулаў) на адну тэму, з удакладненнем асаблівасцей трактоўкі тэмы ў кожным з анатуемых твораў.

У рэкамендацыйных аглядных анатацыях прыводзяцца адрозненні ў трактоўцы тэмы, у ступені даступнасці, падрабязнасці выкладу і іншыя звесткі рэкамендацыйнага характару.

Трэба адзначыць, што тэкст анатацыі не настолькі стандартызаваны, як бібліяграфічнае апісанне. Таму ў навуковай літаратуры можна сустрэць розныя патрабаванні да састаўлення анатацый. У прыватнасці, даследчыца Р.В. Міксюк у сваёй працы (гл.: Навуковы стыль мовы, 1999, 17) піша, што тэкст анатацыі павінен даць уяўленне аб:

1) характары арыгінала (навуковы артыкул, тэхнічнае апісанне, навукова-папулярная кніга і пад.);

2) яго будове (якія пытанні і ў якой паслядоўнасці разбіраюцца, да якіх вывадаў прыходзіць аўтар);

3) прызначэнні арыгінала (на каго разлічаны, які аб'ём, якасць выканання, актуальнасць і г.д.).

Характэрнай асаблівасцю анатацыі з'яўляецца тое, што яна павінна быць цесна звязаная са звесткамі, уключанымі ў бібліяграфічнае апісанне, і пры гэтым не паўтараць іх. Пры складанні анатацыі звычайна выкарыстоўваюць наступныя стандартныя звароты мовы (моўныя клішэ).

Моўныя стандарты (клішэ) для складання анатацыі:

Артыкул (работа) апублікаваны (змешчаны, надрукаваны …) у часопісе (газеце …)

Манаграфія выйшла ў свет у выдавецтве …Артыкул прысвечаны пытанню (тэме, праблеме …)Артыкул уяўляе сабой абагульненне (агляд, выклад, аналіз, апісанне …)

(чаго?)Аўтар ставіць (асвятляе) наступныя праблемы …закранае наступныя пытанні …засяроджвае ўвагу на праблемах…

У артыкуле (кнізе, раздзеле …) разглядаецца (абагульняецца …) (што?) гаворыцца (пра што?)

даецца ацэнка (аналіз, абагульненне) (чаго?)прадстаўлены пункт гледжання (на што?)

Артыкул (…) адрасаваны (каму?)можа быць выкарыстаны (кім?)

54

Page 55: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

уяўляе цікавасць (для каго?)

Прыклады анатацый розных крыніц гл. у "Дадатку"

Рэферат5

Усе рэфераты па мэце (прызначэнні) можна падзяліць на- бібліяграфічныя- рэфераты для навукова-папулярных часопісаў- вучэбныя.Па паўнаце выкладу зместу бібліяграфічныя рэфераты падзяляюцца на

інфарматыўныя і індыкатыўныя. Інфарматыўныя (рэфераты-канспекты) змяшчаюць у абагульненым выглядзе ўсе асноўныя палажэнні першаснага дакумента, аргументацыю, ілюстрацыйны матэрыял, звесткі аб методыцы даследавання, выкарыстаным абсталяванні, сферы прымянення і інш. Індыкатыўныя (указальныя, рэфераты-рэзюмэ) змяшчаюць не ўсе, а толькі асноўныя палажэнні, што цесна звязаны з тэмай рэферуемага дакумента. У такім рэфераце няма падрабязнага выкладу вынікаў і вывадаў даследавання. Тэкст рэферата складаецца, па сутнасці, з набору ключавых слоў і словазлучэнняў і таму можа быць выкарыстаны чытачом адно для высвятлення, ці патрэбна яму звяртацца да таго ці іншага першаснага дакумента.

Па колькасці рэферуемых першасных дакументаў рэфераты падзяляюцца на манаграфічныя (складзеныя па адным дакуменце) і аглядныя (па некалькіх крыніцах на адну тэму).

Па чытацкім прызначэнні рэфераты падзяляюцца на агульныя (выкладаюць змест дакумента агульна, разлічаны на шырокае кола чытачоў) і спецыялізаваныя (выклад зместу арыентаваны на спецыялістаў пэўнай галіны ведаў).

Бібліяграфічны рэферат павінен быць аб'ектыўным, лагічным, безасабовым па манеры апавядання, абагульнена-адцягнутым па характары, павінен адпавядаць стылістычным нормам.

Прыклад індыкатыўнага рэферата:Кукін Д.П., Шылін Л.Ю. Даследаванне лічбавых сістэм фазавай

сінхранізацыі // Даклады Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі: Электроніка, матэрыялы, тэхналогіі, інфарматыка, эканоміка і кіраванне. - 2005. - № 4. - С. 41 - 46.

Разгледжаны асаблівасці лічбавых сістэм фазавай сінхранізацыі. Прапанавана методыка аналізу як статычных, так і дынамічных характарыстык. Прыведзены метад аналізу ўстойлівасці лічбавых сістэм фазавай сінхранізацыі ў выпадку невялікіх разузгадненняў, на аснове якога ўтворана галіна ўстойлівасці даследуемай сістэмы.

Ключавыя словы: лічбавыя сістэмы фазавай сінхранізацыі, імітацыйная мадэль, галіна ўстойлівасці.

5 Рэферат - (ням. Referat, ад лац. referre) 1) кароткі выклад якога-небудзь пытання, зместу кнігі; 2) даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг [Булыка].

55

Page 56: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Схема інфарматыўнага рэферата:1. Уступ або загалоўкавая частка (бібліяграфічнае апісанне крыніцы;

вызначэнне характару, раскрыццё сэнсу артыкула);2. Апісанне або ўласна-рэфератыўная частка (змест асноўных пытанняў і

праблем, закранутых у крыніцы, вынікі даследаванняў, указваецца колькасць табліц, ілюстрацый і інш.). Выклад пазіцыі аўтара крыніцы ідзе аб'ектыўна, без суб'ектыўнай ацэнкі рэферэнтам выкладаемага.

3. Заключная частка (вывады аўтара, заўвагі рэферэнта аб значэнні, своечасовасці артыкула і інш.).

Пры складанні тэксту рэферата часта ўжываюцца наступныя стандартныя выразы (моўныя клішэ):

Кніга (манаграфія, зборнік …) складаецца з уводзінаў … (двух, …) главаў (раздзелаў …)

Артыкул называецца (носіць назву, мае назву)У першым (другім …, дадзеным) раздзеле (кнігі, дакумента …)Аналізуецца (даследуецца, асвятляецца …) (што ?), праблема (якая?),

даецца аналіз (чаму?)У даследаванні (навуковай працы, урыўку …) аўтар ставіць (асвятляе,

падымае, закранае) пытанні (праблемы) …Гаворка ідзе (пра што ?) пра тое, што …У артыкуле (…) пададзены пункт гледжання на …Падрабязна даследуюцца формы і метады (чаго?)Звяртаецца ўвага (на што?), даказваецца (што?)Падкрэсліваецца выключна важнае значэнне …Асобна разглядаюцца пытанні (чаго?) (якія?)Далей адзначаецца (што?)У заключэнні аўтар гаворыць (што?) (пра што?)У выніку робяцца высновы: "…"Завяршаючы работу, аўтар піша: "…"Аўтар прыходзіць да вываду (заключэння …), пераканаўча даказвае …,

прытрымліваецца пункту гледжання …, крытыкуе … і іншыя.

Такім чынам, як адзначалася вышэй, рэфераты бываюць розныя. Акрамя бібліяграфічных ёсць яшчэ рэфераты, што пішуцца па навуковых артыкулах для навукова-папулярных часопісаў. Мэта іх – пазнаёміць усіх жадаючых з навуковымі адкрыццямі. Сур'ёзны, складаны матэрыял падаецца ў папулярнай, даступнай форме.

Яшчэ адзін від рэфератаў - вучэбны. Студэнты ВНУ вельмі часта пішуць рэфераты, якія потым прэзентуюць на семінарах, канферэнцыях ці проста на занятках. Таму такую пісьмовую навуковую вучэбную працу называюць рэферат-даклад. Гэта самастойная навукова-даследчая работа, у якой раскрываецца сутнасць пэўнай праблемы, прыводзяцца розныя пункты гледжання, сярод якіх і ўласныя.

Этапы работы над вучэбным рэфератам:

56

Page 57: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

1. Выбар тэмы (тэматыка звычайна прапануецца выкладчыкам);2. Падбор, вывучэнне крыніц па тэме;3. Складанне бібліяграфіі крыніц;4. Апрацоўка і сістэматызацыя інфармацыі (вывучэнне, кампрэсаванне,

канспектаванне матэрыялу);5. Распрацоўка плана рэферата;6. Напісанне рэферата.Памер рэферата-даклада складае 10 - 15 старонак друкаванага тэксту.Прыкладная структура рэферата-даклада:Тытульны ліст (узор афармлення гл. у "Дадатку")Змест (паслядоўна падаюцца назвы пунктаў рэферата з указаннем

старонак, з якіх пачынаецца кожны пункт)Уводзіны (фармулюецца сутнасць даследуемай праблемы, вызначаецца

значнасць і актуальнасць выбранай тэмы, фармулюецца мэта, задачы рэферата, даецца характарыстыка выкарыстанай літаратуры)

Асноўная частка (на матэрыяле вывучаных і заканспектаваных крыніц выкладаецца змест пытанняў плана, якія раскрываюць сутнасць напрамкаў у разглядзе абранай тэмы. Абавязкова выказваюцца ўласныя меркаванні наконт разглядаемых пытанняў)

Заключэнне (падводзяцца вынікі ці даецца абагульнены вывад па тэме рэферата)

Спіс літаратуры (афармляецца ў адпаведнасці з нормамі і ДАСТам).Узор афармлення зместу рэферата гл. у "Дадатку".

6.3. ЖАНР РЭЗЮМЭ І ЯГО АСАБЛІВАСЦІ

Побач з традыцыйнымі жанрамі другаснай інфармацыі – рэфератам, анатацыяй і аглядам – выкарыстоўваюцца так званыя рэзюмэ – вывады, ці сціснутыя вывады. Сутнасць іх у наступным: даследчык звычайна пасля прачытання артыкула па сваёй спецыяльнасці прыходзіць да якой-небудзь высновы адносна змешчаных у ім звестак. Гэтая выснова можа быць скарочана запісана за некалькі хвілін.

Рэзюмэ-вывад не ідэнтычны рэферату. Па-першае, ён карацей; па-другое, дзякуючы яго мінімальнаму памеру ён значна даўжэй застаецца ў памяці. Выбар моўных сродкаў для пабудовы рэзюмэ-вывадаў падпарадкаваны асноўнай задачы кампрэсіі (згортвання) інфармацыі: мінімум моўных сродкаў - максімум інфармацыі.

Гэта звычайна адзін - тры выразныя, сціслыя, дакладныя сказы, якія раскрываюць, на думку аўтара, самую сутнасць апісваемага аб'екта. Напрыклад:

На аснове вылічэння тыпізаваных адносінаў будуецца вылічэнне функцыянальных структур, прызначаных для апісання гэтых структур і працэсаў, што ў іх адбываюцца. Разглядаюцца магчымасці яго выкарыстання.

Празмернае выкарыстанне цукрозы з'яўляецца важным фактарам з'яўлення інфаркту міякарда і перыферыйнай артэрыяльнай недастатковасці.

57

Page 58: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Указальнікі індэксаў поўных загалоўкаў серый больш танныя і карысныя за іншыя ўказальнікі, але часам яны ўпускаюць каштоўныя звесткі.

Вырашаецца задача сінтэзу мульціМП сістэм з нарастальнай структурай матрычнага камутатара. Прапануемы падыход дазваляе павысіць прапускную здольнасць камутацыйных структур і надзейнасць сістэмы ўвогуле.

6.4. ТЭЗІСЫ

Вельмі часта пры рабоце з навуковым тэкстам даследчыку даводзіцца складаць яго план.

Форма запісу ў выглядзе плана надзвычай важная для аднаўлення ў памяці зместу прачытанага, для развіцця навыку дакладанага фармулявання думак.

Складанне плана - працэс працаёмкі. Тут патрэбна выключная дакладнасць, вельмі ўдумлівы падыход да падбору кожнага слова.

Удала складзены план гаворыць аб уменні аналізаваць тэкст, аб ступені засваення яго зместу.

Планы бываюць некалькіх тыпаў:- пытальны;- назыўны;- тэзісны;- план - апорная схема.Усе яны фіксуюць інфарматыўныя цэнтры (асноўныя думкі, рэмы) тэксту,

толькі кожны па-свойму: пытальны - у форме пытанняў, а тэзісны - у форме тэзісаў.

Тэзіс6 звычайна супадае з інфарматыўным цэнтрам абзаца. Па складу тэзісы падзяляюцца на тэзісы намінатыўнага ладу, якія складаюцца з назыўных сказаў пераважна з аддзеяслоўнымі назоўнікамі, і тэзісы дзеяслоўнага ладу, якія складаюцца са сказаў з выказнікамі.

Тэзісы дзеяслоўнага ладу сустракаюцца часцей.Плану, складзенаму з тэзісаў намінатыўнага ладу, звычайна даюць

найменне назыўны, плану з тэзісаў дзеяслоўнага ладу – тэзісны.Параўнаем назыўны і тэзісны планы да тэксту "Гукі, якія мы не чуем"Тэкст "Гукі, якія мы не чуем"Многія жывёлы і птушкі (магчыма, каб схаваць сваё перамяшчэнне ад

чалавека!) карыстаюцца гукамі, якія мы не чуем.Добра вядомы прыклад кажаноў, якія маюць ультрагукавы лакатар:

пасылаючы і ловячы адлюстраваныя ад сценаў і галінаў дрэва ультрагукавыя хвалі, кажаны лёгка агібаюць самыя тонкія і дробныя перашкоды ў апраметнай цемры.

Прырода часта надзяляе свае стварэнні самымі дзіўнымі прыкладамі. Многія чулі пра рыб з чатырма вачыма, але, пэўна, менш вядома, што, напрыклад, у коніка вушы размешчаны … на яго шырока расстаўленых нагах. 6 Тэзіс (грэч.) - каротка сфармуляванае асноўнае палажэнне абзаца, даклада і пад.

58

Page 59: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Гэта падаецца нам дзіўным, але, пэўна, такое тэхнічнае рашэнне найбольш разумнае: размясці Прырода органы адчування гуку на маленькай галовачцы коніка, наколькі цяжэй было б яму даведвацца, з якога боку набліжаецца небяспека!

Інжынеры і вынаходнікі нашых дзён знайшлі для ўльтрагуку і інфрагуку самае шырокае выкарыстанне. Інфрагук аказаўся вельмі зручным для дальняй падводнай сувязі, для хуткага адшукання перашкод пад вадой. Ультрагук вельмі добра ачышчае паверхню любых крышталяў ад дробных забруджванняў, крышыць руду, бачыць схаваныя ракавіны і дэфекты ў металах і сплавах, пранікае скрозь тканкі чалавечага цела, дапамагае атрымаць аб'ёмную выяву унутраных органаў чалавека. Ультрагуку ў гэтым ідзе насустрач сама будова чалавечага арганізма - межы паміж сасудамі і крывёю, паміж пухлінаю і нармальнай тканкай па-рознаму адлюстроўваюць ультрагук, дазваляючы заўважыць тонкія змены ў структуры і размяшчэнні ўнутраных органаў. Пры гэтым ультрагук цалкам бясшкодны для чалавечага арганізма.

Ва ўсёбачнага рэнтгенаўскага выпраменьвання, якім нельга злоўжываць, з'явіўся сябар-сапернік. Ультрагукавыя аналізы доктар можа, калі гэта падасца яму неабходным, рабіць без усякіх наступстваў для здароўя хворага некалькі разоў на дзень.

Назыўны план Тэзісны план1. Выкарыстанне жывёламі і птушкамі нячуемых гукаў

1. Многія жывёлы і птушкі карыстаюцца гукамі, якія мы не чуем.

2. Прыклады, створаныя прыродай 2. Прырода часта надзяляе свае стварэнні самымі дзіўнымі прыкладамі.

3. Выкарыстанне ўльтрагуку і інфрагуку ў нашыя дні

3. Інжынеры і вынаходнікі знайшлі ўльтрагуку і інфрагуку самае разнастайнае выкарыстанне.

4. Сябар-сапернік рэнтгенаўскага выпраменьвання.

4. У рэнтгенаўскага выпраменьвання з'явіўся сябар-сапернік.

Падводзім вынікі: Тэзіс – гэта сцісла сфармуляванае асноўнае палажэнне абзаца, тэксту лекцыі, даклада і г.д. Колькасць тэзісаў тэксту супадае з колькасцю інфарматыўных цэнтраў тэксту.

Неабходна яшчэ адзначыць, што тэзісы бываюць другаснымі і арыгінальнымі (гл.: Колесникова, 2003, 44).

Другасныя тэзісы пішуцца з мэтай выдзялення галоўнай інфармацыі якой-небудзь крыніцы (напрыклад, навуковага артыкула). Такія тэзісы неабходныя для далейшай навуковай працы (у прыватнасці студэнтам, аспірантам).

Арыгінальныя тэзісы пішуцца як першасны тэкст да будучых выступленняў (напрыклад, на семінары, канферэнцыі, кангрэсе і пад.). Такія тэзісы публікуюцца ў спецыяльных зборніках.

59

Page 60: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

6.5. ЦЫТАТА7 Ў НАВУКОВЫХ ТЭКСТАХ

Неабходнай умовай любой навуковай працы з'яўляецца цытаванне. Вельмі часта цытата дапамагае пацвердзіць правільнасць уласнага пункту гледжання, робіць рэферат, даклад, курсавое даследаванне і пад. больш значным і важкім.

Правілы афармлення цытат:Невершаваная цытата заўсёды бярэцца ў двукоссе; калі цытата

суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова. Напрыклад: Піфагору прыпісваюць выказванне: "Усё ёсць лік". Да лікаў (а ён меў на ўвазе толькі натуральныя лікі) ён хацеў звесці ўвесь свет, і матэматыку ў прыватнасці (гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 28).

Цытата, уключаная ў тэкст як частка сказа, пачынаецца з малой літары (у адным сказе можа быць некалькі цытат). Напрыклад: Згодна з Ф.Энгельсам, "чыстая матэматыка мае сваім аб'ектам прасторавыя формы і колькасныя адносіны рэчаіснага свету". Гэтае вызначэнне не толькі апісвае аб'ект вывучэння матэматыкі, але і указвае яго паходжанне - рэчаісны свет (гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 174).

Пропуск слоў у цытатах ці абрыў цытавання абазначаецца шматкроп'ем. Напрыклад: У гэтых лекцыях, выказваючыся словамі Р.Фейнмана, "… буду расказваць, як упарадкавана Прырода, але калі вам не падабаецца, як яна упарадкавана, гэта будзе перашкаджаць вашаму разуменню. Фізікі навучыліся вырашаць гэтую праблему: яны зразумелі, што падабаецца ім тэорыя ці не - няважна. Важна іншае - ці дае тэорыя прадказанні, якія ўзгадняюцца з эксперыментам…" (гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 4).

Цытата абавязкова суправаджаецца спасылкай на аўтара, якога цытуюць.Спасылкі афармляюцца паводле ўстаноўленага ДАСТа.

7. ПІСЬМОВЫЯ ДАКУМЕНТЫ Ў СФЕРЫ АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫХ

ЗНОСІН

Афіцыйна справавы стыль з’яўляецца адной з разнавіднасцей літаратурнай мовы, абслугоўвае адміністрацыйна-прававую дзейнасць чалавека. Да агульных стылявых рысаў тэкстаў, што забяспечваюць гэтую камунікатыўную дзейнасць, характэрны аб’ектыўнасць, афіцыяльнасць, высокая ступень стандартызацыі, дакладнасць, лагічнасць, лаканічнасць, канкрэтнасць, паўната выказвання, адсутнасць вобразнасці і эмацыянальнасці.

Моўныя асаблівасці гэтага стылю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дакумента, абумоўлены яго задачамі і патрабаваннямі. Паняцце “дакумент” (лац. documentum – доказ, сведчанне) вызначаецца як матэрыяльны аб’ект з інфармацыяй, замацаванай створаным чалавекам спосабам для яе перадачы ў часе і прасторы” (гл.: ДАСТ 16483-83, 2). Усякі дакумент можа

7 Цытата, -ы, ж. Даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту ці прамовы (ТСБЛМ, с. 735).Цытата - гэта даслоўная вытрымка з якога-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, ужытая для ілюстрацыі або з мэтай пацвярджэння думкі.

60

Page 61: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

разглядацца з розных бакоў: спосабу фіксацыі, носьбіта інфармацыі, выконваемых дакументам функцый.

Службовы (афіцыйны) дакумент – гэта дакумент, які створаны арганізацыяй, прадпрыемствам, установай ці службовай асобай і аформлены ва ўстаноўленым парадку. Пад службовай асобай трэба разумець асобу, якая ажыццяўляе функцыю прадстаўніка ўлады ці займае пасаду, звязаную з выкананнем арганізацыйна-распарадчых ці адміністрацыйных абавязкаў. (гл.: Давыдава, 2002, 10).

У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Гэта выяўляецца ў адметнасці выкарыстання моўных сродкаў і характарызуецца ўжываннем:

1) прававой, юрыдычнай, грамадска-палітычнай тэрміналогіі (апеляцыя, вымова, тарыф, сабекошт);

2) лексем з семантычным адценнем прымусовасці (забараняць, мера, рашэнне, не церпіць адкладу);

3) нейтральных агульнаўжывальных сродкаў (назвы з’яў прыроды, прадуктаў чалавечай дзейнасці і г.д.);

4) агульнавядомых лексем у якасці тэрмінаў (пакупнік, заказчык);5) невялікай колькасці вузкаспецыяльных тэрмінаў (камісіянер,

омбудсмен, каніфікацыя);6) вялікай колькасці аддзеяслоўных назоўнікаў (бяздзеянне, ліквідатар);7) інфінітыва ( аказаць, аб’явіць);8) дзеепрыметнікаў незалежнага стану на -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) і залежнага

на -ем-, -ім- (бягучы, апякаемы);9) складаных адыменных прыназоўнікаў (у адносінах, у мэтах);10) канцылярскіх штампаў – устойлівых зваротаў, якія паўтараюцца пры

апісанні аднолькавых сітуацый, абазначэнні пашыраных паняццяў (прыцягнуць да адказнасці, узяць пад кантроль).

Функцыя любога дакумента патрабуе таго, каб ён быў выкладзены лагічнай зразумелай мовай. У дакументах адсутнічаюць дыялектызмы, жарганізмы, аргатызмы, стылістычна-афарбаваныя словы. Пры складанні дакументаў рэкамендуецца ўжываць простыя сказы, устойлівыя (трафарэтныя) словазлучэнні, пазбягаць без неабходнасці слоў іншамоўнага паходжання, не дапускаць плеаназмаў (свая аўтабіяграфія) і таўталогіі (з’ява з’яўляецца). У тэкстах дакументаў прымяняюцца агульнапрынятыя скарачэнні (г. Брэст – горад Брэст), указваюцца канкрэтныя даты лічбавым спосабам (05.05.2006).

Афіцыйнаму стылю ўласцівы неасабовы характар выказвання.У сучасным беларускім справаводстве назіраецца актыўнае перайманне

моўных сродкаў з рускай мовы. Адсюль назіраецца ўжыванне варыянтаў, сінонімаў: дагавор – дамова, тыраж – наклад, спонсар – фундатар.

У дзейнасці кожнай арганізацыі, установы, прадпрыемства ствараецца вялікая колькасць арганізацыйна-распарадчых дакументаў, што забяспечваюць арганізацыю працэсаў кіравання. Усе дакументы дзеляцца на наступныя групы:

- распарадчыя (загад, распараджэнне, указанне, пастанова, рашэнне);

61

Page 62: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

- арганізацыйныя (статуты арганізацыі, палажэнне аб арганізацыі, штатны загад, правілы ўнутранага распарадку, графік адпачынкаў і інш.);

- даведачна-інфармацыйныя (акт, ліст, дакладная і тлумачальная запіскі, даведка і інш.).

Спіс прыведзеных дакументаў, якія ўваходзяць у сістэму арганізацыйна-распарадчай дакументацыі, невычарпальны.

Аднак патрэбна выдзеліць такі від дакумента, як пратакол, які аб’ядноўвае ў сабе рысы і распарадчага, і даведачна-інфармацыйнага дакумента (гл.: Рыбаков, 2005, с. 45-49).

У дачыненні да справаводства дакументы могуць класіфікавацца паводле зместу (простыя і складаныя, у залежнасці ад таго, адно ці некалькі пытанняў ахоплівае іх змест), паходжання (афіцыйныя, або службовыя, і асабістыя), паводле тэрміновасці (тэрміновыя і нетэрміновыя) і г.д. (гл.:Каўрус, 1994, 5). Такія дакументы як таварна-транспартныя накладныя, прыходныя і расходныя (выдатковыя) ордэры і інш. знаходзяць сваё адлюстраванне ў кнігах бухгалтарскага ўліку і належаць да бухгалтарскіх дакументаў.

Кожны дакумент з’яўляецца носьбітам інфармацыі, утрымлівае комплекс інфармацыйных элементаў. Інфармацыйны элемент дакумента, які характарызуе сам дакумент, яго мэтавае прызначэнне ці месца, якое займаецца ім у прасторы і ў часе, называецца рэквізітам (гл.: Рыбаков, 2005, 45-49). Напрыклад: “адрасат”, “дата”, “назва дакумента”, “тэкст, “подпіс” і інш. – усяго 32 згодна з дзяржаўным стандартам. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр.

Фармуляр, характэрны для пэўнага віду дакументаў, называецца тыпавым фармулярам. Службовыя дакументы, як правіла, складаюцца на бланку – стандартным аркушы паперы, на якім узнаўляецца сталая інфармацыя дакумента і адводзіцца месца для пераменнай інфармацыі. У бланк уваходзіць шэраг рэквізітаў, якія наносяцца друкарскім спосабам (гл.: Каўрус, 1994, 7).

У тэксце дакумента выдзяляюцца тры часткі: уступ, галоўная частка, заключэнне. Кожнае важнае палажэнне, структурныя часткі дакумента вызначаюцца на пісьме асобнымі абзацамі.

Уся справавая карэспандэнцыя класіфікуецца па розных падставах на пэўныя групы і па тэматычнай прыкмеце падзяляецца на камерцыйную і справавую. Камерцыйныя дакументы складаюцца ад імя юрыдычных асоб, таму звычайна служаць адначасова і як прававыя дакументы (напрыклад, лісты-запыты, лісты-прапановы, лісты-рэкламацыі, суправаджальныя лісты, адказы на падобныя лісты). Справавыя лісты маюць афіцыйны і прававы статус, яны рэгістрыруюцца і ўключаюць у сябе распіскі, паведамленні, запрашэнні і інш. У залежнасці ад скіраванасці на адрасата справавыя лісты падзяляюцца на цыркулярныя (ліст пасылаецца з адной крыніцы-ўстановы па некалькіх пэўных адрасатах, як правіла, падпарадкавальных інстанцый) і звычайныя (пасылаецца ад адной да другой установы). Па знешняй форме справавыя лісты падзяляюцца на рэгламентаваныя (стандартныя) і нерэгламентаваныя (нестандартныя). Стандартныя лісты складаюцца па пэўнаму ўзору (паперы

62

Page 63: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

пэўнага фармату з зададзеным наборам рэквізітаў), а нестандартныя, хаця і маюць элементы рэгламентацыі, рэалізуюцца ў выглядзе аўтарскага тэксту (гл.: Колтунова, 1999, 6-7).

Па функцыянальным прызначэнні справавыя лісты падзяляюцца на лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова і інш.) і лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст і інш.).

Аб’ём справавых лістоў звычайна не павінен перавышаць дзвюх старонак, яны ўключаюць такія дадзеныя (рэквізіты) як адрас атрымання, дата адпраўкі, індэкс, тэкст (тэма, жанр або характар ліста – гарантыйны, рэкламацыйны, дагаварны, суправаджальны і г.д., што вызначаецца з дапамогай ключавых слоў), адрас адпраўшчыка (адрасанта), найменне адрасанта. У справавых лістах звычайна выкарыстоўваюцца ўстойлівыя лагічныя і моўныя выразы, што надаюць ім афіцыйны характар, адназначнае разуменне, дакладнасць, стандартнасць. Яны выглядаюць пераканаўчымі і заслугоўваюць больш даверу, калі яны адпавядаюць нормам службовага этыкету. Тон ліста ў любым выпадку павінен быць нейтральным, тэкст – утрымліваць дастаткова абгрунтаваныя аргументы і пэўную інфармацыю, якая дазволіць адрасату прыняць рашэнне па пытанні, што разглядаецца ў лісце. У лістах не дапускаюцца разважанні, розныя домыслы, лішняя інфармацыя.

Спіс рэквізітаў дакументаў, якія ўваходзяць у сістэму арганізацыйна-распарадчай дакументацыі, агульныя правілы іх афармлення вызначаюцца Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь (СТБ) 6.38-2004 “Уніфікаваныя сістэмы дакументацыі Рэспублікі Беларусь. Сістэма арганізацыйна-распарадчай дакументацыі. Патрабаванні да афармлення дакументаў”.

ДадатакПрыклады бібліяграфічнага апісання розных відаў твораў друку

1,2 ці 3 аўтарыЛепешаў І.А. Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні:

Дапаможнік / І.Я. Лепешаў. - Гродна: ГрДУ, 2002. - 207 с.Русско-белорусский словарь математических, физических и технических

63

Page 64: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

терминов / Н.Н. Костюкович, В.В. Люштик, В.К. Щербин; Под ред. Н.Н. Кос-тюковича. - Мн.: "Беларуская энцыклапедыя" имени Петруся Бровки, 1995. - 512 с.

Чатыры аўтарыТэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Арашонкава Г.У., Булыка

А.М., Люшцік У.В., Падлужны А.І.; Навук. рэд. А.І. Падлужны. - Мн.: Беларуская навука, 1999. - 175 с.

Пяць і больш аўтараўИстория мировой экономики: Учеб. Для вузов / В.С. Адвадзе, А.И. Мар-

кова, Г.Б. Поляк и др.; Под ред. Г.Б. Поляка, А.И. Марковой. - М.: Юнита, 2001. - 727 с.

Шматтомныя выданніГісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад

першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. / Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. - Мн.: "Экаперспектыва", 2000 - 351 с.; іл.

Зборнікі інструкцый, стандартаў, матэрыялаўИнструкция по оформлению диссертаций: Утв. Постан. БелВАК 4.10.94 -

Мн., 1994.

Састаўная частка са зборніка матэрыялаўДзядзюля П.В. Роля адукацыі ў станаўленні дзяржаўнасці Беларусі //

Труды Белорусского государственного технологического университета: Сборник / Выпуск 5. Серия 5. Политология, философия, история, филология. - Мн.: БГТУ, 1993. - С. 3 - 6.

Састаўная частка з часопісаў, газетСимхович В.А. Эволюция социальных институтов Японского общества //

Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. - 2004. - № 1. - с. 12 - 18.

Прыклады анатацыі розных крыніц1. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб.

дапаможнік. - Мн.: РІВШ БДУ. 2001. - 256 с.Дапаможнік змяшчае тэарэтычныя звесткі па такіх пытаннях, як гісторыя

развіцця і сучасны стан беларускай мовы, яе структура, функцыянальныя стылі, спецыфіка навуковых тэкстаў і іх важнейшых адзінак - тэрмінаў. Да кожнай тэмы падаюцца пытанні для кантролю і практыкаванні.

Прызначаны студэнтам нефілалагічных спецыяльнасцей ВНУ, можа быць выкарыстаны выкладчыкамі спецыяльных кафедраў і ўсімі, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы, тэрміналогіі.

2. Брэтон Ф., Пру С. Выбух камунікацыі: Нараджэнне новай ідэалогіі / Пер.

64

Page 65: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

з фр. А. Мароза; Рэд. Ю. Залоска. - Мн.: Беларускі Фонд Сораса, 1995. - 336 с. - (Адкрытае грамадства).

У рэфератыўнай форме пераказваецца развіццё тэорыі і практыкі масавай інфармацыі і камунікацыі - ад зараджэння піктаграфічнага пісьма ў Месапатаміі да развіцця камп'ютэрных сетак і электроннай пошты ў наш час.

Разлічана на спецыялістаў у галіне тэорыі і практыкі СМІ, навукоўцаў, аспірантаў, студэнтаў факультэтаў журналістыкі, усіх, хто цікавіцца праблемамі камунікацыі ў інфармацыйным грамадстве.

3. Левкович О.А. Основы компьютерной грамотности: учеб. пособие / О.А. Левкович, Е.С. Шелкоплясов, Т.Н. Шелкоплясова. - 2-е изд. - Мн.: ТетраСистемс, 2005. - 528 с.: ил.

Навучальны дапаможнік змяшчае падрабязнае і даступнае апісанне магчамасцей камп.ютэраў, іх прыстасаванняў, праграм, глабальных сетак. Дапаможнік можна выкарыстоўваць як самавучыцель па авалоданні наступным праграмным забеспячэннем: аперацыйнай сістэмай Windows; пакетам прыкладных праграм Mikrosoft Office (Word, Excel, PowerPoint, Outlook, Access); Mikrosoft Internet Explorer, Outlook Express, ICQ; архіватарамі WinRar, WinZip; графічнымі рэдактарамі Mikrosoft Paint, Corel Draw. Выклад матэрыялу грунтуецца на прыкладах з падрабязным тлумачэннем методыкі іх рашэння. Для нагляднага ўспрымання ў дапаможнік уключана шмат ілюстрацый і табліц.

Для карыстальнікаў любой кваліфікацыі, а таксама студэнтаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, навучэнцаў прафтэхвучылішчаў і школ, дзе вядзецца выкладанне асноў інфарматыкі.

4. Дубянецкі Э.С. Культуралогія: Энцыкл. давед. / Э.С. Дубянецкі; Маст. А.А. Глекаў. - Мн.: БелЭН, 2003. - 384 с.: іл.

Даведнік уключае больш за 800 артыкулаў, у якіх разглядаюцца актуальныя праблемы тэорыі і гісторыі культуры, асноўныя культуралагічныя паняцці і тэрміны, найважнейшыя школы і кірункі культуралогіі. У біяграфічных артыкулах, прысвечаных вядомым культуролагам, мысліцелям і асветнікам, дзеячам культуры, асвятляюцца іх жыццёвы і творчы шлях, асаблівасці светапогляду, распрацаваныя імі канцэпцыі і тэорыі. Змест большасці матэрыялаў арганічна звязаны з Беларуссю, з канкрэтнымі рэаліямі этнакультурнага развіцця беларускага грамадства.

Кніга адрасавана спецыялістам у галіне культуралогіі, выкладчыкам і навучэнцам вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, усім, хто цікавіцца пытаннямі айчыннай і сусветнай культуры.

Узор афармлення тытульнага ліста рэфератаМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі"Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі"

Кафедра беларускай і рускай моў

65

Page 66: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Рэферат

Беларускі фальклор

Няхаева Івана Мікалаевічастудэнта І курса522406 групыэканамічнага факультэта

Навуковы кіраўнікІваноў В.І., выкл. кафедры

Мінск 2006Узор афармлення зместу рэферата

ЗместУводзіныУзнікненне і паходжанне фальклору................................................................31. Асноўная частка

66

Page 67: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

1.1. Асаблівасці і значэнне вусна-паэтычнай творчасці.................................41.2. Пісьменнікі і дзеячы культуры аб фальклоры..........................................71.3. Каляндарна-абрадавая паэзія......................................................................9ЗаключэннеСа спадчынай продкаў - у будучыню..............................................................13Літаратура...........................................................................................................14

ЛІТАРАТУРА

1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мн.: БДПУ, 2004. – 207 c.2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.

67

Page 68: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Выш. шк., 1998. – 330 с.4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, – Мн., 1989. – С. 3-10.5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн.: Народная асвета, 1993. – 398 с.6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.7. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.8. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. М. 1987.9. Давыдова Э.Н. Делопроизводство: Учебно-практическое руководство / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. – 6-е изд., стереотип. – Мн., ТетраСистемс, 2002, – 288 с. 10. Доклады Белорусского государсвтенного университета информатики и радиоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, информатика, экономика и управление. – Мн., 2005. - № 4, – 100 с.11. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. – Мн.: Беларусь, 1994. – 160 с.12. Квасов Н.Т. Элементы квантовой механики и статистической физики: Учеб. пособие по курсу «Физика» для студ. всех спец. и форм обуч. БГУИР / Н.Т. Квасов. – Мн.: БГУИР, 2004. – 63 с.: ил.13. Кобков В.П. Способы сжатия текста при переводе научно-технической литературы // Язык научной литературы. – М.: Наука, 1975. – С. 234-245.14. Колесникова Н.И. От конспекта к диссерттации: Учебное пособие по развитию навыков письменной речи. – 2-е изд. – М.: Флинта: Наука, 2003. – 288 с.15. Колтунова М.В. Деловое письмо. Что нужно знать составителю. – М.: Дело, 1999. – 112 с.16. Куліковіч У.І. Беларуская мова. Вуч. дапаможнік. – Мн., 2003. – 55 с. 17. Курбека І. Руска-беларускія крыжасловы: Займальны дапам. для ўдаскан. мовы. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 47 с.18. Лукашанец А.А. Да характарыстыкі двухмоўя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36. – Мн.: 1989. – С. 18-23.19. Ляшчынская В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка: Вучэб. дапам. для студэнтаў ВНУ. – Мн.: УП “ІВЦ Мінфіна”, 2003. – 243 с.20. Мартынаў В.У. Мова і культура. Некаторыя разважанні. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36. – Мн., 1989. – С. 12-17.21. Маршэўская В.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Вуч. дап. / В.В. Маршэўская – Гродна: ГрДУ, 2003. – 274 с.22. Міксюк Р.В. Навучаемся спецыяльнасці па-беларуску. – Мн.: БДТУ, 1995. – 91 c.

68

Page 69: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

23. Навуковы стыль мовы. Водгук, рэцэнз., анат., рэф., дыпломн. работа / Склад. Савіцкая Н.А., Кузьміч В.А., Міксюк Р.В., Скорабагатая А.І., Швед Г.Ф. – Мн.: БДТУ, 1999. – 66 с.24. Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г.М. Малажай. – Мн.: Вышэйш. шк., 1993. – 329 с.25. Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. – Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. – 672 с.26. Русско-белорусский словарь. В 3 т. 5-е изд. – Мн.: БелЭН, 1994.27. Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов / Под ред. Н.Н. Костюковича. – Мн.: БелЭН, 1995. – 512 с. 28. Рыбаков А.Е. Изменения в оформлении организационно-распорядительной документации . // Отдел кадров. 2005. № 8. – С. 45-49. 29. Славутыя імёны Бацькаўшчыны: Зборнік. Вып. 2 / Уклад. У. Гілеп і інш.; Рэдкал.: А. Грыцкевіч (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БФК, 2003. – 384 с.30. Слоўнік беларускай мовы / Пад рэд. М.В. Бірылы. – Мн.: БелСЭ, 1987. – 902 с. 31. Сцепанчук Ю.А. Лексіка іншамоўнага паходжання ў сучаснай беларускай паэзіі / Ю.А. Сцепанчук. – Мн.: УП “Ходр” ГА “БелТІЗ”, 2002. – 82 с.32. Сямешка Л.І. Беларуская мова: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: Сучаснае слова, 1999. – 224 с. 33. Сямешка Л.І., Шкраба І.Р., Бадзевіч З.І. Курс беларускай мовы. – Мн.: Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

Вучэбнае выданне

Бондар Людміла Антонаўна

69

Page 70: 1 › m › 12_100229_1_63775.doc · Web viewЗначную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі “Руска-беларускі

Вайніла Наталля ГенадзеўнаГалянок Мая Аляксандраўна і інш.

Беларуская мова: спецыяльная лексікаВучэбна-метадычны дапаможнік

Камп’ютэрная вёрстка В.П. Мятліцкая

70